Віталь Вольскі (72885)

Посмотреть архив целиком

Віталь Вольскі (Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль) (1901 – 1988)


Вядомы беларускі празаік, драматург, публіцыст, нарысіст, сцэнарыст, перакладчык, літаратуразнавец. Заслужаны дзеяч культуры БССР.

Нарадзіўся 5 верасня ў Пецярбургу ў сям’і служачага. Працаваў на трубачным заводзе, у камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. 18-гадовым юнаком добраахвотна пайшоў у чырвоную армію. Ваяваў на Карэйскім перашэйку, удзельнічаў у абароне Петраграда, у вызваленні Беларусі ад белапалякаў. Палюбіў Беларусь, беларускі народ, застаўся тут заўседы.

У 1927 г. Скончыў Камуністычны універсітэт імя У. І. Леніна. Працаваў старэйшым інструктарам кінафікацыі Белдзяржкіно, дырэктарам Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 г. – дырэктарам Віцебскага Беларускага драматычнага тэатра. У 1932 г. – 1936 гг. займаў пасаду дырэктара Інстытута літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР. Быў старшыней Беларускага федэратыўнага аб’яднання савецкіх пісьменнікаў.

З красавіка 1942 г. – загадчык адзела рэдакцыі часопіса-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”, з канца 1943 г. – загадчык адзела часопіса “Беларусь”. У 1948 – 1954 гг. – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР.

Пачаў друкавацца ў 1926 г. Аўтар навуковых прац: “Праблемы беларускай савецкай драматургіі” (1934), “Эдуарт Самуйленак” (1951), “Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму” (1958), сааўтар вучэбных дапаможнікаў ВНУ, для вучняў 9-10 класаў.

Аўтар таленавітых п’ес, напісаных паводле сюжэтаў беларускага фальклору, – “Цудоўная дудка” (1938), “Дзед і жораў” (1939), “Несцерка” (1940), якія ўвайшлі ў залаты фонд нашай нацыянальнай літаратуры. Узбагацілі беларускую літаратуру для дзяцей і падлеткаў кнігі прыродазнаўчых нарысаў і апавяданняў В. Вольскага: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956), “На бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Родны край” (1961), “Афрыканскае падарожжа” (1963), “Эль Махрыб” (1965), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Палессе” (1971), “Кніга падарожжаў” (1984).

У 1977 г. Выйшлі выбраныя творы Віталя Вольскага ў 2 тамах.

Навука і паэзія паяднаны ў прыродазнаўчых кнігах Віталя Вольскага. Пісьменнік даносіць да дзяцей жывое дыханне прыроды, узбагачае іх духоўна, дапамагае сэрцам адчуваць, “які незвычайны свет і якая прыгожая наша краіна – Беларусь”.


Дзіцячы напрамак у творчасці


Каб ад сцюжы не скананаць,

Мусіць заяц ноч скакаць.

Ну і заяц, ну і дом

Пад ракітавым кустом!

У параўнанні з іншымі жанрамі драматургіі ў беларускай дзіцячай літаратуры мае куды меншую гісторыю, чым іншыі жанры. Безумоўна, калі гаварыць пра фальклорныя творы, дык асобныя з іх, разлічаныя на дзіцячае ўспрыманне, прыйшлі да нас праз стагоддзі. У астатніх жа аўтарамі ў рознай ступені – аднымі больш свабодна, другімі менш – апрацаваліся фальклорныя сюжэты. Тым самым, беларуская дзіцячая драматургія ў 20-30 г. толькі пачынала заяўляць аб сабе. Дзеля яе развіцця і станаўлення нямала зрабіў і В.Вольскі.

Яшчэ ў маленстве В.Вольскі зацікавіўся фальклорам. Знаходзячыся ў арміі, паміж баямі, запісваў гаворкі, песні, прыказкі, прымаўкі, іншыя творы вусна-паэтычнай творчасці таго рэгіена, дзе ў гэты час ваяваў. Адсюль бярэ пачатак і захапленне беларускім фальклорам. Яно набыло заканамерны працяг, калі В. Вольскі дэмабілізаваўшыся стаў жыць ў Беларусі.

Літаратурную дзейнасць В.Вольскі пачаў ў 20 г., калі стаў вывучаць старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў – так званыя кітабы. Адначасова выступаў як тэатральны крытык. Скончыў тагачасны Камуністычны універсітэт Беларусі, пад кіраўніцтвам акадэміка М. Нікольскага вывучаў фалькларыстыку, браў прыватныя ўрокі турэцкай мовы.

Далучэнне да фальклора, знаемства з яго лепшымі ўзорамі, а таксама разуменне, наколькі слабымі на той час былі набыткі беларускай дзіцячай драматургіі, выклікалі ў В. Вольскага жаданне самаму выступіць у гэтым жанры. Першая яго п’еса – казка “Цудоўная дудка” з’явілася ў 1938 г., а праз год адбылася пастаноўка. Дарэчы, ей суджана было стаць першым арыгінальным нацыянальным спектаклем у тэатры юнага гледача.

У “Цудоўнай дудцы” В. Вольскі творча выкарыстаў элементы некалькіх народных казак. Адпаведна выбраў і народнага героя. Зрабіў яго такім, каб ен быў блізкім і зразумелым многім, выступаў абаронцам бедных, абяздоленых, змагаўся за справядлівасць. Ім стаў просты сялянскі хлопец Янка. Спачатку ен асабліва не вылучаецца сярод іншых. Хіба надзвычайнай сумленнасцю, немагчымасцю мірыцца з маной, цярпець здзекі. Але ў гэтай сваей празе дабра і сумленнасці Янка вельмі наіўны, а ў нечым і сляпы, бо кацяне, якое, з’явіўшыся на свет, тыцкаецца пыскай наўкола, не разумеючы, дзе яно знаходзіцца, не разбіраючы, хто можа стаць сябрам, а хто ворагам. Аднак у рэшце рэшт Янка пераканаўся, што з панам паразумення знайсці немагчыма. Ен кіруецца да караля, мяркуючы, што той ва ўсім справядлівы. Але аказваецца, што кароль Дурымонт – таксама чалавек недалекі, ды не пазбаўлены пыхі, самаўпраўства. І сам кароль разуму асабліва не мае, і акружэнне яго не лепшае. І Канцлер, і Астролаг – звычайныя прыстасаванцы і хціўцы, для іх галоўнае ва ўсім дагадзіць уладару, а жыцце краіны, а тым больш народа, іх мала цікавіць.

Умела будуючы сюжэт, В. Вольскі аддае перавагу дзеянню напружанаму, дынамічнаму. Янка паказваецца героем, здатным з поспехам пераадолець любыя перашкоды, якія сустракаюцца на яго шляху. І як супрацьлегласць яму – кароль Дурымонт. Перад намі само увасабленне тупасці. Ды нездарма кажуць: хто мае ўладу, той і правы. Нялегка, яшчэ як нялегка Янку справіцца з усімі заданнямі, якія загадвае выканаць яму кароль. Справа ведамая: справішся – жывым застанешся, пры двары зажывеш, а не – дык і галаву з плячэй. Ні ты першы, ні ты апошні!

Хват Янка! Выконваючы адно з заданняў, пяць заморскіх курачак так падзяліў між каралем, каралевай, іх двума сынамі і дзюма дочкамі, што не толькі ўсе засталіся задаволенымі, але і дзве курачкі самому Янку перапала. А адказваючы на тры пытанні, звязаныя з тым, што ў свеце самае салодкае, хуткае і багатае, такую волю фантазіі хлопец даў, што не ўстрымаўся Дурымонт, зрабіў яго сваім галоўным даранцам. Іншы пасля такой увагі зажыў бы ў каралеўскім палацы ў роскашы, ні пра што асабліва не думаючы. Іншы, але не Янка. Заўладаўшы ў час барацьбы з Веліканам, які пакарыў гэтую краіну, цудоўнай дудкай, ен прыходзіць да думкі, што нічога лепшага за свабоду на свеце няма: “Трэба не на караля спадзявацца, а самім сваей волі дамагацца. Усіх паноў прагнаць ды сабе лепшую долю прыдбаць”.

Гэтаксама, як і ў “Цудоўнай дудцы”, шмат прыказак і прымавак, што арганічна ўваходзяць у сюжэтную тканіну твора, а таксама легкага, дасціпнага гумару і ў п’есе-казцы “Дзед і жораў” (1939). Зноў аўтарам выкарастаны фальклорныя матывы. Гэтым разам аднайменнай казкі. І зноў – свабодны палет фантазіі, што дазваляе дапаўняць ужо вядомае, робіць яго больш фантастычным, неверагодным, а значыць, і прывабным. Асабліва дзецям, каму гэтыя творы і адрасаваны ў першую чаргу.

Набыты вопыт, адшліфаванасць пяра спатрэбіліся В. Вольскаму пад час працы над п’есай “Несцерка”. Яна прынесла найбольшую вядомасць В. Вольскаму-драматургу. У 1941г. п’еса была адзначана першай прэміяй на Усесаюзным конкурсе на лепшы драматургічны твор. У гэтым жа годзе набыў сцэнічнае ўвасабланне, і па сенняшні дзень гэты спектакль, які перажыў не адну рэдакцыю, з’яўляецца свайго роду візітнай карткай акадэмічнага тэатра ў Віцебску, “Несцеркам” нязменна адкрываецца кожны яго новы сезон.

Галоўны герой п’есы – увасабленне народнай мудрасці,развагі, сумленнасці. Ен не толькі сам годна жыве на зямлі, аі жадае, каб і іншыя прытрымліваліся няпісанага маральнага кодэкса. Несцерка ніколі не праходзіць міма несправядлівасці, ен не церпіці пыхі, змагаецца супраць хабарніцтва. Але вось што самае цікавае! Глянуўшы на Несцерку, не адразу скажаш, што за чалавек перад табой. Розум, кемнасць у яго не навідавоку, а схаваны глыбока, у самай душы. А так героя В. Вольскага не заўседы і ўспрымеш усур’ез. Усе з хітрыкамі, з кпінамі. Цяжка сказаць, дзе жартуе, а дзе за жартамі схавана непрыманне подласці, хцівасці.

Адным словам, Несцерка – характар. Асоба. Непаўторная ў сваей сутнасці.

У 1946г. В. Вольскі напісаў п’есу “Машэка”, якая была пастаўлена ў 1956 г. Прада, лес спектакля па ей аказаўся куды менш счаслівым. Даючы свой варыянт падання пра знакамітага разбойніка, свайго роду беларускага Робін Гуда, які таксама выступаў абаронцам бедных.

Сучаснай дзятве куды больш вядомы В. Вольскі-парзаік, аўтар многіх займальных мастацка-краязнаўчых кніг. У розны час выходзілі: “Па лясных сцежках” (1948), “У лясах над бярозай” (1955), “Месяц за месяцам” (1956) , “У бабровых азерах” (1957), “Чайкі над Нараччу” (1959), “Падарожжа па краіне беларусаў” (1968), “Палессе” (1971), “Лес Дункана” (1978) і інш. У 1977 г. пабачалі свет выбраныя творы В. Вольскага ў двух тамах.

Перш чым гаварыць аб набытках В. Вольскага ў гэтым жанры, неабходна адзначыць, што беларуская мастацка-краязнаўчая літаратура для дзяцей, пры ўсім яе значэнні, развіта слаба. А між іншым, акурат падобная літаратура здатна выхаваць у дзяцей сапраўдную любоў да Бацькоўшчыны, вучыць іх любіць раслінны і жывельны свет сваей радзімы, з павагай і разуменнем ставіцца да ўсяго жывога на зямлі. У гэтых кнігах навукова-пазнавальны матэрыял суседнічае з высокай мастацкасцю, а сітуацыі, у якія трапляюць лясныя і іншыя насельнікі, да таго цікавыя і захапляльныя, што ад твораў немагчыма адарвацца...


Случайные файлы

Файл
48802.rtf
CBRR5024.DOC
56256.rtf
95155.rtf
UKRMONEY.DOC




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.