БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.) (61128)

Посмотреть архив целиком













БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)


Змест


1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны

3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле

4. Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі

5. Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі

6. Вызваленне Беларусі

7. Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах

7.1 Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах

8. Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях

8.1 Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі

8.2 Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне

Спіс выкарыстаных крыніц



1. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР


З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР паспрабаваў дагаварыцца з Англіяй і Францыяй аб узаемадапамоге на выпадак вайны, у тым ліку дапамоге ўсім усходнееўрапейскім краінам. Але апошнія (Польшча, Чэхаславакія, Румынія) адмовіліся ад гэтай прапановы. Пад час правядзення перамоў, 22 сакавіка 1939 года немцы занялі Клайпедскую вобласць, а Літва, Латвія і Эстонія заключылі “сяброўскія" дагаворы з Германіяй. Гульні ў “кошкі - мышкі" з дэлегацыямі Англіі і Францыі не спадабаліся І. Сталіну, таму 23 жніўня 1939 года ў Маскве пасля імклівай падрыхтоўкі было заключана пагадненне з Германіяй аб ненападзе тэрмінам на 10 год. Да дагавору прыкладваліся сакрэтныя пратаколы, якія размежавалі сферы ўплыву Германіі і СССР у Еўропе. Заходняя Беларусь, але без Вільні, была аб’яўлена зонай уплыву СССР. Падпісалі дагавор і пратаколы кіраўнікі ведамстаў замежных спраў краін І. Рыбентроп і В. Молатаў.

1 верасня 1939 года Германія напала на Польшчу, а 3 верасня Германіі аб’явілі вайну Англія і Францыя, пачалася другая сусветная вайна. Праз два тыдні нямецкія войскі прадвінуліся да мяжы сферы ўплыву СССР - да Заходняй Беларусі.17 верасня 1939 года быў аддадзены загад Чырвонай Арміі перайсці мяжу Польшчы і заняць Заходнюю Беларусь, узяць пад абарону жыццё і маёмасць насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Чырваная Армія прасоўвалася хутка, амаль не сустракаючы супраціўлення. Да 25 верасня яна кантралявала ўсю тэрыторыю Беларусі.

28 верасня 1939 года зноў у Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і мяжы, па якой мяжа праходзіла па, так званай, “лініі Керзана”. Літва ўвайшла ў сферу ўплыву СССР.7 кастрычніка ёй у абмен на права размясціць ваенныя базы перадалі (без ведама ўрада БССР) Вільну і частку Віленскага ваяводства. На занятай тэрыторыі адразу пачалі праводзіць мерапрыемствы па ўсталяванню савецкай улады. Але трэба было легітымізаваць далучэнне тэрыторыі праз рашэнне народа.

22 кастрычніка 1939 года адбыліся выбары прадстаўнікоў народнага сходу, які сабраўся 28-30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку. Сход абвясціў устанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі, канфіскаваў памешчыцкія землі, нацыяналізаваў банкі і буйную прамысловасць. Сход прасіў ВС СССР і ВС БССР прыняць Заходнюю Беларусь у склад СССР і БССР. У адказ 2 лістапада 1939 года ВС СССР і 12 лістапада ВС БССР прынялі адпаведныя законы. Уз’яднанне беларускіх земляў было актам гістарычнай справядлівасці. Беларускі народ атрымаў магчымасць развівацца ў межах аднага дзяржаўнага ўтварэння.



2. Пачатак Вялікай Айчынай вайны


22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз. Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй асобай ваеннай акругі, дзейнічала нямецкая група армій “Цэнтр” (генерал-фельдмаршал фон Бок). У першыя гадзіны вайны адбыліся масавы артылерыйскі абстрэл прыгранічнай тэрыторыі і бомбавыя ўдары па аддалёных ваенных базах Чырвонай Арміі, якая панесла велізарныя страты тэхнікі і людскіх рэсурсаў.

На дзяржаўнай мяжы адразу адбыліся цяжкія баі. Да канца ліпеня абараняўся гарнізон састарэлай Брэсцкай крэпасці. Аднак немцы прарвалі абарону і хутка прасоўваліся ўглыб Беларусі.

28 чэрвеня пасля жорсткіх баёў, у якіх удзельнічалі добраахвотныя атрады з жыхароў горада, Мінск быў здадзены. На захад ад Мінска ў акружэнні апынуліся злучэнні некалькіх савецкіх армій колькасцю некалькі соцен тысяч чалавек.29 чэрвеня была аб’яўлена дадатковая мабілізацыя - у армію з БССР было прыцягнута каля 500 тыс. чалавек. У дапамогу арміі фарміравалі палкі народнага апалчэння.

У пачатку ліпеня 1941 уздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра была створана лінія абароны.14 ліпеня пад Оршай упершыню выкарысталі дывізіён рэактыўных мінамётаў “Кацюша" (камандаваў І. Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся за беларускія гарады. З 3 па 26 ліпеня абараняўся Магілёў, жорсткая шматгадзінная бітва адбылася на Буйніцкім поле. З 12 па 19 жніўня абараняўся Гомель. Аднак да пачатку верасня 1941 года ўся тэрыторыя Беларусі была захоплена германскай арміяй. Усё гэта было вынікам не столькі тэхнічнай адсталасці Чырвонай Арміі, сколькі памылак сталінскага кіраўніцтва, масавых рэпрэсій сярод афіцэраў. Але Сталін знайшоў “вінаватых” - за правал абароны Беларусі быў расстраляны Дз. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі.



3. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле


Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны. Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Дняпра, захапілі амаль усю БССР. У другой палове жніўня была акупіравана астатняя, паўднёва-ўсходняя частка Беларусі. Яшчэ да поўнай акупацыі БССР прымаліся захады па пераводу эканомікі на ваенныя рэйкі. Адбывалася мабілізацыя эканомікі - перабудова яе на выпуск ваеннай прадукцыі, эвакуацыя прамысловасці і вытворчых фондаў сельскай гаспадаркі, матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, насельніцтва на ўсход. Знішчаліся прамысловые прадпрыемствы і іншыя каштоўнасці, якія вывезці не бола магчымасцяў.

23 чэрвеня 1941 года быў уведзены мабілізацыйны план вытворчасці боепрыпасаў. Шэраг прадпрыемстваў адразу перайшоў на вытворчасць ваеннай прадукцыі. Працоўны дзень у дабравольным парадку склаў 10-12 гадзін у суткі. Прадукцыя прадпрыемстваў лёгкай і харчовай прамысловасцяў прызначалася выключна для арміі (абутак, бялізна, абмундыраванне, хлеб, сухары, мясныя кансервы). Калгаснікі паскорылі тэмпы ўборкі ўраджаю і здачы збожжа дзяржаве. У той жа дзень, 23 чэрвеня 1941 г. пачалася частковая эвакуацыя.25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня СНК І.С. Былінскі. Умовы правядзення эвакуацыі на Беларусі былі неспрыяльнымі. Хутка наступала германская армія і прамысловасць заходніх абласцей БССР была страчана. З Мінска 24 чэрвеня збяжала партыйнае кіраўніцтва, пачалася паніка сярод насельніцтва, марадзёрства. Чыгунка была перагружана ваеннымі цягнікамі. У гэтых умовах прымаліся захады па эфектыўнай дзейнасці эвакуацыйных структур.

Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяго выехала каля 1,5 млн. грамадзян Беларусі. Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, вывезены матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці. Эвакуяваны навучальныя і культурныя ўстановы. Перабазіравалі прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі. Вывозілі найбольш важныя часткі прадпрыемстваў, агрэгаты і вузлы. Прадпрыемствы з усходняй часткі Беларусі вывозіліся амаль цалкам (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Усяго вывезена 124 буйных прамысловых і 14 прамысловых арцеляў. Як правіла, вывозіліся і рабочыя кадры. Частка прадпрыемстваў знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхніка і буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам. Частка жывёлы перадавалася Чырвонай Арміі. Усяго ў тыл было адпраўлена 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы. Рэгулявалася праца чыгункі, праводзілася эвакуацыя яе рухомага саставу. Апошні эшалон з Мінска быў выведзены 28 чэрвеня, калі горад быў ужо захоплены.

Праца беларускай прамысловасці ў тыле. Асноўнымі раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці былі Паволжа (47 прадпрыемстваў), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8 прадпрыемстваў). Ужо ў восень 1941 г. яны пачалі выпуск прадукцыі. На новых месцах адсутнічала вытворчая базы. Станкі часта ставіліся пад адкрытым небам або пад часовымі навесамі, выпуск прадукцыі адбываўся паралельна з будаўніцтвам карпусоў. Катастрафічна не хапала рабочай сілы. Частка заводаў і фабрык не здолела эвакуяваць працоўныя кадры, частка эвакуяваных рабочых пайшла на фронт. На заводы прымалі працаваць жанчан і дзяцей.

У выключных умовах барацьбы за выжыванне адміністрацыйна-камандная сістэма кіравання адыграла станоўчую ролю. Але адначасова былі значна пашыраны правы народных камісараў краіны, якія адказвалі за канкрэтныя галіны прамысловасці, дырэктараў і начальнікаў будоўляў у рашэнні многіх пытанняў вытворчасці, скарачалася структура кіраўніцтва апарату.


Случайные файлы

Файл
30839.rtf
2008.rtf
73510.rtf
114820.rtf
166218.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.