Агульная характарыстыка рэлiгii (139153)

Посмотреть архив целиком

10
















АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РЭЛIГII



ЗМЕСТ


1.

Вызначэнне рэлігіі

2. Структура рэлігіі

3. Функцыі рзлігіі

4. Тыпы рэлігіі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ



1. Вызначэнне рэлігіі


Зараз вядома каля 400 самых разнастайных вызначэнняў рэлігіі. Умоўна іх можна падзяліць на тры групы ў адпаведнасці з трыма вылучанымі намі ў прадмове асноўнымі падыходамі да аналізу рэллігіі: тэалагічныя, філасофскія і навуковыя.

У вызначэннях рэлігіі, якія даюцца з пункту погляду тэалогіі, яна тлумачыцца як узаемадзеянне чалавека са звышнатуральным, пры гэтым выходзяць з рэальнай наяўнасці апошняга. Вызначэнні, якія належаць да гэтай групы, у асноўным падобныя паміж сабой, мы прывядзем тыя з іх, якія належаць вядомым тэолагам ХХ стагоддзя. Згодна А. Меню, рэлігія – гэта“сіла, якая звязвае светы, мост паміж створаным светам і Духам Боскім”, Р. Гвардзіні – “ канкрэтныя ўзаемаадносіны канкрэтнага чалавека і жывога Бога”, К. Ранеру – экзістэнцыяльнай сувяззю чалавека з жывым Богам, Э. Жыльсану – асабовае стаўленне чалавека да трансцэндэнтнага, рэальнага і асабовага Абсалюту (Бога) .

Для філасофскіх вызначэнняў рэлігіі характэрна надзвычайная разнастайнасць. Кожны філосаф тлумачыў рэлігію з пункту погляду сваёй сістэмы, і таму зразумець сэнс гэтых тлумачэнняў можна, як правіла, толькі пасля знаёмства з агульнафіласофскімі поглядамі таго ці цншага мысліўцы. Згодна Гегелю, рэлігія – “абсалютная свядомасць суб”ектыўнага духу”, І. Канту – “сукупнасць маральных абавязкаў, успрынятых як загады Бога”, Л. Фейербаху – “апрадмечванне і праекцыя чалавечых (уласцівых чалавечаму роду) якасцяў у нейкі па-за-свет”, Ф. Энгельсу – “фантастычнае адлюстраванне ў галовах людзей тых знешніх сіл, якія пануюць над імі ў іх штодзённым жыццё,-- адлюстраваннем, у якім зямныя сілы прымаюць форму пазазямных”, А. Конту – “культ чалавецтва”, А. Бергсону – “вынік унутраных узрушэнняў і плод парыву любві, які накіраваны на ўсю рэчаіснасць”, З. Фрэйду – калектыўны неўроз, які мае пачатак у бездапаможнасці чалавека перад знешнімі сіламі прыроды і ўнутранымі інстынктамі.

У навуковых вызначэннях рэлігія тлумачыцца як адна з форм чалавечай дзейнасці. Пры гэтым даследчыкі імкнуцца не столькі прапанаваць сваю канцэпцыюцыю рэлігіі, што характэрна для філасофскіх вызначэнняў, колькі даць яе аб”ектыўную характарыстыку. Як правіла, навуковыя вызначэнні рэлігіі з”ўляюцца абагульненнем папярэдніх даследаванняў канкрэтных вераванняў і культаў. Мы прывядзем вызначэнні рэлігіі, дадзеныя некаторымі найбольш вядомымі яе даследчыкамі. Згодна Э. Дзюркгейму, рэлігія – гэта “целасная сістэма вераванняў і абрадаў, якія тычацца свяшчэнных рэчаў, гэта значыць да рэчаў асаблівых, забароненых, гэта сістэма такіх вераванняў і абрадаў, што аб”ядноўваюць у адзіную маральную суполку, якую называюць царквой, усіх тых, хто прызнае гэтыя вераванні і абрады”, Э. Тэйлару – “вера ў духоўныя істоты”, Дж. Фрэзеру – “уміласціўленне сілаў, якія стаяць вышэй чалавека, сілаў, якія, як лічыцца, накіроўваюць і кантралююць ход прыродных з”яў і чалавечага жыцця”.

Такая разнастайнасць трактовак абумоўлена дзвюма асноўнымі прычынамі. Па-першае, гэта розніца ў метадалагічных устаноўках, якімі карысталіся даследчыкі. Кожны з іх разглядаў рэлігію са свайго пункту погляду адсюль і розныя вызначэнні. Па-другое, сама рэлігія з'яуляецца вельмі складаным феноменам. Вядома, што рэлігіі наогул няма, ёсць канкрэтныя рэлігіі. Больш таго, само паняцце "рэлігія" сфарміравалася ў межах еўрапейскай культуры і ў сучасным сваім значэнні тычыцца перш за ўсё хрысціянства. Тое, што мы называем рэлігіяй, у Кітаі называецца “чыао”, што значыць “навука”, у Індыі “дхарма” –“вучэнне”, у арабаў “дзін” – “абавязак” і г.д.

Сам тэрмін “рэлігія” даследчыкі звычайна выводзяць ад лацінскага дзеяслова “religare” “звязваць, яднаць”. Ад яго паходзіць назоўнік “religio” – “святыня, набожнасць”. Старажытныя рымляне абазначалі гэтым словам усё тое, што было звязана з шанаваннем багоў. Найбольш распаўсюджанае ў хрысціянстве тлумачэнне этымалогіі слова "рэлігія" даў вядомы багаслоў Vстагоддзя Аўрэлій Аўгусцін. Ён разглядаў яе як “узнаўленне страчанай cувязі”. Трэба падкрэсліць спецыфічна хрысціянскі характар гэтага тлумачэння: лічыцца, што калісьці існавала непасрэдная сувязь чалавека з Богам, потым з-за грахоў людзей яна была разарвана, і ў рэлігійным акце чалавек спрабуе ўзнавіць гэтую сувязь. Але, напрыклад, у будызме такога паняцця страчанай сувязі няма, больш таго, у некаторых яго кірунках нават адмаўляецца рэальнае існаванне звышнатуральных істот, і таму няма з кім узнаўляць сувязь. Таму спачатку рэлігіяй еўрапейцы называлі толькі хрысціянства, а для абазначэння іншых тыпаў вераванняў ужываўся тэрмін "язычніцтва".

У далейшым паняцце "рэлігія" было ў палемічных мэтах пашырана і на нехрысціянскія вераванні, іх тлумачылі як "несапраўдныя" рэлігіі і гэтым адрознівалі ад хрысціянства. Толькі ў XIX стагоддзі ў сувязі з геаграфічнымі адкрыццямі і знаёмствам еўрапейцаў з іншымі культурам! паняцце "рэлігія" стала ўжывацца ў яго сучасным сэнсе: для абазначэння адной з галін духоўнага жыцця разам з мараллю, навукай, філасофіяй, мастацтвам і г.д. У гэты ж час пачынае разгортвацца палеміка вакол пытання “Што такое рэлігія?”, якая працягваецца па сённяшні дзень, аб чым сведчыць разнастайнасць прыведзеных вызначэнняў. Аднак у большасці іх можна вылучыць наступныя агульныя характарыстыкі рэлігіі: па-першае, яна характарызуецца як адна з форм чалавечай дзейнасці і, па-другое, спецыфіка апошняй бачыцца ў тым, што яна грунтуецца на веры ў нейкія надпрыродныя, вышэйшыя сілы і з”яўляецца яе вынікам. Выходзячы з гэтага, дадзім вызначэнне рэлігіі. Трэба падкрэсліць, што яно з”яўляецца адным з магчымых. Могуць існаваць і іншыя.

Рэлігія – гэта грамадска аформлены тып светаўспрымання і света-адчування, а таксама адпаведныя паводзіны і спецыфічныя дзеянні, якія грунтуюцца на веры ў звышнатуральнае.



2. Структура рэлігіі


Мы будзем разглядаць структуру рэлігіі, зыходзячы з яе вызначэння. Як вынікае з яго, асноўным кампантам рэлігіі, яе падмуркам, з'яўляецца вера ў звышнатуральнае. Перш за ўсё скажам, што такое звышнатуральнае. Звычайна пад ім маецца на ўвазе ўсё тое, што знаходзіцца па-за межамі прыроды (па-лацінску “прырода” – “natura”) у самым шырокім яе разуменні. Таму, калі на пачатку 60-х гадоў пасля палётаў у космас у папулярнай атэістычнай літаратуры прыводзіліся разважанні накшталт “царкоўнікі сцвярджаюць, што Бог на небе, а нашы касманаўты паляцелі і ніякага Бога там не знайшлі – значыць Бога няма”, гэта сведчыла аб неразуменні характару рэлігійных палажэнняў, і падобныя аргументы былі раскрытыкаваны самімі савецкімі філосафамі-атэістамі . Бо ніколі хрысціянства (тут, безмоўна, крытыкавалася менавіта яно) не сцвярджала, што Бог – гэта нейкі стары з белай барадой, які сядзіць за хмарамі, і вакол яго анёлы лётаюць. Бог, згодна з хрысціянствам, – гэта звышнатуральная Асоба, якая знаходзіцца па-за межамі Сонечнай сістэмы, па-за межамі Сусвету, па-за межамі ўсяго прыроднага. І колькі б мы не ляцелі ўверх, да Бога не даляцім, альбо колькі б не капалі ўніз – да пекла не дакапаемся. Гэта сімвалічна кажуць, што Бог на небе, а пекла пад зямлёй.

Таму пры дапамозе дадзеных прыродазнаўчых навук нельга непасрэдна ні абвергнуць, ні пацвердзіць палажэнні рэлігіі, бо яна гаворыць аб звышнатуральных аб’ектах і з’явах, якія ўспрымаюцца пераважна праз веру.

Рэлігійная вера – гэта адкрытасць чалавека звышнатуральнаму, упэўненасць у яго рэальным ўснаванні і магчымасці кантакту з ім. Трэба падкрэсліць, што па сваёй сутнасці яна з'яўляецца не інтэлектуальным, але эксістэнцыяльным, жыццёвым, феноменам. Веруючы чалавек не проста ўпэўнены, што ёсць нешта звышнатуральнае (напрыклад, хрысціянін упэўнены, што ёсць Бог), але ўсё ягонае жыццё накіравана на гэтае звышнатуральнае, адбываецца ў адпаведнасці з ім. Таму для веруючага звышнатуральнае з'яўляецца святым – тым, што мае для яго найвялікую каштоўнасць, і на што ён абапіраецца ў сваіх паводзінах.

На падставе веры ў чалавека фарміруюцца розныя ўяўленні і ідэі аб звышнатуральным, а таксама пачуцці ў дачыненні да яго. Усё гэта складае рэлігійную свядомасць, якая мае дзве формы: суб'ектыўную і аб'ектыўную.

Суб'ектыўная рэлігійная свядомасць альбо рэлігійная псіхалогія – сукупнасць уяўленняў і пачуццяў, якімі карыстаюцца веруючыя ў сваім штодзённым жыцці. Ступень яе складанасці і сістэматызаванасці залежыць ад рэлігійнай культуры людзей. Гэтая ступень можа быць як вельмі высокай, напрыклад, у кіраўнікоў царквы і рэлігійнх мысліўцаў, так і вельмі нізкай, напрыклад, у непісьменных людзей альбо дзяцей. Але, неабходна падкрэсліць, што складанасць і распрацаванасць рэлігійнай псіхалогіі не абавязкова з'яўляецца паказчыкам глыбіні веры. Вера можа быць глыбокай у вельмі простых людзей і наадварот.

У дачыненні да звышнатуральнага людзі могуць мець самыя розныя пачуцці: глыбокай пашаны; жаху; уласнай нечысціні перад тварам святыні; адчуванне прысутнасці сілы альбо асобы, якая адначасова любіць чалавека і судзіць яго; адчуванне адкінутасці альбо, наадварот, прызначанасці да выратавання; аблягчэння, звязанага з адчуваннем божага ўсёдаравання; адчуванне наяўнасці ў свеце нябачнага парадку альбо сілы, дзякуючы якой жыццё любога чалавека атрымлівае каштоўнасць і сэнс; пачуццё адзінства з вышэйшым і пераадолення эгацэнтрычнага “Я” і г.д. Такім чынам, рэлігійныя пачуцці могуць прыводзіць да самых розных спосабаў паводзін людзей.

Аб'ектыўная рзлігійная свядомасць альбо веравучэнне - гэта сістэма палажэнняў, пры дапамозе якой перадаецца змест дадзенай рэлігіі. У найбольш распаўсюджаных зараз рэлігіях, такіх як, напрыклад, хрысціянства і іслам, асноўнай крыніцай веравучэння з'яўляюцца свяшчэнныя кнігі (Біблія, Каран). На іх падставе фарміруецца сістэма дагматаўбогаадкрытах, а таму абсалютных ісцін, прыняцце якіх абавязкова для кожнага веруючага. Для распрацоўкі веравучэння існуюць спецыяльна падрыхтаваныя людзі. У хрысціянсве яны называюцца багасловамі альбо тэолагамі (ад грэч. theorбог, logos слова, вучэнне). Трэба адзначыць, што тэолаг выказваецца не ад свайго імя, а ад імя рэлігійнай арганізацыі і можа быць пазбаўлены гэтага права ў выпадку разыходжання яго поглядаў з афіцыйнымі. Найбольш знакамітымі хрысціянскімі тэолагамі з'яўляюцца: Васіль Вялікі, Аўрэлій Аўгусцін, Фама Аквінскі, Марцін Лютэр, Павел Фларэнскі, Карл Барт, Жак Марытзн і інш.

Веруючы чалавек упэўнены не толькі ў тым, што ёсць звышнату-ральнае, але таксама і ў тым, што з ім можна ўступіць у кантакт. На гэтай падставе фарміруецца рэлігійны культ – сукупнасць сімвалічных дзеянняў, пры дапамозе якіх веруючыя ўступаюць у кантакт са звышнатуральным. Культавае дзеянне з'яуляецца адказам чалавека на тое, што ён успрымае як звышнатуральнае. Формы гэтага адказу могуць быць самымі разнастайнымі: абрады, рытуалы, ахвярапрынашэні, малітвы, танцы, медытацыя, рэлігійная музыка і спевы, пасты і г.д.

Трэба адзначьщь, што любое культавае дзеянне з'яуляецца праявай канкрэтнага веравання і мае рэлігійны сэнс толькі ў сувязі з ім. Так, напрыклад, у антычнай Грэцыі багі ўяўляліся, як правіла, у выглядзе чалавекападобных істот, і лічылася што ім патрэбны ахвяры. Узаемадзеянне з багамі ажыццяўлялася па прынцыпу “я - табе, ты мне”: лічылася, што калі багам прыносіліся ахвяры, яны абавязаны былі выканаць просьбы людэей, калі ж гэтага не адбываласяім больш нічога не давалі. Таму асноўнай формай узаемадзеяння з багамі ў антычнасці было ахвярапрынашэнне. У хрысціянстве ж есць адзіны ўсемагутны Бог, якому ад чалавека нічога не патрэбна і якога можна толькі прасіць. Адсюль адной з асноўных форм узаемадзеяння з Богам у хрысціянетве з'яўляецца малітва.

Калі чалавек робіць дзеянні, якія па знешняму выгляду нагадваюць культавыя, яе веры ў яго няма - гэта не будзе мець рэлігійнага сэнсу. Напрыклад, у хрысціян перад Пасхай ёсць Вялікі Пост, у ходзе якога нельга ужываць некаторыя віды ежы. Для веруючых гэта мае сэнс духоўнага і фізічнага ачышчэння і падрыхтоўкі да свята ўваскрашэння Хрыста. Вучоныя паказалі, што абмежаванне ў ежы ў гэты перыяд (Вялікі Пост адбываецца ўвесну) карысна для здароўяарганізм вызваляецца ад назапашаных за зіму шлакаў, і чалавек потым менш хварэе. Але калі не есці шмат, каб умацаваць сваё здароўе альбо захаваць фігуру гэта будзе мець не рэлігійны, а чыста дыетычны сэнс.

Большаець культавых дзеянняў можа адбывацца як індывідуальна (калі іх выконвае адзін чалавек), так і калектыўна (калі ўдэельнічае некалькі людзей). Так, напрыклад, маліцца можна і сам-на-сам дома, і у храме у час набажэнства.

У працэсе культавых дзеянняў' выкарыстоўваюцца разнастайныя рэчы: крыжы, іконы, спецыяльнае адзенне, будынкі, музычныя інструменты і г.д. Мэтай гэтага з'яўляецца мабілізацыя і адпаведнае афармленне рэлігійных пачуццяў. Ужо ўваходзячы ў культавы будынак, чалавек трапляе ў асаблівым чынам арганізаваную духоўную прастору, дзе ягоная ўвага канцэнтруецца на акрэсленых рэчах і дзеяннях. Сама пабудова храма, ягонае асвятленне і ўнутранае ўпрыгожанне ўздзейнічаюць на чалавека, выклікаючы ў яго адпаведныя эмоцыі. Напрыклад, каласальнасць старажытнаегіпецкіх храмаў казала чалавеку аб ягонай мізэрнасці перад багамі, накіраванасць уверх гатычных сабораў павінна ўзняць душу да Усявышняга, прастата мячэцяў дапамагае сканцэнтравацца ў малітве. Пачуцці веруючых умацоўваюцца пад уздзеяннем музыкі, урачыстасці і незвычайнасці аддзення свяшчэннаслужыцеляў, багацця, альбо, наадварот, падкрэсленай прастаты культавых рэчаў.

Як правіла, у большасці рэлігій у выніку культавых дзеянняў умацоўваецца псіхіка іх удзельнікаў. Адбываецца трансфармацыя адмоўных эмоцый у станоўчыя: знікае стан падаўленасці, непакою, незадаволенасці, унутранага дыскамфорту, і на змену ім прыходзяць пачуцці падегкі, задаволенасці, спакою, радасці, прыліў сіл.

На падставе веры фарміруецца рэлігійная мараль сукупнасць правіл паводзін, якія прадпісваюцца дадзенай рэлігіяй, і якіх прытрымліваюцца яе прыхільнікі. Гэтыя правілы паводзін могуць быць самымі рознымі і непадобнымі паміж сабой. Для большасці людзей характэрна ўспрыманне тых маральных нормаў, якіх прытрымліваюцца яны самі, як відавочных і агульначалавечых. Аде гэта не так. Напрыклад, разуменне маральных нормаў, якімі карыстаюцца еўрапейцы ("не забі", "не блудзі", "не крадзі") узята з хрысціянства і для культур з іншымі рэлігіямі не ўласцівы. 3 пункту погляду хрысціянства любое забойства, незалежна ад таго, апраўдана ці не яно юрыдычна з'яўляецца злом. Аде ў ісламе ёсць паняцце "газават"свяшчзнная вайна, якая вядзецца з мэтай абароны веры, і ўсе, хто ў ёй загінулі, адразу накіроуваюцца ў рай. Забойства "няверных" у такой вайнеугодная Алаху справа. У антычнай Грэцыі ў самую пару яе класічнага росквіту прыносіліся чалавечыя ахвяры багам. Хаця трэба адзначыць, што грэкі рабілі гэта ў выключных выпадках. Існавалі рэлігіі, дзе масавыя чалавечыя ахвярапрынашэнні былі неабходнай часткай рытуалу. Найбольш вядомыя з іх рэлігіі ацтэкаў і майя, а таксама культ фінікійскага бога Ваала, якому ў ахвяру прыносіліся немаўляты. Манагамнасць шлюбу ў Еуропе і асуджэнне ў прынцыпе дашлюбных і пазашлюбных палавых адносін шмат у чым грунтуецца на біблейскім "не блудзі". У большасці іншых рэлігій такога патрабавання няма, і таму мужчына меў столькі жонак альбо наложніц, колькі ён мог сабе дазволіць.

У рэлігійнай маралі можна ўмоуна вылучыць дзве формы: аб'ектыўную і суб"ектыўную.

Аб'ектыўная форма рэлігійнай маралі альбо рзлігійная этыкагэта сістэма правіл паводзін, якімі абавязаны карыстацца веруючыя ў сваім штодзённым жыцці, а таксама тэорыі, якія гэтую сістэму абгрунтоўваюць.

У большасці рэлігій этыка грунтуецца на прынцыпах паводэін, засфіксаваных у свяшчэнных кнігах: Бібліі, Каране, Упанішадах і інш. Гэтым абумоўлена такая яе характерная рыса як безумоўнаець. Лічыцца, што нормьі рэлігійнай этыкі з'яўляюцца не стварэннем людзей, а маюць звышнатуральнае паходжанне. Так, напрыклад, знакамітыя Дзесяць запаведэяў, згодна з Бібліяй, дадзены Богам Маісею на гары Сінай. Іх аўтарытэт у межах хрысціянскай этыкі абумоўлены паходжаннем: на пытанне "Чаму нельга красці?" адказваюць: "Таму што гэта забаронена Богам". Таксама ў рэлігійнай этыцы абгрунтаванне прапанаваных нормаў паводзін можа весціся і пры дапамозе чыста рацыянальных разважанняў. Напрыклад, паказваецца, да якіх вынікаў прывядзе адмаўленне ад маральных запаведзяў.

Суб'ектыўная форма рэлігійнай маралі альбо маральнасць верую-чых – ажыццяўленне правіл паводэін, абвешчаных той ці іншай рэлгіяй, яе прыхільнікамі. Трэба адзначыць, што праблема такога ажыццяўлення прысутнічае ва ўсіх маральных сістэмах, як рэлігійных так і нерэлігійных, бо як правіла, людзі не заўсёды кіруюцца маральнымі прынцыпамі. Калі веруючыя парушаюць маральныя нормы, гэта наносіць каласальныя страты той рэлігіі, да якой яны належаць. Адзін з самых вядомых тэолагаў XX стагоддзя Дзітрых Бонхофер пісаў, што нішто так моцна не агітуе супраць хрысціянства, як нехрысціянскія паводзіны людзей, якія называюць сябе хрысціянамі.

У большасці рэлігій надаецца вельмі вялікае значэнне ўмацаванню маральнаеці сваіх прыхільнікаў. Напрыклад, у хрысціянстве парушэнне маральных запаведзяў разглядаецца як здрада Богу.

У апошні час у рэлігійнай літаратуры можна сустрэць сцверджанне, што сапраўды маральным можа быць толькі веруючы чалавек. На наш погляд, яно з'яўляецца памылковым. Нават штодзенны вопыт сведчыць, што ёсць шмат няверуючых , якія паводзяць сябе вельмі сумленна, і, наадварот, амаральных людзей, якія называюць сябе веруючымі. Апроч таго, існуюць антымаральныя (напрыклад, сатанізм) рэлігіі. Але, як правіла, для шчырых прыхільнікаў той ці іншай рэлігіі характерна імкненне паслядоўна выконваць прынятыя маральныя нормы, бо, згодна з іх перакананнем, апошнія маюць звышнатуральнае паходжанне. Напрыклад, хрысціяне ўпэўнены, што як самі маральныя запаведзі, так і здольнасць іх выконваць дадзены Богам.

Культавыя дзеянні і маральныя паводзіны веруючых адбываюцца ў канкрэтных грамадскіх умовах і з'яўляюцца сацыяльна аформленымі. На гэтай падставе ўзнікае рзлігійная арганізацыясукупнасць людзей, аб'яднаных адзіным веравучэннем і культам.

Як і любы сацыяльны інстытут, рэлігійная арганізацыя прайшла доўгую гісторыго развіцця. У першабытным грамадстве культавыя дзеянні людзей не вылучаліся ў асобную групу і не аддзяляліся ад іншых відаў дзейнасці (працоўнай, мастацкай, пазнавальнай і г.д.). Межы рэлігійнай арганізацыі супадалі э межамі роду альбо племені. Пры гэтым адной з істотных прыкмет, па якой племя альбо род аддзялялі сябе ад іншых, была агульнасць культавых дзеянняў і вераванняў.

Спачатку ў кульце на роўных падставах прымалі ўдзел усе члены першабытнай супольнасці. Дыферэнцыяцыя іх функцый адбывалася ў асноўным па полу альбо ўзросту. Маладзёжныя абрады былі, як правіла, звяэаны з ініцыяцыяй (наданнем новых якасцяў у сувязі з пераходам у іншую ўзроставую групу), жаночыяз земляробствам, мужчынскіяз паляваннем і вайной. Калі пры гэтым і вылучаліся людзі, якія адыгрывалі больш актыўную ў параўнанні з іншымі ролю, дык гэта адбывалася спарадычна і не вяло да змены сацыяльнага статусу чалавека. Але паступова, па меры таго, як грамадскае жыцё робіцца больш складаным, некаторыя людзі, пераважна па пры прычыне іх асабістых якасцяў, пачынаюць адказваць за кантакт са звышнатуральньім. Яны ствараюць своеасаблівую прафесійную групу жрацоў, якія заняты такім відам дзейнасці як арганізацыя і правядэенне абрадаў. Спачатку жрацы не мелі ніякіх прывілеяў перад іншымі членамі супольнасці і маглі нараўне з імі прымаць удзел у паляванні альбо вайне. Паступова ступень іх прасфесіяналізацыі ўзмацняецца, яны пачынаюць займацца толькі культавай дзейнасцю і, з прычыны важнасці апошняй для жыцця супольнасці, робяцца часткай племянной вярхушкі. Была распаўсюджана такая сістэма ўзаемаадносін, калі тыя людзі, якія кіравалі першабытнай супольнасцю (правадыры, старэйшыны), адначасова адыгрывалі вядучую ролю ў рэлігійным жыцці. Абумоўлена гэта было недыфенцаванасцю грамадскіх адносін а таксама сакралізацыяй (наданнем звышнатуральных функцый) улады.

У раннекласавым грамадстве паступова жрэчаства ператвараецца ў асаблівую сацыяльную праслойку. У розных краінах яе фарміраванне адбываецца па-рознаму. У адных члены знатных радоў па чарзе выконваюць жрэчаскія функцыі (Грэцыя), у другіх жрэчаства – замкнутая каста (Індыя), у трэціх функцыі жрацоў выконваюць дзяржаўныя служачыя (Кітай). Аднак на дадзеным этапе яшчэ нельга гаварыць аб утварэнні рэлігійнай арганізацыі як самастойнага сацыяльнага інстытута. Тут назіраецца перапляценне гаспадарчай, дзяржаўнай і ралігійнай дзейнасці. У раннекласавых грамадствах храмы належалі дзяржаве, жрэчаства з'яўлялася часткай дзяржаўнага апарату і павінна было забяспечваць інтарэсы краіны. Жрацы прыносілі ахвяры, каб дабіцца апекі багоў, варажылі для прыняцця важных дзяржаўных рашэнняў, займаліся навучаннем, летазлічэннем, матэматычнымі падлікамі, размеркаваннем ураджаю, лячэннем і г.д. У гэты час жрэцтва было самым адукаваным саслоўем, і таму менавіта яно адагрывала галоўную ролю ў культурным жыцці грамадства.

Фарміраванне рэлігійнай арганізацыі як самастойнага сацыяльнага інстытута звязана з узнікненнем такіх рэлігій як будызм, хрысціянства і (у значна меншай ступені) іслам. Менавіта ў іх рэлігійныя мэты былі адмежаваны ад інтарэсаў дзяржавы. Безумоўна, і у гэтых рэлігіях свяшчэннаслужыцелі выконваюць таксама і пазарэлігійныя функцыі: займаюцца адукацыяй, дыпламатыяй, судовай практыкай і г.д. Але ўсё гэта мае для іх другаснае значенне. На першы план яны ставяць інтарэсы не дзяржавы, але рэлігійнай арганізацыі.

Вылучаюцца наступныя чатыры асноўныя тыпы рзлігійных арганізацый: этнічнае рэлігійнае аб'яднанне, царква, секта, харызматычны культ.

Этнічнае рэлігійнае аб'яднанне - такая рэлігійная арганізацыя, межы якой супадаюць з межамі таго ці іншага этнасу (роду, племені, народа). Як правіла, існуе на стадыі першабытна-абшчыннага і раннекласавага грамадства. Не з'яўляецца самастойнай, выконвае службовыя функцыі ў межах этнічнай альбо палітычнай супольнасці. Членамі этнічнага рэлігійнага аб'яднання робяцца не па свабоднаму выбару, аде ў выніку нараджэння у дадзеным этнасе.Стаўленне да іншых рэлігій ажыццяўляецца па наступнаму прынцыпу: кожны народ мае права і, нават, абавязаны шанаваць менавіта сваіх багоў, але наша рэлігіясамая правільная. Таму ў дачыненні да іншаверцаў дапускаюцца варожыя дзеянні. У форме этнічнага рэлігійнага аб'яднання існуюць усе рода-племянныя і нацыянальныя рэлігіі.

Царква (ад грэч. kiriake – божы дом) – наднацыянальная рэлігійная арганізацыя, цесна звязаная з тым народам альбо дзяржавай, у межах якіх яна існуе, але адрознівае сябе ад іх і праследуе свае ўласныя мэты. Пабудавана царква як цэнтралізаваная іерархічная сістэма. Складаецца са свяшчэннаслужыцеляў, якія маюць прафесійную падрыхтоўку, і веруючых. Як правіла, мае вялікую колькасць паслядоўнікаў. Прыналежнасць да царквы вызначаецца зараз свабодным выбарам. Раней, напрыклад, у царскай Расіі альбо сярэдневяковай Еўропе, чалавек не меў права такога выбару і, як правіла, рабіўся членам царквы проста таму, што ягоныя бацькі належалі да дадзенай рэлігійнай традыцыі. Для царквы характэрна місіянерская дзейнасць па распаўсюджванню свайго веравучэння. Стаўленне да іншых рэлігій зараз цярпімае: кожны чалавек мае права на свабоду сумлення і ацэньваецца перш за ўсе па сваіх учынках. Трэба падкрэсліць, што само паняцце "царква" сфарміравалася на прыкладзе рэлігійнай арганізацыі хрысціян, але яно таксама ўжываецца і ў дачыненні некаторых іншых рэлігій,

Секта (ад лац. sekta – школа, кірунак)рэлігійная арганізацыя, умовай прыналежнасці да якой з'яўляецца наяўнасць у чалавека вызначаных духоўных якасцей. Узнікае ў выніку аддзялення ад іншай рэлігйнай арганізацыі (царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымі палажэннямі яе веравучэння альбо сацыяльнай пазіцыяй.

Секты могуць узнікаць толькі у межах той рэлігіі, дзе ёсць дакладна зафіксаванае веравучэнне, абавязковае для ўсіх яе прыхільнікаў (напрыклад, у хрысціянстве ці ісламе). У тых жа рэлігіях, две такой фіксацыі веравучэння няма, адсутнічае падстава для ўзнікнення сект.

Раней хрысціянства і іслам былі пануючымі рэлігіямі, нязменнасць іх веравучэння ахоўвалася дзяржаўнай уладай, таму секты праследаваліся. Гэта выклікала ў іх прыхільнікаў фанатызм, нецярпімасць да іншадумцаў, адчуване сваёй богаабранасці. Гэтая нецярпімасць, як правіла, не праяўлялася ў варожых дзеяннях, сектанты самі былі тымі, каго праследуюць, але падкрэслівалі, што толькі яны выратуюцца, усе ж, хто не падзяляе іх поглядаў, будуць пакараны. Зараз гэтая пазіцыя эрабілася больш мяккай, але не ва ўсіх сектах.

Характэрнай рысай секты, якая адрознівае яе ад царквы, з'яўляецца арганізацыйная замкнутасць. Калі царква звяртаецца да ўсіх членаў грамадства, і ў яе можа ўвайсці любы, у секце сцвярджаецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якія адрозніваюцца ад іншых. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства і падкрэсліваюць, што не цікавяцца ягонымі справамі.

Як правіла, секта ўяўляе сабой самастойную суполку веруючых,якая не падпарадкоўваеца вышэйстаячаму органу альбо асобе, як гэта назіраецца ў царкве. Унутры секты адсутнічае фармальная розніца паміж яе кіраўнікамі і простымі вернікамі, падкрэсліваецца роўнасць ўсіх членаў.

У штодзенным словаўжыванні ў паняцце "секта" укладааецца негатыўны сэнс, і таму яно можа ўспрымацца як абраза. Самі члены гэтага тыпу рэлігійных арганізацый называюць іх не сектамі, а цэрквамі. У навуковым словаўжыванні “секта”-- гэта проста тэрмін для абазначэння акрэсленага тыпу рэлігійнай арганізацыі, ніякага негатыўнага сэнсу ў яго не ўкладваецца. Зараз многія даследчыкі і рэлігійныя дзеячы імкнуцца слова "секта" не ўжываць, каб не выклікаць напружанасці і непаразумення сярод веруючых.

Класічным прыкладам сект з'яўляюцца такія кірункі ў праваслаўі як духаборы, малакане, хлысты, скапцы, а ў пратэстанцтве – баптысты, адвентысты, сведкі Іеговы і г.д.

Харызматычны культрэлігійная арганізацыя, узнікшая як аб'яд-нанне прыхільнікаў канкрэтнага чалавека, якому прыпісваецца валоданне асаблівым звышнатуральным дарам (харызмай). Гэты чалавек з'яўляецца эаснавальнікам і кіраўніком харызматычнага культу, ён можа абвесціць сябе альбо паўнамоцным прадстаўніком нейкай эвышнатуральнай істоты ці сілы (Бога, Сатаны, Касмічнага Розуму і г.д.), альбо, нават, самім Богам. Таму ягоны аўтарытэт сярод прыхільнікаў каласальны, на яго не распаўсюджваюцца агульнапрынятыя маральныя нормы, і можа быць так, што ён гэтым карыстаецца ў карысных мэтах. Вельмі часта заснавальнікамі харызматычных культаў робяцца людзі са здольнасцямі да ўнушэння (альбо ад прыроды, альбо спецыяльна выпрацаванымі), іх жа прыхільнікігэта, як правіла, людзі з неўстойлівай псіхікай, якія легка паддаюцца маніп ляванню. 3 мэтай уздзеяння на псіхіку ў харызматычным кульце могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя методыкі: шматгадзінныя малітвы, медытацыі, абмежаванні ў сну, ужыванне наркатычных рэчываў г.д. Для гэтага тыпу рэлігійньэх арганізацый характэрна атмасфера крайняга фанатызму і нецярпімасці да іншадумцаў (“усе, хто не прызнае нашага Бога - слугі Сатаны”). Даволі часта здараюцца калектыўныя самагубствы прыхільнікаў харызматычных культаў з рэлігійнымі мэтамі (прыняеенне сябе ў ахвяру, далучэнне да Бога, сустрэча канца свету і г.д.). 3 членамі гэтага тылу рэлігійных арганізацый немагчыма весці ніякія дыскусііяны проста няздольны ўспрыняць аргументы, накіраваныя супраць іх поглядаў. Для вываду іх э таго псіхічнага стану, у якім яны знаходзяцца, патрэбна спецыяльнае лячэнне, якое, дарэчы, не заўсёды дае эфект.

Націск у харызматычных культах робіцца не на рацыянальных, а на пазарацыянальных элементах, рэлігійная практыка ў асноўным зводзіцца да шанавання (культу) кіраўніка-заснавальніка шяхам выканання ягоных загадаў. Таму сярод прыхільнікау харызматычнага культу пануе жалезная дысцыпліна, і вельмі часта яны адкрыта эксплуатуюцца. Таксама характэрным з'яуляецца продаж чалавекам, які зрабіўся членам харызматычнага культу, усей сваей (а часам, і не сваей) маёмасці і ахвяраванне грошаў на патрэбы арганізацыі. Заканадеўствам многіх краін дзейнасць харызматычных культаў абмежавана альбо забаронена.

Прыкладамі харызматычных культаў, якя існуюць зараз на Беларусі, з'яўляюцца Вялікае Белае Брацтва, Царква Вісарыёна (Царква Апошняга Запавету), Царква Муна (Асацыяцыя Святога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысціянства).

Трэба адзначыць, што у розных рэлігіях кожны з вышэйназваных структурных кампанентаў адыгрывае розную ролю. Напрыклад, у праваслаўі і каталіцтве ўсе гэтыя часткі прысутнічаюць у развітым выглядзе: ёсць распрацаванае веравучэнне, багаты і разнастайны культ, моцная і дакладна іерархізаваная рэлігійная арганізацыя. Вялікі націск робіцца на паглыбленні веры і яе рэалізацыі у штодзённым жыцці. Але існуюць рэлігіі, дзе аднему з гэтых кампанентаў надаецца значна менш увагі, чым іншым. Напрыклад, у першабытных рэлігіях веравучэнне было вельмі нераспрацаваным, і рэлігія ў асноўным зводзілася да культу - чалавек не столькі разважаў аб звышнатуральным, колькі ўзаемадзейнічаў з ім. У антычнай Грэцыі і Рыме ніхто не патрабаваў ад чалавека, каб ён верыў ва ўсе тыя міфы аб багах, якія існавалі. Галоўнае, каб ён удзельнічаў у агульнагарадскіх ахвярапрынашэннях, дэманструючы тым самым лаяльнасць да апекуноў дзяржавы. У іншых рэлігійных накірунках, такіх як, напрыклад, пратэстанцкія секта баптыстаў, пяцідзесятнікаў, адвентыстеў, культу надаецца вельмі мала ўвагі, асноўны націск робіцца на веру і мараль.



3. Функцыі рэлігіі


Функцыя рэлігіігэта тая роля, якую яна выконвае ў грамадстве. Любая рэлігія аказвае ўплыў на свядомасць і паводзіны людзей і з'яўляецца адной з важных частак грамадскага жыцця. Калі даследуюць функцыі рэлігіі, шукаюць адказы на пытанні: “Якім чынам рэлігія дэейнічае?”, “Які характaр і накіраванасць яе ўздзеяння на індывіда і грамадства ў цэлым?”, “Што яна дае канкрэтнаму чалавеку альбо cупольнаcці?”.

Функцыі рэлігіі мяняліся ў працэсе гістарычнага развіцпя. У першабытным і раннекласавым грамадстве, калі рэлігійныя адносіны не былі дакладна дыферэнцаваны ад іншых відоў грамадскіх адносін, рэлігія выконвала шмат неўласцівых для яе функцый: палітычных, эканамічных, судовых, адукацыйных і г.д. Напрыклад, на Старажытным Усходае жрацы займаліся навуковымі даследваннямі, адукацыяй і справаводствам. Але па меры развіцця і дыферэнцыяцыі грамадства паступова вылучаюцца і развіваюцца спецыфічныя функцыі рэлігіі.

Зараз называюць чатыры асноўныя з іх: светапоглядная сэнсаствараючая, інтэграцыйная і рэгулюючая.

Светапоглядная функцыя - гзта асэнсаванне і тлумачэнне свету. Кожная рэлігія тым ці іншым чынам дае адказы на пытанні адкуль свет узнік, якія тэндэнцыі ягонага развіцця, і куды ен у рэшце рэшт прыдзе. Напрыклад, згодна з хрысціянствам, свет створаны Богам, потым, у выніку першароднага граху, адпаў ад яго, і зараз ідзе працэс узнаўлення першапачатковага адінства, які завершыцца Апошнім Судом і канцом свету. Згодна з будызмам, ёсць незлічоная колькасць светаў, якія ўзнікаюць, праходзяць розныя перыяды свайго развіцця, а потым знікаюць. Наш светадзін з іх.

Вядома, што зараз асноўную светапоглядную функцыю выконвае навука: менавіта яна дае адказы на пытанні аб узнікненні, пабудове і тэндэнцыях развіцця свету. У розныя перыяды гісторыі суадносіны паміж рэлгійнай і навуковай карцінай свету мяняліся. Напрыклад, у сярэднявяковай Еўропе рэлігія шмат у чым падмяняла навуку, імкнучыся даць усеагульную карціну свету. У перыяд Адраджэння пачынаецца разыходжанне паміж навуковым і рэлігійным светапоглядам, якое ў Новы час ператвараецца ў адкрытуго варожасць з абодвух бакоў. Асаблівай вастрыні канфлікт дасягнуў у XIX стагоддзі, калі існавала агульнараспаўсюджанае меркаванне, што рэлігійны і навуковы светапогляд несумяшчальны паміж сабой. Але ў XX стагоддзі сітуацыя істотна эмянілася. 3 аднаго боку, рэлігія перастала прэтэндаваць на валоданне ўсеагульнай карцінай свету, прызнала самастойную каштоўнасць навуковага светапогляду і свае памылкі ў канфлікце з навукай. 3 другогабольшасць сучасных вучоных не ставіцца варожа да рэлігіі, і многія з іх з'яўляюцца веруючымі людзьмі. 3 абодвух бакоў робяцца крокі да ўзаемапавагі. Распаўсюджаным зараз з'яўляецца погляд, што навуковы і рэлігійны светапогляд знаходзяцца ў стане не супярэчання, але патэнцыяльнага ўзаемадапаўнення. Падкрэсліваецца, што рэлігія асэнсоўвае і тлумачыць не столькі свет сам па сабе, як гэта робіць навука, колькі ў яго дачыненні да челавека, шукае сэнс падзей. Такім чынам, светапоглядная функцыя рэлігіі цесна звязана з сэнсаствараючай.

Сэнсаствараючая функцыя - наданне сэнсу чалавечаму жыццю, падтрымка чалавека ў цяжкасцях і знаходжанне шяхоў выхаду з іх. Жыццё чалавека, у адрозненне ад існавання жывелы, не можа быць апісана толькі як працэс рэалізацыі біялагічных інстынктаў харчавання і працягвання роду. Кожны чалавек, незалежна ад яго культурнай прыналежнасці, жыве дзеля чагосьці. Калі адсутнічае мэта, жыццё губляе свой сэнс, і чалавек не можа нармальна будаваць паводзіны. Звычайна людзі задумваюцца аб сэнсе свайго жыцця ў яго пераломныя моманты: у юнацтве, пры выбары прафесіі, жыццёвых няўдачах, канфліктах, у старасці. Але само жыццё патрабуе свайго сэнсу: кожны чалавек прыйшоў у гэты свет без сваей згоды (бацькі не пытаюцца ў сваіх будучых дзяцей нараджаць іх ці не) і ягонае існаванне не будзе вечным - як вядома, людзі паміраюць. Таму перад кожным чалавекам яўна альбо няяўна непазбежна ўзнікаюць пытанні: "Навошта я з'явіўся ў гэты свет? Якая мэта майго тут знаходжання? Што я павінен рабіць, каб ажыццявіць гэтую мэту?”.

Адказ на гэтыя пытанні можа давацца ў межах розных галін культуры: штодзённага жыцця, філасофіі,навукі, мастацтва і г.д. Такім чынам, кожная з іх па-свойму выконвае сэнсаствараючую функцыю. Спецыфіка рэлігіі заключаецца ў тым, што яна тлумачыць сэнс чалавечага жыцця, абапіраючыся на палажэнне аб наяўнасці звышнатуральнага – таго, што выходзіць за межы прыроды і мае для веруючых найбольшую каштоўнасць. Для рэлігіі характэрна імкненне надаць сэнс любой праяве чалавечага жыцця. Нават такія з”явы як хваробы, пакуты, смерць не бессэнсоўныя для веруючых, а ў некаторах рэлігіях нават маюць пазітыўнае значэнне. Менавіта ў гэтым – адна з асноўных прычын прыцягальнасці рэлігійнага светаўспрымання, бо чалавек не можа існаваць ў бессэнсоўным асяроддзі і імкнецца знайсці тлумачэнне любой падзеі, асабліва ў крызісныя моманты жыцця.

Рэлігія надае сэнс для дзейнасці не толькі асобнага чалавека, але і цэлых грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, рухі сацыяльнага пратэсту ў мінулым, як правіла, змяшчалі ў сабе моцны рэлігійны кампанент і сваю мэту бачылі ў аднаўленні вышэйшай справядлівасці, якая была парушана пануючымі класамі.

Інтэграцыйная функцыя аб'яднанне сваіх прыхільнікаў і ператварэнне іх у аднадумцаў у палітычных, маральных, эканамічных і іншых пытаннях. Можна назваць вельмі шмат прыкладаў інтэграцыйнай функцыі рэлгіі. Так каталіцтва доўгі час аб'ядноўвала Заходнюю Еўропу, праваслаўерускія землі, на падставе ісламу адбылося ў VІІ стагоддзі аб’яднанне арабскіх плямёнаў.

Рэлігійнае адзінства з'яўляецца надзвычай моцным фактарам аб'яднання. Людзі, якія шануюць адных і тых жа багоў і, адпаведна, прытрымліваюцца адных і тых жа каштоўнасцей, утвараюць цэласную сацыяльную групу, вельмі ўстойлівую ў адносінах да знешніх неспрыяльных умоў. Спробы разбурыць такую групу, як правіла, прыводзяць да яе яшчэ большай інтэграцыі і ўзмацнення. Шмат прыкладаў таму дае гісторыя розных сект, якія доўгі час існавалі ва ўмовах жорсткіх праследаванняў, але захавалі адзінства і адданасць сваім поглядам.

Даволі часта рэлігійнае адзінства з'яўляецца адной з падстаў, на якіх фарміруецца дзяржаўная супольнасць. Так ва ўмовах феадальнай раздробленасці на Русі і варожых узаемаадносін паміж княствамі адсутнічала пачуццё этнічнага адзінства, людзі лічылі сябе разанцамі, уладзімірцамі, наўгародцамі і г.д. Аб'ядноўвала іх адчуванне агульнасці "рускай" верыправаслаўя.

Вельмі яскравым прыкладам у гэтай сувязі з'яўляецца гісторыя яўрэйскага народа, які амаль дзевятнацаць стагоддзяў жыў у выгнанні сярод іншых народаў, якія даволі часта ставіліся да яго варожа. Аднак, дзякуючы перш за ўсё сваёй рэлігіі, яўрэі эахавалі нацыянальнае і культурнае адзінства.

Кожная рэлігія не толькі аб'ядноўвае сваіх прыхільнікаў, але таксама раз'ядноўвае іх з прыхільнікамі іншых рэлігій. Гэта можа адбывацца як у вельмі мяккай, калі веруючыя проста адрозніваюць свае погляды ад іншых, але ставяцца да іх талерантна, так і ў вельмі жорсткай форме, калі “cапраўднай” абвяшчаецца толькі ўласная рэлігія, а ўсе тыя, хто з ёй хаця б у нечым нязгодны, успрымаюцца як ворагі. Рэлігійная нецярпімасць парадзіла ў гісторыі вельмі шмат крывавых канфліктаў.

Трэба адзначыць, што ў гісторыі нашай краіны рэлігія адыграла хутчэй дэзінтэграцыйную, чым інтэграцыйную ролю. Тэрыторыя Беларусі знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў дзвюх дзяржаў: праваслаўней Расіі і каталіцкай Польшчы, якія імкнуліся выкарыстаць рэлігію ў сваіх палітычных мэтах. Таму раней, як правіла, прыняцце беларусамі праваслаўя схіляла іх у бок Расіі, а каталіцтвау бок Польшчы. На тэрыторыі Беларусі амаль заўседы існавала шмат рэлігійных накірункаў, прычым, не адзін з іх не з'яўляўся безумоўна пануючым, як гэта было у нашых суседзяў на ўсходзе і захадзе. Гэта садзейнічала рэлігійнай талерантнасці беларусаў, але таксама не дало ім магчымасці аб'яднацца на падставе агульнанацыянальнай рэлігіі. Зараз у нашай краіне існуюць тэндэнцыі беларусізацыі як у каталіцтве, так і ў праваслаўі.

Рэгулюючая функцыя - стварэнне нормаў паводзін, якімі абавязаны карыстацца веруючыя у сваім штодзённым жыцці. У кожнай рэлігіі рэгулюючай функцыі надаецца вельмі вялікае значэнне. Нормы паводзін, якія прадпісваюцца, разглядаюцца як выкананне чалавекам сваіх абавязкаў перад звышнатуральным. У адных рэлігіях даюцца ўказанні, як сябе паводзіць у кожнай магчымай сітуацыі, для іх характерна наяўнасць мноства правіл, якія павінны дэталёва рэгуляваць паводзіны чалавека. У другіх даюцца толькі агульныя прынцыпы паводзін, і кожны чалавек павінен самастойна ўжываць іх да канкрэтнай сітуацыі.

Раней рэлігія рэгулявала амаль усе сферы чалавечай жыццядзейнасці непасрэдна. Нормы права грунтаваліся на рэлігійных прынцыпах. Зараз у еўрапейскіх краінах рэлігія выконвае сваю рэгулюючую функцыю ў асноўнам праз мараль, але таксама ў асобных выпадках аказвае ўплыў і на прыняцце прававых нормаў. Так, напрыклад, у Польшчы приняты закон "Аб абароне жыцця", згодна з якім аборты дазваляецца рабіць толькі у абмежаваных выпадках (калі зачацце адбылося ў выніку згвалтавання, калі вядома, што народзіцца хворае дзіця і калі нараджэнне дзіцяці пагражае жыццю маці). Як абгрунтаванне на карысць прыняцця і існавання гэтага закону прыводзіцца хрысціянскі прынцып "не забі". Таксама шмат у якіх краінах Усходу нормы права непасрэдна грунтуюцца на прынцьпах ісламу.


4. Тыпы рэлігіі


Да гэтага мы разглядалі рэлігію як цэласны феномен культуры і спрабавалі вызначыць яе характэрныя рысы. Але, трэба памятаць, што рэлігіі самой па сабе няма. Рэальна існавала і існуе мноства канкрэтных рэлігій. Этнаграфічныя і гістарычныя даследаванні выявілі вялікую разнастайнасць вераванняў і абрадаў, якія былі ў розных народаў на розных этапах іх гістарычнага развіцця. Працэс трансфармацыі і знікнення адных рэлігійных накірункаў і ўзнікнення новых працягваецца і па сённяшні дзень. Па розных меркаваннях зараз у свеце налічваецца прыкладна ад двух да трох тысяч розных рэлігій.

Таму адной з асноўных задач рэлігіязнаўства з'яўляецца сістэ-матыэацыя рэлігій, як тых, што існавалі ў гісторыі, так і тых, якія ёсць зараз. Для рашэння гэтай задачы неабходна вызначыць крытэрыі сістэматызацыі, выходзячы з якіх, магчыма было б параўноўваць паміж сабой розныя рэлігіі, выяўляць падабенства і розніцу паміж імі.

Такіх крытарыяў існуе шмат, і таму ёсць шмат класіфікацый рэлігіі. Мы разгледзім некаторыя з іх.

Кожная рэлігія можа быць разгледжана з пункту погляду колькасці тых звышнатуральных істот, якія ў ей шануюцца. Па гэтаму крытэрыю рэлігіі падзяляюцца на дзве вялікія групы: політэістычныя і монатэістычныя.

Політэістычныя (ад грэч. poly шмат, theosбог) - гэта такія рэлігіі, у якіх ёсць шмат звышнатуральннх істот (не абавязкова багоў, гэта могуць быць духі альбо дэманы), Асноўная колькасць рэлігій, якія існавалі альбо зараз існуюць у свеце, з'яуляюцца політэістычнымі.

Найбольш вядомы прыклад політэістычнай рэлігіі - гэта рэлігія антычнай Грэцыі, дзе шанаваліся такія багі як Зеўс, Пасейдон, Аід, Гера, Афіна, Артэміда, Апалон і г.д. Політэістычнай таксама была тая рэлігія, якая існавала на нашых землях да прыняцця хрысціянства і дзе шанавалі Пяруна, Ярылу, Жыжаля, Зюзю і іншых багоў. Ёсць рэлігіі, у якіх эвышнатуральных істот вельмі шмат. Напрыклад, у індуізме толькі багоў налічваецца 3,5 тысячы. І наогул неверагодная колькасць звышнатуральных істот існуе ў сінтаізме (нацыянальная рэлігія японцаў) – 330 мільёнаў.

Як правіла, у політэістычных рэлігіях звышнатуральньш істоты знаходзяцца паміж сабой у адносінах падпарадкавання і ўтвараюць іерархічную сістэму. Так у старажытнагрэчаскай рэлігіі вярхоў- ным богам з'яўляўся Зеўс"Айцец багоў і людзей”, які даволі тыранічна кіраваў іншымі багамі. Сферай ягонага непасрэднага валадарства было неба. Браты Зеўса Аід і Пасейдон валодалі адпаведна царствам памёрлых і воднай стыхіяй з іх шматлікімі звышнатуральньзмі істотамі (Кербер, Танат, Гіпнос, эрыніі і г.д.; Трытон, Нерэй, Пратэй, нерэіды і г.д.). Астатнія алімпійскія багі мелі сваю канкрэтную сферу дзейнасці: Афіна апекавала навуку, Апалон - мастацтва, Гефестрамяство, Гермесгандаль і г.д. Багам падпарадкоўваліся ніжэйшыя эвышнатуральныя істоты: німфы, музы, сілены і інш.

Монатэістычныя (ад грэч. mono – адзін, theos – бог)гэта такія рэлігіі, у якіх ёcць толькі адзіны Бог, які лічыцца стваральнікам і кіраўніком усяго. Такіх рэлігій толькі тры: іудаізм, хрысціянства, іслам.

Трэба падкрэсліць, што сутнасць монатэізму не ў тым, што згодна з ім, ёсць толькі адзін Бог, але ў тым., што Ён менавіта адзіны і займае зусім асаблівае месца адносна Сусвету, людзей і іншых звышнатуральных істот. Таму само слова Бог з’яўляецца тут імем уласным і пішацца з вялікай літары.

Ва ўсіх трох монатэістычных рэлігіях побач з Богам ёсць іншыя звышнатуральныя істоты, але яны не з'яўляюцца самастойнымі, а створаны Богам, і альбо непасрэдна выконваюць Ягоную волю, альбо ў адпаведнасці з планам Бога і па Ягонаму дапушчэнню перашкаджаюць Яму.

Толькі ў межах монатэістычных рэлігій можа існаваць праблема стаўляння да звышнатуральных істот, якія шануюцца прыхільнікамі іншых вераванняў. Калі багоў шмат, як у політэізме, і кожны з іх кіруе сваім участкам рэчаіснасці, дык багі іншых рэлігій успрымаюцца без асаблівых праблем як уладары іншых звышнатуральных абласцей. Але ў монатэізме ёсць толькі адзіны Бог, і толькі Яго трэба шанаваць. Адпаведна ўзнікае пытанне: як ставіцца да іншых багоў і да іх прыхільнікаў? Раней у монатэістычных рэлігіях лічылася, што ўсе астатнія багігэта дэманы, а тыя, хто іх шануе заблудныя. Зараз пазіцыя зрабілася больш талерантнай. У прынцше прызнаецца, што могуць быць розныя шляхі выратавання, і трэба з павагай ставіцца да іншых рэлігійных поглядаў. Безумоўна, за выключэннем тых выпадкаў, калі апошнія з'яўляюцца адкрыта антычалавечымі альбо антымаральнымі.

У залежнасці ад этнічнай прыналежнасці прыхільнікаў рэлігіі падзяляюцца на рода-племянныя, нацыянальныя і сусветныя.

Рода-племянныя – гэта рэлігіі аднаго роду альбо племені. Да іх адносяцца усе першабытныя рэлігіі. Яны з'яўляюцца політэістычнымі. Як правіла, звышнатуральныя якасці прыпісваюцца тым сілам прыроды, ад якіх эалежыць жыццё дадзенага рода ці племені. Напрыклад, калі племя жыло на беразе возера і лавіла рыбушанаваўся дух возера, калі займалася земляробстваму выглядзе звышнатуральных істот шанаваліся тыя прыродныя аб'екты і працэсы, ад якіх залежаў будучы ўраджай.

Нацыянальныя – гэта рэлігіі якога-небудзь народа. Такіх рэлігій даволі многа. Напрыклад, іудаізм – рэлігія яўрэяў, індуізмрэлігія індыйцаў, сінтаізмрэлігія японцаў і г.д.

Як правіла, гэта політэістычныя рэлігіі, адзіным выключэннем з'яўляецца іудаізм. У нацыянальных рэлігіях, як і ў рода-племянных, звышнатуральныя якасці , прыпісваюцца тым прыродным з'явам, ад якіх залежыць жыццё дадзенага народа.

У нацыянальных рэлігіях, як правіла, назіраецца жорсткая сувязь паміж этнічнай і рэлігійнай прыналежнасцю. Асабліва яскрава гэта назіраецца ў іудаізме, дзе атаесамліваюцца паняцці "яўрэй" і "іудзей''. Пераход яўрэя ў іншую рэлігію разглядаецца як здрада свайму народу, неяўрэй, які прыняў іудаізм робіцца яўрэем.

Сусветныягэта рэлігіі, прыналежнасць да якіх не звязана з нацыянальнай прыналежнасцю, больш таго, такая сувязь адмаўляецца і падкрэсліваецца, што дадзенае веравучэнне адрасавана ўсім людзям. Сусветных рэлігій толькі тры: будызм, хрысціянства і іслам.

Трэба адзначыць, што паняцце "сусветная рэлігія" азначае не "самая шматколькасная", але "адрасаваная ўсім людзям, незалежна ад іх нацыянальнасці". Калі хрысціянства і іслам сапраўды з'яўляюцца найбольш вялікімі ў свеце рэлігіямі, дык у будызме прыхільнікаў прыкладна ў два з паловай разы менш, чым у індуізме, хаця апошні – не сусветная, а нацыянальная рэлігія.

У залежнасціад спосабу ўзнікнення рэлігіі падзяляюцца на натуральныя і рэлігіі адкрыцця.

Натуральныя – гэта рэлігіі, якія ўзніклі з патрэб штодзеннага чалавечага жыцця. У іх звышнатуральныя якасці прыпісваюцца тым прыродным з'явам, ад якіх залежаць вынікі чалавечай дзейнасці: зямлі, сонцу, ветру, дажджу і г.д. Чалавек просіць гэтыя сілы аб дапамозе і спрабуе ўздзейнічаць не іх шляхам заклінанняў і ахвяр. Натуральная рэлігійнасць стыхійна ўзнікае і зараз са штодзенных патрэб сучасных людзей. Напрыклад, студэнтка, якая дрэнна падрыхтавалася да экзамену, у сваіх думках звяртаецца да нейкіх "вышэйшых сілаў'', якія звычайна ўяўляюцца ёй у выглядзе Бога, каб яны дапамаглі выцягнуць "шчаслівы" білет. Як правіла, натуральная рэлігійнасць узнікае ў чалавека тады, калі перад ім паўстаюць сур'ёзныя праблемы. Адчуваючы сваю няздольнасць вырашыць іх, ён звяртаецца па дапамогу да звышнатуральнага.

Рэлігіі адкрыцця - гэта рэлігіі, у якіх ёсць заснавальнік, прытым, тое вучэнне, якое ён прапаведуе, разглядаецца не як вынік чалавечых разважанняў, а як звышнатуральнае адкрыццё. Прыкладамі дадзенага тыпу рэлігіі з'яўляюцца будызм (заснавальнік Буда), хрысціянства (Хрыстос), іслам (Мухамед).

Як правіла, рэлігіі адкрыцця з'яўляюцца монатэістычнымі. У іх шануецца адзіны Бог, які усё стварыў і ўсім кіруе. Сваёй галоўнай мэтай гэтыя рэлігіі лічаць не вырашэнне тых ці іншых праблем штодзённага жыцця (забеспячэнне багацця, здароўя, добрага ўраджаю, перамогі ў вайне і г.д.), але выратаванне самога чалавека шяхам яго пераўтварэння ў адпаведнасці з дадзенымі Богам эапаведзямі. Таму вельмі вялікую ролю ў рэлігіях адкрыцця адыгрывае мараль, і гэтым яны істотна адрозніваюцца ад натуральных рэлігій, дзе асноўная ўвага надаецца культавым дзеянням.

Трэба адзначыць, што ўмоўнай з'яўляецца любая класіфікацыя, у тым ліку і прыведзеныя вышэй. У дапаможніку яны выкарыстоўваюцца з мэтай выяўлення спецыфікі той ці іншай рэлігіі як феномена культуры.



СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Автор-сост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

2. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. - Минск : Універсітэцкае, 2001. - 240 с.

3. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: "Новое знание", 2001. – 192с.

4. Поликарпов В.С. История религий: лекции и хрестоматия. – М.: "Гардарика", "Экспертное бюро", 1997. – 312с.




Случайные файлы

Файл
101559.rtf
30769.rtf
172315.doc
82941.rtf
ГОСТ 23838-89.doc