Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. (56781)

Посмотреть архив целиком

Змест


Уводзіны

Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны

Глава II. Ваенныя дзеянні ў 1654-1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Глава III. Ваенныя дзеянні ў 1656-1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Заключэнне

Літаратура




Уводзіны


Вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. з’явілася з аднаго боку, як лагічны працяг папярэдніх масавых антыфедальных выступленняў 1648 - 1651 гг., з другога планамерна рыхтавалася: ідэалагічна, эканамічна, ваена, рускім урадам.

У айчыннай гістарычнай навукі вайна Расіі з Рэчу Паспалітай 1654 - 1667 гг. лічыца “невядомай” (па трапнаму выразу Г. Сагановіча). І гэта можна лічыць так, таму як, да 90-х гадоў XX ст. дадзеная вайна вывучалася толькі як вызваленчая з боку рускага цара.

Галоўнай мэтай курсавой работы з’явілась аб’ектыўнае вывучэнне і аналіз вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг., у кантексце гісторы Беларусі. Абапіраючыся на цель, можна вылучыць наступны задачы

Прычыны, якія прывялі да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.

Падрыхтоўка да вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг.

Ваенныя дзеянні ў 1654 - 1655 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Ваенныя дзеянні ў 1656 - 1667 гг. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага

Пры напісанні курсавой работы, асноўнай крыніцай, з’явілась праца: “Акты, издаваемые Виленскою комиссию для разбора древних актов”1. З гэтых дакументаў можна даведацца пра тое становішча, у якім апуналася Вялікае княства Літоўскае. Увогулле джакументы, якія знаходзяццаў гэтым зборы, можна падзяліць на тры группы:

1) універсалы караля і іншых урадавых асоб;

2) скаргі і заявы пркрадзеж і разбоі войскамі праціўніка і сваімі;

3) акты, што малююць эканамічнае становішча ў краі.

Сярод рознабаовых манаграфічных прац у першую чаргу трэба вылучыць працу Генадзя Сагановіча “Невядомая вайна”2. Тут грунтуючыся на дакументах і даследваннях, аўтар робіць спробу паказаць сапраўдныя мэты вайны і адносіны да тэрыторыі Беларусі рускага цара.

Таксама выкарастана праца А. Мальцава “Россия и Белоруссия в середине XVII века”3. Гэта найбольш аб’ектыўнае даследванне савецкага часу. Тут падрабязна разгледжаны пычыны вайны, паказаны стан Расіі напярэдадні вайны, яе дыпламатычная палітыка, а таксама палітыка царызму на акупаванай тэрыторыі. Аднак тут як і ў працы І. Галакціенава “Из истории русско-польского сближения в 50-60-х годах XVII в. ”4 вайна паказваецца, як вызваленчая ў адносінах да беларускага народа.

Вельмі важна пазначыць артыкул М. Ткачова “Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667”5. У ім даследчык добра паказаў падзеі вайны, асвяціў розныя сапекты прычынаў ваны, стан гарадоў ВКЛ, асноўныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Пры напісанні курсавой работы, гэта артыкул з’явіўся асноўным пры распрацаванні структуры работы.

Таксама пры напісанні работы былі выкарастаны розныя вучэбныя дапаможнікі, як па гісторыі Беларусі, так і па гісторыі Расіі. А таксама па гісторыі міжнародных адносін дадзенага перяды.



Глава I. Прычыны і падрыхтоўка да вайны


У час царавання рускага самадержца Аляксея Міхайлавіча (1645 - 1676) у краіне стаялі шматлікія пытанні ва ўнутранай палітыцы. Перш за ўсе гэта забеспячэнне фіскальных інтарэсаў дзяржавы, патрабаваўшых вялікіх выдаткаў на ваенныя патрэбы. Былі павелічаны ўскосныя падаткі, акрамя прамых. Так былі значна павялічаны кошты на соль, продаж якой з’яўляўся царскай манаполіяй6. Гэта прывяло да хваляванняў, якія шырыліся ў асноўным у бядняцкай срадзе. Так можна адзначыць саляны бунт у Маскве ў чэрвене 1648 г7. Таксама паўстанні былі звязаны з выпускам у 1654 г. медных грошаў і спробай урада пусціць іх у абарот па курсу срэбных, што неміныема прывяло да падзення грошай у цане і росту коштаў у 12 разоў8. Трэба адзначыць, што асноўнай рухуючай сілай былі ніжэйшыя слаі насельніцтва (падзячыя, рамеслінікі), а таксама стральцы, якім урад затрымліваў выплату заработнай платы. Разам выступалі і сяляне надаючы паўстанню антыфеадальны характар.

Таксама адной з галоўных прычын з’яўлялася барацьба двух буйнейшых груповак, феадалаў-баяраў і духавенства за свой прыярытэт і ўдзел у кіраванні дзяржавай.

Такім чынам каб зняць напружанне у дзяржаве трэба была разрадка. Гэтай разрадкай магла стаць вайна.

Другая прычына была ў недахопе зямлі. Шмат якія дваране і баярскія дзеці выступалі з патрабаваннем ад цара новых зямель з сялянамі, бестэрміновага запрыгоньвання сялян, рэформ суда і ўлады і інш. Дарэчы да сярэдзіны стагоддзя назіраецца рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы за кошт ператварэння пустэльняў і засваення новых зямель на поўдні, у Паволжы, Башкірыі і Сібіры9. Але навошта засваіваць неабжытыя, калі побач есць добра ўпарткаванныя?

Таксама ў гэты час у Расіі назіраецца рост зхнешняга і унутранага гандлю. Але для знешняга існаваў толькі адзіны порт на поўначы - Архангельск. Які быў адкрыты для судоў на невельмі працяглы перыяд, звычайна на некалькі месяцаў. Таму, як адзначыў І.В. Галанціенаў: "создание плацдарма на реке Двине и завоевание морского побережья в районе Пруссии должно было, по мысли правительства России, подготовить условия для разрешения балтийской проблемы в будущем"10. Інакш кажучы маскоўскі ўрад меў на меце высці да Балтыйскага мора шляхам заваявання земляў Вялікага княства Літоўскага і надалей да Прусіі.

Трэцяй жа прычынай стала вайна 1648-1651 гг., вынікі якой ставілі абедзьве краіны перад амаль звяршыўшымся фактам - вайной.

Такім чынам царскі ўрад палічыў за лепшае вырашыць увесь комплекс унутраных сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем шляхам развязвання вайны з сваім даўнім сапернікам Рэччу Паспалітай.

Напярэдадні вайны Расіяй была праведзена шмат дыпламатычных аперацый. Каб лакалізаваць ваенныя дзеянні і гарантаваць неўмешванне іншых дзяржаў з Масквы выехалі пасольствы ў Аўстрыю, Францыю, Швецыю, курляндыю, бранденбург, Данію, Галандыю і Венецыю11. Расійскі ўрад дамагаўся ад гэтых краінаў “благожелательного нейтралитета” у выпадку вайны з Польшчай, а з боку Галандыі і Венецыі - дапамогі зброяй і грашыма12. Аднак Расіі не ўдалося лакалізаваць вайну, бо Крымскае ханства і Швецыя мелі свае інтарэсы, суадносна, на Украіне і ў Прыбалтыцы. І якія таксама умяшаліся у канфлікт.

Таксама на беларускія землі прэтэндавала і украінская старшыня. Яе перш за ўсе цікавіла паўдневая частка Беларусі. Таму пытанне а вайне ўзнімала ўжо ў 1651 г., пад час перамоваў у Маскве. Аднак маскоўскі ўрад выслухаў гэтую прапанову без асаблівай увагі, бачачы ў казаках сваіх канкурэнтаў13.

Тым не менш у лютым-сакавіку 1653 г. пытанне аб вайне было ўжо вырашана14. Улетку 1653 г. цар накіраваў у Рэч Паспалітую пасольства на чале з князем Б. Рапніным-Абаленскім, нібы з мэтай прымірыць польскі ўрад з Багданам Хмяльніцкім згодна з умовамі Збароўскага замірэння. Сапраўднай жа мэтай было даведацца аб унутранным стане Рэчы Паспалітай. Спроба замірэння сустрэла рашучае адмаўлення, аднак ўтой жа час пасольства даведалася аб унутраной слабасці Польшчы15. 1 кастрычніка 1653 г. Земскі сабор даў згоду, каб прыняць Украіну пад уладу Расіі, што азначала афіцыйнае аб’яўленне вайны Рэчы Паспалітай. І Расія пачала актыўныу падрыхтоўку да вайны.

У рашэнні Земскага сабора прычынай вайны называліся ганенні на праваслаўных веруючых і здзекі над святынямі праваслаўя. Аднак найбольш важкім аргументам Рэчы Паспалітай было разумение Масквой растучай унутранай слабасці. Амаль што шасцігадовая вайна казакоў і бунты сялян былі доказам нетрываласці асноў шляхецкай рэспублікі, тэндэнцыяй яе эканамічнага, палітычнага і ваеннага аслаблення. Гатоўнасць казацкіх сіл аказаць Расіі дзейсную дапамогу ў выпадку вайны з Польшчай у значнай ступені паніжала магчымую рызыку.

Урад цара разлічваў і на падтрымку на Беларусі. Вясной 1653 г. паслы ад Сечы ў Маскве запэўнівалі, што "гетман пошлет свои листы в Оршу, Могилев и иные города, к белорусским людям, которые живут за Литвой. И де белорусские люди тотчас учнут с ляхи битца, а будет их до 200 тысяч "16.

Аб тым, што Расія рыхтуецца да вайны, добра разумелі і ў Рэчы Паспалітай. Каралеўскія універсалы прадпісвалі мясцовай адміністрацыі ўмацоўваць прыгранічныя гарады і замкі, павялічваць тутэйшыя гарнізоны. Быў абвешчаны спешны збор шляхецкага апалчэння на тэрыторыі Аршанскага павета.

Стратэгічныя планы рускага камандавання прадугледжвалі канцэнтраванне на лініі граніцы сіл агульнай колькасцю каля 75-80 тыс. чалавек, зведзеных у тры арміі.

Асноўныя сілы (больш за 40 тыс. чалавек) пад началам ваявод князя Я. Чаркаскага, князя Н. Адоеўскага і князя М. Цемкін-Растоўскага павінны былі захапіць Смаленск і далей наступаць на Барысаў.

Паўночнае крыло рускіх войск пад камандаваннем ваяводы Б. Шарамецева мела мэтай заняць Невель, Полацк і Віцебск.

Нарэшце, паўднёва-заходняя трупа ваяводы князя А. Трубяцкога павінна была дзейнічаць па лініі Мсціслаў-Барысаў. Казацкі гетман выдзеліў 20-тысячны атрад пад началам І. Залатарэнкі, які быў павінен дзейнічаць у паўднёва-заходніх паветах Беларусь Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні і магчымай абароне ад непрадбачаных дзеянняў з боку Швецыі, якая магла выступіць з Лівоніі17.

У планах рускага камандавання, задумах Б. Хмяльніцкага, а таксама з боку польска-літоўскага камандавання Беларусь лічылася важным тэатрам ваенных дзеянняў. У раёне Оршы спешна фарміраваўся больш як 20 тыс. корпус наёмнікаў і каля 10 тыс. апалчэння мясцовай шляхты.Я. Радзівіл прыняў булаву віленскага ваяводы, а польным гетманам быў прызначаны В. Гансеўскі.


Случайные файлы

Файл
57778.rtf
12588-1.rtf
140713.doc
3415.rtf
99037.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.