Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г. (57938)

Посмотреть архив целиком

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім.Я. Купалы"

Факультэт юрыдычны











Кантрольная работа

па дысцыпліне: “Гісторыя дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь"

5 варыянт

тэма: “Крымінальнае права па статуту ВКЛ 1588 г. "




Выканала: студэнтка І курса

завочнай поўнай формы навучання

спецыяльнасці “Эканамічнае права”

Панімаш В.Г.

Праверыў: Басюк І.А.





г. Гродна 2009 г.


Змест


I. Паняцце злачынства

II. Віды злачынства і пакарання.

III. Параўнаць крымінальнае права ВКЛ з “Каралінай” Карла V

Спіс літаратуры



I. Паняцце злачынства


Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага (далей - ВКЛ) значную ўвагу прысвяціла крымінальнаму праву, якое было накіравана на абарону жыцця, здароўя і маемасці асабліва феадалаў, якім было прадастаўлена права судзіць і караць залежных ад іх людзей.

Феадальны крымінальны закон не ўтрымлівае дакладнага азначэння паняцця злачынства, аднак, зыходзячы з аналізу адпаведных крымінальна-прававых норм, можна зрабіць заключэнне, што заканадаўца XVI ст. прызнае злачынствам супрацьзаконнае, віноўнае дзеянне, якое ўключае ў сябе элемент грамадскай небяспекі і робіць замах на феадальны грамадскі лад, правапарадак, уласнасць, правы і інтарэсы прыватных асоб.

У крымінальным законе ВКЛ сустракаюцца розныя назвы злачынных дзеянняў: "выступ", "кривда", "учинок", "злочинство", "шкода", "гвалт", "вина". Усе гэтыя тэрміны падкрэсліваюць розныя бакі злачыннага дзеяння, у змест якога заканадаўца часта адначасова ўключае і "кривду" для пацярпеўшага, і "шкоду земскую", парушэнне закона і парушэнне "покоя посполитого", а акрамя гэтага - віну і грэх "противный пану Богу".

У залежнасці ад характару злачыннай дзейнасці і яе вынікаў па-рознаму называліся і злачынствы. Так, злачынствы супраць здароўя, асабістай недатыкальнасці і маёмасці называліся гвалтам, крыўдай, зладзействам, шкодай. Супрацьпраўны і грамадска небяспечны характар злачынства адцяняўся тэрмінамі "выступ из права", віна. Агульнае паняцце злачынства, блізкае да сучаснага, называецца "проступком". Такія дзяржаўныя злачынствы, як змова супраць гасудара, дзяржаўная здрада, бунт або паўстанне, спроба дзяржаўнага пераварота і некаторыя іншыя, называліся "ображенне маестату господарского". Гэтая назва была запазычана з рымскага права.

Парушыўшы закон, злачынец, да таго як панесці пакаранне, павінен паўстаць перад судом, бо пакаранне з'яўляецца інстытутам дзяржаўным. Ужываючы ў дачыненні да злачыннага дзеяння тэрміны "проступка", "выступ", заканадаўца мае на ўвазе перш-наперш парушэнне "устава" гасудара, прававой нормы. Сучасны крымінальны закон лічыць падставай для крымінальнай адказнасці за ўчыненае злачынства наяўнасць у дзеяннях асобы, якая яго здзейсніла, складу злачынства. Заканадаўца феадальнай Беларусі не ведае такога паняцця, аднак добра адрознівае ўсе яго асноўныя бакі і дастаткова ясна і дакладна апісвае істотныя і тыповыя прыметы, яго характарызуюць пэўнае шкоднае і супрацьпраўнае дзеянне як злачынства. Характарызуючы злачыннае дзеянне ў феадальны час, можна зыходзіць з тэорыі сучаснага крымінальнага права, якое называе чатыры элементы, групы аб'ектыўных і суб'ектыўных прымет складу злачынства: аб'ект, аб'ектыўны і суб'ектыўны бакі і суб'ект злачынства.

Закон часта называе "гвалтом" як само злачынства, у першую чаргу рознага роду самаўпраўныя дзеянні адносна чужой маемасці, так і адну з характэрных яго рыс, якая адпавядае сучаснаму паняццю "насилие". Са зместу ж артыкулаў можна заключыць, што яны азначаюць ужыванне фізічнага або псіхічнага прымусу да пацярпеўшага.

Паняцце "вина" са старажытнасці ўжывалася на Беларусі, аднак мела розныя значэнні. Часам яно адпавядала сучаснаму паняццю віны ці злачынства, часам замяняла слова "адказнасць", часта абазначала від пакарання - штраф, грашовая кампенсацыя і інш. У статутным заканадаўстве, падкрэсліваючы грамадскі характар злачыннага дзеяння, заканадаўца ўжывае тэрміны: "господарская віна", "вина разбойная", "вина злодейская", "вина крвавая". Для раскрыцця пэўных, характэрных рыс злачынства ў якасці замяняючага яго слова выкарыстоўваюцца тэрміны "учинок", "злочинство". Прычым заканадаўца адмяжоўвае ад простага "учинка" "горячий учинок", злачынства, пасля здзяйснення якога не мінула 24 гадзіны. Часам у законе выкарыстоўваецца слова "злодейство" ў сэнсе злая (дрэнная) справа. Выкарыстоўваўся гэты тэрмін больш для азначэння пасягальніцтва на маёмасныя правы, у першую чаргу адносна да крадзяжоў, заканадаўца дадзеную катэгорыю злачынных дзеянняў згрупаваў у адным раздзеле Статутаў, назваўшы яго: "О злодействе всякого стану" (р. XIII).

Часам слова "злачынства" замяняецца словамі "своволенство", "неслушеньство", чым падкрэсліваюцца характэрныя рысы асобных відаў злачынстваў, такіх, напрыклад, як злачынствы супраць парадку кіравання, супраць правасуддзя і інш.

Злачыннае дзеянне не абмежавана здзяйсненнем пэўных рухаў цела. У яго ўключаны, як паказвае заканадаўца, выкарыстанне тых ці іншых сродкаў учынення злачынства. Прыкладам з'яўляюцца статутныя нормы аб прычыненні цялесных пашкоджанняў шляхам нацкоўвання сабакі або выкарыстання для здзяйснення злачынства псіхічна хворай асобы (р. XII, арт.13; р. XI, арт.35). Пры характарыстыцы саставу некаторых злачынстваў заканадаўца адначасова дае ім маральную ацэнку і называе іх ганебнымі, грэшнымі, амаральнымі.

Статут 1588 г. першачарговае значэнне надае супраціраўнасці злачынства, яго грамадскай небяспецы, звяртаючы ўвагу на ганебнасць злачынных дзеянняў і іх грахоўнасць. Заканадаўца неаднаразова паўтарае, што злачынства з'яўляецца агульнашкодным і агульнанебяспечным, а таму злачынец павінен быць злоўлены і пакараны за свае "злые вучинки" і "свовольства", што стане карай за ўчыненне злачынства для яго самога і застрашваннем - для іншых.

Крымінальна-прававыя нормы Статута гавораць аб тым, што злачынствы могуць быць здзейснены як у форме актыўных дзеянняў чалавека, так і ў форме ўтрымання ад пэўных дзеянняў, якія былі пажаданы заканадаўцу (злачынная бяздзейнасць).

Статут рэгламентуе і двухаб'ектныя злачынныя дзеянні. Так, пры замаху на жыццё асобы, якая мела ахоўную грамату гасудара, аб'ектам злачынства з'яўляецца не толькі жыццё чалавека, але і парушэнне ўстава гасудара, яго волі (р. I, арт.13).

У большасці выпадкаў апісанне злачыннага дзеяння з'яўляецца казуістычным, заканадаўца ўстаўляе ў яго залішнія падрабязнасці, індывідуальныя рысы. Заканадаўца спрабуе прадугледзець усе магчымыя варыянты ўчынення злачынства, і таму часта некалькі выпадкаў аднаго і таго ж злачыннага дзеяння адрозніваюцца толькі розным становішчам злачынца ці пацярпеўшага. Усё гэта прыводзіць да шматслоўя і складанасці ўспрымання крымінальнага закона.

Заканадаўца феадальнай Беларусі прызнае аб'ектам злачынства не грамадскія адносіны ў той ці іншай сферы дзейнасці чалавека, як гэта ўласціва сучаснаму крымінальнаму праву, а канкрэтныя даброты і інтарэсы асоб, аднак і пры гэтым размяжоўвае даброты і інтарэсы прывілеяванага саслоўя (шляхты) і даброты і інтарэсы простых людзей. Статут 1588 г, унёсшы істотны ўклад у тэорыю крымінальнага права, прызнае таксама аб'ектамі злачыннага замаху адносіны па падтрыманні грамадскага парадку і грамадскай маральнасці (р. XI, арт.60).

Знешні бок злачыннага дзеяння, сукупнасць прымет, якія характарызуюць злачынства ў яго знешнім праяўленні, складае яго аб'ектыўны бок. Сучаснае крымінальнае права ў гэта паняцце ўключае грамадска небяспечнае дзеянне (дзеянне або бяздзейнасць), прычынную сувязь паміж дзеяннем і наступіўшымі грамадска-небяспечнымі вынікамі, а таксама месца, спосаб, час і абставіны здзяйснення злачынства, з ліку якіх абавязковай прыметай для ўсіх складаў злачынстваў з'яўляецца грамадска небяспечнае дзеянне.

Пры даследаванні аб'ектыўнага боку злачынства I.А. Маліноўскі размяжоўвае ў феадальным законе тры стадыі злачыннай дзейнасці: выяўленне злачыннай волі, замах і ўчыненне злачыннага дзеяння.


II. Віды злачынства і пакарання


У старажытных Беларускіх княствах асноўнай крыніцай крымінальнага права быў звычай. У першых пісаных помніках права, якія дайшлі да нас, мы знаходзім невялікую колькасць крымінальна-прававых норм. У асноўным гэта найбольш значныя звычаі, з якімі заканадаўца быў згодзен ці значэнне якіх хацеў падкрэсліць, а таксама новыя нормы, што адлюстроўвалі пэўныя змяненні ў крымінальна-прававых адносінах на канкрэтным гістарычным этапе развіцця. Паступова правілы паводзін людзей, выпрацаваныя ў канкрэтных адзінкавых адносінах, пры паўтарэнні набывалі агульнаабавязковы характар, замацоўваліся судовай практыкай, упісваліся ў дзяржаўныя законы.

У крымінальным законе феадальнай Беларусі даследчык А. Маліноўскі ў залежнасці ад аб'екта замаху вылучае наступныя віды злачынстваў:

злачынствы супраць веры;

злачынствы супраць маралі;

злачынствы супраць сямейнага права;

палітычныя злачынствы;

ваенныя злачынствы;

злачынствы па судовай службе і супраць судовай улады;

паліцэйскія злачынствы;

злачынствы супраць гонару;

замах на асобу: а) злачынствы супраць жылля; б) злачынствы супраць здароўя; в) злачынствы супраць свабоды; г) замах на асобу і маёмасць:

а) наход ці наезд; б) разбой; в) замах на маёмасць:

а) грабеж; б) крадзеж, прысвойванне маёмасці; в) незаконнае карыстанне і пашкоджанне чужой маёмасці; г) замах на нерухомую маёмасць; д) парушэнне пастаноў, якія рэгулююць узаемныя адносіны паміж "паном" і слугамі.

Сучасны гісторык-правазнаўца прафесар I.А. Юхо дае класіфікацыю злачынстваў па тых жа падставах:

1) дзяржаўныя;

2) супраць парадку кіравання і правасуддзя;

3) воінскія;

4) супраць рэлігіі і царквы;

5) супраць маралі;

6) супраць жылля, здароўя і гонару людзей;

7) замах на маёмасць;

8) злачынствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць феадалаў.

Акрамя таго, па спосабу ўзбуджэння спраў у судзе I.А. Юхо падзяляе злачынствы на тры віды:


Случайные файлы

Файл
32902.rtf
132664.rtf
17502-1.rtf
101887.rtf
9284-1.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.