Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi (97227)

Посмотреть архив целиком












Рэферат


Развiццё еўрапейскай iнтэграцыi


Еýрапейскi кантынент на працягу стагоддзяý быý арэнай бясконцых войн памiж рознымi дзяржавамi цi каалiцыямi дзяржаý. У рэшце рэшт многiя палiтыкi, iнтэлектуалы сталi ýсё больш праяýляць схiльнасць да кардынальных перамен у ýзаемаадносiнах памiж дзяржавамi, якiя б выключылi цi звялi да мiнiмуму магчымасць новых войн. Галоýная iдэя гэтых перамен заключалася у аб’яднаннi еýрапейскiх краiн, зыходзячы з iх агульнай культурнай спадчыны. Ужо пасля першай сусветнай вайны даволi шырока разгарнуýся так званы пан’еýрапейскi грамадскi рух, якi ставiý мэтай адзiнства еýрапейцаý. Гэтая iдэя набыла i дзяржаýнае гучанне. У вераснi 1929г., выступаючы на Асамблеi Лiгi Нацый мiнiстр замежных спраý Францыi А.Брыян прапанаваý iдэю пан-Еýропы, г. зн. устанаýленне федэральных сувязяý памiж еýрапейскiмi краiнамi у мэтах вырашэння праблем эканамiчнага супрацоýнiцтва. Больш таго, А.Брыян афiцыйна звярнуýся да 27 еýрапейскiх краiн з прапановай стварэння еýрапейскага федэральнага саюза. Аднак французскi праект не быý падтрыманы Англiяй i Германiяй i застаýся нерэалiзаваным. Час для еýрапейскага адзiнства ý перыяд памiж двумя сусветнымi войнамi яшчэ не паспеý.

Другая сусветная вайна, яе вынiкi i наступствы зрабiлi iдэю аб’яднання Еýропы яшчэ больш актуальнай. Ужо ý вераснi 1945г., выступаючы ý Цюрыху Уiнстон Чэрчыль заклiкаý да стварэння Злучаных Штатаý Еýропы, i ен быý не адзiн у гэтым iмкненнi сярод знакамiтых палiтыкаý таго часу.

Iмкненне да iнтэграцыi пасля другой сусветнай вайны тлумачылася жаданнем вырашыць дзве важнейшыя для Еýропы праблемы. Першая была звязана з Германiяй. Як вядома, Германiя з часоý Бiсмарка i да Гiтлера неаднаразова пагражала сваiм суседзям i вяла супраць iх войны. Як мацнейшая дзяржава, размешчаная ý цэнтры Еýропы, яна была i заставалася пагрозай, асаблiва для малых краiн. Фармiраванне сiстэмы цi арганiзацыi еýрапейскiх дзяржаý, заснованнай на iх супрацоýнiцтве, магла бы садзейнiчаць эканамiчнаму i палiтычнаму развiццю Германіі не на базе агрэсіўнасці, а ва ўмовах узаемаразумення і агульных намаганняў для развіцця сацыяльна-эканамiчнага i палiтычнага прагрэсу. Нават Францыя, якая традыцыйна iмкнулася да раздзела Германii, да яе абмежавання ý ваенна-палiтычных i эканамiчных адносiнах, у 1945г. у адрозненне ад 1919г., iмкнулася садзейнiчаць аднаýленню Германii ý межах еýрапейскай супольнасцi.

З другога боку, прыхiльнiкi iдэi еýрапейскай Iнтэграцыi лiчылi, што аб’яднанне Еýропы будзе садзейнiчаць аднаýленню эканомiкi ýсiх краін, яе дынамiчнаму i стабiльнаму развiццю, зробiць еýрапейцаý больш багатымi, а еýрапейскiя краiны больш уплывовымi ý свеце.

Зразумела, што не ýсе еýрапейскiя краiны з аднолькавым энтузiазмам аднеслiся да iдэi еýрапейскай iнтэграцыi. Яе актыýна падтрымалi невялiкiя краiны-суседзi Германii. Гэта ý першую чаргу Бельгiя i Нiдэрланды. Цвердым прыхiльнiкам аб’яднання Еýропы была Францыя, якая захоýвала надзеi на лiдыруючую роль на кантыненце.

Зусiм iншыя погляды на праблему аб’яднання Еýропы мела Вялiкабрытанiя, асаблiва у 40-50-я гады. Не будучы кантынентальнай дзяржавай, яна заýседы iмкнулася ý сваей еýрапейскай палiтыцы выкарыстоýваць супярэчнасцi еýрапейскiх дзяржаý, адыгрываючы ролю арбiтра. Планы федэралiзацыi Еýропы выклiкалi ý Лондане пэýную занепакоеннасць. Галоýным вектарам знешняй палiтыкi Англіі пасля вайны быў саюз са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Многія англійскія палітыкі лiчылi, што гэты саюз можна будзе пры неабходнасцi супрацьпаставiць аб’яднанай Еýропе.

Разам з тым трэба мець на ýвазе, што Вялiкабрытанiя не адмаýлялася ад супрацоýнiцтва з еýрапейскiмi краiнамi. У вядомай тэорыi У.Чэрчылля аб трох сферах брытанскай знешняй палiтыкi прысутнiчаý i еýрапейскi напрамак, хаця ен i займаý трэццяе месца пасля амерыканскага i iмперскага. Справа была ý тым, што гэта супрацоýнiцтва не павiнна было нi ý якiм разе абмяжоýваць брытанскi суверэнiтэт на карысць агульнаеýрапейскiх iнтэрэсаý. Такiм чынам Брытанiя была яшчэ не гатова да ýдзелу ý планах федэралiзацыi Еýропы.

Першым крокам на шляху ваенна-палiтычнай кансалiдацыi заходнееýрапейскiх дзяржаý было падпiсанне ý сакавiку 1948г.. Бруссельскага дагавора, у вынiку чаго фактычна стварыýся так званы Заходнi саюз. Дагавор падпiсалi Англiя, Францыя, Бельгiя, Нiдэрланды i Люксембург. Галоýным у дагаворы быý абавязак гэтых краін аб сумесных дзеяннях у выпадку ýзнiкнення вайны ý Еýропе i ўцягвання ý яе адной з краін, падпiсаýшых дагавор.

Крыху пазней, у маi 1949, па iнiцыятыве грамадскасцi i многiх еýрапейскiх палiтыкаý быý створаны Савет Еýропы (СЕ). У яго склад увайшлi пяць дзяржаý, падпiсаýшых Бруссельскi дагавор, а таксама Данiя, Iталiя, Iрландыя, Нарвегiя i Швецыя. Пазней далучылiся таксама Аýстрыя, Грэцыя, Iсландыя, Турцыя, ФРГ. У рэшце рэшт у склад Савета Еýропы ýвайшлi практычна ýсе еýрапейскiя краiны ý тым лiку i краiны Цэнтральнай i Усходняй Еýропы пасля краху там камунiстычных рэжымаý. Галоýная ýмова членства ý Савеце Еўропы – забяспечанне ý краiне верхавенства права i выкананне асноýных правоý чалавека. Гэта ý прынцыпе i з’яýляецца сэнсам дзейнасцi СЕ. У Статуце галоýная мэта дзейнасцi СЕ вызначана, як «дасягненне большага адзiнства памiж яго членамi для абароны i ажяццяýлення iдэалаý i прынцыпаý, якiя з’яýляюцца iх агульнай спадчынай, i садзейнiчання iх эканамiчнаму i сацыальнаму прагрэссу».

Галоýнымi органамi СЕ з’яýляюцца Парламенцкая Ассамблея Савета Еуропы (ПАСЕ) i Камiтэт Мiнiстрау. ПАСЕ складаецца з прадстаýнiкоý нацыянальных парламентаý у адпаведнасцi з прадстаýнiцтвам партый ý кожным парламенце. У склад Камiтэта мiнiстраý уваходзяць мiнiстры замежных спраý. ПАСЕ прымае рашэнне большасцю галасоý. Гэтыя рашэннi носяць характар рэкамендацый для Камiтэта мiнiстраý. Камiтэт мiнiстраý прымае рашэннi па палiтычных пытаннях на аснове прынцыпа аднагалосся. Яго рашэнне з’яýляюцца рэкамендацыямi для нацыянальных урадаý. Сярод многiх дакументаý, прынятых СЕ галоýнымi з’яýляюцца Еýрапейская канвенцыя аб абароне правоý i асноýных свабод чалавека i Еýрапейская сацыяльная хартыя, прынятая ý 1961г. i карэнным чынам абноýленая ý 1996г.

Савет Еýропы з’яýляецца такiм чынам арганiзацыяй кансультатыýнага характара i не абмяжоýвае нацыянальны суверэнiтэт. Яна не магла прымусова дабiвацца рэалiзацыi сваiх рашэнняý. Яны носяць у асноýным характар маральнага ýздзеяння. Аднак краiны-ýдзельнiкi, як правiла, прытрымлiваюцца гэтых рашэнняý. Тыя ж краiны, урады якiх парушаюць правы чалавека i свабоды, могуць быць выключаны са складу СЕ. Кiруючыя органы СЕ размяшчаюцца ý Страсбургу. Савет Еýропы да сенняшняга дня выконвае важную работу ý галiне аховы правоý чалавека.

У самым пачатку 50-х гадоý у Еýропе актыýна абмяркоýваецца iдэя ваеннай iнтэграцыi. У кастрычнiку 1950г. прым’ер мiнiстр Францыi Р.Плевен выступiý з прапановай стварыць еýрапейскi камiтэт мiнiстраý абароны, якi б распачаý работу па фармiраванню еýрапейскай армii. На нарадзе мiнiстраý замежных спраý Англii, Францыi i ЗША у Вашынгтоне ў вераснi 1951г. прапанова была падтрымана. Пры гэтым спецыяльна падкрэслiвалася, што ý плануемую ваенную супольнасць мяркуецца ўключыць і ФРГ, а сама супольнасць будзе уваходзiць у НАТО. 27 мая 1952г. мiнiстры замежных спраý Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францы i ФРГ падпiсалi ý Парыжы дагавор аб стварэннi Еýрапейскай абарончай супольнасцi (ЕАС). ЕАС разглядалася як наднацыянальная ваенная арганізацыя. Аднак у жніўні 1954 года парламент Францыі не ратыфікаваў дагавор. Супраць выступілі як левыя (камунiсты), якiя былi супраць рэмiлiтарызацыi ФРГ, так i правыя (галлiсты), якiя лiчылi, што французская армiя ý супольнасцi можа страцiць нацыянальны характар, а французскiмi салдатамi могуць камандаваць нямецкiя афiцэры i генералы. У сувязi з гэтым праект стварэння ЕАС не быý рэалiзаваны.

Тым не менш праблемы ваеннай iнтэграцыi заставалiся прадметам абмеркавання, як i далучэнне да яе Iталii i ФРГ. Пасля правалу са стварэннем ЕАС было вырашана рэарганiзаваць Заходнi саюз i на яго базе стварыць Заходнееýрапейскi саюз (ЗЕС), якi i быý аформлены ý маi 1955г. ЗЕС прадстаýляý сабой ваенна-палiтычны саюз сямi заходнееýрапейскiх дзяржаý: Англii, Бельгii, Галландыi, Iталii, Люксембурга, Францыi i ФРГ. Такiм чынам у адрозненне ад Заходняга саюза, членамi новага аб’яднання былi таксама ФРГ i Iталiя – краiны, пераможаныя ý вайне. ФРГ атрымоýвала магчымасць стварыць сваю армiю, якая павiнна была стаць часткай узброенных сiлаў ЗЕС. Калi ý Бруссельскiм дагаворы гаварылася яшчэ аб неабходнасцi супрацьстаяць магчымаму адраджэнню германскай агрэсiýнасцi, то ý дагаворы аб ЗЕС аб гэтым не была нават упамiну. Затое было падкрэслена, што ЗЕС будзе працаваць ý цесным супрацоýнiцтве з арганiзацыяй Паýночнаатлантычнага дагавора. Такiм чынам ЗЕС стаý як бы фiлiялам цi ý нейкiм сэнсе аýтаномнай арганiзацыяй НАТО ý Еýропе. Коратка асноýныя задачы ЗЕС можна сфармуляваць наступным чынам: абарончыя праблемы ý Еýропе i супрацоýнiцтва з НАТО. Разам з тым патрэбна мець на ýвазе, што пасля падпiсання Маастрыхтскага дагавора, якi прадугледжвае i супрацоýнiцтва ý ваенный галiне, ЗЕС страчвае свае значэнне. Афiцыйна ен быý створаны на 50 гадоý i тэрмiн яго дзеяння заканчваецца ý 2005 годзе. Аднак ужо 1999г. пры Еýрапейскiм Саюзе быý створаны Савет па каардынацыi знешняй палiтыкi i бяспекi, да якога фактычна перайшлi функцыi ЗЕС. Узначалiý новы орган былы генеральны сакратар НАТО Хавьер Салана.


Случайные файлы

Файл
110380.rtf
29550.rtf
81209.rtf
48578.rtf
3015-1.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.