Развіццё вучнёскага самакіраавння ў сучаснай школе (113898)

Посмотреть архив целиком

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт імя Максіма Танка





Развіццё вучнёўскага самакіравання

ў сучаснай школе




Курсавая праца



Студэнткі 3 курса

З14 групы

Сідун Крысціны Уладзіміраўны





Навуковы краўнік

Неўдах Святлана Ігараўна


Мінск 2002


Змест

Частка 1.

Самакіраванне – структура, працэдура, працэс.

Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.

Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці







С. 2

Частка 2.

Развіццё вучнёўскага самакіравання на прыкладзе

гімназіі горада Ляхавічы Брэсцкай вобласці




С. 15

Заключная частка


С. 25

4.

Літаратура


С. 27

5.

Дадаткі:

1). Анкета для навучэнцаў “Вашы думкі аб вучнёўскім самакіраванні”

2). Абвестка пра правядзенне вучнёўскай канферэнцыі

3). Методыка вызначэння развіцця самакіравання ў вучнёскім калектыве

4). Апытальны ліст для вучняў 10-11 класаў

5). Узровень развіцця самакіравання навучальнай установы (графік)

6). Узровень развіцця самакіравання ў вучнёўскіх калектывах (графік)

7). Правы і абавязкі гімназіста

8). Кодэкс гімназіста

9). Законы жыцця і працы гімназіі горада Ляхавічы

10). Гімн гімназіі (словы і музыка Л.В. Цітко)

11). Параўнальны аналіз выхаваўчай працы ў гімназіі


С. 28


С. 29


С. 30

С. 31


С. 32


С. 33

С. 34

С. 35

С. 36

С. 37

С. 38




Частка 1


Самакіраванне – структура, працэдура, працэс.

Тэарэтычныя асновы самакіравання як элемента выхаваўчага працэсу.

Школьнае самакіраванне як мадэль грамадзянскай супольнасці


Выхаванне падрастаючага пакалення, творчая перадача яму сацыяльнага досведу, выпрацоўка дзецьмі ўласных каштоўнасных арыентацый – найважнейшы клопат кожнага грамадства, дзяржавы, на якім бы этапе свайго развіцця яны не знаходзіліся. Пытанне, як выхаваць вучняў у сучасных умовах, калі ў грамадстве мяняецца спосаб жыцця, хвалюе педагогаў.

Сёння ў Беларусі ў многіх гарадах і раёнах фармуюцца новыя мадэлі выхавання на аснове плюралізма і варыятыўнасці выхаваўчых практык, пашырэння ініцыятывы ўсіх субектаў вучэбна-выхаваўчага працэсу, узмацнення асобасна-дзейнаснай скіраванасці адукацыі, фармавання цэласнай выхаваўчай прасторы, аптымізацыі працэсаў сацыялізацыі і індывідуалізацыі.

Набыццё досведу дэмакратычных паводзінаў – важная задача сучаснай школы. Грамадзянскую супольнасць не пабудаваць без ініцыятывы саміх грамадзян. Такіх грамадзян павінна дапамагчы падрыхтаваць школа.

Школьны калектыў, на думку намесніка міністра адукацыі А. Г. Слукі, — з уласнымі законамі, нормамі і правіламі калектыўнага жыцця павінен стаць мадэллю грамадзянскай супольнасці, якая забяспечвае фармаванне ў навучэнцаў пазітыўнага досведу сустрэчы з дарослым светам”1.

Самакіраванне народа ў поўнай меры стане рэальнасцю толькі тады, калі, разам з іншымі абектыўнымі фактарамі, будуць створаны ўмовы, каб ужо ў школьныя гады кожны чалавек мог праявіць сваё “Я” ў вызначэнні не толькі ўласных мэтаў і задач, шляхоў іх ажыцяўлення, але і пры выбары перспектыў калектыва, членам якога ён з’яўляецца”2, лічыць А.З. Іагаленіч. Школа – гэта мікрамадэль будучага грамадства.

У інструктыўна-метадычных рэкамендацыях “Аб арганізацыі выхаваўчай працы ў 2001/2002 навучальным годзе” адзначаецца: “Ў цэнтры ўвагі класнага кіраўніка павінны знаходзіцца тры галоўныя кірункі выхаваўчай працы. Першы звязаны з непасрэдным ўзаемадзеяннем з вучнем:

  • вывучэнне індывідуальных асаблівасцей развіцця, інтарэсаў, жыццёвых навыкаў;

  • праграмаванне выхаваўчага ўздзеяння;

  • уключэнне дзяцей у розныя віды дзейнасці па інтарэсах у рамках працуючых у школе гурткоў, секцый, клубаў;

  • аналіз эфектыўнасці выхаваўчых уздзеянняў.

Другое непасрэдна звязана са стварэннем выхоўваючага асяроддзя:

  • згуртаванне дзіцячага калектыва;

  • фармаванне спрыяльнай эмацыйнай атмасферы;

  • уключэнне дзяцей у разнастайныя віды сацыяльна актыўнай дзейнасці;

  • развіццё вучнёўскага самакіравання.

Трэці кірунак мае на ўвазе карэкцыю і каардынацыю разнастайных выхаваўчых уплываў у соцыюме:

  • праца з сямёй;

  • карэкцыя ўздзеяння сродкаў масавай камунікацыі;

  • нейтралізацыя негатыўных уздзеянняў соцыюма;

  • узаемадзеянне з культурнымі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі”3.

Сённяшнім школьнікам уласціва патрэба ў самастойнай творчай дзейнасці, якая дае рэальныя вынікі і адпавядае патрабаванням часу. А самастойнасць – аснова асабістай адказнасці.

Вучнёўскае самакіраванне ахоплівае ўсе бакі жыццядзейнасці школьніка, у тым ліку і праблемы ўзаемаадносінаў вучань-вучань, вучань – калектыў, вучань – настаўнік і інш.

Удзел у працы ворганаў самакіравання дае вучням магчымасць набыць шэраг ведаў, уменняў, навыкаў:

  • уменне планаваць,

  • уменне выбіраць галоўныя кірункі ў працы,

  • здольнасць наладзіць кантроль і праверку выканання,

  • уменне правільна размеркаваць абавязкі сярод сяброў,

  • здольнасць забяспечваць каардынацыю дзеянняў паміж партёрамі,

  • уменне наладзіць спаборніцтва і інш.

Сістэма самакіравання выхоўвае маральныя якасці:

  • асабістую адказнасць кожнага за агульную справу;

  • разуменне агульных задач, гатоўнасць іх вырашыць;

  • прынцыповасць ва ўзаемаадносінах з іншымі членамі калектыва;

  • патрабавальнасць да сябе ды іншых;

  • ініцыятыўнасць, імкненне ўнесці новае, палепшыць жыццё калектыва

  • здольнасць саступаць без высвятлення , хто лепшы, а выключна здольнасцю “тармазіць” сябе.

Важны вынік самакіравання, – лічыць А.С. Сініцын – карэнны пералом у стаўленні да справаў калектыва з боку ўсіх вучняў. Вучні адчуваюць сябе гаспадарамі, шчыра імкнуцца палепшыць, зрабіць унёсак у агульную справу”4.

У выніку ўдзелу ў школьных сходах, арганізаваных самакіраваннем, вучні атрымліваюць досьвед узаемаадносінаў паміж большасцю і меньшасцю.

Вучань, які прайшоў праз школу самакіравання стане канкурэнтназдольным спецыялістам у будучыні.

Самакіраванне вучыць перш за ўсё самастойнасці. Як пісаў Ушынскі: “Должно постоянно помнить, что следует не только передать ученику те или иные познания, но и развить в нём желание и способность самостоятельно, без учителя приобретать новые познания… Обладая такой умственной силой, извлекающей отовсюду полезную пищу, человек будет учиться всю жизнь, что, конечно, и составляет одну из главнейших задач всякого школьного учения. Эта умственная сила сообщается ученику тем, что учитель указывает ему предмет, могущий возбудить деятельность тех или других его умственных способностей и направляет эту деятельность, помогая ей, где необходимо, и оставляя её действовать там, где она может действовать сама. Главная задача…состоит в том, чтобы пробудить умственные способности уеников к самостоятельности и сообщить им привычку к ней, указывая, где следует, дорогу, но не таская их на помочах”5.

Самакіравнне пераўтварае часта выпадкова сабраныя класы ў калектывы. А.С. Макаранка падкрэсліваў, што арганізаваны і згуртаваны на аснове таварысцкай дысцыпліны калектыў з развітым самакіраваннем, які абапіраецца на самаабслугоўванне – калектыўны гаспадарлівы клопат аб паляпшэнні свайго жыцця, такі калектыў найбольш эфектыўна вырашае задачы як выхавання канкрэтнай асобы, так і ўсіх дзяцей разам узятых.

Самакіраванне падразумевае станаўленне школьніка як арганізатара школьнага жыцця. Арганізатарскія ўменні выступаюць істотным бокам такой якасці асобы, як арганізаванасць, якая ўключае ў сябе ўменне рацыянальнай арганізацыі індывідуальнай дзейнасці і здольнасць узгоднена працаваць у калектыве. На гэтай падставе фармуецца ўменне арганізаваць чужую працу, якое выражае сутнасць арганізатарскай дзейнасці.

Арганізаванасць як уласцівасць асобы ўключае ў сябе перш за ўсё планаванне дзейнасці, арганізацыю дзейнасці на падставе ўжывання рацыянальных метадаў і прыёмаў працы, самарэгуляцыю гэтай дзейнасці. Названыя кампаненты арганізаванасці ў значнай ступені адлюстроўваюць спецыфіку кіравання ўцэлым і самакіравання, у прыватнасці (аналіз сітуацыі, вызначэнне мэты, планаванне дзейнасці і яе рэалізацыя, карэкціроўка выканання і падвядзенне вынікаў дзейнасці). Гэта дазваляе лічыць фармаванне арганізаванасці ў школьнікаў састаўной часткай падрыхтоўкі вучняў да разнастайнай дзейнасці на аснове самакіравання.


Случайные файлы

Файл
41440.rtf
33900.rtf
49639.rtf
10933-1.rtf
41268.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.