Сельская гаспадарка Беларусі (14319)

Посмотреть архив целиком

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

І ХАРЧАВАННЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КАДРАЎ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ АКАДЭМІЯ

КАФЕДРА ГІСТОРЫІ І КУЛЬТАРАЛОГІІ









РЭФЕРАТ

НА ТЭМУ:

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА БЕЛАРУСІ НА ПАЧАТКУ XXI СТАГОДДЗЯ


Выканала: студэнтка Назарава Юлія

Анатольеўна ЭКФАК 1 курс 7 група

Выкладчык: Кірчук Юлія Віктараўна







ГОРКІ 2008 год





Змест


I. Асноўная характарыстыка

II. Статыстыка

III. Важнейшыя інвестыцыйныя праекты

IV. Аналіз

V. Навіны

VI. Галоўныя праблемы

VII. P.S.

VIII. Спіс літаратуры






I. Асноўная характарыстыка


Аграпрамысловы комплекс у 2006 годзе функцыянаваў у складаных метэакліматычных умовах. Гэта прывяло да таго, што тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі некалькі замаруджваўся і не заўсёды выконваліся прагнозныя паказчыкі. Разам з тым, у сельскагаспадарчых і іншых арганізацыях рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой павялічылася на 12 %, вытворчасць малака - на 9 %, яек - на 15 %. Пры гэтым пагалоўе буйной рагатай жывёлы павялічылася на 2 %, свіней - на 6 %.

Аднак за кошт мінімізацыі страт ад прыродных анамалій, уключэння ўсіх рэзерваў арганізацыйнага і тэхналагічнага плана па выніках года вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі павялічылася і склала 106 %, што адпавядае гадавому прагнозу(106-108 %). За 2006 год сельскагаспадарчымі арганізацыямі Гродзенскай вобласці атрымана валавой прадукцыі на суму 1277 млрд. рублёў, што склала 104,1 % да ўзроўню 2005 года (прагноз 104 %).

Рэалізацыя жывёлы і птушкі ўзрасла на 15,2 %. Павялічыліся аб'ёмы вытворчасці мяса на 10,3 %, валавыя надоі малака - на 8,6 %.

Прырост жывёлагадоўчай прадукцыі забяспечаны ў асноўным за кошт росту прадукцыйнасці грамадскай жывёлагадоўлі. Сярэдні ўдой малака на адну карову склаў 4363 кг, што на 334 кг больш, чым у 2005 годзе, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе на гадоўлі і адкорме буйной рагатай жывёлы ўзрасло на 11 грамаў і свіней - на 27 грамаў і дасягнула ў жывёлагадоўлі 588 грамаў і ў свінагадоўлі 511 грамаў.

Палепшылася якасць рэалізуемай прадукцыі. Сярэдняя вага адной галавы буйной рагатай жывёлы, пастаўленай на мясакамбінаты, склала 475 кг і свіней 111 кг.

У разліку на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў рэалізавана 171 цэнтнер мяса і 568 цэнтнераў малака, што адпаведна на 15 % і 9 % больш, чым за 2005 год.

Чысты прыбытак сельгасарганізацый Гродзенскай вобласці за студзень-лістапад 2006 года склаў у бягучых цэнах Br159,6 млрд., што на 10,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2005 года. Чыстую страту ў студзені-лістападзе атрымалі чатыры сельгасарганізацыі (1,7 працэнта агульнай іх колькасці) на суму Br901 млн.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг у сельскай гаспадарцы Гродзеншчыны склала 7,9 працэнта супраць 13 працэнтаў у студзені-лістападзе 2005 года, рэнтабельнасць продажаў - адпаведна 6,4 працэнта супраць 10,1 працэнта.

На 1 снежня 2006 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць сельгасарганізацый вобласці склала Br162,1 млрд., або 19,4 працэнта агульнага аб'ёму крэдыторскай запазычынасці. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць перасягнула пратэрмінаваную дэбіторскую ў 15,2 раза.

Пратэрмінаваная запазычанасць сельгасарганізацый за энергарэсурсы на 1 снежня 2006 года, уключаючы ўнутрырэспубліканскія разлікі, склала Br6,8 млрд., або 4,2 працэнта ўсёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці галіны і 7,3 працэнта пратэрмінаванай запазычанасці за энергарэсурсы па вобласці.

Жывёлагадоўля зьяўляецца адной з крыніцаў сродкаў да існаваньня для аднаго мільярда чалавек ва ўсім сьвеце, а яшчэ для прыблізна сямідзесяці адсоткаў беднага вясковага насельніцтва плянэты жывёлагадоўля зьяўляецца сапраўды важнай крыніцай сродкаў да існаваньня. На долю жывёлагадоўчай вытворчасьці зараз прыпадае каля трыццаці адсоткаў ВУП сельскай гаспадаркі ў разьвіваных краінах, і, паводле прагнозаў спэцыялістаў, гэтая лічба вырасьце да прыблізна сарака адсоткаў да 2030 году.

Глябалізацыя рынкаў жывёлагадоўлі зьяўляецца самым галоўным чыньнікам, што ўплывае на разнастайнасьць пародаў сельскагаспадарчых жывёлаў.

Традыцыйныя сыстэмы сельскагаспадарчай вытворчасьці прадугледжваюць выкарыстаньне шматфункцыянальных жывёлаў, кожная зь якіх забясьпечвае чалавека цэлым шэрагам тавараў ды паслугаў. Сучасная сельская гаспадарка вывяла спэцыялізаваныя пароды, аптымізуючы спэцыфічныя вытворчыя рысы. Выкарыстаньне гэтых пародаў дазволіла дамагчыся бясспрэчна годнага подзіву падвышэньня роўню прадукцыйнасьці, але ў той самы час іх гадоўля і памнажэньне вымагаюць значнага ўкладаньня рэсурсаў і прцы звонку.

Агулам 14 з больш чым 30 прыручаных відаў сысуноў і птушак забясьпечваюць зараз чалавецтва 90 адсоткамі харчаваньня, якое вырабляецца ў жывёлагадоўчым сэктары.

Большасьць выраблянага харчаваньня прыпадае на долю ўсяго пяці відаў жывёлаў: быдла, авечак, козаў, свіньней і кур”, -- адзначае Ірэна Гофман (Irene Hoffmann), кіраўнічка Службы жывёлагадоўчай вытворчасьці ФАО. “Адбор высокапрадукцыйных пародаў арыентаваны на разьвіцьцё спадчынных рысаў, зьвязаных з прадукцыйнасьцю, і, зазвычай, пагарджае пры тым функцыянальнымі і адаптацыйнымі рысамі. Гэты працэс вядзе да звужэньня генэтычнай базы як унутры саміх камэрцыйна пасьпяховых пародаў, гэтак і іншых пародаў, і фактычна цэлыя віды аказваюцца зьнішчанымі сіламі рынку”.

У той самы час акурат у наяўных генэтычных рэсурсах жывёлаў утрымліваюцца каштоўныя рэсурсы, якія дазволяць забясьпечыць харчовую бясьпеку ды разьвіцьцё сельскай гаспадаркі ў будучым, перадусім, у неспрыяльных навакольных умовах.

Падтрыманьне генэтычнае разнастайнасьці відаў жывёлаў дазволіць будучым пакаленьням выбраць тыя адмены ці вывесьці новыя пароды, якія дазволяць ім даць рады з праблемамі, якія паўстаюць у працэсе разьвіцьця чалавецтва, у тым ліку з зьмяненьнем клімату, захворваньнямі ды зьменлівымі сацыяльна-эканамічнымі чыньнікамі”, -- зазначыў Хасэ Эскінас-Алькасар (Jose Esquinas-Alcazar), сакратар Камісіі ФАО па выкарыстаньні генэтычных рэсурсаў для вытворчасьці харчаваньня і вядзеньня сельскай гаспадаркі.

У зьвязку з той узаемазалежнасьцю, што існуе паміж краінамі ў дачыненьні да генэтычных рэсурсаў жывёлаў, неабходна садзейнічаць ім у наладжваньні працэсу пастаяннага абмену і далейшага разьвіцьця гэтых рэсурсаў, а таксама прыбраць непатрэбныя перашкоды на гэтым шляху; пры тым трэба забясьпечыць, каб выгоды ад таго адчулі на сабе ўсе фэрмеры, жывёлаводы, сэлекцыянэры, спажыўцы і ўсё грамадзтва”, -- зазначыў Хасэ Эскінас.

Прыродна- эканамічныя ўмовы

Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы і адносіцца да ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. Яе тэрыторыя складае 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 93,4 тыс. кв.км, з якіх 62,3 тыс.кв.км - ворная зямля. Рэспубліка багатая лясамі, якія займаюць амаль 40% плошчы. Па Беларусі працякае 20,8 тыс. рэк, на ёй размешчаны 108 тыс. азёр, 1,5 тыс. сажалак і больш за 140 вадасховішчаў. Краіна на захадзе мяжуе з Польшчай, на паўночным захадзе – з Літвой і Латвіяй, на поўначы і ўсходзе – з Расіяй, на поўдні - з Украінай. У адміністрацыйных адносінах падзяляецца на 6 абласцей. Вобласці падраздзяляюцца на 118 сельскіх раёнаў. Найбольшая працягласць тэрыторыі Беларусі з поўначы на поўдзень - 560 км, з захаду на ўсход – 650 км. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора – 160 м; вышэйшы пункт – гара Дзяржынская – 345 м (Мінскае ўзвышша); самае нізкае месца (менш за 85 м) знаходзіцца ў межах Нёманскай нізіны.

Клімат Беларусі ўмераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага, больш халодны на поўначы і адносна цёплы на поўдні. Пераважаюць заходнія і паўночна-заходнія вятры. Сярэдняя тэмпература студзеня – самага халоднага месяца – ад -4°С на паўднёвым захадзе да -9°С на паўночным усходзе, ліпеня - самага цёплага месяца - ад +17°С на поўначы да +19,5°С на поўдні. Значныя ваганні сумы станоўчых тэмператур за перыяд росту сельскагаспадарчых культур – ад 2100 да 2500°С, а працягласць перыяду актыўнай вегетацыі культурных раслін – ад 190 да 205 дзён. Сярэднегадавая сума ападкаў у цэнтральнай і паўночна-ўсходняй частках краіны – 600-650 мм, на поўдні і паўднёвым захадзе – 500-600 мм. Рэспубліка мае запасы торфу і калійных угнаенняў, якія выкарыстоўваюцца для павышэння ўрадлівасці глеб.

Сельская гаспадарка Беларусі спецыялізавана на вырошчванні традыцыйных для ўмераных шырот культур. У раслінаводстве пераважаюць збожжавыя ( ячмень, жыта, пшаніца), бульба, кармавыя культуры. У сувязі са структурнымі пераўтварэннямі і арыентацыяй на аднаўляльныя крыніцы энергіі ў рэспубліцы пашыраюцца аб’ёмы вырошчвання збожжавых і алейных культур. У Беларусі засяроджана амаль 16 % сусветных пасеваў лёну, або больш за 20 % яго пасеваў на Еўрапейскім кантыненце.

У жывёлагадоўлі ў асноўным гадуецца буйная рагатая жывёла для вытворчасці малака і мяса, а таксама свінні і птушка.

Агульная зямельная плошча Рэспублікі Беларусь - 207,6 тыс.кв.км. Сельскагаспадарчыя землі займаюць 44,9 % , з іх ворная зямля – 30 % агульнай плошчы. На душу насельніцтва прыпадае 0,9 га сельскагаспадарчых земляў, у тым ліку 0,6 га ворнай зямлі. Землі, якія не выкарыстоўваюцца і слаба выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы (пяскі, кустоўе, балоты і г.д) складаюць 15 % агульнай плошчы. За апошнія 20 гадоў з сельскагаспадарчага абароту выбыла 600 тыс. га.


Случайные файлы

Файл
124636.rtf
102335.rtf
ГОСТ 17005-82.doc
2742-1.rtf
72674.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.