Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча (60583)

Посмотреть архив целиком













Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча



ЗМЕСТ


1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІVV стст

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу

3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы

4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча

5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці

6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння

7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ



1. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІV-ХV стст


З моманту ўтварэння ВКЛ яго ўсходнеславянскі этнічны пад-мурак заставаўся вызначальным. Далучэнне новых усходнеславянскiх зямель у другой палове ХІУ пачатку ХV cтст. iстотна павялiчыла вагу «рускага» (усходнеславянскага) элемента ў дзяржаве. У гады княжан-ня Альгерда і Вітаўта завяршылася ўваходжанне ў дзяржаву беларус-кіх этнічных тэрыторый і большая частка колішняй славяна-рускай дзяржавы разам з яе сталіцай – горадам Кіевам. У ліку шляхоў пашы-рэння дзяржавы былі мірныя і ваенныя, дабрахвотныя і гвалтоўныя. Не апошнюю ролю адыгрывалі дынастычныя шлюбы. Усё гэта і іншае абумоўлівала розны статус кожнай з уключаных зямель, але, як правіла, кожная з іх, саступіўшы частку ўпраўленчых функцый цэнтраль-най уладзе, захоўвала ранейшы жыццёвы ўклад.

Устараненне пагрозы крыжацкага і мангола-татарскага заваяван-ня спрыяла імкліваму развіццю ВКЛ, яго сельскай гаспадаркі, рамяст-ва і гандлю, росту гарадоў і мястэчак; фарміраванню ўласцівага разві-тому феадалізму сацыяльнай структуры; уздыму матэрыяльнай і ду-хоўнай культуры жыхароў.

Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае аб’яднала ў сабе народы сучаснай Беларусі, Прыбалтыкі, Украіны і Расіі. Перавага ўс-ходнеславянскіх (9/10) зямель і іх насельніцтва (8/10) абумовіла маг-чымасць пашырэння на балтаў уплыву больш перадавой на той час матэрыяльнай і духоўнай культуры. Лiтоўскiя феадалы ўспрынялi бе-ларускую культуру i выкарыстоўвалі беларускую мову ў паўсядзён-ным ужытку. Менавiта пры іх «руская» мова набыла ролю афiцыйнай, дзяржаўнай. Значныя зрухі ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і культурным жыцці паспрыялі далейшаму этнагенезу беларусаў

2. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу


У этнічнай гісторыі Беларусі перыяд утварэння і развіцця ВКЛ цесна звязаны з фарміраваннем беларускай народнасці. У ліку вызна-чальных фактараў гэтага працэсу – палітычны, які абумовіў кансаліда-цыю беларускага этнасу ў складзе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Негвалтоўнае, дагаворна-дабрахвотнае аб’яднанне ў яго складзе звыш дваццаці ўсходнеславянскіх княстваў прычынілася да складван-ня адной этнічнай тэрыторыі і абумовіла іх актыўнае далейшае ўзае-мадзеянне ў агульных інтарэсах. Нягледзячы на захаванне за ўсходнімі землям Падзвіння і Падняпроўся істотнай аўтаноміі, у межах ВКЛ адбылося ўсталяванне моцнай цэнтралізаванай улады вялікага князя з апаратам кіравання, адзіным заканадаўствам і дзяржаўнай мо-вай, што паклала канец сепаратызму ўдзельнай знаці.

Важнейшым фактарам, якія паспрыяў фарміраванню беларускай народнасці, быў эканамічны. Менавіта ён абумовіў кансалідацыю ўс-ходнеславянскіх зямель пад час утварэння ВКЛ і ў далейшым такжа станоўча ўздзейнічаў на ўзнiкненне беларускай народнасцi у ХIV-ХVI стст., калі феадальны спосаб вытворчасці дасягнуў свайго росквіту. Змены ў сельскай гаспадарцы (выкарыстанне новай тэхнікі і тэхналогіі земляробства, валочная памера, удасканаленне сістэмы павіннас-цей, развіццё фальваркаў) станоўча адбіліся на ўраджайнасці і таварнасці збожжа, забеспячэнні гарадоў прадуктамі і сыравінай.

Прагрэс у сельскай гаспадарцы абумовіў уздым рамяства і далей-шае развіццё гарадоў. Натуральным працягам гэтых працэсаў стала ўзнікненне мястэчак, якія яшчэ больш умацоўвалі сувязь паміж гора-дам і вёскай як у эканамічным, так і культурным плане.

Фарміраванне беларускай народнасці адбывалася ў працэсе раз-вiцця феадальных адносiн, калі пачалі складвацца саслоўныя групы насельнiцтва са строга азначаным колам правоў і абавязкаў для кож-най з іх. Вызначальную ролю ў дзяржаве адыгрывалі свецкія і духоў-ныя феадалы. У ВКЛ з ХІІІ ст. асноўная маса свецкіх феадалаў назы-валася баярамі, якія з’яўляліся нашчадкамі Полацкага і Тураўскага княстваў. У ХІV ст. да іх далучылася літоўская, а ў ХV – жамойцкая знаць. З 1413 г. у дзяржаўных актах узнік тэрмін «баяры-шляхта», а з другой чвэрці ХVІ ст. ён стаў выкарыстоўвацца пастаянна. У ХІV–ХV стст. сталі вылучацца князі, знатныя баяры (паны) і інш. На ніжэйшай прыступцы знаходзілася дробная шляхта.

Сацыяльная структура гарадоў і мястэчак была больш разнастай-най (саслоўі мяшчан, расмеснікаў, купцоў; заможныя пласты і гарад-скія нізы), але па нацыянальнай прыкмеце іх жыхарства ўяўляла пера-важна аднародную беларускамоўную супольнасць, цесна звязаную з аграрнай часткай насельніцтва ВКЛ. Нягледзячы на існаваўшыя мiж-саслоўныя (паміж сялянамі і феадаламі) і ўнутрысаслоўныя (паміж шляхтай і святарамі розных веравызнанняў) супярэчнасці, існаваўшая ў ВКЛ сацыяльная структура спрыяла фарміраванню агульных дзяр-жаўных і нацыянальных інтарэсаў грамадства. Але ў працэсе склад-вання беларускай народнасці вызначыліся і пэўныя цяжкасці, звяза-ныя з арыентацыяй кіраўніцтва ВКЛ на палітычны саюз з Польшчай, што прывяло да акаталічвання не толькі літоўскай, але і часткі ўсход-неславянскай (праваслаўнай) знаці. У выніку асноўная (этнаствараль-ная) маса насельніцтва вёсак і гарадоў стала губляць сваю палітычную і духоўную эліту, без удзелу якой працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці хоць і працягваўся, але зрабіўся некіруемым, стыхій-ным і лакалізаваным.

Таму ва ўмовах існавання шматканфесійнай і поліэтнічнай дзяржавы, дзе назіралася прыкметная аўтаномія асобных зямель і гарадоў з магдэбургскім правам, людзі звычайна ідэнтыфіка-валі сябе па традыцыі (русічы, рускія), па месцы пражывання (магі-лёўцы, палачане), па племянной прыналежнасці (літва, літоўцы, жму-дзіны). Найбольш распаўсюджанай з’яўлялася саманазва «літвіны».

Такім чынам, утварэнне моцнай дзяржавы – ВКЛ, аб’яднанне ў яго межах многіх былых княстваў Кіеўскай Русі зямель з пераважаў- шым усходнеславянскім насельніцтвам, развітая эканоміка і гаспадар-чыя сувязі, наяўнасць беларускай мовы (гутарковая і літаратурная) за-канадаўства (прывілеі, Судзебнік, Статут 1529 г.), усведамленне на-цыянальнай ідэнтычнасці, традыцыі і культура – усё гэта сведчыла аб узнікненні ў межах ВКЛ беларускай народнасці.


3. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа і яго саманазвы


Тэорыя ўзнікнення беларускага народа ўключае ў сябе некалькі канцэпцый. Так, аўтары крывіцкай канцэпцыі (В. Ластоўскі і інш.) лі-чаць, што продкамі беларусаў з’яўляліся толькі крывічы. Аўтары кры-віцка-дрыгавіцка-радзіміцкай канцэпцыі (М. Доўнар-Запольскі і інш.) лічаць продкамі беларусаў не толькі крывічоў, а і дрыгавічоў і радзімічаў. Аўтары балцкай канцэпцыі (В. Сядоў і інш.) лічаць, што беларуская народнасць узнікла ў выніку асіміляцыі ўсходнімі славянамі балтаў. Прыхільнікі канцэпцыі старажытнарускай народнасці лічаць, што беларуская, а таксама руская і ўкраінская народнасці ўзнікла пасля распаду Кіеўскай Русі і выніку раз’яднання адзінай старажытна-рускай народнасці. Паводле даследаванняў М. Піліпенкі, у ІХ-Х стст. у выніку змешвання славян і балтаў узніклі не беларусы, а крывічы, дрыгавічы і радзімічы, і ў канцы ІХ - пачатку ХІ стст. яны з іншымі ўсходнеславянскімі плямёнамі склалі новую агульнаславянскую этніч-ную супольнасць. Тэрыторыя іх сумеснага пражывання атрымала наз-ву «Русь», а насельніцтва пачало звацца русічамі, русінамі і інш.

Адносна словаспалучэння «Белая Русь» навукоўцы выказваюць самыя розныя думкі. Першыя спробы адказаць на гэтае пытанне спа-радзілі рамантычна-эмацыянальныя версіі: маўляў, назва паходзіць ад колеру ільнянога адзення мясцовых жыхароў (В. Тацішчаў), ад колеру іх валасоў (Я. Карскі), ад вялікай колькасці рэк і азёр і іх чысціні (П. Крапівін), вялікай колькасці снегу і г. д.

Больш пераканаўчай здаецца думка, у адпаведнасці з якой на-прамкі свету (поўнач-поўдзень, захад-усход) пазначаліся асноўнымі колерамі: адсюль – Чорная, Чырвоная, Белая Русь. Ёсць меркаванне, што назва «Белая Русь» адбіла ў сабе рэлігійны аспект як проціпа-стаўленне хрысціянства язычніцтву (Чорная Русь). І нарэшце, не вы-ключана, што пад Белай Руссю варта разумець асобныя землі колішняй Кіеўскай Русі, якія не былі заваяваны мангола-татарамі, і таму быццам захавалі хрысціянскую чысціню.

Яшчэ большыя навуковыя спрэчкі выклікае праблема лакалізацыі тэрыторыі «Белай Русі» у сярэднявеччы і нават пазней. Часам з гіста-рычных крыніц вынікае інфармацыя, якае дазваляе адвольна тракта-ваць месцазнаходжанне колішняй «Белай Русі». Так, англійскі місія-нер ХІІІ ст. пакінуў запіс аб Alba Ruscia, якая размяшчалася паміж Ту-равам і Псковам. Крыху дакладней за іншых дае інфармацыю італья-нец Гваньіні, які ў 1578 г. лакалізаваў Белую Русь у раёне Кіева, Ма-зыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і Северскай зямлі. Прывілей Стэфана Баторыя ад 1581 г, выдадзены рыжскім куп-цам, дазваляў ім гандляваць у межах «Ліфляндыі, Жмудзі, Літвы і Белай Русі». С. Старавольскі ў сваёй кнізе «Польшча, ці апісанне ста-новішча каралеўства Польскага» (1632) прыгадваў у межах Белай Русі Новагародскае, Мсціслаўскае, Віцебскае, Менскае, Полацкае і Сма-ленскае ваяводствы. Такім чынам, гэтая назва распаўсюджвалася толь-кі на ўсходнія тэрыторыі ВКЛ. Гэтая акалічнасць яскрава выявілася праз 20 гадоў, калі цар Аляксей Міхайлавіч у гонар перамог над Рэччу Паспалітай узбагаціў свой тытул словамі «Вялікі князь Літоўскі, Бе-лыя Расіі і Падольскі». Відавочна, што манарх не атаясамліваў «Белую Русь» з Расіяй.

Сам тэрмін «беларускі» у дачыненні да яе тэрыторыі з’явіўся пас-ля падзелаў Рэчы Паспалітай, калі на яе ўсходніх землях была створа-на Беларуская губерня з цэнтрам у Віцебску, а пазней – Беларускае генерал-губернатарства. У далейшым яны выйшлі з афіцыйнага адміні-страцыйна-тэрытарыяльнага і геаграфічнага ўжытку. Іх месца занялі назвы «Паўночна-Заходні край» (з 1840-х), «Паўночна-Заходняя воб-ласць (1917)», «Заходняя вобласць» і інш.

Адпаведна ўкараненню ў грамадскую свядомасць назвы беларус-кіх зямель на розных этапах іх развіцця ішло фарміраванне этноніма «беларусы». Як вынікае з актаў цара Аляксея Міхайлавіча, у ХVІІ ст. у дачыненні большасці насельніцтва, галоўным чынам, усходняй часткі ВКЛ, выкарыстоўвалася назва «беларусцы». У больш позні час яна трансфарміравалася ў «беларусы» і замацавалася за народам ужо пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі. Пры гэтым спатрэ-біўся даволі працяглы час (ХІХ-ХХ ст.), каб беларусы пачалі ўсведам-ляць сваю нацыянальную ідэнтычнасць.


4. Духоўнае жыццё балтаў і ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча


На аснове сінтэзу першабытных форм рэлігійных вераванняў у балтаў адбываўся пераход да больш складаных, з пакланеннем новым боствам. У іх вераваннях адбіліся асноўныя гаспадарчыя заняткі. Пля-мёны днепра-дзвінскай культуры выплаўлялі з бронзы фігуркі коней. Жыхары мілаградскіх паселішчаў Паўднёвай Беларусі, акрамя коней, пакінулі фігуркі буйной рагатай жывелы і сабак. Акрамя жывёлага-доўлі, людзі працягвалі займацца паляваннем, аб чым сведчаць зной-дзейныя археолагамі амулеты з іклаў мядзведзя і дзіка.

Славяне, рассяліўшыся на балцкіх землях, не аддзяляілі сябе ад прыродных сіл. З асваеннем прасторы – лясоў, рэк, балот – яны зася-лялі іх духамі, добрымі і злымі, запазычыўшы многае з балцкіх рэлі-гійных уяўленняў, у тым ліку веру ў магічную сілу каменных сякер, якія засталіся ў спадчыну ад продкаў. Большасць навакольных аб’ек-таў і прыродных сіл было звязана з земляробствам, паколькі менавіта гэты занятак забяспечваў славянам стабільнае існаванне, а пагібель пасеваў пагражала ўсяму роду. У гэтай сувязі аб’ектам пакланення стала неба з сонцам, дажджом і іншымі стыхіямі, а політэістычная рэ-лігія знайшла ўвасабленне ў язычніцтве. Менавіта яно да прыняцця хрысціянства і нават крыху пазней адыгрывае вызначальную ролю ў культуры ўсходніх славян.

Разлажэнне родавага ладу, якое ўзмацнілася ў жалезным веку, адбілася і на тым, што ва ўяўленні старажытных людзей склалася іерархія багоў. Верхнюю прыступку пантэону самыя галоўныя з іх, уладары верхняга яруса неба – Дзіў (Сварог), Род, Стрыбог (бацька ўладара вятроў, дзядуля вятроў). Дзіў – бог неба, прабацька ўсяго існага – і святла, і багоў, і людзей. Ён жа быў адным з увасабленняў Сварога (па-старажытнаіндыйскаму «сварга» – неба) – бога нябеснага агню. Духа агню зямнога звалі Сварожычам.

На другім этапе ў славянскім язычніцтве ўзмацняецца і разві-ваецца культ продкаў, звязаны з Родам – творцам Сусвету і Рожаніц – багінь урадлівасці. Аб значнасці бога сведчыць мноства агульназнач-ных слоў усходнеславянскай моўнай групы: «род», «родзічы», «радня», «радзіма», «прырода», «ураджай», «народ».

Крыху ніжэй размяшчаліся багі другога яруса сусвету з сонцам і зямлёй начале з сынам Сварога – Дажбогам. Ён быў богам сонца, ся-зоннага сонечнага цяпла, часу выспявання ўраджаю. Славяне лічылі сябе ўнукамі Дажбога. Блізкім да Дажбога (а магчыма, братам) быў Стрыбог – бог паветраных стыхій уладар вятроў.

Хорс – боства сонечнага дыска (але не света) быў неаддзельным дадаткам да вобраза Дажбога-сонца і саступаў яму ў іерархіі.

На трэцім этапе развіцця язычніцкай рэлігіі іерархію багоў узна-чаліў уладар Сусвету, бог грома і маланкі, апякун ваенных дружын Пярун. Ва ўяўленні славян гэта быў немалады мужчына са срэбнай га-лавой, залатымі вусамі і барадой. Узброены грамавымі стрэламі, сяке-рай, камянямі. У нябёсах едзе на калясніцы або верхам на кані. Каб улагодзіць бога грому і маланкі, абараніць жытло ад пажару, людзі усталёўвалі на даху магічны знак у форме кола з шасцю спіцамі-пром-нямі. Каб забяспечыць сухое надвор’е падчас жніва, 20 ліпеня земля-робы – балты і славяне – святкавалі дзень Перуна, прыносячы яму шчодрыя ахвяраванні. У яго гонар гонар заўсёды гарэў Зніч – свя-шчэнны агонь. У Х ст., пры князю Ўладзіміру, Пярун стаў лічыцца га-лоўным у ўсходнеславянскай іерархіі багоў.

Сымаргл – бог насення, парасткаў і каранёў раслін, пасрэднік па-між вярхоўным боствам і зямлёй. Яго знешні выгляд нагадвае «са-баку-птушку», грыфона.

Крыху ніжэй у славянскім пантэоне багоў змяшчаўся Вялес (у балтаў Вяльняс) – бог хатняй жывёлы, апякун статкаў. Яго ж лічылі апекуном паляўнічых, крыніц і вусцяў рэк. У сваім самым раннім ува-сабленні ён меў выгляд воўка, мядзведзя, змяі, а пазней і чалавека-падобнай істоты.

Мокаш – старажытная багіня зямлі, маці ўраджаю і ўрадлівасці. Яе шанавалі як багіню ўдалага лёсу. Мокаш – жанчына з вялікай га-лавой і доўгімі рукамі – ахоўвае хатнюю гаспадарку і дабрабыт.

Вызначальная залежнасць славян ад земляробства адбілася ў іх вераваннях у існаванне шматлікіх багоў і духаў земляробства, апека-ваўшых поле. Поры года таксама ўвасабляліся ў боствах. Так, Цёця лічылася багіняй лета і звязаных з ім урадлівасці і дабрабыту. Жыцень – боства восені, багацця, ураджаю, гаспадар поля. Зімні бог Зюзя – стары, сівы, барадаты, неабуты, без шапкі, але цёпла апрануты.

Вытворчая праца славян, іх заняткі паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам, вырабам прылад працы, адзення, хатняй гаспадаркай, а таксама сямейнае і грамадскае жыццё, былі прасякнуты верай не толькі ў існаванне вышэйшых боскіх істот, але добрых (карысных) і злых (шкодных) сіл. У іх ліку – лесавік, гаспадар леса, лясны дух, уяўляўся вялікай і вельмі моцнай істотай, які палохаў людзей рогатам і прымушаў іх блукаць па лесе. Вадзянік – дух з рагамі і лапамі, які жыве ў чорнай вадзе. Русалкі – ва ўяўленнях усходніх славян з’яўляюцца, па-першае, духамі вады; па-другое, міфалагічнымі персанажамі культу ўрадлівасці, апякункамі раслін; і, па-трэцяе, шкоднымі істотамі. Чур – дух продкаў захоўваў жывых родзічаў ад бед, няшчасцяў і нячыстай сілы. Ад чура бярэ пачатак дамавік, дух з выглядам гаспадара дома або старога дзеда, які ахоўвае хату і маёмасць. У запечку могуць жыць злыдні, якія прыносяць гаспадарам няшчасці. Такімі ж злымі духамі з’яўляліся бесы, прывіды – душы памерлых ад ліхой смерці, упыры – самазабойцы ці істоты, народжаныя ад нячыстай сілы. Бліз-кія да ўпыроў духі памерлых – наўі – мелі выгляд птушак, якія пры-лятаюць з выраю і нясуць людзям шкоду.

Смерць чалавека не заўсёды ўспрымалася славянамі як трагедыя. Часцей за ўсё яна разглядалася як яго пераход у іншы, замагільны свет, які на іх думку, размяшчаўся на небе. Агульнаславянскае слова «ирье» (рай, нябёсы) нагадвае беларускае «вырай». У VІ-ІХ стст. у славян пераважаў абрад трупаспалення, звязаны з верай у неба як мес-ца жыхарства душ, куды яны трапляюць разам з дымам ад пахаваль-нага вогнішча. Прах памерлага, змешчаны ў гаршчок для ежы, хавалі ў магілах або курганных насыпах. Хавалі і пад дзвярыма жытла, адсюль пайшла прыкмета не вітацца і не перадаваць рэчы праз парог.

З ІХ ст. продкі адмовіліся ад крэмацыі і перайшлі да сучаснага метада пахавання ў дамавіне, з закопваннем яе ў магільнай яме.

Гаспадарчыя поспехі славян, удасканаленне грамадскіх адносін, прагрэс у духоўнай сферы абумовілі з’яўленне развітых форм языч-ніцкай абраднасці як арганізаванай і ўпарадкаванай сістэмы магічных дзеянняў. У іх ліку Радуніца, Каляды, Грамніцы, Гуканне вясны, Да-жынкі. Асаблівую значнасць у славянскай абраднасці меў культ прод-каў, увасоблены ў свяце «Дзяды», якое адзначаецца 26 кастрычніка.

Найбольшая колькасць святаў звязана з культам Сонца – у тым ліку Купалле, якое святкавалася ў ноч на 24 чэрвеня, і Каляда – з 26 снежня па 6 студзеня.

Такім чынам, у балтаў і славян існавалі развітыя формы рэлігіі, якія дапамагалі ім жыць у гармоніі з прыродай і задавальняць свае гаспадарчыя і духоўныя патрэбы.


5. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці


У 980 г. наўгародскі князь Уладзімір, заваяваўшы кіеўскі трон, у мэтах умацавання дзяржавы ўвёў адзіны для ўсіх культ язычніцкіх багоў. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», князь «усталяваў на па-горку над дваром церамным Перуна драўлянага, а галава яго срэбная, а вус залаты, і Хорса, Дажбога, і Стрыбога, і Смаргла, і Мокаш». Але ў 988 г. па палітычных матывах ён прыняў рашэнне далучыць супляменнікаў да хрысціянства і з дапамогай візантыйскіх святароў пера-весці ўсё насельніцтва ў новую веру. Праз колькі год на Беларусі былі створаны першыя епархіі з цэнтрамі ў Полацку (992) і Тураве (1013).

З пачаткам распаўсюджання на ўсходзеславянскіх землях хрысці-янства не разбурала язычніцкага духоўнага асяроддзя. Людзі не адразу прызвычаіліся да яго: гэты працэс найперш ахапіў гарады, а сяляне як падаўляючая большасць насельніцтва яшчэ даволі працяглы час спа-вядала веру сваіх продкаў. Так, у эпічным творы «Слова пра паход Ігаравы», датаваным ХІ-ХІІ стст., часта згадваюцца паганскія багі.

У выніку хрысціянізацыі важнейшым здабыткам насельніцтва Кіеўскай Русі стала распаўсюджанне «слова боскага», напісанага на сла-вянскай мове балгарскімі манахамі Кірылам (827-869) і Мяфодзіем (815-885). Акрамя рэлігійных кніг, упрыгожаных адмысловымі літа-рамі і мініяцюрамі, сталі з’яўляцца летапісы, у якіх асвятляліся міну-лыя і бягучыя («из лета в лето») падзеі. У іх ліку «Аповесць мінулых гадоў» (пачатак ХІІ ст.), Іпацьеўскі летапіс (ХІІ-ХІІІ стст.) і інш.

Цэнтрамі пісьменства і адукацыі з’яўляліся манастыры і цэрквы. Менавіта пры іх узніклі першыя школы і сховішчы кніг. Статус хры-сціянства як дзяржаўнай рэлігіі абавязаў яе іерархаў клапаціцца аб падрыхтоўцы адукаваных кадраў не толькі для сваёй патрэбы, а і для княскага двара. Не менш важную ролю адыгрывалі летапісцы і пе-ракладчыкі, прапаведнікі і настаўнікі разам са «словам божым» пра-пагандавалі маральныя і эстэтычныя ўзоры, стымулявалі цягу людзей да адукацыі, фарміравалі агульнаславянскія духоўныя каштоўнасці.

У ліку самых славутых прадстаўнікоў хрысціянскай асветы і аду-кацыі на Беларусі – Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.). Дачка князя Георгія і ўнучка Ўсяслава Чарадзея, Прадслава, прыняўшы пострыг і імя Еўфрасіння, прысвяціла сябе служэнню богу і людзям. Яна пра-цавала над збіраннем, перакладамі грэчаскіх рэлігійных твораў і зай-малася перапісваннем кніг, якія разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі і за яе межамі. Пры манастырах яна адкрыла дзве школы, (у тым ліку адну для дзяўчынак), дзе, акрамя пачатковых ведаў, дзеці знаёміліся з прыродазнаўствам, медыцынай, рыторыкай, (асобныя з іх) паэтыкай, вывучалі стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы.

У 1161 г. па заказу Еўфрасінні полацкі майстра Лазар Богша зра-біў крыж, які да гэтага часу лічыцца не толькі шэдэўрам старажытнага мастацтва, але і духоўным сімвалам праваслаўных вернікаў Беларусі.

Другім славутым асветнікам з’яўляецца Кірыла Тураўскі (каля 1130 – каля 1182 гг.). Напісаныя ім «Словы» (павучэнні) прынеслі яму славу прапаведніка. На гэтай ніве ён праславіўся яшчэ больш і набыў прозвішча «Златавуста», калі ў 1161 г. стаў тураўскім епіскапам.

Выдатным царкоўна-палітычным дзеячам, мысліцелем і асветнікам свайго часу быў Клімент Смаляціч (? – пасля 1164 г.). Ён сам набыў высокую адукацыю і прапаведаваў прыярытэт духоўных каш-тоўнасцей над матэрыяльнымі.

У ліку дасягненняў усходнеславянскіх літаратараў – мастацкі твор «Слова пра паход Ігаравы», дзе адбіліся сапраўдныя гістарычныя падзеі. Твор прасякнуты ідэямі братэрства славян, любові да Радзімы.

З’яўленне рукапісных кніг стымулявала распаўсюджанне пісь-менства. У ліку матэрыяльных доказаў ранняга яго існавання на Бела-русі, з’яўляецца полацкая пячатка Х ст., надпісы на Барысавым і Раг-валодавым камянях. Аб тым жа сведчаць знойдзеныя тагачасныя пры-стасаванні для пісьма – пісалы; лісты, напісаныя на бярозавай кары – «берасцяныя граматы». У ліку асоб, якія валодалі пісьменствам, былі не толькі святары, а і свецкая знаць, купцы і рамеснікі.

Вызначальны ўплыў хрысціянства на духоўнае жыццё жыхароў Беларусі ўвасобіўся ў архітэктуры. Разам з драўлянымі храмамі ў ХІ-ХІІ стст. з’явіліся мураваныя, выкананыя мясцовымі дойлідамі ў ві-зантыйскім стылі, у Полацку (сабор Св. Сафіі, Барысаглебскі мана-стыр, Спаса-Еўфрасінеўская царква), Віцебску (Благавешчанская цар-ква), Гародні (Каложская царква, Ніжні храм). Па сваім прызначэнні храмы з’яўляліся не толькі культавымі пабудовамі а сховішчамі кніг, майстэрнямі па іх пераспісцы, памяшканнямі для навучання дзяцей. Пад час нападу ворага храмы маглі паслужыць абарончымі аб’ектамі.

Рэлігійная тэматыка знайшла яскравае ўвасабленне ў манументальным (фрэскі) і дэкаратыўным мастацтве, іканапісе. Хрысціянская сімволіка сталі выцясняць язычніцкія амулеты і талісманы. Высокага развіцця дасягнула кніжная мініяцюра – выкананыя рознакаляровымі фарбамі малюнкі, заглаўныя літары, арнаменты. Усе пісьмовыя кры-ніцы ХІ-ХІІІ стст. – летапісы, павучэнні, казанні, летапісы, мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі.



6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння


Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ванне ў ХІV-ХVІ стст. новай этнічнай супольнасці – беларускай на-роднасці. Адным са стваральных кампанентаў гэтага працэсу з’явілася развіццё нацыянальнай культуры. Яе матэрыяльная складаючая ўвасо-білася ва ўдасканаленні прылад працы, павелічэнні рамесных спецыя-лізацый, вырабе новай прадукцыі (кафля, шкло, папера), утварэнні цэ-хавай сістэмы, з’яўленні новага тыпу паселішчаў (мястэчка) паляп-шэнні планіроўкі і ўмацаванні гарадоў і інш.

Духоўная культура беларускіх зямель з моманту іх уваходжання ў склад ВКЛ абапіралася на ўсходнеславянскую традыцыю, што адбі-лася ў фальклоры (быліны, паданні, казкі), народных святах (Каляды, Купалле) і забавах. Нягледзячы на процідзеянне царквы, усе здабыткі народнай творчасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, узбагача-ліся новымі творамі, фарміруючы нацыянальны характар народа і яго літаратурную мову.

Пад уздзеяннем сацыяльна-эканамічных, палітычных, культур-ных і іншых фактараў мова новай духоўнай літаратуры паступова адыходзіла ад царкоўна-славянскіх узораў. Так, «Сказанне аб літоў-скіх пакутніках» (XIV ст.) было напісана на мове, зразумелай боль-шасці насельніцтва. У значнай ступені гэта знайшло ўвасабленне ў ле-тапісных творах – «Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх» (20-я гады XV ст.), а таксама беларуска-літоўскі летапіс (1446 года), «Хроніка Вялі-кага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца». Усе яны напоўнены апісаннем шматлікіх ратных падзей, прасякнуты гонарам за сваю дзяржаву і яе князёў. Такім чынам, разнастайныя падзеі з гіс-торыі ВКЛ і яго народа закладалі падмурак нацыянальнай літаратуры.

Далейшае яе развіццё звязана з пачаткам новага этапа ў развіцці заходнееўрапейскай культуры – эпохі Адраджэння (Рэнесансу), якая канцэнтравалася не на богу, а на чалавеку як самадастатковай істоце з уласцівымі яму свабодай, духоўнай і фізічнай прыгажосцю, ствараль-най дзейнасцю. Да гэтага часу (канец ХV-пачатак ХVІ стст.) у ВКЛ, найперш у гарадах і мястэчках, дзе існавала магдэбургскае права, так-сама ўзніклі перадумовы для распаўсюджання гуманістычных ідэй. Адным з першых іх прыхільнікаў і прапагандыстаў быў Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1550), выхадзец з Полацка, выпускнік Кра-каўскага і Падуанскага ўніверсітэтаў, бакалаўр свабодных навук і док-тар медыцыны. У 1517 г. у Празе выйшла з друку «Библия руска, вы-ложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Мэтай сваёй працы ён бачыў не толькі ўмацаванне ў «людей посполитых» хрыс-ціянскай веры і маралі, але і іх «научение». Таму ж спрыялі прадмовы, сказанні і пасляслоўі, народны каляндар – «Малая падарожная кніжы-ца са Святцамі і Пасхаліяй», выдадзеныя ў Вільні, у якіх аўтар выявіў свае перадавыя філасофскія, маральна-этычныя погляды.

Выдавецкая дзейнасць Скарыны значна наблізіла кнігу да чытача як па яе кошту, так і па даступнасці зместу. Характэрна і тое, што на-друкаваная ім Біблія з’явілася на мове, зразумелай усім усходнім сла-вянам. Яго подзвіг як грамадзяніна і гуманіста заключаўся і ў тым, што ён падрываў манаполію царквы на распаўсюджанне слова боска- га, праз свае кнігі даваў магчымасць простым людзям самастойна далучыцца да духоўных і свецкіх каштоўнасцей.

Новыя, уласцівыя эпосе Адраджэння гуманістычныя рысы, знай-шлі ўвасабленне ў творах выдатнага беларускага паэта Міколы Гу-соўскага (каля 1480 – пасля 1533). Напісаная ім у Рыме на лацінскай мове паэма «Песня пра зубра» і выдадзеная ў Кракаве (1523), яна ха-рактарызуе аўтара як патрыёта і прыхільніка мірнага, стваральнага жыцця народа ВКЛ на чале з моцным і мудрым князем. На думку аў-тара, зубр як сімвал гэтага народа велікадушна ставіцца да ўсіх, хто не нясе яму шкоды, і бывае бязлітасным, калі яму пагражае небяспека.

У 1529 г. быў прыняты і пачаў дзейнічаць Літоўскі Статут, які з’яўляўся не толькі зводам тагачасных законаў, але і ўзорам палітыч-най і прававой культуры. Ідэя Статута аб вяршэнстве закона для ўсіх – выводзіла яе аўтараў у ранг мысліцеляў сусветнага маштабу.

Барацьбе супраць усеўладдзя каталіцкай царквы адпавядала твор-часць Сымона Буднага (каля 1530 – ?) выпускніка Кракаўскага ўнівер-сітэта, заснавальніка друкарняў у Нясвіжы (1562), (разам з Я. Кішкам) і Лоску. Як прадстаўнік пратэстанцкай плыні, ён выдаў асновы рэфар-мацыйнага вучэння на беларускай мове «Катэхізіс», творы «Пра ап-раўданне грэшнага чалавека перад Богам» і пераклад Новага Запавету (1574). С. Буднаму належаць палемічныя трактаты ў абарону вяршэн-ства закона, верацярпімасці, асветы народа, роднай мовы.

Творчасць Васіля Цяпінскага (Амельяновіча) (каля 1540–?) як ас-ветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца таксама звязана з часам Рэфарма-цыі на Беларусі. Яму належыць першы пераклад і выданне на бела-рускую мову Евангелля ва ўласнай друкарні. Як шчыры патрыёт сваёй зямлі, В. Цяпінскі выступаў за выкарыстанне роднай мовы ў набажэн-стве, навуцы, літаратуры, за навучанне на ёй дзяцей і г. д.

Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу і Рэфармацыі, а таксама асветнікаў-гуманістаў, стан адукацыі ў ВКЛ істотна палепшыўся. У параў-нанні з ХІІІ-ХV ст., калі пераважалі манастырскія, царкоўныя і пры-ватныя (пры маёнтках буйных феадалаў) школы, іх павялічылася, а па змесце яны набылі пераважна свецкі характар.

Адметнай асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабі-лася перавага ў іх так званых брацкіх (адкрытых пад дабрачынных аб’яднанняў – «брацтваў») школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. Кожная школа мела свае статут, змест і арганізацыю навучання. Пасля набыцця пачатковай адукацыі дзеці мусілі вувучаць «сем вольных навук» – «трывіўма» (граматыка, рыторыка, дыялекты-ка) і «квадрывіўма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка). У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, ла-цінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Выкарыстоўвалася групавая або класная ўрочная сістэма, у якой існа-ваў катэхізісны метад навучання, пабудаваны на пытаннях і адказах.

Выяўленчае мастацтва ВКЛ ХІV-ХVІ стст. была галоўным чынам прадстаўлена іканапісам, у якім візантыйская і ўсходнеславянская тра-дыцыі набылі стылістычныя асаблівасцямі рэнесансу і барока. Ста-наўленне ўласна беларускай іканапіснай школы належыць да XV—XVI стст., калі пад уплывам рэнесансавых ідэй на змену ўмоўным во-бразам прыходзіць выразнасць, суразмернасць прапорцый, пластыч-насць. У ліку самых ранніх тыпаў абразоў беларускага паходжання з’яўляюцца «Маці Боская Замілаванне» з Маларыты (XIV ст.), «Маці Боская Ерусалімская» з Пінска (XV ст.). Рэнесансавыя рысы ўласцівы іконам «Маці Боская Смаленская» з Дубінца (канец XV ст.), «Нара-джэнне Багародзіцы» з Ляхаўцаў, «Пакланенне вешчуноў» з Дрысвят, «Параскева Пятніца» са Случчыны і інш.

Свецкі жывапіс ХV ст. прадстаўлены партрэтамі арыстакратаў – віцебскай княжны Пракседы, вялікага князя Альгерда, магната Хадке-віча, слуцкага князя Алелькавіча, княгіні Ганны Радзівіл. У канцы XVI ст. узнікаюць гістарычны, батальны і іншыя жанры.

Жывапіснае мастацтва знайшло адбітак у рукапісным Лаўрышаў-скім евангеллі (пачатак ХІV ст.), аздобленым мініяцюрамі з выявамі святых. Друкаваныя кнігі Ф. Скарыны ўтрымліваюць шматлікія ілю-страцыі біблейскіх сюжэтаў, выкананыя аўтарам у рэнесансным сты-лі. Асаблівую мастацкую і гістарычную і каштоўнасць уяўляе аўта-партрэт вялікага гуманіста.

З’яўленне скульптуры была выклікана культавымі патрэбамі най-перш каталіцкай царквы. Так, у касцёлах XV – XVI стст. пачалі ўзво-дзіцца алтары са скульптурнымі выявамі святых. Асноўным матэры-ялам, які выкарыстоўваўся для іх вырабу, з’яўлялася дрэва

Архітэктура беларускіх гарадоў мела больш выразныя, у параў-нанні з жывапісам і скульптурай, заходнееўрапейскія традыцыі і сты-лі. У сувязі з распаўсюджваннем каталіцызму ў ХІV-ХV стст. тут па-чалося будаўніцтва касцёлаў, у большасці, у стылі готыкі з уласцівымі ёй высокімі дахамі, стрэльчатымі аркамі і вокнамі-вітражамі. У іх ліку – касцёлы ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі раён), в. Уселюб (Навагрудскі раён), м. Іўе. Крыху пазней каталіцкія храмы былі ўзведзены ў Нава-гародку (фарны касцёл), Клецку, Гародні, в. Гаранёны (Іўеўскі раён), в. Гнезна (Ваўкавыскі раён).

Лепшымі ўзорамі сінтэтычнага (раманскага і гатычнага) архітэк-турнага стылю і таму названага беларускай готыкай прынята лічыць цэрквы ў Маламажэйкаве Шчучынскага раёна; Супраслі на Беласточ-чыне і Сынкавічах Зельвенскага раёна (ХV-ХVІ стст.), якія спалучалі ў сабе культавае і абарончае прызначэнне. Асаблівасцю беларускай архітэктуры часоў ВКЛ варта назваць мураваныя замкі-крэпасці ў Вільні, Гародні, Крэве, Лідзе, Новагародку, Троках, якія служылі мес-цамі пражывання князёў і, у выпадку неабходнасці, абарончымі пунк-тамі. У канцы ХV ст. было пачата будаўніцтва замка магнатаў Ільіні-чаў у Міры, а ў сярэдзіне ХVІ – замка Радзівілаў у Нясвіжы.

У цэлым, архітэктура і выяўленчае мастацтва ХІV-ХVІ стст. спалучалі ў сабе ўсе асноўныя стылі заходнееўрапейскай культуры, і ў той жа час захоўвалі беларускія нацыянальныя традыцыі.


7. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе


Беларуская культура складвалася на працягу стагоддзяў на аснове культуры ўсходнеславянскай. Яе ўзаемадзеянне, у асноўным, адбывалася на трох узроўнях – этнічным (паміж рознымі этнасамі ад-ной дзяржавы), міжнацыянальным (паміж этнасамі суседніх дзяржаў) і цывілізацыйным (заснаваным на прынцыпова розных тыпах сацы-яльнасці і каштоўнасных сістэм).

Станаўленне вызначальных жыццёвых ідэалаў і каштоўнасцяў бе-ларускага народа адбылося ў эпоху Кіеўскай Русі, у выніку сінтэзу хрысціянскіх каштоўнасцяў візантыйскага кшталту з мясцова-языч-ніцкімі ўяўленнямі і традыцыямі. Хрысціянізацыя Русі замацавала славянскую мову і азбуку, распрацаваную балгарскімі манахамі Кіры-лам і Мяфодзіем, і тым вызначыла форму развіцця сярэднявяковай пісьменнасці і культуры. У галіне мастацкай культуры хрысціянства прынесла на Беларусь мураваную манументальную архітэктуру, перш за ўсё культавую. Яно ж спрыяла з’яўленню і развіццю мазаікі, фрэс-кі, іканапісу. Манументальны жывапіс увабраў у сябе народныя тра-дыцыі і лепшыя візантыйскія ўзоры.

За час сумеснага існавання ў складзе Кіеўскай Русі (IX – пачатак XIII стст.), у асноўным сфарміравалася даволі блізкая ў этнічным пла-не для ўсяго яе насельніцтва матэрыяльная і духоўная культура. Але пры ўсей супольнасці культуры Кіеўскай Русі на тэррыторыі сучаснай Беларусі яна мела свае характэрныя асаблівасці. Найбольш выразна яны выявіліся ў мастацтве Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку XII ст. склалася самабытная школа дойлідства, жывапісу, дэкаратыўна-пры-кладнога мастацтва.

У часы ВКЛ асновой далейшага развіцця іх культуры з’явіліся яе формы, атрыманыя ў спадчыну ад папярэдняй эпохі і пакаленняў. Надзвычай фажным фактарам гэтага працэсу з’явілася тое, што бела-руская мова стала дзяржаўнай. На фарміраванні ідэалаў і каштоўнас-цей беларусаў плённа паспрыяў агульны духоўны ўздым, які ахапіў еўрапейскія краіны ў эпоху Адраджэння. Айчынная культура, якая ў той час вырастала са славяна-рускага кораню, творча асэнсоўвала заходнееўрапейскія культурныя каштоўнасці і ўбірала ў сябе тыя з іх, якія адпавядалі, найперш, каштоўнасцям хрысціянскім, агульнача-лавечым, агульнадзяржаўным. Мала таго, беларуская духоўная культура вылучыла са свайго асяроддзя такіх дзеячаў еўрапейскага тыпу, маштабу і значнасці як Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны і інш.

Пастаянны цесны кантакт беларускага насельніцтва з праваслаў-на-візантыйскім і рымска-каталіцкім культурнымі рэгіёнамі, асобае становішча беларускіх зямель, якія знаходзіліся на перакрыжаванні гандлёвых шляхоў, у геаграфічным цэнтры Еўропы абумовілі пагра-нічны характар яго культуры. Беларускі народ успрыняў лепшыя ма-тэрыяльныя і духоўныя дасягненні Усходняй і Заходняй Еўропы і стварыў уласную самабытную культуру. Яна здаўна займае прыстой-нае месца і адыгрывае значную ролю ў духоўным жыцці як усходняга славянства, так і еўрапейскай цывілізацыі.



СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Марцуль Г. С., Сташкевіч М. С. Гісторыя Беларусі: насельніцтва, фарміраванне і вызначэнне этнічных і дзяржаўна-адміністрацыйных межаў, беларускае замежжа. – Мн., 1997.

2. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 - е выд. – Мн., 1992.

3. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

4. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.



Случайные файлы

Файл
30381.rtf
27554.rtf
142309.rtf
16943.rtf
181997.rtf