Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай (35544)

Посмотреть архив целиком













Дзяржаўна-прававое становішча княства ў складзе Рэчы Паспалітай


Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархіяй, на чале з выбарным каралём. Заканадаўчым органам быў двухпалатны парламент — каронны, г. зн. "польскі", сейм, які складаўся з сената (рады) і пасольскай ізбы. Сенат быў вышэйшай палатай сейма, у яго ўваходзілі найболып знатныя свецкія і духоўныя феадалы. Колькасць іх не перавышала 150 чалавек. Першае месца ў сенаце належала арцыбіскупу гнезненскаму, прымасу польскай каталіцкай царквы, за ім ішлі біскупы, кашталяны, ваяводы і г. д. Сейм выбіраў каралеўскую раду на два гады. Рада з'яўлялася фактычным кіраўніком дзяржавы. Ніжэйшай палатай сейма была пасольская ізба, якая складалася з дэпутатаў ад шляхецкіх павятовых сеймікаў. Яны склікаліся за шэсць тыдняў да агульнадзяржаўнага сейма і не толькі выбіралі паслоў на апошні, але і выпрацоўвалі інструкцыі, якія паслы павінны былі праводзіць на каронным сейме. Пасля кароннага сейма зноў збіраліся рэляцыйныя павятовыя сеймікі, дзе паслы рабілі справаздачу аб ходзе кароннага сенма і сваёй дзейнасці. Колькасць дэпутатаў пасольскай ізбы перавышала 200 чалавек.

Вальныя (агульныя) сеймы разглядалі і прымалі пастановы на асобных пасяджэннях сената і пасольскай ізбы. На агульных пасяджэннях у выпадку супадзення пастаноў яны прымаліся і пасля зацвярджэння каралём набывалі сілу закону. Пастановы прымаліся адйагалосна. Група дэпутатаў альбо адзін дэпутат мог сказаць "не дазваляю, і пастанова прыпынялася. Гэта права ІіЬегшп уеіо (свабоднае вета) разглядалася як адно з найважнейшых "залатых шляхецкіх вольнасцей". Але, як мы ўбачым далей, яно было небяспечнае для дзяржавы, бо ўносіла анархію, хаос, падрывала дзяржаўную ўладу.

На чале выканаўчай улады стаяў кароль, пры абранні якога таксама захоўвалася права вета. Кароль узначальваў сенат, "паспалітае рушэнне" (пазней на чале абароны дзяржавы стаў каронны гетман), склікаў сеймы, вызначаў тэрмін іх пасяджэнняў, прызначаў на вышэйшыя ўрадавыя пасады. Ён ажыццяўляў знешнюю палітыку дзяржавы, за якую адказваў перад вальным сеймам.

Улада караля была істотна абмежавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі". Побач са свабодным вета шляхта заключала з прэтэндэнтамі на польскі прастол "Пакта канвента" — дагавор, згодна з якім кароль ускладаў на сябе шэраг абавязкаў па вырашэнні некаторых унутраных і знешніх праблем. У 1573 г., у час абрання Генрыха Валуа, былі распрацаваны 'Тенрыхавы артыкулы", згодна з якімі кароль траціў права без згоды сейма ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны, склікаць агульнае апалчэнне і г. д. Адначасова ён абавязваўся: склікаць сеймы раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў; пры перанясенні вайны за межы Рэчы Паспалітай выплачваць кожнаму ратніку па 5 грыўняў; мець пры сабе пастаянны савет з 16 сенатараў, які фактычна кіраваў не толькі краінай, але і асабістым жыццём караля. "Генрыхавы артыкулы" былі ўведзены толькі пры выбранні Стэфана Баторыя (1576), а затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай.

Калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта мела права не падпарадкоўвацца каралю і выступіць супраць яго. Гэта права шляхта ажыццяўляла шляхам склікання канфедэрацый (саюзаў узброенай шляхты) ці "рокашы" — узброенага паўстання супраць караля. Свабоднае вета і канфедэрацыі былі магутнай зброяй барацьбы розных феадальных груповак за ўладу ў дзяржаве, легальнай формай феадальнай анархіі.

Пасля смерці караля пачынаўся перыяд безуладдзя, які цягнуўся ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. У часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў прымас польскай каталіцкай царквы. Ен склікаў для абрання новага караля тры сеймы:

1) канвакацыйны, на якім вызначаліся час і месца выбараў караля, мяркуемыя кандыдаты на каралеўскі прастол, выпрацоўваліся ўмовы дагавору з кандыдатамі; 2) элекцыйны (выбарчы), на якім праводзіліся выбары і заключалася пагадненне "Пакта канвента"; 3) каранацыйны, на якім ажыццяўлялася каранацыя і кароль прыносіў прысягу захоўваць усе правы і выконваць умовы пагаднення (Юхо Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 211 - 212).

Рэч Паспалітая з'яўлялася феадальна-прыгоннай дзяржавай. Пануючым класам былі землеўладальнікі: магнаты (паны), сярэдняя і дробная шляхта. Юрыдвдчна як ійіны, так і шляхта былі роўныя паміж сабой. Аднак рашаючай палітычнай сілай у дзяржаве з'яўляліся паны. Яны складалі сенацкае саслоўе (вышэйшыя духоўныя і свецкія феадалы: арцыбіскупы і біскупы, ваяводы і кашталяны), і ўсё кіраванне дзяржавай знаходзілася ў іх руках. Толькі паны і шляхта мелі права валодаць зямлёй. Шляхецкая маёмасць не магла быць канфіскавана без суда, шляхціц не мог быць арыштаваны без дазволу суда, і яго мог судзіць толькі шляхецкі суд. Шляхта была свабодная ад пабораў. Адзінай павіннасцю яе з'яўлялася вайсковая служба.

У склад пануючага класа ўваходзіла "белае" і "чорнае" духавенства, якое валодала велізарнай зямельнай маёмасцю. У выключных выпадках яно плаціла аднаразовы падатак, які зваўся "доброхотное даянне". Між тым духавенства само збірала дзесяціну з каралеўскіх і шляхецкіх маёнткаў. Прадстаўнікі вышэйшага кліра ўваходзілі ў склад сената. Што датычыцца шляхецкіх сеймікаў і пасольскай ізбы, у іх працы духоўныя асобы звычайна не ўдзельнічалі.

Такім чынам, Рэч Паспалітая была канстытуцыйнай саслоўнай манархіяй, у якой улада размяркоўвалася паміж двухпалатным парламентам (магнатамі і шляхтай) і каралём. Іншыя саслоўі ніякіх палітычных правоў не мелі.

Якое ж месца адводзілася Вялікаму княству Літоўскаму ў Рэчы Паспалітай і якое месца па сутнасці яно займала?

Польская праграма уніі мела на мэце заснаванне унітарнай дзяржавы1, якая ўяўлялася як "адзінае непадзельнае цела з адной галавой", г. зн. адводзілася роля правінцыі Рэчы Паспалітай. Аднак напярэдадні Люблінскай уніі дзяржавы мелі аднаго гаспадара, а ў астатнім былі самастойныя і незалежныя. Другім крокам у бок унітарнай дзяржавы пасля Любліна стаў каронны сейм і скасаванне незалежнага сейма . Наступным крокам павінна было стаць адзінае заканадаўства, здабытае шляхам дапасавання Літоўскага Статута 1566 г. да польскіх законаў. Аднак зрабіць гэта было не так лёгка, як здавалася інкарпаратарам. Справа ў тым, што ў люблінскім акце былі закладзёны супярэчнасці, якія дапускалі магчымасць будавання як унітарнай, так і федэратыўнай1 ці канфедэратыўнай2 дзяржавы. Захоўваліся тытулы "Вялікага княства Літоўскага" і "вялікага князя літоўскага", дзейнічаў амаль не парушаны апарат адміністрацыйна-дзяржаўнага кіравання, меліся свой "скарб", дзяржаўная пячатка, сваё войска і, нарэшце, свой звод законаў — Літоўскі Статут.

Узаемаадносіны паміж дзяржавамі не спрыялі ўтварэнню унітарнай дзяржавы. Гвалтоўны, абразлівы характар заключэння уніі заклаў у падмурак Рэчы Паспалітай недавер з боку Вялікага княства Літоўскага, які з цягам часу ўсё болып умацоўваўся. Таму спрыялі кіруючыя колы Полыпчы, асабліва іх тактыка адносна Лівонскай вайны. Напярэдадні Люблінскай уніі Жыгімонт II Аўгуст абяцаў дапамогу ў вайне, але пасля уніі не спяшаўся выканаць абяцанне. Гэта, вядома, павінна было адмоўна адбіцца на грамадска-палітычнай думцы тым больш што яно было аслаблена гвалтоўнай анексіяй часткі сваёй тэрыторыі: Падляшша, Валыні, Падоліі, Кіеўшчыны.Яшчэ большы недавер да Полынчы выклікала пастанова кароннага сейма (1573) аб вядзенні Лівонскай вайны толькі на сродкі . Менавіта гэта і падштурхнула кіруючыя колы княства да выпрацоўкі тактыкі зрыву ажыццяўлення Люблінскай уніі. У першую чаргу магнаты княства дамагаліся ад кандыдатаў у каралі насуперак Люблінскай уніі асобнай прысягі і асобнага пацвярджэння правоў Вялікага княства Літоўскага, хаця адпаведны пункт люблінскага акта не быў скасаваны.

Важным крокам у напрамку федэрацыі стала адраджэнне заканадаўчага органа. На генеральных сейміках (яны, дарэчы сказаць, былі ва ўсіх правінцыях Польшчы) спачатку прымалася праграма, якую дэпутаты адпавінны былі прапанаваць кароннаму сейму для абмеркавання. Пазней на гэтых сейміках вырашаліся і пытанні дзяржаўнага значэння (устанаўленне пабораў на ваенныя патрэбы і г. д.). Асабліва значэнне сейма ўзрастала ў часы бескаралеўя, калі агульны сейм княства ператвараўся ў сапраўдны вышэйшы заканадаўчы орган.

Трэба мець на ўвазе і тое, што каронны сейм як агульнадзяр-жаўны заканадаўчы орган не спраўляўся са сваімі задачамі. 1 не толькі дзякуючы славутаму ІіЬетт уеіо, але больш за ўсё таму, што ўласна польская частка сейма не мела адпаведнай згуртаванасці (была расколата на мясцовыя групоўкі — малапольскую, велікапольскую, мазавецкую) і не магла аказаць адпаведнага ўплыву на велікакняжацкіх паслоў. А з цягам часу каронны сейм ўсё больш ператвараўся ў орган, які не прымаў законы, а толькі іх абмяркоўваў, а калі і прымаліся пастановы, то дадаткова падкрэслівалася, што яны датычацца 1 Вялікага княства Літоўскага.

Неўзабаве юрыдычна было скасавана і патрабаванне Люблінскай уніі збіраць каронны сейм толькі ў Полыпчы (у Кароне, адгэтуль і назва — "каронны"), У 1673 г. сейм ухваліў пастанову: кожны трэці сейм збіраць не ў Кароне, "а ў Вялікім княстве Літоўскім у горадзе Гродне", за выключэннем сеймаў у час міжкаралеўя. На сеймах у Гродне маршалкам выбіраўся адзін з мясцовых дэпутатаў. Гэты акт юрыдычна прызнаў існаванне Вялікага княства Літоўскага ў якасці не правінцыі Польшчы, а асобнага дзяржаўнага арганізма. Такім чынам, поўнага зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося нават на ўзроўні заканадаўчай улады. Таму і новыя органы кіравання, створаныя ў Рэчы Паспалітай, звычайна былі асобнымі для дзяржаў. Так, заснаванне ў 1578 г. кароннага трыбунала (вышэйшага апеляцыйнага суда) пацягнула за сабой утварэнне адпаведнай судовай установы ў літоўскага трыбунала (1581), а пасля заснавання скарбавага трыбунала ў Полыпчы такі ж орган з'яўляецца ў . 1 толькі пасля скасавання ордэна езуітаў булай папы Клімента XIV (1773) была створана Адукацыйная камісія, адзіная для Рэчы Паспалітай. Не было ў Рэчы Паспалітай агульных міністраў ні па ўнутраных, ні па знешніх пытаннях, адзінай найвышэйшай судовай установы. Не былі праведзены ў жыццё і такія патрабаванні уніі, як скасаванне паміж дзяржавамі мяжы, увядзенне агульнай манеты і г. д.


Случайные файлы

Файл
183646.rtf
66607.rtf
118898.rtf
29712.rtf
13669-1.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.