Чтение и анализ сказок (ref-14909)

Посмотреть архив целиком

Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

Кафедра методыкі выкладання беларускай мовы










Курсавая работа

Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання









Члены камісіі: студэнткі 301 гр.

______________ факультэта ПіМПН

______________ завочнага аддзялення

______________ Барысевіч Наталлі Мікалаеўны

______________ кіраўнік: Верашчака Г.І.

______________



Мінск 2003

Тэма. Чытанне і аналіз казак на ўроках літаратурнага чытання.

Мэта. Даказаць, што вывучэнне казак з выкарыстаннем розных прыемаў і заданняў павышае ўзровень іх успрымання.

Задачы:

  • разгледзець шляхі ўзнікнення казкі і далейшае яе развіццё;

  • удакладніць класіфікацыю казак;

  • вывучыць асаблівасці чытання і аналізу казак;

  • вызначыць жанравыя і кампазіцыйныя асаблівасці казак;

  • сістэматызаваць прыёмы і заданні для выкарыстання іх на ўроках літаратурнага чытання;

  • эксперыментальна праверыць эфектыўнасць выкарыстання творчых заданняў.

Аб’ектам даследвання з’яўляецца працэсс чытання і аналізу казак на ўроках літаратурнага чытання.

Прадметам даследвання з’яўляюцца разнастайныя заняткі як сродак павышэння ўзроўню ўспрымання казак.

Гіпотэза. Выкарыстанне творчых заданняў пры вывучэнні казак садзейнічае павышэння ўзроўню іх успрымання.

Метады даследвання: вывучэнне псіхолага – педагагічнай і метадычнай літаратуры, назіранне, канстатуючы зрэз, эксперымент, аналіз работ.

Змест

Уводзіны.

Глава 1. Беларуская казка. Шляхі развіцця. Класіфікацыя.

§ 1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя.

§ 1.2 Паходжанне казак пра жывел.

§ 1.3 Развіцце чарадзейных казак.

§ 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавык казак.

Глава 2. Вывучэнне казак з улікам жанравай спецыфікі. Разнастайнасць заняткаў.

§ 2.1 Асаблівасці вывучэння казак розных жанраў.

§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.

§ 2.3 Эксперыментальнае навучанне.

Заключэнне.

Дадатак.

Літаратура.

Уводзіны

Галоўная мэта школьнага навучання – фарміраванне асобы вычня. Чытанне як вучэбны прадмет мае ў сваім распаражэнні такі моцны сродак уздзеяння на асобу, як казка. Яна нясе ў сабе вялікі развіваючы і выхаваўчы патэнцыял: далучае дзіця да маральнага вопыта чалавецтва, развівае яго мысленне. Чым глыбей і паўней успрынята чытачом тая ці іншая казка, тым большае ўздзеянне на асобу яна аказвае. Пагэтаму ў якасці з вядучых задач навучання чытанню праграма вылучае задачу навучання успрыманню мастацкага твора.

Вывучэнне эпасу ў школе пачынаецца з казак. Гэта мэтазгодна, маючы наувазе вучэбна – выхаваучыя задачы, якія рашае настаўнік на уроках літаратурнага чатання.

Казкі адпавядаюць імкненню дзяцей да гераічнага, да усяго яркага і незвычайнага, іх здольнасці здзіўляцца, перабольшваць, фантазіраваць.

Казачныя сітуацыі і канфлікты не толькі даступныя і зразумелыя дзецям, яны глыбока закранаюць іх пачуцці. У казках станоўчы герой трапляе ў вельмі складаныя сітуацыі, на яго шляху шмат перашкод і выпрабаванняў, але ён іх адольвае.У казцы зло караецца, справядлівасць аднаўляецца.Усім сваім паэтычным ладам казка вучыць дзяцей пасцігаць народнае ўяўленне пра добрае і злое; высокае, сумленнае і агіднае, нізкае; гуманнае і жорсткае.Прычым у казцы гэта паказана “буйным” планам.

Менавіта на прыкладах простых, даступных твораў, якімі з’яўляюцца казкі, дзеці вучацца разумець змест твора, яго асноўную думку, знаёмяцца з галоўнымі дзеючымі асобамі, іх характарамі і ўчынкамі,ацэньваюць гэтыя ўчынкі.У элементарнай форме дзеці атрымліваюць уяўленне пра выяўленчыя сродкі мовы мастацкага твора.

Але дастаткова часта дзеці, чытаючы твор, успрымаюць апісанае няправільна, недакладна. Гэта звязана з тым, што настаўнік на ўроках літаратурнага чытання не працуе над здольнасцю аналізаваць твор мэтанакіравана.

Як паказвае практыка, мала выразна чытаць і аналізаваць твор, неабходна яшчэ ўмела спалучаць гэтыя віды работы з разнастайнымі прыёмамі і заняткамі, якія дапамагаюць дзецям глыбей разумець прачытанае, садзейнічаюць развіццю мовы, логікі мыслення і выхаванню пачуццяў.

Грунтоўнае вывучэнне методыкі работы над казкай, кампазіцыйных і жанравых асаблівасцей, разгляд і сістэматызацыя заняткаў, выкарыстоўваемых на ўроках літаратурнага чытання, - адным словам павышэнне прафесійнага ўзроўню і стала прычынай выбару дадзенай тэмы курсавой.

На кожны твор, - пісаў К. ДЗ. Ушынскі, - мы павінны глядзець як на акно, праз якое мы можам паказаць дзецям той ці інша бок жыцця.А каб нешта даць іншым, трэба гатым валодаць самому.

Глава 1

§1.1 Шляхі развіцця беларускай казкі. Класіфікацыя.


Сярод апавядальных жанраў вуснапаэтычнай творчасці беларусаў пераважнае месца займаюць казкі. Фальклорныя творы гэтага жанру даволі разнастайныя па свайму паходжанню, мастацкіх асаблівасцях і ідэйна – тэматычнаму зместу. У сувязі з гэтым значэнне гэтага фальклорнага жанру можна было б сфармуляваць наступным чынам.

Казка – гата мастацкае, вуснае, у пераважнай большасці празаічнае апавяданне сацыяльна – прававога, фантастычнага, або навелістычна – авантурнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна – павучальны сэнс. (Па Чычараву У.І.)

Казкі адносяцца да старажытных відаў фальклору. Некаторыя іх жанры ўзніклі яшчэ ў першабытным грамадстве, але, відаць, пасля з'яўлення першых нескладаных песенных відаў, у прыватнасці працоўных песень. У класавым грамадстве былі выкліканы да жыцця новыя казачныя жанры. Некаторыя з іх працягваюць сваё развіццё і ў цяперашні час.

Народныя казкі прайшлі працяглы і складаны шлях развіцця, які яскрава адлюстраваў эвалюцыю і паступовы рост самасвядомасці людзей. Першапачаткова казкі былі цесна звязаны з міфалагічнымі поглядамі і ўяўленнямі, з анімізмам, татэмізмам (абагаўленнем жывёлы, раслін і нават прадметаў, якія лічыліся апекунамі, а то і сародзічамі людзей), магіяй і іншымі відамі першабытнай ідэалогіі, з поглядамі далёкіх нашых продкаў і іх наіўнымі ўяўленнямі аб прыродзе і грамадстве. Гэтыя погляды і ўяўленні выліваліся ў міфалогію.

Найстаражытнейшыя міфы ўсходніх славян да нашага часу не захаваліся. Яны яшчэ на ранніх зтапах класавага грамадства ў асноўным страцілі сваю язычаскую сутнасць дакладных расказаў і да нас дайшлі ў форме міфалагічных казак — казак аб жывёлах, цудадзейных (чарадзейных) казак і казак-былічак, якія вызначаюцца фантастычнасцю. Такі пераход ад «дакладных» міфаў да фантастычных казак звязан з паступовым падзеннем веры ў цудоўнае.

Фантастыка старажытных народных казак цесна пераплецена з выдумкай, якая выражаецца іменна ў фантастычнай форме. Фантастычная выдумка гэтых казак мае пазнавальнае значэнне, у іх «перш за ўсё павучальная «выдумка» — цудоўная здольнасць нашай думкі заглядваць далёка ўперад факта». Сапраўды, «аб каўрах-самалётах фантазія казачнікаў ведала за дзесяткі стагоддзяў да вынаходніцтва аэраплана, аб вялікіх скарасцях руху ў прасторы прадбачыла задоўга да паравоза, да газа- і электраматора». Гэта сведчыць аб тым, што казкі народжаны перш за ўсё працоўнай дзейнасцю людзей і іх барацьбой за лепшае жыццё.

У дакласавым грамадстве былі пераважна фантастычныя казкі — аб жывёлах, цудадзейныя (чарадзейныя) і казкі-былічкі. Праўда, на вышэйшых этапах дакласавага грамадства, а іменна пры радавым ладзе, з'явіліся і казкі новага тыпу, у якіх гаварылася аб выдатных падзеях, у асаблівасці ваенных подзвігах, і героях народа. Гэта былі зачаткі гістарычных паданняў, легенд і казак, а таксама бытавых паданняў і казак. Аднак яны ў дакласавым грамадстве часцей за ўсё мелі таксама фантастычны характар.

Толькі ў класавым грамадстве фантастыка казак набыла іншы сэнс. Гэта абумоўлена ростам свядомасці мас, развіццём пазнання законаў прыроды і грамадства. У гэты час фантастыка паступова страціла сваю непасрэднасць у адлюстраванні рэчаіснасці і стала ўмоўна мастацкім прыёмам народнай творчасці, які выкарыстоўваецца з мэтай адлюстравання з'яў жыцця. З гэтым складаным працэсам цесна звызана і пераасэнсаванне старажытных казачных сюжэтаў і вобразаў у плане прыстасавання іх да рэчаіснасці класавага грамадства. Пры гэтым робіцца ўпор на сацыяльныя з'явы, а таму матывы барацьбы старажытных казак з грознымі з'явамі прыроды і грознымі жывёламі паступова пераўвасабляліся ў матывы сацыяльна-грамадскага характару, сталі адлюстроўваць новае жыццё і класавыя адносіны. Гэтым тлумачыцца таксама і тое, што многія казкі, якія ўзніклі ў дакласавым грамадстве, пазней набылі алегарычны (іншасказальны) сэнс.

Усё ж жыццё класавага грамадства не магло знайсці поўнага адлюстравання ў старых казачных жанрах. Сама рэчаіснасць выклікала з'яўленне гістарычных паданняў, легенд і казак і яшчэ ў большай ступені рэалістычных казак сацыяльна-бытавога зместу. З'яўленне легенд рэлігійна-хрысціянскага характару, якія некалькі адасоблены ад іншых казачных відаў, таксама абумоўлена новай гістарычнай рэчаіснасцю феадальнага і часткова капіталістычнага грамадства, у прыватнасці ўзнікненнем і развіццём хрысціянства.

У Беларусі аж да Кастрычніка народныя казкі мелі для свайго развіцця спрыяльную глебу. Не малаважную ролю адыгралі параўнальна марудныя тэмпы рэзвіцця краіны, якая многія стагоддзі цярпела прыгнёт захопнікаў, а таксама трываласць старажытных фальклорных традыцый. Сукупнасць гэтых умоў садзейнічала развіццю беларускай казачнай творчасці. Невыпадкова знаўца ўсходнеславянскіх казак С. У. Саўчанка адзначаў, што «па жывасці і харастве расказа беларускія казкі не маюць сабе роўных».

Народныя казкі, як і песні, адносяцца да масавых відаў фальклору. Усё ж у стварэнні і распаўсюджванні іх вялікую ролю адыгралі народныя майстры-казачнікі, якімі Беларусь заўсёды была багата.


Случайные файлы

Файл
19344.rtf
99638.rtf
u-proc.doc
27221-1.rtf
83249.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.