Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі (60601)

Посмотреть архив целиком

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi












Рэферат па тэма

Айчанная вайна 1812 г. на Беларусі













Мiнск, 2007



Айчынная вайна 1812 г. на Беларусі



На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантынеце склаліся надзвычай напружаныя міжнародныя адносіны, якія перманентна выліваліся ў ваенныя канфлікты. Галоўнымі суб'ектамі еўрапейскай палітыкі з'яўляліся Англія, Расія і Францыя. якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона. захоплівала і ўсталеўвала кантроль над усе новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі. якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій. накіраваных супраць Францыі.

У 1806 г. была створана чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія. Прусія. Расія і Швецыя). Напалеон здолеў нанесці шэраг паражэнняў саюзнікам: 2(14) чэрвеня 1807 г. пад Фрыдландам (зараз г. Праўдзінск Калініградскай вобл. Расійскай Федерацыі) руская армія была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У такіх умовах расійскі імператар Аляксандр I быў вымушаны пагадзіцца на перамір'е якое прапанаваў яму Напалеон1.

25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 г. каля Цільзіта (зараз г. Савецк Калінінградскай вобл. Расійскай Федэрацыі) адбылася сустрэча двух імператараў і распачаліся перагаворы. вынікам якіх сталі падпісаны 7(19) ліпеня мірны дагавор і саюзны трактат, які меў антыбрытанскую накіраванасць. Было створана Герцагства Варшаўскае (1807. з тэрыторый былой Рэчы Паспалітай у свой час захопленных Прусіяй). да Расіі была далучана Беласточчына, якая ўваходзіла да гэтага часу ў склад Прусіі2.

Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, якая дапаўнялася палітычнай напружанасцю. Ваенныя дзеянні. якія пастаянна вяла Расія. патрабавалі вялікай колькасці рэкрутаў, на беларускіх землях знаходзіліся буйныя вайсковыя злучзнні, якія часта выкарыстоўвалі рэквізіцыенны спосаб забяспячэння харчамі і фуражом. Стабільнаму эканамічнаму развіццю перашкаджала і кантынентальная блакада Англіі, да якой Расія вымушана была далучыцца адпаведна ўмоў Цільзіцскага міру. Зразумела. што такая сітуацыя не магла падабацца мясцовай шляхце,. Да таго ж. яна была моцна незадаволена абмежаваннямі сваіх палітычных правоў, якое адбылося насля захопу Расіяй тэрыторый Рэчы Паспалітай. Частка шляхты (пераважна малазямельная і беззямельная) апынулася перад перспектывай увогуле пазбавіцца свайго прывільяванага становішча, што рэальна існавала ва ўмовах неабходнасці дакументальна даводзіць сваю дваранскую годнасць.

У шляхецскім асяроддзі існавалі трывалыя сімпатыі да Францыі - традыцыйнага саюзніка былой Рэчы Паспалітай у яе супрацьстаянні Расіі. Францыя дала прытулак многім эмігрантам былой Рэчы Паспалітай, частка якіх дабраахвотна пайшла ў французскую армію і самааддана служыла сваей новай радзіме. Значную ролю адыгралі і заявы Напалеона, у якіх ен казаў аб магчымасці ўзнаўлення былой Рэчы Паспалітай з яго дапамогай. Стварэнне ў 1807 г. Герцагства Варшаўскага быццам бы казала аб сур'езнасці намераў імператара французаў3.

Сярод шляхты (пераважна моладзі) у гэты час праявілася тэндэнцыя да руху ў польскую дзяржаву, дзе многія з іх паступалі на вайсковую службу. Гтга прымусіла расійскія ўлады прыняць шэраг захадаў, каб прыпыніць гэты працэс: секвестр і канфіскацыя маемасці, жорсткія судовыя прыгаворы.Тым не менш, будзе перабольшваннем сцвярджаць. што ўсе шляхецкае саслоўе безумоўна арыентавалася на Напалеона і Францыю. Пэўная частка шляхты даволі насцярожана пазірала на рэформы ў Герцагстве Варшаўскім. асаблівую заклавочанаснь выклікала адмена ў 1807 г. прыгоннага права. Для многіх шляхцічаў імя Напалеона было непарыўна звязана з французскай рэвалюцыяй. якая знішчыла ўсе феадальныя інстытуты. Узгадаю адно выказванне, якое абгрунтоўвае пазіцыю гэтай часткі шляхты: "3 пэўнага пункту гледжання нам жывецца лепш, чым у часы рэспублікі; мы ў значнай ступені захавалі тое, што дала нам радзіма. Нам цяпер не патрэбна баяцца ўманскай разні; хаця Польшчы няма, мы жывем у Польшчы, і мы палякі"4.

Частка магнатаў і буйных землеўласнікаў (М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі, А.Е. Чартарыйскі) звязвалі надзеі на аднаўленне ці аўтаномію Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі пад патранажам Аляксандра I. Такія планы распрацоўваў, у дачыненні да ўсей Рэчы Паспалітай. А. Чартарыйскі Частка магнатаў, жыхароў былога Вялікага княства Літоўскага. лічыла магчымым пайсці на стварэнне Вялікага княства Літоўскага - аўтаномнай адзінкі ў складзе Расіі. Актыўна і мэтанакіравана гэтую праблему распрацоўваў Міхал Клеафас Агінскі, які з 1810 г. знаходзіўся ў прыязных адносінах з расійскім імператарам. быў прызначаны сенатарам, атрымаў чын тайнага саветніка быў узнагароджаны расійскімі ардэнамі. Згодна яго плана (1811) меркавалася стварэнне з Валынскай, Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілеўскай, Мінскай, Падальскай губерняў, Беластоцкай і Тарнопальскай акруг асобнай правінцыі пад назвай Вялікага княства Літоўскага на чале з імператарскім намеснікам. Прадугледжвалася стварэнне асобных органаў па кіраванню гэтым утварэннем. заканадаўчым кодексам павінен быў стаць Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. польская мова станавілася афіцыйнай, пасады ў правінцыі павінны былі займацца выключна мясцовымі ўраджэнцамі і г.д. План аказаўся нерэалізаваным. але разам з тым адыграў пэўную ролю ў фарміраванні расійскай палітыкі на тэрыторыі заходніх губерняў імперы5і.

Расія і Францыя непасрэдную падрыхтоўку да вайны пачалі яшчэ ў 1810 г. Напалеон планаваў імклівымі ўдарамі паасобку разбіць разрозненыя рускія арміі. прымусіць Аляксандра 1 пайсці на перагаворы і прадыктаваць яму ўмовы міру. У рускага боку існавала некалькі варыянтаў разгортвання ваеннай кампаніі. прычым шмат што залежыла ад канкрэтных дзеянняў войскаў Напалеона. Адзін з варыянтаў прадугледжваў усяляк перашкаджаць прасоўванню французскай арміі ў глыб Расіі. вымотванне яе у ар'ергардных баях. адтэрміноўку генеральнага сражэння да моманту злучэння рускіх армій і дасягнення парытэту сіл.

У межах Літвы, Беларусі і Паўночнай Украіны былі сканцэнтраваны тры рускія арміі: 1-я (120 тыс. чалавек і 580 гармат) генерала М.Б. Барклая дэ Толі (штаб у Вільні). 2-я (50 гыс. чалавек і 180 гармат) генерала П.І. Баграціена (штаб у Ваўкавыску). 3-я (44 тыс. чалавек і 168 гармат) генерала А.П. Тармасава (штаб у Луцку). рзервны корпус Ф.Ф. Эртэля (37.5 тыс. чалавек) каля Мазыра6.

10 (22) чэрвеня Напалеон абвясціў Расіі вайну. а 12 (24) чэрвеня напалеонаўская "'Вялікая армія" пачала ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана ў раене Коўна, Цільзіта, Гродна. Першапачаткова межы Расіі перайшлі каля 450 тыс. чалавек, а ўвогуле Напалеон кінуў супраць Расіі каля 650 тыс. вайскоўцаў і 1372 гарматы.

Рускія арміі (1-я і 2-я) пачынаюць адыход з мэтай злучэння, ушчыльную за імі рухаюцца напалеонаўскія войскі. Беларусь робіцца арэнай жорсткіх крывапралітных ваеных дзеянняў, якія ахапілі большую частку нашай радзімы. 3-я руская армія прыкрывала кіеўскі напрамак і дзейнічала самастойна.

К пачатку жніўня пераважная частка Беларусі была акупіравана напалеонаўскім войскам, акрамя поўдня і Бабруйскай цытадэлі, абаронцы якой вытрымалі ўсе прыступы праціўніка. Тут да месца будзе кароткая хроніка падзей, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі:

10 (22) чэрвеня Францыя абвясціла Расіі вайну.

12 (24) чэрвеня войскі Напалеона пачалі ўварванне ў межы Расійскай імперыі фарсіраваннем Немана.

14 (26) чэрвеня Аляксандр I падпісаў Маніфест аб вайне,

16 (28) чэрвеня французская армія ўвайшла ў Вільну,

26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву ўрачыста ўступіў у Мінск, шлях 2-й рускай арміі на ўсход быў перарэзаны. аднак прамаруджанне Жэрома Банапарга дазволіла Баграціену пазбегнуць акружэння,

27-28 чэрвеня (9-10 ліпеня) сражэнне пад Мірам,

2(14) ліпеня рускія арміі пакінулі ўмацаваны лагер каля Дрысы і працягнулі адступленне на ўсход,

6-8 (18-20) ліпеня - 30 верасня (12 кастрычніка) абарона Бабруйскай цытадэлі,

11 (23) ліпеня бітва каля вескі Салтанаўка.

13-14 (25-26) ліпеня - сражэння каля мяст. Астроўна.

15 (27) ліпеня пад Кобрынам адбыўся бой паміж 2-й рус. дывізіей і французскай брыгадай ген.Кленгеля, французы былі вымушаны капітуліраваць, падзея была адзначана як першая перамога расійскай арміі над напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г.

16 (28) ліпеня - рускія пакінулі Віцебск.

16 (28) ліпеня - Напалеон у Віцебску сабраў Ваенны Савет.было вырашана перапыніць наступленне. замацавацца на дасягнутых рубяжах і прапанаваць Аляксандру 1 пачаць мірныя перагаворы,

18-20 ліпеня (30 ліпеня-1 жніўня) Клясціцкія баі,

30 ліпеня (12 жніўня) - Напалеон выступіў з Віцебска на Смаленск.

У гістарычнай літаратуры вынікі сражэнняў ацэньваюць па-рознаму, але калі ўлічваць. што рускія арміі адступалі, то можна казаць аб перамогах напалеонаўскіх войскаў. Насельніцтва Беларусі да прышэльцаў аднеслася неадназначна. Гарадское насельніцтва (польскае і спаланізаванае) з надзвычайнай помпай наладжвала ўрачыстыя цырымоніі сустрэч. Гарадскія дэпутацыі сустракалі войскі яшчэ за гарадской заставай. падносілі хлеб-соль, урачыста віталі. Пры ўваходзе ў горад французаў сустракала большасць гарадскога насельніцва, магістраты і цехі віталі пераможцаў цэхавымі харугвамі, усцілалі вуліцы кветкамі і г.д. У "Вялікай арміі" бачылі вызваліцелей і збавіцелей ад рускай акупацыі.


Случайные файлы

Файл
175102.rtf
133104.rtf
158401.rtf
160034.rtf
93155.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.