Билеты по белорусской литературе (BELLIT)

Посмотреть архив целиком

Билет №1 Вопрос №1.

Аповесць Васiля Быкава "Знак Бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды.


У аповесцi "Знак Бяды", за якую у 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоуныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Дзеянне адбываецца у першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоуных герояу В.Быкау паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка у пана Адольфа Якiмоускага - зауседы верыла у справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоуцау, збiрала подпiсы у абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака у Мiнск да Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлерауцау, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiушы тым немцау святла; схавала у лесе парсючка, каб той не дастауся ворагам; укiнула у глыбокi калодзеж вiнтоуку.

Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да умоу акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) аго закончылася арыштам i турмой за "ашуканства" i"аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкау сцвярджау, што у часы цяжкiхвыпрабаванняу спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.

Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаушыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С. вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца: знойдзена бомба ("куплена за парсюка у Кармiлы"), нагледжана месца пад мастом для яе уладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i выйшлi на след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць бомбу у iншае месца. А калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца у хату, падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала: "Можа , i добра, што з бомбай яенiхто не бачыу. Добрым людзям i не трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе? I не спяць нi у дзень, нi уначы - баяцца да скону".

У вобразе С. Быкау увасобiу лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавiтасць, сумленнасць, душэунасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоунасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць,перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё уяуленне у апошнiм учынку С.


Бiлет 1.Вопрос 2.

Тэматыка i асноуныя вобразы творчасцi Ф.Багушэвiча. Паказ сацыальнага становiшча беларускага сялянства.


Асноунае месца у творчасцi Б. займае жыцце бел. сялянства. Селянiн, пра цавiты i руплiвы земляроб, жыве у холадзе i галечы. З яго здзекваюцца, на зываючы цемным i дурным. Працай жа яго карыстаюцца iншыя, не пакiдаючы стваральнiку матэрыяльных сродкау самага неабходнага: мужыком пабудаваны прыгожыя касцёлы i палацы, сам жа ён "жыве у мокрай яме", сялянскiмi рукамi узведзены чыгункi, дарогi i масты, а сам ён не мае грошау нават на бiлет. Такая думка падкрэслiваецца у вершах "Дурны мужык, як варона" i "Бог не роуна дзеле".

Б. , абараняючы мужыка, паказвае, як у яго прачынаецца пачуцце уласнай годнасцi, расце пратэст супраць несправядлiвасцi. Так, у вершы "Не цурайся" аутар парауноувае жыцце селянiна i панiча: iх знешнi выгляд, адзенне, жыллё, адукацыю.

Селянiн не толькi скардзiцца, але i патрабуе лепшага жыцця, бо ён - стваральнiк усiх матер. каштоунасцей на зямлi.

Супраць здзекау i прыгнёту, несправядлiвасцi царскiх законау i парадкау выступае селянiн i у вершы "У астрозе". За знiшчэнне межавога слупа се лянiна садзяць у астрог, але здзекi i пабоi не могуць зламаць волi i iмкнення героя да свабоды.

Iдэя справядлiрасцi, роунасцi ва узаемаадносiнах памiж людзьмi выказ ваецца у вершы "Ахвяра". Лiрычны герой верша звяртаецца да бабулi з просьбай памалiцца за яго:


Малiся ж, бабулька да Бога,

Каб я панам нiколi не быу:

Не жадау бы нiколi чужога,

Свае дзела як трэба рабiу.


Герой верша не хоча быць панам, бо з панствам у яго асацыiруецца усе са мае адмоунае у жыццi: амаральнасць, разбэшчанасць, сквапнасць, прага да на жывы. Усе жыцце герой хоча быць толькi мужыком, бо ён ва усiх адносiнах вы шэйшы за паноу, з'яуляецца чалавекам у самым шырокiм i прывабным сэнсе гэ тага слова: жыве сваёй працай, любiць сваю радзiму i да канца ей адданы, не квапiцца на чужое, паважае iншыя народы, прызнае людзей за братоу, ма ральна чысты,не гультай i не злодзей, не здраднiк i не п'янiца.

Селянiн з'яуляецца галоуным героем i у сатырычным вершы "Гора". Пакут лiвае жыцце працоунага чалавека,яго думкi i настроi Б. перадае у форме на роднай песнi з пауторам-рэфрэнам "Ой, гора ж маё!". Селянiн спрабуе паз бавiцца ад гора: кiдае яго у рэчку, у полымяагонь, прывязвае у лесе да пня, закопвае у вялiкi роу, адвозiць у далёкую Амерыку. Але гора не пакiдае мужыка. Мабыць, простаму чалавеку у несправядлiвым грамадстве пазбыцца го ра нельга. Да такой думкi прыходзiць паэт. Прауда, сам верш гучыць не песiмiстычна. Няшчасце селянiна - хутчэй за усе пасмiханне з свайго гора, ад якога нiяк не можа пазбавiцца чалавек i якое у .......


Бiлет 2.Вопрос 1.

Кандрат Крапiва - байкапiсец.


Асаблiва праявiуся талент К.-сатырыка у жанры байкi. Яго байкi - сама бытная з'яба у бел. лiтаратуры. Многiя з iх выраслi з народных прыказак i прымавак, на прыкладзе якiх аутар вучыуся выказваць свае думкi вобразна, сцiсла, запамiнальна.

Байкi К., "населеныя" мясцовымi жывеламi i птушкамi (свiннямi,парсюкамi, сабакамi, совамi, зайцамi), бiчуюць адсталыя людскiя звычаi,п'янства, пляткарства, асуджаюць бюракратау, раскрадальнiкау народных здабыткау, падхалiмау. Падзеi у байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны з сялянскага жыцця, з вясковага побыту. Выхадзец з вескi К. добра ведау погляды i псiхалогiю людзей.

У байцы "Дыпламаваны баран" сатырык расказвае пра Барана, якi быу настолькi дурны, што нават не пазнавау сваiх варот. Ганарыуся ж Баран сваiмтрывалым лбом.

Каб лягчэй было убачыць Барана i вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалi мэту, жартам назваушы яе "дыпломам". Баран настолькi заганарыуся гэтым "дыпломам", што вырашыу паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой "дыплом" ен заслужыу "не галавой, а лбом".

Маральна-бытавыя праблемы асвятляе пiсьменнiк у байцы "Махальнiк Iваноу". Яна гнеуна выкрывае падхалiмства.Сюжэт байкi даволi просты: ваенком, здаволены вынiкамi стральбы сваiх падначаленых, вырашыу пастраляць. Стpэлiу 5 разоу - i нi адна куля не закранула мiшэнi. Салдаты ж, якiя сачылi за стральбой, далажылi, што усе кулi трапiлi у цэль. Западозрыушы падман, ваенком пайшоу на хiтрасць: пачау страляць халастымi патронамi. Але i пасля гэтага махальнiк Iваноу далажыу, што "у цэнтру самую усе 5 загналi зноу". Шэф "пахвалiу" Iвамова, назваушы яго сапраудным падхалiмам. Высмеяучы аднаго падхалiма, К. паказвае, што у падхалiмстве вiнаваты не толькi асобныя людзi, але i грамадства у цэлым.

Падзеям мiжнароднга палiтычнга жыцця прысвечаны байкi "Сава, Асел ды Сонца", "Сука у збане", "Жаба у каляiне", напiсаныя у сярэдзiне 20-ых гг. У iх з'едлiва высмейваюцца замежныя ворагi i iх агрэсiуныя намеры, буржуаз ныя нацыяналiсты,паклепнiкi-аслы, фашысцкiя совы, якiя спрабавалi хлусней, паклепамi i ваеннай сiлай знiшчыць новыя парадкi у краiне.

Байкi К., нацыянальна-самабытныя па характару, былi народжаны надзённымi патрэбамi часу. Яны з'явiлiся дзейсным сродкам выкрыцця таго, што перашкад жала рухацца наперад. Увабраушы у сябе невычэрпныя багаццi жывой народнай мовы, народнай мудрасцi, яны i у наш час захавалi сваю дзейсную сiлу i моц.


Бiлет 2.Вопрос 2.

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча.


Нарадзiуся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел. земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыу у Нiжнiм Ноугарадзе, Яраслаулi, Ялце. Беларусь паэт уяуляу толькi па легендах, павер'ях i паданнях. Любоу да яе бы ла самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але Б. добра ведау, што у краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоуны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:


Край мой родны! Як выкляты богам -

Столькi ты зносiш нядолi.

Хмары, балоты... Над збожжам убогiм

Вецер гуляе на волi.


Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну усiх няшчасцяу i бед народных у сацыальнай няроунасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгня тальнiкау. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя памiралi з голаду.

Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчас лiвай, светлай, радаснай:


Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацiстага, яснага дня.

Паглядзi, як усход разгараецца,

Сколькi у хмарках залетных агня...


Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучыню прасякнуты верш "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. У iм аутар парауноувае праросшае зерне з бел. народам, акi прыгнечаны, спiць, але i пад прыгнётам захавау сваю жызня стойкасць. Паэт верыць, што духоуныя сiлы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваiм шляху усе перашкоды. Аутар сцвярджае iдэю вечнасцi, неумiручасцi жыцця.


Случайные файлы

Файл
183525.rtf
19105-1.rtf
284910.rtf
180820.rtf
82959.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.