Барацьба за стварэнне Беларускай дзяржаунасци 1917-1920гг. (56649)

Посмотреть архив целиком

МІНІСТЭРСТВА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ І ХАРЧАВАННЯ

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі: “Беларускі дзяржаўный аграрный тэхнічны

універсітэт”




Факультэт: Прадпраніматэльства і упраўлення

Кафедра: Філасофіі і гісторыі





Кантрольная работа

Тэма: “Гісторыя Беларусі”


ЗМЕСТ


  1. Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік-кастрычнік 1917г).

  2. I Усебеларускі зезд.

  3. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці.


Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасті 1917 – 1920 гг.


Беларускі нацыянальны рух і яго барацьба за вырашэнне нацыянальнага пытання (сакавік – кастрычнік 1917 г.)




Адносіны нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пад уздзеяннем першых мерапрыемстваў па ператварэнню ў жыццё савецкай нацыянальнай палітыкі старое насільнае адзінства народаў Расіі імгненна развалілася. У краіне разгарнулася гіганцкае па свайму размаху, па разнастайнасці форм, па праяўленню творчай ініцыятывы нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва. У лістападзе — снежні 1917 г. пачала складвацца новая групоўка сіл, якая прынцыпова адрознівалася ад той, што існавала ў сярэдзіне кастрычніка.

Аб палітыцы арыентацыі народных мас Беларусі пераканаўча сведчаць вынікі выбараў ва беларускіх выбарчых акругах. За спісы нацыянальных партый і арганізацый галасавала толькі 0,3 % выбаршчыкаў, якія ўдзельнічалі ў выбарах. Перамогу на выбарах атрымалі кандыдаты партыі бальшавікоў. Вынікам павышэння аўтарытэту гэтай партыі было ўступленне ў яе рады новых членаў. 3 Гомеля, напрыклад, 21 лістапада 1917 г. паведамлялі, што рабочыя і работніцы, якія да гэтага часу ішлі за нацыянальнымі партыямі, масамі ўступалі ў члены арганізацыі бальшавікоў.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух цвёрда стаяў на пазіцыі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Пытанне аб аддзяленні ад Расіі і ўтварэнні незалежнай беларускай дзяржавы не ставілася.

Ідэйныя пазіцыі выбранага з'ездам беларускіх нацыянальных дзеячаў Беларускага нацыянальнага камітэта падзялялі створаныя на базе існаваўшых да Лютаўскай рэвалюцыі арганізацый буржуазіі: Саюз беларускай дэмакратыі — у Гомелі, Беларускі нацыянальны камітэт — у Магілёве, Саюз беларускага народа — у Віцебску, Беларускі народны камітэт — у Оршы, Хрысціянска-дэмакратычнае аб'яднанне — у Мінску. Гэтыя арганізацыі не былі звязаны паміж сабой. Ні адна з іх не мела ясна сфармуляванай мэты.

У сваёй дзейнасці вышэй паказаныя арганізацыі арыентаваліся на супрацоўніцтва з рускай буржуазіяй, з партыяй кадэтаў. У нацыянальным пытанні яны не заўсёды паслядоўна прызнавалі патрабаванне культурнага самавызначэння беларускага народа. Замест прынцыпу культурна-нацыянальнай аўтаноміі іх увага акцэнтавалася на дасягненні абласнога самакіравання з правам мясцовага заканадаўства толькі ў пытаннях гаспадарчага і культурнага жыцця. Саюз беларускай дэмакратыі ў Гомелі, напрыклад, бачыў мэту у адзінстве Беларусі з Расіяй і захаванні цэласнасці Беларусі з яе галоўным культурным цэнтрам — горадам Вільняй.

Буржуазна-памешчыцкія арганізацыі Беларусі заставаліся на пазіцыях заходняга русізму. Іх лідэры выступалі супраць права беларускага народа на стварэнне нацыянальнай дзяржаўнасці, яны не былі паслядоўныя ў пытаннях культурнага самавызначэння. Адмаўляючы права беларускага народа на самастойнае культурнае развіццё, адзін з арганізатараў Саюза беларускай дэмакратыі ў Гомелі П. Каранкевіч, напрыклад, гаварыў: “Нам давядзецца дапоўніць работу нашых продкаў і аб'яднацца з іншымі роднымі нам плямёнамі — велікарускім і маларускім — у адну магутную і несакрушальную народнасць рускую”.

Нацыянальная праграма Мінскага хрысціянска-дэмакратычнага аб'яднання прызнавала для “малых народаў, як Літва, Латвія, Беларусь і Украіна, неабходнасць поўнага іх самавызначэння”. Мэтай Беларусі яны ставілі “збліжэнне ўсіх католікаў і праваслаўных і аб'яднанне іх у рамках веры з рознымі абрадамі” [5].

Нацыянальная праграма партыі беларускіх народных сацыялістаў прадугледжвала прадастаўленне Беларусі аўтаноміі з заканадаўчым органам — Беларускай краёвай радай у федэратыўна-дэмакратычнай Расійскай Рэспубліцы, адраджэнне беларускай культуры і ўсебаковае развіццё “беларускага нацыянальнага жыцця на фундаменце працоўнага народа”, увядзенне культурна-нацыянальнай аутаноміі для нацыянальных меншасцей.

Але ні партыя народных сацыялістаў, ні адна з іншых нацыянальных арганізацый не выраслі ў колькі-небудзь значную грамадска-палітычную партыю і не аказалі прыкметнага ўплыву на развіццё нацыянальнага руху.

Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй рабілася адноўленая пасля Лютаўскай рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Пасля з'езда беларускіх нацыянальных дзеячаў і нарады 27 сакавіка 1917 г. у яе рады ўступалі ўсе, хто імкнуўся ўдзельнічаць у беларускім нацыянальным руху. Разам з прытокам працоўных у партыю ўступалі прадстаўнікі нацыянальнай буржуазіі, памешчыкаў, буйныя чыноўнікі, генералы і афіцэры — галоўным чынам з мэтай авалодання каманднымі пазіцыямі ў нацыянальным руху, каб звярнуць яго на шлях буржуазнага нацыяналізму. Падтрымліваючы буржуазны Часовы ўрад, адроджаная БСГ усё брльш аддалялася ад народа, не прымала мер да абнаўлення сваёй праграмы. 3 прычыны гэтага ў партыі хутка з'явіліся правая і левая плыні, супярэчнасці паміж якімі ўсё больш паглыбляліся. Да восені 1917 г. стала ясна, што раскол партыі непазбежны. Яе адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі не былі адназначнымі. Да Беларускага з'езда БСГ ішла не падрыхтаванай.

Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, Вялікая беларуская рада ў той жа час не прызнала яе ў Беларусі. Дзяржаўнае ўтварэнне, якое склалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі,— Заходнюю вобласць і Заходні фронт — яна адвергла. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту разглядаўся Радай выключна як франтавы орган, які зусім не займаўся кіраўніцтвам грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці. Падставай для такога вываду паслужыла, па-першае, тое, што ў складзе Выкомзаха ваеннаслужачых было ў паўтара раза больш колькасці членаў, якія прадстаўлялі Саветы сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў шэрага гарадоў Заходняй вобласці. Па-другое, прэзідыум Выкомзаха быў складзены толькі з прадстаўнікоў фронту. Па-трэцяе, у кіраўніцтве Выкомзаха не было ніводнага беларуса. Таму Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі лічылі, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўлада была арганізавана толькі на Заходнім фронце, а на тэрыторыі Беларусі ніякай улады не існавала.

У мэтах выхаду з гэтага становішча Вялікая беларуская рада паставіла сваёй задачай дабі-вацца самавызначэння Беларусі на буржуазнай аснове і стварэння асобнай ад Савецкай Расіі буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі. Для вырашэння гэтай задачы ёю разам з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкоме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў быў склікан Усебеларускі' з'езд.


I Ўсебеларускі з’езд.


На з'езд прыбыло 1872 дэлегаты, у тым ліку 1167 з правам рашаючага голасу. Колькасць дэлегатаў складалася з дзвюх амаль роўных частак. Адна з іх падтрымлівала Вялікую беларускую раду, а другая — Беларускі абласны камітэт. Прыхільнікі ВБР дабіваліся абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аддзялення яе ад Савецкай Расіі. Дэлегаты, якія падтрымлівалі Беларускі абласны камітэт, выступалі за захаванне Беларусі ў складзе Расіі. Прапанаваныя імі праекты рэзалюцый не былі прыняты з'ездам. З'езд адобрыў кампраміснае рашэнне, стварыўшы часовы вышэйшы орган улады — Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які павінен быў замяніць арганізаваныя пасля перамогі рэвалюцыі органы савецкай улады ў Беларусі і на Заходнім фронце. Усебеларускаму Савету даручалася падрыхтаваць і склікаць Устаноўчы сход, якому трэба было вызначыць дзяржаўны лад на Беларусі.

З'езд не паспеў абраць Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Ён абраў толькі выканаўчы орган — Савет з'езда — у складзе 43 дэлегатаў, абавязаўшы яго праводзіць у жыццё ўсе рашэнні з'езда. Пад шырмай абароны савецкай улады ў вобласці і на фронце СНК Заходняй вобласці і фронту 18 снежня 1917 г. сваім рашэннем распусціў з'езд і прапанаваў яго прэзідыуму пакінуць межы вобласці і фронту.

Роспуск з'езда прызнавалі справядлівым сяляне Раснян-скай воласці Чавускага павета, Мілаславіцкай воласці Клімавіцскага павета, в. Межлессе і в. Ольніцы Бабруйскага павета, сялянскія з'езды Аршанскага і Слуцкага паветаў, IV Магілёўскі губернскі з'езд сялянскіх дэпутатаў, Віцебскі губернскі з'езд Саветаў. У рэзалюцыях сельскіх, валасных, павятовых і губернскіх з'ездаў было выражана імкненне падтрымаць савецкую ўладу і непарыўны саюз Беларусі з Савецкай Расіяй.

Гэта вымушаны былі прызнаць і лідэры беларускага нацыянальнага руху. У пісьме ад 17 снежня 1917 г. адзін з іх, К. Езавітаў, пісаў: “З'езд цягнуўся ўжо 12-ы дзень. Усе стаміліся, амаль няма ўздыму. 11 дзён ідзе ўпартая барацьба за самое існаванне з'езда. Вядзецца ўпартая кампанія, мэтай якой з'яўляецца зрыў з'езда, незалежна ні ад якіх абставін. Спачатку рабілі гэта бальшавікі, якія трапілі на з'езд для “прывітання”...— цяпер бальшавікоў няма, але злосць, унесеная імі, засталася і пусціла глыбокія карэнні. У сялянскую масу нацыянальны рух яшчэ не трапіў, а таму на іх абапірацца нельга”.


Случайные файлы

Файл
151311.rtf
27519-1.rtf
146251.doc
159826.rtf
133397.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.