Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст. (60617)

Посмотреть архив целиком














Рэферат на тэму:

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст.




ПЛАН


  1. Грамадска-палітычная сістэма

  2. Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы

  3. Унутрыпартыйная барацьба

  4. Разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму

  5. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг

  6. Канстытуцыя БССР 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей



Грамадска-палітычная сістэма


Ужо ў першай палове 1920-Х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-палітычнай сістэмы, якая праіснавала аж да пачатку 1990-х гг. Ас-аову яе афіцыйна складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі СССР і БССР. Кіруючая роля адвэдзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (ВЛКСМ).

"Прывадным пасам", які злучаў партыю і масы, з'яўля-ліся прафсаюзы. Афіцыйна аб'яўлялася, што прафсаюзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Пастаянна падкрэсліваліся словы У. Леніна, што "прафсаюзы - школа камунізму". Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходах, фак-гычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з'яўляліся, як і прапаноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзяржаўнага апарату.

Савецкую палітычную сістэму дапаўнялі шматлікія гра-мадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, выкарыстоўвалі розныя формы работы, але выконвалі адну функцыю — выхаванне мас у духу камуністычнай ідэалогіі. Такая сістэма забяспечвала ўстой-лівасць палітычнага рэжыму.


Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы


Пачатак 1920 х гг. характарызаваўся ў Беларусі палітычнай нестабільнасцю.

Пасля разгрому Слуцкага паўстання вялася даволі паспяхо-вая ўзброеная барацьба з палітычным і крымінальным бан-дытызмам, кантрабандай, умацоўваліся органы мясцовай ула-ды. Аднак уплыў Камуністычнай партыі, асабліва ў вёсцы, быў невялікі. Гэта вызначыла адносіны камуністаў да іншых палітычных партый. Калі пасля вызвалення Мінска ад польскай акупацыі ў 1920 г. бальшавікі яшчэ дапускалі маг-чымасць супрацоўніцтва з партыямі сацыялістычнай арыен-тацыі, то ўжо ў канцы 1920 г. сітуацыя мяняецца. Нытанне "з намі ці супраць нас" ставіцца канкрэтна і востра.

У сакавіку 1921 г. заявіў аб самароспуску Бунд, 418 чле-наў якога ўступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазней самараспусці-лася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён.

Жорсткая барацьба разгарнулася паміж КП(б)Б і ўплыво-вай, асабліва сярод сялянства, Беларускай партыяй сацыялі-стаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая ўлетку 1920 г. налічвала больш за 20 тыс. членаў. Пад яе кантролем дзейнічаў саюз моладзі, у якім было 10 тыс. чалавек. Неабходна адзначыць, што на момант III з'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р. Аднак супрацоўніцтва паміж імі не атрымалася. Лідэры БПС-Р адмовіліся падпісаць "Дэк-ларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусі", якая не адпавядала поглядам партыі эсэраў.

Бальшавікі скарысталі сваё становішча кіруючай партыі. У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 найбольш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, і дзе партыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў. Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік, вялі за імі тайны нагляд.

За аснову адносін КП(б)Б з іншымі партыямі была пры-нята рэзалюцыя XII Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) "Аб антысавецкіх партыях і плынях". У ёй звярталася ўвага на змену тактыкі антысавецкімі партыямі і плынямі, іх "імкненні прыстасавацца да ўмоў НЭПа і, абапіраючыся на еўрапейскую капіталістычную рэакцыю, нанесці па Савецкай уладзе ўдар з тылу". Прызнавалася дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі.

Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пра-жывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам задавальняе сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.

Аналагічныя працэсы адбываліся і ў маладзёжным руху. У верасні 1920 г. адбыўся I Усебеларускі з'езд Камуністыч-нага саюза моладзі, на якім прысутнічалі 40 дэлегатаў ад 3 тыс. чалавек. Больш за палову дэлегатаў з'езда складалі члены і кандыдаты ў члены КП(б)Б. Камсамол адразу ж суп-рацьпаставіў сябе іншым маладзёжным арганізацыям, такім, як "Труд і свет", "Яўрэйскі камсамол", "Юнацкі сіндыкалізм", "Саюз сялянскай моладзі" і інш. Да сярэдзіны 1920 х гг. усе гэтыя арганізацыі не без удзелу партыйных органаў і ЧК спынілі сваю дзейнасць.

Ліквідацыя БПС-Р, іншых арганізацый аслабіла пазіцыі дзеячаў існуючага ў эміграцыі ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі. Пэўны ўплыў на іх пазіцыю аказалі і мерапры-емствы па правядзенні НЭПа і беларусізацыі, а таксама аб'-яўленая ў ліпені 1923 г. сумесным дэкрэтам Цэнтральных выканаўчых камітэтаў СССР і БССР амністыя ўсім кіраўні-кам і радавым удзельнікам антысавецкіх арганізацый і фар-міраванняў, якія дзейнічалі ў 1918—1920-х гг. На нарадзе ў Берліне, якая адбылася ў кастрычніку 1925 г., большасць кіраўнікоў БНР аб'явілі аб роспуску сваіх палітычных цэнт-раў і арганізацый. У БССР усталявалася аднапартыйная па-літычная сістэма, ідэалогія Кампартыі станавілася даміную-чай. Намеснік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заход-няму краю I. Апанскі, выступаючы 18 жніўня 1925 г. на пасяджэнні Бюро ЦК КП(б)Б, заявіў: "На тэрыторыі Беларусі работа антысавецкіх палітычных партый: эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і анархістаў як арганізацыйна аформленых не адчуваецца". Такім чынам, да 1925 г. завяршаецца афармленне аднапартыйнай палітычнай сістэмы ў БССР.

Манаполія КП(б)Б на ўладу была замацавана ў Канстыту-цыі Беларускай ССР 1927 г., дзе адзначалася, што БССР з'яўляецца сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыя-ту, у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя. Усе дзяржаўныя органы павінны выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канфе-рэнцый і іх выканаўчых органаў.

Рашэнні партыйных органаў фактычна ставіліся вышэй рашэнняў заканадаўчых органаў. Гэта стварала адну з галоўных супярэчнасцей савецкай палітычнай сістэмы. Рэальна-га падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую не было. Улада станавілася не савецкай, а партыйнай.


Унутрыпартыйная барацьба


Яна вялася адначасова з барацьбой за ўсталяванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, хаця ўзнікла з часу стварэння КП(б)Б у 1919 г. Унутрыпартыйная барацьба ў КП(б)Б мела сваёй адметнай рысай тое, што вялася не толькі за верхавенства ў партыі асобных груп, але і па пытаннях яе стратэгіі, перш за ўсё па праблемах дзяржаўнага будаўніцтва і нацыянальнай палітыкі.

Ужо на I з'ездзе КП(б)Б выявіліся супярэчнасці паміж нацыянальна арыентаванай плынню (нацыянал-камуністы) — 3. Жылуновіч, I. Лагун, А. Чарвякоў і іншымі і дэнацыялі-заванай (інтэрнацыяналісцкай) — I. Алібегаў, А. Мяснікоў (Мяснікян), В. Кнорын (Кнорыньш), I. Рэйнгольд і інш. Ха-рактэрна, што пасля аб'яднання кампартый Літвы і Беларусі Ў 1919 г. у складзе ЦК Кампартыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі не было ніводнага беларуса. Барацьба паміж гэтымі плынямі прасочваецца на працягу 1920 г. — першай паловы 30 х гг.

У пачатку 1920-х гг. унутрыпартыйная барацьба ў КП(б)Б, ак і ў цэлым у РКП(б), разгарнулася па пытаннях сацыялістычнага будаўніцтва. IV з'езд КГІ(б)Б (люты-сакавік 1921 г.) падтрымаў ленінскую "платформу 10-ці", накіраваную супраць трацкістаў, і адзначыў неабходнасць весці рашучую барацьбу з вялікадзяржаўным шавінізмам і мясцовым нацы-яналізмам. Гэты аспект будзе праходзіць "чырвонай ніткай" у рашэннях практычна ўсіх з'ездаў КІІ(б)Б да смерці І. Ста-ліна.

Неабходна адзначыць, што на X з'ездзе РКП(б) (сакавік 1921 г.) была зачытана запіска, у якой гаварылася, што бела-рускія камуністы штучна ўводзяць беларускую нацыяналь-насць. Такіх поглядаў прытрымліваліся і некаторыя члены ЦК РКП(б), у прыватнасці М. Калінін, Л. Кагановіч і інш. I. Сталін як Народны камісар па справах нацыянальнасцей вельмі слушна зазначыў, што "існуе беларуская нацыя, у якой ёсць свая мова, адметная ад рускай, з прычыны чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай яго мове".

Можна лічыць, што рашэнні IV (люты-сакавік 1921 г.) і V (кастрычнік 1921 г.) з'ездаў КІ1(б)Б палажылі пачатак ажыццяўленню палітыкі беларусізацыі.

Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаў-нага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая ажыццяўлялася ў 1920-х гг. Яна ўключае шырокі спектр такіх важнейшых для нацыі праблем, як праблемы дзяржаўнасці, развіцця нацыянальнай эканомікі, вылучэння на кіруючую работу кадраў карэннай нацыянальнасці, развіцця нацыяналь-най адукацыі, навукі і культуры, роднай мовы і інш. Праб-лемы беларусізацыі неаднаразова абмяркоўваліся на з'ездах і пленумах ЦК КП(б)Б, з'ездах саветаў, пасяджэннях Цэнт-ральнага выканаўчага камітэта БССР. II сесія ЦВК БССР 15 ліпеня 1924 г. прыняла пастанову "Аб практычных мерах па правядзенні нацыянальнай палітыкі", у адпаведнасці з якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай. Гэта была вельмі важная, але толькі часовая перамога нацыя-нальна арыентаванай плыні КП(б)Б.


Случайные файлы

Файл
19224.rtf
referat.doc
150016.rtf
30807.rtf
43155.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.