Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст (59398)

Посмотреть архив целиком

Уводзіны


Дзеля таго, каб ахарактарызаваць сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у першай палове XIX ст., трэба прааналізаваць адпаведную літаратуру па тэме, маючы перад сабой наступныя мэты:

  • Адзначыць перадумовы і накірункі пашырэння прамысловай рэвалюцыі ў перадавых краінах Еўропы;

  • Ахарактарызаываць спецыялізацыю сельскай працы, рост ужывання наёмнай працы;

  • Разгледзець формы і дынаміку сялянскага руху на Беларусі;

  • Указаць рысы разлажэння цэхавай сістэмы, пашырэнне мануфактур;

  • Выдзеліць змены ў шляхах зносін, накірункі гандлю.


  1. Пачатак cусветнай прамысловай рэвалюцыі


Прамысловая рэвалюцыя – гэта глыбокі пераварот у прамысловай вытворчасці і грамадстве наогул, які выкліканы ў першую чаргу прымяненнем машын. Гэты пераварот ажыццяўляўся ў выніку перахода ад ручной мануфактурнай працы да машыннай фабрычна-заводскай вытворчасці. Пераварот суправаджаўся фарміраваннем двух новых грамадскіх класаў - прамысловай буржуазіі і наёмных рабочых – пралетарыята. Прамысловая рэвалюцыя выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця і працы людзей.

Пачаткам прамысловага перавароту лічыцца стварэнне і выкарыстанне на прадпрыемствах машын. Завяршаецца ён тады, калі самі гэтыя машыны ствараюцца ўжо не ўручную, а з дапамогай іншых машын і калі машынная вытворчасць пераважае над ручной.

Пераход да фабрычнай вытворчасці магчымы толькі пры пэўных умовах. Павінен быць дасягнуты дастаткова высокі ўзровень развіцця навукі і тэхнікі, бо без гэтага немагчыма пабудаваць машыну. Для будаўніцтва фабрык неабходны дастатковы першапачатковы капітал. Ён ствараецца толькі ў працэсе першапачатковага накаплення. Для працы на фабрыках патрабуюцца наёмныя рабочыя. Урэшце, патрабуецца вялікі рынак для збыту массы тавараў. Пашырэнне рынку забяспечвалася ростам насельніцтва, асабіва гарадскога, павелічэннем міжнароднага гандлю.

Для ажыццяўлення прамысловай рэвалюцыі заходнееўрапейскім странам спатрэбілася каля 100 гадоў – з канца XVIII ст. Да другой паловы XIX ст.

У першай палове XIX ст галоўнай галіной прамысловасці заставалася тэкстыльная, вялікімі тэмпамі ўзрастала здабыча каменнага вугля, выплаўленага металу, тысячамі кіламетраў чыгункі.

Прамысловы пераварот, што распачаўся ў другой палове XVIII стагоддзя ў Англіі, стаў хутка распаўсюджвацца ў пачатку XIX ст. і на кантыненце – перш за ўсё ў Францыі, германскіх і італьянскіх дзяржавах, ЗША, Аўстрыі, Расіі. Ручную працу паўсюль выцясняла машынная тэхніка. Працэс вытворчасці рэзка паскорылі вынаходствы і ўдасканаленні ў тэкстыльнай прамысловасці, у металаапрацоўцы, у канструяванні рухавікоў. Першы ўніверсальны рухавік – паравую машыну, што прыводзіла ў рух розныя рабочыя механізмы вынайшаў у 1784 г. вучоны і канструктар Джэймс Уат. З цягам часу з’явілася машынабудаўнічая галіна прамысловай вытворчасці. Стваральнікамі машын у Англіі былі ткачы, прадзільшчыкі, механікі. Яшчэ ў 1733 годзе ткач і механік Дж.Кэй вынайшаў так званы лятучы чаўнок, што дазволіла вызваліць аднаго з двух чалавек, якія працавалі ля станка і вырабляць больш шырокія тканіны. Працэс ткацтва такім чынам паскорыўся. Гэта прывяло да недахопу пражы і падштурхнула да пошуку шляхоў паскарэнны і ўдасканалення працэса прадзення. У 1765 годзе ткач Дж.Харгрыўс стварыў механічную пралку і назваў яе “Джэні” (па імю сваёй дачкі). Пралка давала магчымасць адначасова атрымліваць 15-18 нітак. “Джэні” прыводзілася ў рух рукой. У хуткім часе была вынайдзена прадзільная машына, якая прыводзілася ў рух вадой. Цяпер адставалі ткачы, якія не паспявалі ткаць накопленую пражу. У 1785 годзе вясковы святар Э.Картрайт вынайшаў механічны прадзільны станок.

Велізарнае значэнне мела тэхнічная рэвалюцыя ў сродках транспарту. У 1818 г. англійскі інжынер-самавук Стэфенсан пабудаваў першы паравоз, а ў 1829г. была адкрыта першая 50-кіламетровая чыгунка паміж Манчэстэрам і Ліверпулем. У Расіі ў 1851 чыгунка звязала Маскву і Пецярбург. Амаль адначасова атрымала развіццё і паравое судаходства, пачатак якому паклала пабудова ў 1807г. першага парахода ў ЗША Фультанам. Усё гэта паскарла індустрыялізацыю шэрагу краін.

Хуткае развіццё капіталізму ў XIX ст. прывяло ў Еўропе і ЗША да росту буйных гарадоў перш за ўсё як прамысловых цэнтраў. Тут, на фабрыках і заводах пачалі сканцэнтроўвацца значныя массы рабочых. У Англіі, дзе прамысловы пераварот быў у асноўным завершаны ўжо ў пачатку XIX ст., прамысловая буржуазія і фабрычна-заводскі пралетарыят сталі двума галоўнымі класамі грамадства. Вядучае месца занялі гэтыя класы ў краінах, дзе развіваўся капіталізм, - у Францыі, Германіі, ЗША. Што датычыць Расіі, якая зведвала перадавыя гаспадарчыя павевы з Захаду, то развіццё новых капіталістычных класаў тут стрымлівалася законамі феадальнага грамадства, а панаванне дваран і памешчыкаў грунтавалася на існаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва.


  1. Галоўныя напрамкі развіцця сельскай гаспадаркі беларускіх земляў


Асновай гаспадаркі было ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Адсюль – монакультурны характар паляводства, нізкая ўраджайнасць. Пры недахопе сенажацяў, рэгулярным выкарыстанні сялянскай жывёлы на цяглавых работах у фальварках пастаянна і дастаткова ўгнойваліся толькі прысядзібныя ўчасткі.

Пры вузкасці ўнутранага рынку і нізкай плацежаздольнасці сялян самым надзейным і простым спосабам збыту ўраджаю для памешчыкаў было вінакурэнне. Развівалася яно шляхам перапрацоўкі збожжа і бульбы. Даход ад продажу гарэлкі складаў палову памешчыцкіх даходаў.

Увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур, агратэхнічныя ўдасканаленні закраналі толькі рэдкія маёнткі. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян.

На працягу першай паловы XIX ст. ішоў паступовы працэс сялянскага абеззямельвання.

Новыя з’явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна узрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Меліся палатняныя, цукровыя, спіртавыя і інш. фабрыкі. Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.

Далейшае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі і пасеянага. За 30 гадоў у Віцебскай і Магілёўскай губернях было 10 няўродаў. Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. З паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне.

Каб забяспечыць спраўнае выкананне сялянамі падатковых абавязкаў, царызм дазволіў арандатарам аддаваць беззямельных сялян у наём да заможных гаспадароў. Гэтак жа паступалі і ўладальнікі, якія здавалі сялян на прымусовую працу па кантрактах, наймалі беззямельных сялян і здавалі іх на ўтрыманне да заможных сялян. Малазямельныя сяляне перадавалі свае мізэрныя ўчасткі ў арэнду з доляй ураджаю, а самі займаліся адыходніцтвам.

Заможныя сяляне складалі каля 1\3 агульнай колькасці гаспадарак. Батракі ў заможных гаспадароў падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі.

Наёмная праца найбольш шырока ўжывалася на суконных, шкляных, палатняных, папяровых прадпрыемствах. У гэты час панавала дробная рамесная вытворчасць з наймам несвабоднай рабочай сілы. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная. На канец 50-х гадоў XIX ст. у ёй было занята амаль 1\4 усіх рабочых. З 1828 года па 1859 колькасць мануфактур павялічылася з 3311 да 6508, а рабочых на іх – прыблізна ў 5 разоў. Фактычна 44% рабочых на іх працавалі па найму.


  1. Нарастанне сялянскага руху. Рэформы ў панскай і дзяржаўнай вёсках


Адным з паказчыкаў нарастаючага крызісу існуючай сістэмы быў сялянскі рух. У 1800-1839 гг. у Беларусі зафіксавана 160 сялянскіх хваляванняў, якімі былі ахоплены 147 маёнткаў і звыш 200 паселішчаў. 37 выступленняў былі падаўлены ваеннай сілай. У 1840-1860 гг. адбылося 350 хваляванняў. Абсалютная большасць з іх прыпадала на панскія маёнткі. Паглыбленне антаганізму паміж сялянствам і памешчыкамі было выклікана ўзмацненнем прыгонніцкага ўціску, якое выяўлялася ў павелічэнні памераў паншчыны і чыншу, захопе сялянскіх надзелаў, гвалтоўным перасяленні сялян на неўрадлівыя землі, пераводзе на вотчынныя фабрыкі, жорсткім абыходжанні з імі прыгоннікаў, арандатараў. Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з’яўлялася іх пераплятанне з нацыянальна-рэлігійнай варожасцю паміж сялянамі і панамі.


Случайные файлы

Файл
138597.rtf
81385.rtf
42825.rtf
71544-1.rtf
177068.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.