Беларуская музыка (41237)

Посмотреть архив целиком

Беларуская музыка

Рэферат выканаўца: ст. 1 курса Бондар Л.А.

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Мінск, 2002

Паняцце музыкі.

Музыка (ад грэчаскага – мастацтва муз) – мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах. Здольная глубока ўплываць на эмацыянальны настрой чалавека, музыка здаўна выкарыстоўваецца з грамадска-выхаваўчай і арганізуючай мэтай і адначасова служыць задавальненню эстэтычных патрэб грамадства. Каштоўнасць музычнага твора вызначаецца прагрэсіўнасцю ідэйнага зместу і мастацкай дасканаласцю яго вобразнага ўвасаблення.

Музычныя вобразы даюць абагульненае адлюстраванне з'яў рэчаіснасці і ў той жа час яны канкрэтна-гістарычныя – раскрываюць тыповыя, сацыяльна-акрэсленыя характары людзей, карціны прыроды, жыццё народа, краіны ў пэўную эпоху.

Першаасновай прафесіянальнай музычнай культуры і крыніцай яе нацыянальнай акрэсленасці з'яўляецца народ.

У дакласавым грамадстве музыка мела дапаможнае значэнне, была неад'емнай ад працоўных працэсаў і магічных дзействаў. Самавызначэнне музыкі як асобнага мастацтва адбывалася паступова, у непарыўнай сувязі з эвалюцыяй формаў працы і побыту.

Агульная характарыстыка развіцця беларускай народнай музыкі

Беларуская музыка ў дакастрычніцкі перыяд развівалася пераважна ў форме вуснай народнай творчасці.

Народная музыка (музычны фальклор, вакальная і музычна-інструментальная народная творчасць) развівалася ў непарыўнай сувязі з працоўная дзейнасцю чалавека, з грамадскім побытам. Творы народнай музыкі ўзнікаюць на аснове мастацкіх традыцый, адлюстроўваючы калектыўна выпрацаваныя эстэтычныя прынцыпы працоўнага народа. У працэсе вуснай перадачы твораў кожнае пакаленне удзельнічае ў іх адборы і шліфоўцы. Абагульняючы і заоўваючы вопыт многіх пакаленняў, народная музыка мае вялікае эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. Музычны фальклор – аснова нацыянальнага музычнага стылю, вызначальная крыніца прафесійнай кампазітарскай музыкі і канцэртнай творчасці самадзйных музычных калектываў.

Асноўныя галіны беларускай народнай музыкі – песнятворчасць. Яна характэрызуецца, перш-наперш, жанравай разнастайнасцю і багаццем меладычных тыпаў традыцыйных каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых песень (развіты цыкл жніўных, веснавыя, восеньскія, валачобныя, калядныя, шчадроуныя, вясельныя, хрэсьбійныя). Тыповыя беларускай народнай музыцы і спецыфічныя напевы лірычных песень, якія не звязаны з абрадамі ці звычаямі, але ў розных мясцінах прымяркоўваюцца да пэўнага часу ці абставін: зімовыя, праполачныя, калі жывёлу пасуць, калі ідуць у грыбы. Больш позні гістарычны пласт - песні з ярка індывідуалізаванымі напевамі, пазбаўленыя ўсякага прымеркавання: любоўна-лірычныя, сямейна-бытавыя, баладныя, сацыяльная лірыка (казацкія, батрацкія, салдацкія, рэкруцкія).

Песенная і інструментальная творчасць беарусаў узнікла ў далёкай старажытнасці. Цяжкае жыццё прыгнечанага народа ў дарэвалюцыйнай Беларусі адбілася на лёсе нацыянальнай культуры - жывапісу, літаратуры, музыкі. На працягу стагоддзяў пераважаючай формай беларускай мастацкай творчасці была народная творчасць – песні, інструментальныя найгрышы, прыказкі, прымаўкі, казкі. Асаблівай любоўю заўсёды карысталася песня. Народ раскрыў у іх свой талент і мудрасць, свае адносіны да сацыяльнай рэчаіснасці, да людзей і прыроды.Са змяненнем жыцця народа, грамадскага ўкладу змяняўся і змест песень. Ва ўмовах феадальнага прыгнёту беларускі народ склаў песні пра гора і пакуты, пра нянавісць да прыгнятальнікаў, пра барацьбу за шчаслівае жыццё.

Шырыня тэматыкі старажытных беларускіх народных песень выклікала і разнастайнасць іх жанраў і відаў. Напрыклад, свабодалюбівы характар беларускага народа, яго мужнасць, адвага адлюстраваны ў героіка-эпічных песнях казацка-сялянскай вольніцы, журба і роздум – у дзявочых і жаночых лірычных песнях, нястрымная весялосць і радасць – у танцавальных песнях.

У беларускай дарэвалюцыйнай народнай песеннай творчасці можна выдзеліць наступныя віды песні: каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыыя, сямейна-бытавыя, любоўна-лірычныя і песні сацыяльнага пратэсту.

Каляндарна-абрадавыя песні. Яны звязаны з рознымі відамі сельскагаспадарчых работ,з народнымі святамі земляробчага каляндара. Каляндарныя песні падзяляюцца на веснавыя, летне-асеннія і зімовыя.

Сямейна-абрадавыя песні.Сюды ўваходзяць песні, якія выконваюцца на сямейных урачыстасцях з поваду нараджэння дзіцяці, вясельныя, пахавальныя плачы, галашэнні.Песні-плачы і галашэнні адлюстроўвалі не толькі няўцешнае гора па памершых сваяках, але і цяжкае беспрасветнае жыццё беднякоў у ярме памешчыкаў-прыгоннікаў.

Найбольш значны пласт беларускага музычнага фальклору складаюць песні сямейна-бытавыя, любоўна-лірычныя, песні сацыяльнага пратэсту.У гэтых песнях увасоблены розныя бакі жыцця і быту беларускага народа, яго спадзяванні, барацьба за асабістае шчасце,адносіны да прыгнятальнікаў.

Беларуская народная інструментальная музыка.

Беларуская народная інструментальная музыка, як і вакальная, узнікла ў даўнія часы.Жанры яе разнастайныя: пастуховыя найгрышы, паляўнічыя сігналы, танцавальныя мелодыі. З даўніх часоў былі вядомы інструментальныя танцавальныя найгрышы “Мяцеліца” і “Галубок”.

Значнае месца ў беларускай інструментальнай музыцы займае танцавальная музыка. У танцах, як і ў песнях, беларускі народ выказваў думкі чалавека, яго настроі і пачуцці. Многа ёсць танцаў, якія адлюстроўваюць працоўныя працэсы: ”Лянок”, “Шавец”, ”Таўкачыкі” і іншыя.

Народная песня – аснова нацыянальнага беларускага прафесіянальнага музычнага мастацтва.

Беларускія кампазітары шырока выкарыстоўваюць ў сваіх творах мелодыі народных песень і танцаў. Беларускія народныя мелодыі з’яўляюцца асновай іх

музычнай мовы. Народныя тэмы сустракаюцца ўжо ў першых творах беларускай пра-

фесіянальнай музыкі 20-х гадоў.Так, у Сімфаньеце “Беларускія малюнкі” М.Чуркіна, якая апявае родны край, беларускую прыроду, выкарыстоўваюцца сапраўдныя народ-ныя песні – лірычныя, танцавальныя, жартоўныя і іншыя. У Фартэпіянным квінтэце М.Аладава, які малюе карціны народнага жыцця Беларусі, гучаць тэмы і меладычныя звароты карагоднай, танцавальнай песні. У працэсе развіцця беларускай прафесіяналь-най музыкі ў 30-я гады, у ваенны і пасляваенны перыяды народная песня і танец шыро-ка і разнастайна выкарыстоўваюцца беларускімі кампазітарамі ў операх, кантатах,хо-рах, сімфанічных і камерна-інструментальных творах, у апрацоўках для голасу сола з суправаджэннем, у творах для аркестра народных інструментаў.

Народнае музычнае мастацтва – невычарпальная крыніца прафесіянальнай творчас-ці. Для таго каб захаваць народную музыку, яе трэба запісаць, вывучыць. Гэта ўсведам-лялі прафесіянальныя беларускія паэты, літаратары, музыканты, этнографы-фалькла-рысты. Плённую работу па даследаванню беларускай народнай музыкі ў дарэвалюцый-ны перыяд прарабілі З.Радчанка, П.Шэйн, М.Янчук, П.Сакальскі і іншыя. Беларускія савецкія кампазітары аддаюць многа ўвагі вывучэнню народнай музычнай творчасці. Асабліва многа песень сабралі і апрацавалі М.Чуркін, М.Аладаў, Я.Цікоцкі, Р.Пукст.

Чатырохтомнае выданне “Беларускія народныя песні” Р.Шырмы ўключае сістэма-тызаваныя па жанрах песні – любоўныя, бытавыя, веснавыя, калядныя, батрацкія,рэк-руцкія, салдацкія, казацкія і іншыя. Гэта праца прадстаўляе вялікую мастацкую і наву-ковую цікавасць для музыкантаў і кампазітараў.

Музычнае мастацтва Беларусі за гады Савецкай ўлады.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусы не мелі сваёй прафесійнай музыкі,кампазітар-скай школы, опернага тэатра, нацыянальных музычных калектываў. Ва ўмовах сацы-яльнага і нацыянальнага прыгнёту талент беларускага народа быў скаваны, не меў маг-чымасцей для развіцця. Звяржэнне ўлады памешчыкаў і капіталістаў, перамога працоў-ных мас стварылі выключна спрыяльныя ўмовы для росквіту ўсіх матэрыяльных і ду-хоўных сіл беларускага народа.

У першыя ж гады Савецкай улады ў многіх гарадах Беларусі ствараюцца дзяржаў-ныя вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, музеі, драматычныя тэатры, музыч-ныя школы і тэхнікумы. У 1918 г. у Віцебску і Гомелі, а ў 1919 г. у Мінску адкрываюц-ца народныя кансерваторыі. Педагогі і навучэнцы музычных навучальных устаноў пра-водзяць вялікую работу па прапагандзе музычнага мастацтва, арганізоўваюць канцэр-ты, вечары камернай і сімфанічнай музыкі.

Узнікаюць самадзейныя і прафесіянальныя харавыя і танцавальныя калектывы. Вя-лікую вядомасць у рабочых клубах і воінскіх падраздзяленнях атрымалі хор пад кіраў-ніцтвам У.Тэраўскага і Дзяржаўны хор пад кіраўніцтвам В.Яфімава. Поспехам у 20-я гады карысталіся драматычныя і музычныя спектаклі Першага Беларускага дзяржаўна-га тэатра (цяпер – Беларускі дзяржаўны тэатр імя Янкі Купалы). Былі ажыццёўлены пастаноўкі спектакляў “На Купалле” М.Чарота, “Машэка” і “Кастусь Каліноўскі” Е Мі-ровіча, оперы “Русалка” А.Даргамыжскага і інш.

Значнае ажыўленне ў музычнае жыццё беларускай сталіцы ўнёс Мінскі музычны тэх-нікум, адкрыты ў 1924 г. Оперны і камерны класы, а таксама студэнцкі сімфанічны аркестр тэхнікума праводзілі вялікую музычна-асветную і канцэртную работу. Оперны клас тэхнікума паставіў некалькі оперных спектакляў.

У 30-я гады, гады ўздыму Беларусі, адбываецца далейшае развіццё нацыянальнай му-зычнай культуры.

У 1930 г. у Мінску ствараюцца Дзяржаўны народны аркестр БССР і на аснове опер-нага класа музычнага тэхнікума – Дзяржаўная студыя оперы і балета. У 1933 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Адкрыццё тэатра з’явілася знамя-нальнай падзеяй у музычным жыцці нашай рэспублікі, каштоўным укладам у культур-нае будаўніцтва.


Случайные файлы

Файл
156138.doc
80335.doc
nezav_journ.doc
130162.rtf
2.doc




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.