Узнікненне будызму (139188)

Посмотреть архив целиком

Будызм


ЗМЕСТ

1. Узнікненне будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму

2. Жыццё Буды

3. Этыка будызму

4. Кірункі ў будызме

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ



1. УЗНІКНЕННЕ БУДЫЗМУ. ВЕДЫЗМ І БРАХМАНІЗМ ЯК ПАПЯРЭДНЖІ БУДЫЗМУ


Будызм - самая старажытная сусветная рэлігія. Узнік у VI ст. да н.э. у Паўночнай Індыі. Зараз колькасць яго прыхільнікаў складае 324 мільёны чалавек. Будызм распаўсюджаны ў такіх краінах як Кітай, Японія, В'етнам, Лаос, Тайланд, Кампучыя, Шры-Ланка, Бірма, Карэя, Манголія, Інданезія, Непал. У Індыі зараз будыстаў вельмі мала - менш чым 0,5 % насельніцтва.

Будызм узнік як лагічны працяг і своеасаблівае адмаўленне папярэдніх яму рэлігій Старажытнай Індыі - ведызму і брахманізму.

Ведызм, альбо рэлігія Вед узнік у другой палове ІІ тыс. да н.э. у выніку ўзаемадзеяння вераванняў і абрадаў мясцовых плямён і рэлігіі арыяў, якія ў сярэдзіве П тыс. да н.э. заваявалі Індыю. Сваю назву ён атрымаў ад чатырох зборнікаў рэлігійных гімнаў і заклінанняў, - Ведаў (Рыгведа, Самаведа, Яджурведа, Атхарваведа). У ведызме налічвалася 3399 багоў, у якіх увасабляліся сілы прыроды. Устойлівай іерархіі, а таксама дакладнага раздзялення функцый паміж багамі спачатку не існавала. Найбольш часта ў Ведах узгадваюцца: Індра - бог буры, Сур'я - бог сонца, Агні - бог агню і інш. Узаемадзеянне з багамі адбывалася шляхам ахвярапрынашэнняў раслін і жывел, якія ажыццяўлялі жрацы ад імя ўсяго грамадства. Найбольш каштоўнай ахвярай лічыўся чалавек, далей ішлі конь, бык, баран, казёл. Ахвяры кідаліся ў агонь, лічылася, што разам з дымам яны ўзнімаюцца на неба, дзе знаходзяцца багі. У перыяд ведызму храмаў яшчэ не існавала. Для ахвярапрынашэнняў будаваліся капішчы.

У VШ ст. да н.э. на грунце ведызму ў Індыі ўзнікае брахманізм. У гэты перыяд індыйскае грамадства канчаткова падзяляецца на чатыры класы людзей - варны (слова "варна" азначае “колер”. Справа ў тым, што заваёўнікі арыі і мясцовае насельніцтва належалі да розных рас: першыя - да еўрапеоіднай, другія – да негроіднай). Існавала варна брахманаў (вучоныя, жрацы, настаўнікі) кшатрыяў (воіны, правіцелі, знаць), вайш'яў (земляробы, рамеснікі, гандляры) і щудр (рабоў і слуг). Былі таксама людзі, якія знаходзіліся па-за межамі варн – недатыкальныя. Яны выконвалі самую брудную работу, і адзін толькі дотык да іх мог апаганіць. Варны былі замкнутымі ўтварэннямі. Забараняліся шлюбы і сумеснае прыняцце ежы паміж прадстаўнікамі розных варн, кантактаваць можна было толькі х межах сваёй варны. Годнасць чалавека цалкам вызначалася яго варнавай прыналежнасцю, унутраны свет альбо асабістыя якасці не улічваліся. У далейшым варны падзяляліся на больш дробныя ўтварэнні - касты (ад парт.- род, від, парода). Зараз у Індыі кадя трох тысяч каст.

Варна брахманаў займала ў старажытнаіндыйскім грамадстве вядучыя пазіцыі. Толькі брахманы маглі ажыццяўляць ахвярапрынашэнні, служылі дарадцамі ў цароў, тлумачылі Веды, валодалі манаполіяй у галіне адукацыі. Менавіта ад назвы гэтай варны, а таксама ад каменарыяў да Вед, якія называліся Брахманы, пайшоў тэрмін "брахманізм".

У гэты перыяд значна ўскладняюцца рытуалы, пачынаецца будаў- ніцтва храмаў, у якіх адбывалася богаслужэнне. Ахвярапрынашэнні жывёл і раслін паступова замяняюцца больш сімвалічнымі формамі шанавання багоў: вешанием на іх выявы гірляндаў з кветак, курэннем духмяных рэчываў, запальваннем свяцільнікаў і ўзліваннем вады. Гэтыя дзеянні часта суправаджаліся танцамі, музыкай, спяваннем эпічных паэм.

У веравучэнні адбываецца паслядоўнае ўзвядзенне шматлікасці з'яў бачнага свету да нейкай адзінай сутнасці, а такоама ўпарадкаванне касімагоніі і тэалогіі. У пантэоне на першы план выходзіць бог Праджрапаці, які ў Ведах займаў другараднае месца. Ён робіцца галоўным богам і айцом усіх багоў, першаасновай усяго існага, стваральнікам Сусвету і захавальнікам яго.

У брахманізме канчаткова фарміруюцца палажэнні, якія акажуць істотны ўплыў не толькі на рэлігіі Індыі, у тым ліку і на будызм, але і на індыйскую культуру ў цэлым.

У аснове веравучэння брахманізму ляжыць уяўленне аб дхарме (ад санскр. "трымаць") – безасабовым усеагульным і вечным парадку, які утрымлівае і захоўвае Сусвет як адзінае цэлае. Усё падпарадкоўваецца дхарме: багі, прырода, людзі. Дзякуючы ей устанаўліваецца месца кожнай з'явы, кожнай часткі Сусвета ў цэлым.

У ведызме вучэнне аб дхарме мела касмалагічны характар - яна разумелася як парадак Сусвету. У брахманізме гэтае вучэнне набывае этычнае гучанне. Дхарма разумеецца як абавязак чалавека і саслоўя, да якога апошні належыць. А паколькі ў кожнага саслоўя і чалавека сваё прызначэнне і абавязак, то гэты абавязак рэалізуецца ў розных, нават супрацьлеглых адзін аднаму ўчынках: што для аднаго з'яўляецца добрым, тое для іншага - грэх. Напрыклад, кшатрыі павінны ваяваць, брахманы - вучыць, шудры - падпарадкоўвацца.

Важнае месца ў брахманізме займае вучэнне аб перасяленні душ (сансара). Згодна яму пасля смерці душа чалавека не знікае, але перасяляецца ў іншую істоту альбо прадмет. Такім чынам, душа з'яўляецца бессмяротнай, існуе кругазварот яе перараджэнняў, які падпарадкоўваецца закону кармы. Пад кармай разумеецца агульная сукупнасць учынкаў кожнай жывой істоты і іх вынікаў, якія вызначаюць характар яе новага нараджэння і існавання. Добрая карма (калі, пераважаюць станоўчыя ўчынкі) гарантуе ўдалае далейшае перараджэнне: у новым жыцці чалавек будзе брахманам альбо князем. Сярэдняя карма (калі колькасць добрых і злых учынкаў аднолькавая) дае магчымасць адрадзіцца прыкладна ў той жа якасці. Кепская карма (пераважаюць злыя ўчынкі) прыводзіць да таго, што чалавек адраджаецца ў больш нізкай варне альбо, нават, жывёлай. Лічылася, што за крадзёж зерня чалавек рабіўся пацуком, малака - варонай, мёду – камаром. За свае дрэнныя ўчынкі чалавек у будучым жыцці мог перацярпець тыя ж пакуты, якія ён прычыняў іншым людзям. Напрыклад, калі ён крыўдзіў свою жонку, дык мог стаць жанчынай, у якой будзе вельмі злы муж, калі кагосьці забіў - можа быць сам забіты і г.д.

Ідэя кармы адыграла вялізную ролю ў гісторыі індыйскага грамадсгва, зрабіўшыся адным з асноўных рэгулятараў паводзін дзесяткаў пакаленняў людзей. 3 аднаго боку, яна прадугледжвала маральныя нормы паводзін, бо кожны разумеў, што пакаранне за дрэнны ўчынак будзе непазбежным. Менавіта вера ў карму з'явілася прычынай характэрнага для індыйцаў добразычлівага стаўлення да жывёл, кожная з якіх магла аказацца перарадзіўшымся блізкім чалавекам. Але, з другога боку, менавіта ідэя кармы шмат у чым прадвызначыла індывідуалізм і сацыяльную пасіўнасць індыйцаў. Усе беды чалавека тлумачыліся вельмі проста - дрэннай кармай, якая, у сваю чаргу, была вынікам ягоных былых злачынстваў. Спосаб паляпшэння жыцця таксама быў відавочны - паводзь сябе добра, і тваё будучае існаванне будзе лепшым. Паказальна, што ў Індыі да ХХ ст. амаль не было паўстанняў прыгнечаных слаёў. Пытанне аб сацыяльнаяй справядлівасці доўгі час наогул не ставілася - галоўным было індывідуальнае выратаванне шляхам забеспячэння добрай кармы.

Лічылася, штю ёсць людзі, якія не падпарадкаваны закону кармы. Гэта тыя нешматлікія, хто адмовіўся ад мірскога жыцця і зрабіўся аскетам-пустэльнікам. Аскетычны рух набывае ў перыяд брахманізму шырокае распаўсюджванне. Менавіта ў асяроддзі аскетаў у VII – VI стст. да н.э. былі сфарміраваны Упанішады - філасофскія тэксты, палажэнні якіх аказалі вялізны ўплыў на далейшае духоўнае жыццё Індыі. Сам тэрмін “упа-ні-шад” аначае "сядзець каля", гэта значыць быць кадя ног настаўніка і ўважліва слухаць ягоныя словы. Лічылася, што вучэнне Упанішад з'яўляецца тайным і даступным толькі абраным.

Ва Упанішадах бог-стваральнік Праджапаці трасфарміруецца ў Брахмана - вышэйщую абсалютную рэчаіснасць, ілюзорным адлюстраваннем якой з'яўляецца наш бачны свет. Мэтай рэлігійнага жыцця лічылася зліццё індывідуальнай душы, якая называлася Атман, з Брахманам. Дасягаецца гэта праз аскетычную практыку, а тааксама праз асэнсаванне ілюзорнасці бачнага свету і дасягненне мокшы (збаўленне, вызваленне), якая азначае выхад з кола перараджэнняў, пазбаўленне ад усякай зменлівасці.

Рух аскетаў-пустэльнікаў і філасофія Упанішад з'явіліся непасрэднай духоўнай прадумовай узнікнення апазіцыйнага да брахманізму будызму. Справа у тым, што ўсе складаныя рэлігійна-філасофскія пабудовы Упанішад, прысвечаныя пошуку выратавання, ажыццяўляліся, як правіла, брахманамі і былі прызначаны менавіта для іх. Такім чынам, большая частка насельніцтва Індыі аказвалася як бы па-за межамі непасрэднага рэлігійвага жыцця. Безумоўна, яны былі ахоплены клопатамі жрацоў-брахманаў, якія праводзілі ад імя астатніх людзей і па іх просьбе розныя абрады і такім чынам дапамагалі ім зносіцца з багамі. Аднак вышэйшыя пошукі боскіх ісцін і звязаная з гэтым сістэма складаных філасофскіх пабудоў заставалася недаступнай для небрахманскіх кастаў. Брахманы не лічылі патрэбным пасвячаць небрахманаў у глыбокія таямніцы іх рэлігійна-філасофскіх абстракцый і пошукаў. Філасофскія сістэмы брахманізму стварылі ў сярэдзіне І тысячагоддзя да н.э. трывалую падставу для з'яўлення шырокага кола людзей, якія шукалі выратавання і збаўлення (мокшы) у аддаленні ад людзей, адмаўленні ад усяго матэрыяльнага і канцэтрацыі ўвагі і намаганняў на вызваленні ўнутранага духоўнага "Я". Сярод іх было шмат выхадцаў з небрахманскіх слаёў насельніцтва, але сам факт паходжання рабіў гэтых людзей як бы непаўнавартаснымі паслядоўнікамі таго ці іншага вучэння, бо ўсе вышэйшыя веды былі сканцэнтраваны ў руках брахманаў. Вынікам гэтага з'явілася імкненне выпрацаваць новае вучэнне, альтэрнатыўнае мудрасці брахманаў, прызначанай толькі для нямногіх.


Случайные файлы

Файл
ПЗ 31Б.docx
56154.rtf
179932.rtf
111416.doc
180616.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.