Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага (73016)

Посмотреть архив целиком

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя І.П.Шамякіна”




Кафедра рускай літаратуры




ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА


Жанрава-тэматычная разнастайнасць і паэтычная адметнасць паэзіі Сімяона Полацкага




Выканала

студэнтка 5 курса 3 групы

філалагічнага факультэта


Навуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай і замежнай

літаратур


Рэцензент:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт




Мазыр 2007


ЗМЕСТ


Уводзіны

Раздзел І. Ідэйна-тэматычны і мастацкі аналіз паэзіі Сімяона Полацкага:

1.1. Перыяд станаўлення

1.2. Пошукі новых жанравых форм у беларускі перыяд творчасці Сімяона

Полацкага

1.3. Новыя ідэйна-эстэтычныя падыходы да адлюстравання рэчаіснасці і

паглыбленне праблематыкі ў маскоўскі перыяд

1.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага

1.5. Антычныя матывы ў віршах Сімяона Полацкага

1.6. Фарміраванне літаратурнага метада барока ў творчасці Сімяона

Полацкага

Раздзел II. Адметнасці мовы: онімы ў мастацкіх тэкстах Сімяона Полацкага

Раздзел ІІІ. Метадычная частка

Заключэнне

Спіс выкарастанай літаратуры



УВОДЗІНЫ


Сімяон Полацкі ( Самуіл Емельянавіч Пятроўскі–Сітніяновіч), творчасць якога непарыўна звязана з мясцовым і сацыяльна–гістарычным і літаратурным асяроддзем, у першую чаргу з традыцыямі беларускай сілабікі папярэдняга этапу, значная і ў якасных і колькасных адносінах (па сведчанню Сільвестра Мядзведзева, вучня С.Полацкага, настаўнік меў звычай пісаць кожны дзень “по полутетрады”, почерком “зело мелко”). Па жанрава–тэматычнай разнастайнасці яго мы з поўным правам лічым найбольш значным прадстаўніком “высокага” барока не толькі на Беларусі, але, бадай што, ва ўсіх усходніх славян.

Сімяон Полацкі – вядомы філосаф, паэт, драматург, педагог, перакладчык, палітычны дзеяч 17 стагоддзя.

Галоўная мэта дыпломнай работы – даследваць жанрава-тэматычнае багацце паэзіі Сімяона Полацкага і прааналізаваць паэтыку яго віршаў.

А каб дасягнуць пастаўленай мэты, трэба выканаць наступныя задачы:

- прааналізаваць этапы станаўлення высокага барока ў беларускі перыяд творчасці С.Полацкага;

- даследаваць жанрава-тэматычнае багацце творчасці паэта;

- паказаць адметнасць выкарыстання онімаў у паэзіі С.Полацкага.

У сувязі з тым, што паэзія Сімяона Полацкага да гэтага часу слаба даследавана, нягледзячы на тое, што нейкі час выхадзілі манаграфіі па вершаскладанню, напрыклад, манаграфія І. В. Саверчанка.

Мы ў сваей дыпломнай рабоце вырашылі больш падрабязна, наколькі гэта магчыма, вырашыць гэту праблему.

У сувязі з гэтым, мы разглядалі С.Полацкага як заснавальніка сілабічнай сістэмы вершаскладання, а ў рускай літаратуры метада літаратурнага барока. Пры аналізе мы абапіраемся на канкрэтны матэрыял са зборнікаў “Рифмологион” і “Вертоград многоцветный”. Маючы на ўвазе не толькі вышэй азначаныя аспекты, але і тропіку Сімяона Полацкага.

Агляд літаратуразнаўчых работ па творчасці Сімяона Полацкага

Паколькі творчасць С.Полацкага мала даследаваная, але яна цікавіла і цікавіць некаторых літаратуразнаўчых даследчыкаў, аматараў літаратуры, таму з’яўляецца актуальнай. Найбольш фундаментальнай працай, прысвечанай пытанню пра барока, з’явілася манаграфія А.І. Мальдзіса “На скрыжаванні славянскіх традыцый” і яго артыкул “Складаны шлях станаўлення”.

Андрэева Е.Г. – прафесар дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М.Танка, у сваім артыкуле “Знамяніты асветнік і педагог” (“Народная асвета”. – 1999. – №10), расказвае, якую важную ролю ў развіцці педагагічнай думкі на Беларусі і ў Расіі адыграў вядомы асветнік і педагог Сімяон Полацкі. Яна гаворыць, што немагчыма пераацаніць той уклад, які ўнес С.Полацкі ў развіццё славянскай культуры. У Маскве С.Полацкі паклаў пачатак рускай сілабічнай паэзіі і драматургіі, актыўна працаваў як педагог і выдавец.

У сваім артыкуле Е.Андрэева сцвярджае, што заслуга С.Полацкага ў тым, што ён надаваў важнае значэнне ўсім навукам у навучэнні і выхаванні падрастаючага пакалення. “Мудры Чалавек той, – гаварыў ён, – які разумее і ведае філасофію. Яна, як шчодры дождж, зямлю вільгаццю насычае і гэтым самым дапамагае ёй “плоды родити”, яна ж узбагачае чалавека мудрасцю і дапамагае яму ажыццяўляць “правые дела”.

Уладзімір Арлоў на старонках сваёй кнігі запрашае ў падарожжа па дарогах полацкай даўніны з часоў паганства да пачатку 20 стагоддзя. Аўтар расказвае пра асобы і падзеі, якія доўгія гады змоўчваліся афіцыйннымі гісторыкамі.

У сваім артыкуле “Муж дабраверны, царкве і дзяржаве патрэбны” аўтар паказвае незайдзросную долю С. Полацкага, які сядзеў у турме – пазбаўлены сонца і неба, адарваны ад блізкіх людзей.

Таксама аўтар паведамляе пра цяжкі лёс полацкага асветніка. У артыкуле даецца яго біяграфія, у якой адлюстравана жаданне С.Полацкага вучыцца, працаваць, стаць адукаваным. Ён марыў прысвяціць жыццё літаратурным і навуковым заняткам.

Арлоў піша, што паэт дабіўся поспехаў, яго мары здзейсніліся, але ж ён не шкадаваў сябе ў працы, часта хварэў, і 25 жніўня 1680 года памёр.

У падручніку па гісторыі беларускай літаратуры старажытнага перыяду аўтары М.М. Грынчык, У.А. Калеснік і інш. Даюць звесткі з біяграфіі С.Полацкага, яго творчасці. Даецца апісанне ранняму перыяду творчасці Полацкага, яго панегірычнай паэзіі. Паказаны яго крытычныя творы і філасофска-пазнаваўчыя. Апісваецца таксама маскоўскі перыяд дзейнасці С.Полацкага і асаблівасці сілабікі.

Званарова Л. у сваім артыкуле “Вечныя радкі” (“Маладосць”. – 1979. –№12) дае кароткія звесткі з біяграфіі С.Полацкага. Коратка апісвае ўсё яго жыцце. Яна гаворыць аб тым, што ўсяго праз пяць гадоў жыцця ў сталіцы беларускі манах робіцца ўсім вядомым “старцам Сімяонам”, настаўнікам і выхавальнікам царэвічаў Аляксея і Фёдара.

У сваім артыкуле Л. Званарова паказвае, што паэтычная спадчына С.Полацкага – больш за 50 тысяч вершаваных радкоў, што гаворыць аб шматбаковай дзейнасці нашага земляка. Аўтар гаворыць аб тым, што С.Полацкі ўсімі сіламі садзейнічаў распаўсюджванню вершаскладання. Таксама падаюцца некаторыя радкі з вершаў.

Рэвяко К., прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў БДУ, у артыкуле “Сімяон Полацкі і антычныя матывы яго творчасці”, прысвечаным 370-годдзю з дня нараджэння асветніка ( “Гісторыя: праблемы выкладання”. – 1998, – №14), дае некаторыя звесткі з біяграфіі пісьменніка, гаворыць, што С.Полацкі – цудоўны знаўца антычнай гісторыі і культуры.

У артыкуле гаворыцца, што ў С.Полацкага было шмат вершаў-гімнаў, прысвечанных Ісусу Хрысту, у якіх выражаны боль, пакуты; змешчаны некаторыя назвы вершаў і пропаведзяў на тэмы антычнай міфалогіі і гісторыі. Аўтар артыкула паказвае, які важкі ўклад у вывучэнне антычнасці і развіццё антычных матываў у літаратурна-публіцыстычнай спадчыне ўнес наш зямляк вучоны-асветнік Сімяон Полацкі.

У кнізе “Избранные сочинения” С.Полацкага пад рэдакцыяй М.Скрыпіль змешчаны вершы са зборніка “Вертоград многоцветный”; “Псалтырь рифмотворная”, “Рифмологион”. Таксама ў зборніку змешчана “Комедия о блудном сыне, Трагедия о Навуходоносоре”.

У кнізе “Вирши” С. Полацкага змешчаны вершы беларускага перыяду, вершы са зборніка “Разные стихотворения”, “Рифмологион или стихослов”, “Вертоград многоцветный”.

Пісменнік К.Тарасаў у сваей кнізе “Памяць пра легенды” з багатай гісторыі Беларусі выбраў эпохі, падзеі, асобы мала даследаваныя, абкружаныя арэолам таямнічасці. У К.Тарасава – сваё пісьменніцкае, эмацыянальна афарбаванае бачанне гісторыі, ён умее пранікнуць ва ўнутраны свет людзей, аддаленных ад нас стагоддзямі.

У сваім артыкуле пра Сімяона Полацкага “Супраць цемры невуцтва” К.Тарасаў апісвае біяграфію С.Полацкага. Ён паказвае, якія цяжкасці прыходзілася перажываць пісьменніку на шляху да славы. У артыкуле сустракаецца шмат урыўкаў з вершаў, віншаванняў, метраў С.Полацкага.

Шанемава А. – дацэнт кафедры рускай класічнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, у артыкуле “Сімяон Полацкі – асветнік і паэт”( “Беларуская мова і літаратура ў школе”. – 1991. – №10) піша пра паэтычную і асветніцкую дзейнасць С.Полацкага, прыводзіць звесткі з біяграфіі пісьменніка. Аўтар гаворыць, што С.Полацкі у Расіі быў стваральнікам культуры барочнага стылю, што вандраванні вучонага беларуса адлюстравалі характар барочнай культуры. Ён ажыццявіў пераварот у версіфікацыі, удасканаліў сістэму жанраў, стварыў школу паэтаў-сілабікаў.

Васючэнка П.В. – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры МЮЛУ, у сваім артыкуле “Літаратурная мода або традыцыя? Паэзія Сімяона Полацкага і сучасны беларускі постмадэрнізм” сцвярджае, што візуальная паэзія С.Полацкага звязана перш за ўсё з рукапіснымі творамі, нягледзячы на тое, што паэт меў магчымасць набіраць свае творы ў друкарні. І што ўжо ў тыя гады паэт мог спалучаць сінтэз архітэктуры і паэзіі, і гэта яскрава прасочваецца ў адным з твораў С. Полацкага ў выяве славутага “Арла расійскага”. Даследчык зазначае, што ў творчасці С.Полацкага прасочваецца экзотыка, імкненне здзівіць, паэт звяртаецца да незвычайных, мудрагелістых форм верша, да паэтычных кур’ёзаў. У творчасці С. Полацкага прасочваецца не толькі вонкавае, але і глыбіннае генетычнае падабенства эстэтыкі барока і постмадэрнізму.


Случайные файлы

Файл
WARS.DOC
128624.doc
ref-16229.doc
1.doc
185328.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.