Минск в мемуарной литературе: Библиографический реферативный обзор (ref-20794)

Посмотреть архив целиком

БДУКІ




Мінск у мемуарнай літаратуры:

бібліяграфічны агляд.














Выканала студэнтка 436 гр. Кавалёва Таццяна




Мінск, 2004.




Мінск у мемуарнай літаратуры: агляд літаратуры.


Прадмова.


Стварэнне агляду па тэме “Мінск у мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі актуальнай задачай , бо праз азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску можна не проста набыць веды аб горадзе ўвогуле, але і пагляддзець на падзеі мінскага жыцця з пункту гледжання канкрэтнай асобы. Спадзяемся, чытач з дапамогаю гэтага рэфератыўнага агляду зможа даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыя веды у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных.

У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарная літаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі, часопісныя і газетныя артыкулы, апублікаваныя ў 1986-2000 гг. , у якіх апісана мінскае жыццё ад канца 19 стагоддзя да 80-х гг. 20 стагоддзя.

У аглядзе сустракаюцца такія віды мемуарных крыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў), літаратурны запіс успамінаў і дзённік.

Пры выяўленні літаратуры былі выкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі ,каталогі і картатэкі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.

У абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічная групоўка.

Библіяграфічны агляд змяшчае прадмову , асноўную частку і спіс літаратуры.




Агляд літаратуры .



Паважаны чытач!

Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плынь часу.Змяняўся і родны Мінск . І хто як не яго жыхары лепей распавядуць нам аб яго гісторыі, яго падзеях , яго жыцці. Сярод аўтараў мемуараў, дзе яскрава паўстае Мінск- і выдатныя беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Грахоўскі, Язэп Семяжон( Іосіф Ігнатавіч Семяжонаў),Павел Нічыпаравіч Кавалёў,Віталь Вольскі (Віталій Фрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца , аўтар беларускага буквара Апаленія Савёнак, і жонка пісьменніка Змітрака Бядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і мінскі бухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцці можна сустрэць у кнігах выдатнага філолага А. Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.), вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі, выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яўсеевіча Кіпеля (Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іх успамінах гісторыя жыцця Мінска- гэта дынамічныя , часам трагічныя, часам радасныя старонкі, а яшчэ гэта лёсы людзей...


У канцы 19-пачатку 20 стагоддзя значна пашырылася яго тэрыторыя . Бурна узрастаць Мінск пачаў у 80-х гг. 19 стагоддзя . Прыбытнай справай у той час стала. сельгасарандатарства . Напрыклад, месца на поўдзень ад мінскага чыгуначнага вакзалу, адразу за пуцямі ў сучаснай станцыі “Iнстытут культуры” была адным з выкарыстоўваемых у такіх мэтах. “Жыхарам панэльных шматпавярховых дамоў , якімі тут раздаўлены старыя драўляныя вуліцы Прыгожая і Слонімская не кепска бы ведаць, чаму у іхніх дварах не цвердая каменная гліна, а тлустная урадлівая глеба. Яна –след пакаленняў мінскіх фермераў. Было своеасаблівае такое саслоўе , якое да надыходу часу прыгагардных ...саўгасаў спраўна забяспечвала стопяцідзесяцітысячнае насельніцтва губернскага цэнтра.” [4] І таксама мала хто з цяперашніх жыхароў , праходзячы праз трохкутнік вуліц Даўгабродскай і Змітрака Бядулі ,прыгадае той час, калі “ гэты раён быў вядомы пад назвай Даўгабродскія Вілы. Тады ў кожны базарны дзень увесь невялікі трохкутнічак плошчы з дасвецця да вечара быў запоўнены сялянскімі вазамі і падводамі, а ў крамах-піўных драўляных аднапавярховых домікаў аж пярэсцілася ў вачах ад кашаміравых хустак ды заечых шапак-малахаяў заезных пакупнікоў. Прамежкавы -паміж Конскім і Троецкім -рынак на Доўгабродскіх Вілах у тагачасных мінскіх масштабах быў тым самым “мостам Рыальто”, дзе жыхары з суседніх вуліц і завулкаў горада перахоплівалі яшчэ да пад’езду на вялікія кірмашы то шурку сухіх бярозавых дроў у падводчыкаў з вялікіх тады Волменскіх лясоў, то кош крамяных баравікоў “[10] . Але самым вялікім у пачатку 20 стагоддзі быў кірмаш на Траецкай гары( пазней тут пабудаваны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета). Дзесяткі сялянскіх вазоў, аднаконных і параконных па бруку Койданаўскай ехалі сюды.”Часам сустракаліся рамізнікі са сваімі лёгкімі брычкамі,а таксама ламавікі са сваімі доўгімі нізкімі калёсамі.” [11]

Шмат было у абліччы горада таго , што ужо ніколі не вернецца: “ураджвала Царква, якую называлі Чыгуначнай , яна знаходзілася недалёка ад Чыгуначнага Заходняга моста ( цяпер плошча Мяснікова) Чыгуначнаю царкву, самую прыгожую у горадзе, узарвалі у 1935 годзе. [11]

Змяніла Мінск Першая сусветная вайна. ”Вайна пераўтварала Мінск у прыфрантавы горад.Цывільнае насельніцтва літаральна гублялася сярод мноства вайскоўцаў.Вайскоўцы сустракакаліся на кожным кроку. У Мінску у той час размяшчаліся многія франтавыя, тылавыя, прыфрантавыя арганізацыі, и горад літаральна віраваў” [1]



Абвяшчэнне спачатку Беларускай Народнай Рэспублікі, а пазней і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі паспрыяла ўмацаванню нацыянальнай свядомасці сярод часткі беларускага насельніцтва, дапамагло актывізаваць дзейнасць мясцовых нацыянальна-культурных сіл [7]

Вялікае месца ў мінскім жыцці на на прыканцы дзясятых - пачатку дваццатых гадоў адыгрвалі змены ў галіне асветы.Пры чым яны датыцацца як школьнага жыцця , так и вышэйшай адукацыі [ 7, 9]

Так на перыяд існавання БНР прыходзіцца вялікая колькась адчыненых беларускіх школ і гімназій. Вялікую ролю ў іх станаўленні адыгралі Паўлінка Мядзёлка, Янка Бялькевіч, Палута Бадунова, Тамаш Грыб і інш.” У пераважнай бальшыні тады гэта былі маладыя настаўнікі... Працаваць даводзілася без падручнікаў.., але маладосць і энергія ды асабліва нацыянальная самасвядомасць і ўздым перамагалі ўсе цяжкасці”[9]

На пачатку 20-х гадоў ў Мінску дзейнічалі курсы беларусаведы. [7,9]” Лектарамі былі Ўсевалад Ігнатоўскі, Язэп Лёсік, Браніслаў Тарашкевіч, Аркадзь Смоліч. Гэтыя курсы пасля ператварыліся ў вышэйшыя курсы Беларусазнаўства...” [9]

І нарэшце, вельмі яркай падзеяй стала адчыненне ў Мінску БДУ. « Увосень 1921 г. БДУ прыняў першых студэнтаў. Спачатку былі арганізаваны гуманітарныя аддзяленні Педфаку: лінгвістычнае і гістарычнае, тады ж былі створаны факультэт грамадскіх навукі клінікі з некаторымі кафедрамі медфаку, а ў 1922 г. Універсітэт пачаў працаваць напоўніцу. Пры адчыненні ўніверсітэту узнік канфлікт каму быць рэктарам. Нацыянальныя колы хацелі , каб быў прызначаны рэктарам Яўхім Карскі” Але рэктарам ўрэшце прызначылі запрошанага з Масквы прафесара Уладзіміра Іванавіча Пічэту .Cярод прафесарараў , якіх запрасілі выкладаць у новы ўніверсітэт было шмат цікавых людзей: Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін ( “на лінгвістычным аддзяленні чы таў курс аб беларускім мастацтве, ...сабраў велізарны матэрыял, але курс лекцый , на жаль забаранілі і прафесара.. выслалі з Беларусі), Язэп Лёсік (выкладаў беларускую мову, у яго часта ўзнікалі канфлікты з камсамольскай арганізацыяй, бо камсамольская ячэйка ў сваіх лекцыях патрабавала, каб ён ў сваіх лекцыях ўказваў падабенства рускай і беларускай моў, але Лёсік гаварыў”Мову творыць розніца, а не падабенства, таму я і буду чытаць мову з яе асаблівасцямі”), Анатоль Уладзіміравіч Фядзюшын (пачаў ствараць у Мінску музей птушак ). Вялікую ролю ў студэнскім жыцці адыгрвалі студэнскія арганізацыі.Першай вялікай беларускай студэнскай арганізацыяй было Усебеларускае Студэнскае Аб’яднанне БДУ, але яно скасавалася па палітычных матывах [7]

Дваццатыя гады- гэта і новая старонка ў навуковым жыцці Мінска . У 1921 годзе стварылася Беларуская Тэрминалагічная камісія, ёй належыць найвыдытнейшая роля ў запачаткаванні сістэматычнага і навуковага даследвання, развіцця беларускай навукі і культуры. Тое , што напачатку было невялікай групай навукоўцаў ” разгарнулася ў вялікую агрганізацыю Інбелкульт, рэарганізаваны ў 1928 годзе ў Беларускую Акадэмію Навук..., дзе згуртаваліся амаль ўсе дзейныя навукоўцы, але , на жаль, ў акадэміі было шмат спрэчак,як на эканамічным грунце, так і палітычным: напрыклад, з-за таго, што тут працавалі некаторыя былыя памешчыкі( У.Адамаў і інш.)[7]


Канец дваццатых - пачатак трыццатых гадоў зноў мяняў рысы і абліччы Мінска: “высока ў неба ўзняліся светла-шэрыя кубя дома Урада. Ён быў самым высокім у нашай рэспубліцы. Казалі, што Чырвоны сцяг на ім відзен з таго боку граніцы А граніца праходзіла зусім побач- па Заслаўскіх і Койданаўскіх пералесках”.Мінск “быў тады пагранічнікам і будаўніком: тынкаваў и фарбаваў карпусы ўніверсітэтскага гарадка, заканчваў кінатэатр “Чырвоная зорка”, закладаў падмурак тэатра оперы і балета на Траецкай гары. А ў полі, за Камароўкаю, будавалася першая клінічная бальніца, узводзілася каланада Акадэміі навук, уздымаліся сцены Дома друку.[5] .Дымілі трубы завода “Камунар”, машына-будаўнічага завода “Энергія” і гарбарнага завода “Бальшавік “[2, 5 ], “на беразе Свіслачы грукаталі і сіпелі машыны “Эльвозавода”, а да яго маленечкі паравозік цягнуў ваганеткі з торфам. Першы трамвай, што з грукатам і звонам снаваў па савецкай вуліцы, рассыпаючы сінія іскры, здаваўся цудам тэхнікі і самым шыкоўным транспартам. Аўтамабілі? Іх тады можна было палічыць па пальцах...Шумелі высокія таполі на савецкай вуліцы. У ім жыла бабулька, якая памятала ўсіх дэлегатаў I з’езда РСДРП, расказвала Ю хто дзе сядзеў, і паказвала самавар, з якога яны пілі чай. Гэта быў першы музей беларускай сталіцы. З зялёнай брамкі на Кастрычніцкай вуліцы кожны дзень выходзіў сярэдняга росту чалавек з кійком у руцэ . Ён ішоў лёгкаю хадою па даўчатых тратуарах Садовай, зварочваў на Савецкую, з адным вітаўся, з другім спыняўся і гаварыў, падыходзіў да кіёскаў і ўсе ўсміхаліся яму. Яго ведаў увесь горад, яму кланяліся незнаўмыя, за ім назіркам хадзілі студэнты і маладыя рабочыя і шапталі адзін аднаму “Ідзе Купала”...З Дома пісьменніка ён выходзіў разам з Якубам Коласам.Аўтар “Новай зямлі” быў падобен на вясковага настаўніка” І хадзіў ён астцярожна, нібы баяўся наступіць на баравіка ці балотную купіну.Яны спыняліся на рагу Садовай і Савецкай, доўга пра нешта гаварылі, трымаліся за рукі, і відаць , цяжка было развітацца. Якуб Колас ішоў праз парк у свой домік з тоўстых круглякоў, памаляваных жоўтаю фарбаю, Купала знакаў за брамкаю , над якой звісала вецце старое таполі...Яны жылі тут на ціхіх вуліцах.. і ганарыліся “Мінскам , радаваліся . як ён расце і харашэе [5]....Дарэчы аб Доме пісьменніка, ен размяшчаўся тады на вул іцы Савецкай, 68. “У Дому пісьменніка заўсёды было людна. Ішлі сюды не толькі са скаргамі і просьбамі , на с пэўнымі справамі, а прыходзілі проста, каб сустрэцца, пабачыцца, пагаварыць,часам пачытаць таварышу напісанае..Святы сустракалі разам, не разлучаліся і ў будні” . Тут былі і Купала і Колас, і Гартны і Чарот, Чорны і Бядуля.”Дом пісьменніка быў не столькі установай, колькі клубам творчых работкнікаў..., утульным прытулкам муз, домам, у які заўжды хацелася зайсці днём на шчырую таварыскубю гаворку, увечары -на ласкавы агенчык[ 6].


Случайные файлы

Файл
179910.rtf
30488-1.rtf
3840-1.rtf
20204-1.rtf
24064-1.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.