Іслам і выхавання (112605)

Посмотреть архив целиком

План


1. Азначэнне выхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання.

2. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі.

3. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі, і развіццё выхаваўчых ведаў у ісламскіх дзяржавах пасля 750 года па Р.Х.:

- філасофска-вальнадумныя версіі;

- суфісцкі кірунак паводле трактату «Улюбёны сэрцаў» А. Наваі.

4. Выхаваўчая практыка іслама.

5. Вынікі і гістарычная роля ісламскага выхвання ў сусветнай педагогіцы.

Спіс скарыстанай літаратуры




1. Выхаванне – паняцце, што адлюстроўвае мэтанакіраваны працэс фармавання асобы пры дапамозе спецыяльна арганізаваных педагагічных уздзеянняў адпаведна з вызначаным сацыяльна-педагагічным ідэалам.

Гэтая дэфініцыя мае тры істотныя прыкметы:

  • мэтанкіраванасць, наяўнасць якогасці узору, сацыяльна-культурнага арыенціра, ідэала;

  • адпаведнасць хода працэса выхавання сацыяльна-культурным каштоўнасцям як дасягненням гістарычнага развіцця чалавецтва;

  • наяўнасць пэўнай сістэмы выхваўчых уздзеянняў і уплываў.

Добра арганізаванае выхаванне стварае перадумовы для фарміравання здольнасці чалавека да самавыхавання – калі выхаванец вызваляецца ад залежнасці ад выхавацеляў.

Няма сумніву, што без ведаў аб тым, як развівалася тэорыя і практыка выхавання падрастаючых пакаленняў у мінулым, немажліва навукова абгрунтаванае вырашэнне пытанняў сучаснага выхавання.

Бясспрэчнасць сувязі навуковых дысцыплінаў гісторыі і педагогікі дае неабходнасць улічваць іх узаемную важнасць для вывучэння як мінулых падзеяў (бо і тагачасных дзеячоў таксама нечаму вучылі і яны хоць часткова карысталіся атрыманымі ведамі), так і для прагназавання будучых шляхоў развіцця чалавецтва і ўдасканальвання метадаў выхавання і навучання новых пакаленняў.

Асаблівасці выхавання маюць сваю спецыфіку ў кожным геаграфічным рэгіёне і тым больш у кожным гістарычным перыядзе. Можна сцвярджаць, што выхаванцаў рыхтуюць да жыцця ў рэаліях свайго краю і часу. Таму спасылацца на каштоўнасці свайго часу як базавыя каштоўнасці чалавецтва ва ўсе часы будзе прынамсі не да месца. Для прыкладу назавем суворае выхаванне спартанцаў і мяккія метады афінянаў. Прытым, што гэтыя дзве сістэмы існавалі ў адну эпоху і ў адным кутку зямнога шара. А калі мы кажам пра патрэбы чалавецтва ў цэлым, то ў любым грамадстве быў патрэбен чалавек, які будзе карысны дадзенаму грамадству. З гэтага вынікае, што асуджаць ці ўхваляць метады і якасць выхавання ў кожным перыядзе гісторыі і ў кожнай краіне можна толькі сыходзячы з крытэраў таго часу, хоць з-за аддаленасці ад нашых дзён гэтая карціна можа быць не зусім аб’ектыўнай.

З гэтых пазіцыяў мы і будзем сыходзіць пры разглядзе выхавання ў ісламе.

Спецыфіка выхавання ў ісламе – яго духоўнасць, і адна з найгалоўнейшых мэтаў гэтага выхавання – фармаванне богабаязнага верніка. Прычым гэта зусім не знача, што добра выхаваны мусульманін – баязлівец ці фанатык.

Ён павінен не столькі ведаць Каран (хоць асобныя малітвы адтуль ён усё ж завучвае), колькі магчы прыняць патрэбнае рашэнне ў жыццёвых справах.

Гэта абумоўлена спецыфікай рэлігіі, якую яе адэпты лічаць ладам жыцця.


2. Перад тым, як ніжэй мы паспрабуем паглыбіцца ў свет ісламскага выхавання, разгледзім некаторыя перадумовы стварэння новай сістэмы выхавання.

Сярод іх найперш вылучаецца недахоп увагі да выхавання ў часы невуцтва (да сцвярджэння ісламу), а ў нязнатных грамадскіх групах – яе поўная адсут-насць. Адносіны паміж жанчынамі і мужчынамі гэтых слаёў можна ахарак-тарызаваць няйначай як амаральнасць, бессаромнасць і распусту. Шырокі распаўсюд атрымала такая ненатуральная з’ява, як ад’юльтэр (пазашлюбныя адносіны), а устрымліваліся ад гэтага толькі тыя, каму займацца такімі рэчамі не дазваляла пачуццё ўласнага гонару. Што да міжасобасных адносінаў, то часам ад жадання жанчыны залежала, ці будуць плямёны жыць у міры, ці стануць ваяваць адно з адным, і дзеля абароны яе гонару лёгка магла быць праліта кроў. Разам з тым мужчына, бясспрэчна, лічыўся галавой сям’і, і ягонае слова было рашаючым. Увогуле ж, у грамадстве не было стабільных і агульнапрынятых законаў, правілаў паводзінаў і аўтарытэтных сацыяльных інстытутаў, што павінны былі кантраляваць выкананне гэтых нормаў. Прычына такой анархіі крыецца перш за ўсё ў тым рэлігійным вакууме, у якім апынуліся арабы на пачатку Сярэднявечча. На поўначы Аравійскага паўвострава сферы ўплыву падзялялі хрысціяне-нестарыянцы, юдэі (іудзеі) і сабеі (сабеяне, па адной версіі, пакланяліся зоркам, па іншай, з’яўляліся паслядоўнікамі Іаана-Хрысціцеля). На ўсходзе, у раёне Персідскага заліву, і на поўдні, ў Йемене панаваў сасанідскі зороастрызм (вогнепаклонства), перамежаваны хрысціянствам монафізіцкага толку, (прынесеным з Аксуму – цяпер Эфіёпіі). Цэнтральная ж і заходняя часткі паўвострава былі падуладныя паганскім вераванням, і хто толькі хацеў, мог сам сабе зрабіць якога-небудзь бажка. Як згадваюць гісторыкі, у Меццы (якая і тады была рэлігій-ным цэнтрам), у Каабе (галоўным свяцілішчы) месцілася 365 стодаў (ідалаў), прысвечаным разнастайным стыхіям і боствам. І гэта дапаўнялі шматлікія секты тыпу маніхеяў. Менавіта ў прыхільнасці да неарганізаванага паганства (маем на ўвазе менавіта шматбожніцтва) крыецца прычына адсутнасці стабільнага ладу жыцця і нормаў выхавання тагачаснага грамадства ў арабаў.

Мелі прысутнасць і некаторыя каштоўнасці. Сярод вартасцяў, якімі павінны былі вылучацца даісламскія арабы, былі мужнасць, уменне складаць вершы (толькі вершаваных стопаў у арабскай паэзіі было 27, а паэт уважаўся за духовага лідэра і гонар свайго роду), багацце (вымяралася колькасцю вярблюдаў або грошай у эквіваленце) і пладавітасць (колькасць жонкаў тады была неабмежаванай), прычым поўнавартаснымі нашчадкамі лічылі толькі сыноў.

Выхаванне палягала ў перайманні традыцый і выдумванні новых звычаяў, і займаліся ім з немаўлятамі – жанчыны-карміцелькі, з падлеткамі – дарослыя мужчыны, а надалей – лічылася, што чалавек ужо дарослы і можа сам вызначыцца са сваімі паводзінамі, а паэзія, мантыка (варажба), паданні могуць толькі падказаць рашэнне, прытрымлівацца іх было правілам этыкету, хоць “дзікія плямёны” бедуінаў часамі маглі рабіць па-свойму. Аднак гэта было выхаванне хлопчыкаў – усялякае выхаванне, ды нават часцей і жыццё, дзяўчынкам не пакідалася. Ганаровым здзяйсненнем лічылі выкраданне дзяўчыны ў ворагаў, бо лічылася, што “іх сіла і гонар пераходзілі да племені выкрадаль-ніка”.

Такім чынам, бачым, што неабходнасць нармалізаваць грамадскія адносіны абумоўлівала будучыя перамены ў выхаваўчым працэсе.

І неўзабаве яны надышлі.

Звяртаючыся з заклікам да ўсяго чалавецтва, прарок ісламу Мухаммад дакладна сфармуляваў галоўную мэту і разам з тым указаў просты метад ажыццяўлення сваёй місіі ў гэтым свеце: “Я пасланы толькі для таго, каб удасканаліць высакароднасць маральнасці” (дакладны хадзіс).

Адэпты новай рэлігіі выхоўваліся праз акты пакланення, належныя да яе: прызнанне адзінабожжа (шахада), выкананне абавязковай малітвы (салят ці намаз), трыманне посту (саум) ў месяц Рамадан, выплочванне адсоткаў з даходаў (закят) на карысць немаёмных, пілігрымства ў Мекку (хадж).

Выхаваўчы аспект ісламу бачны ў самай сутнасці гэтых дзеянняў, паколькі абавязацельствы, што ўскладаюцца ісламам на кожнага, хто далучае сябе да гэтай канфесіі, – гэта дзеянні, што рэгулярна паўтараюцца чалавекам для выпрацоўкі ў сабе звычкі жыць з добрымі норавамі. А таксама дзеля таго, каб вернік заўжды цвёрда прытрымліваўся іх незалежна ад зменаў ва ўмовах жыцця. Прыкладам, пяціразовая малітва прызначана для ўтрымання чалавека ад неналежных дзеянняў і ўчынкаў. Паводле Карана: “… І выстойвай малітву; бо малітва утрымлівае ад мярзотнасці і непахвальнага” (29:45). Таму ўстрыманне ад дрэнных учынкаў, у тым ліку ачышчэнне ад злых размоваў і непахвальных учынкаў, – гэта вынікі малітвы. Абавязковае ахвяраванне (закят) не ёсць звычайным падаткам. Яго мэтай з’яўляецца распаўсюд міласэрнасці і спачування, а таксама ўмацаванне сяброўскіх сувязяў і адносінаў таварыскасці паміж рознымі пластамі грамадства. Што да посту, то слова “саум”(ці “сыям”) азначае ўстрыманне, і гэты панятак азначае не толькі часовае адмаўленне ад ежы, але але і крок да пастаяннага ўстрымання душы ад забароненых жарсцяў і ганебных учынкаў. У сувязі з гэтым прыводзім выказван-не Мухаммада: “Сыям не ад вады і пітва, сыям толькі ад пустаслоўя і брыдкаслоўя, і калі хтосьці цябе аблаяў ці быў няветлівы з табой, то скажы: “Папраўдзе, я трымаю пост”. Нават формула прызнання адзінабожжа, якая гучыць наступным чынам: “Я сведчу, што няма (іншага) боства, акрамя Аллага, а Мухаммад – яго раб і пасланнік”, умацоўвае сам настрой верніка, а пры роздуме можа і рэальна ўстрымаць ад недазволенага. Бо ў ёй схаваны сэнс веры – той, хто верыць у аднаго Бога, павінен апраўдваць сваю веру станоўчымі дзеяннямі, па яго паводзінах акаляючыя будуць вызначаць, якая гэта рэлігія, што яна дае для яе адэпта.

Таксама, паводле прарока, не трэба захапляцца рытуалістыкай ва ўрон унутранай духоўнасці, не падмяняць акты веры знешнім выкананнем. Гэта значыць, што выконваць патрабаванні веры трэба не з-за матыву, што падумаюць ці скажуць іншыя, а таму, што гэта павінна быць патрэбай душы.

У час да Хіджры ісламскае выхаванне ў асноўным датычылася дарослых, дзеці пераймалі паводзіны бацькоў.


Случайные файлы

Файл
referat.doc
57390.rtf
174774.rtf
240-2281.DOC
76783-1.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.