Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (60582)

Посмотреть архив целиком

Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь


ЗМЕСТ

1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання

3. Вынікі рэспубліканскіх Рэферэндумаў (1995, 1996, 2004). Змененні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь

4. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі.Складванне шматпартыйнасці 7

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ



1. Распад СССР. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь


Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя, выкліканая пераважна экстэнсіўнымі метадамі гаспадарання, прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.

Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы. Іх настроям спрыялі вынікі недальнабачнай ленінскай і сталінскай палітыкі ў нацыянальным пытанні. Так, у снежні 1986 г. адбыліся антырускія хваляванні ў Казахстане. Канфлікт паміж армянскім і азербайджанскім насельніцтвам Нагорнага Карабаха ў красавіку 1991 г. перарос у вайну. У 1989 г. прыбалтыйскія рэспублікі дамагліся асуджэння пакта Молатава-Рыбентропа, а разам з ім – прызнання незаконнасці ўключэння сваіх краін у СССР у 1940 г. 12 лістапада 1989 г. Вярхоўны Савет Эстонскай ССР ануляваў сваю дэкларацыю ад 22 ліпеня 1940 г. аб уваходжанні ЭССР у СССР.

На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здавалася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць аднавіць колішнюю магутнасць СССР. З гэтай нагоды 12 чэрвеня 1990 г. Вярхоўны Савет РСФСР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 16 ліпеня іх прыкладу паследаваў парламент УССР, а 27 ліпеня – БССР. Згодна Дэкларацыі аб суверэнітэце, Беларусь абвяшчалася самастойнай дзяржавай з вяршэнствам на яе тэрыторыі Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўнатой улады рэспубліканскіх органаў, самастойнасцю і незалежнасцю рэспублікі ў міжнародных зносінах.

«Парад суверэнітэтаў» 1990 г. суправаджаўся разбурэннем саюзнага заканадаўства і эканамічных сувязяў. З гэтага моманту агульнасаюзныя органы ўлады сталі губляць кантроль над краінай. 11 сакавіка 1991 г. Літва першай з саюзных рэспублік абвясціла аб сваёй незалежнасці, а Савецкі Саюз апынуўся перад перспектывай распаду як адзінай дзяржавы. З усведамленнем таго першы прэзідэнт СССР М. Гарбачоў настаяў на правядзенні 17 сакавіка 1991 г. Усесаюзнага рэферэндума з мэтай узняць народную актыўнасць у абарону адзінай дзяржавы. Але ідэя захавання абноўленага СССР выклікала супярэчлівае стаўленне да яе з боку саюзных рэспублік і іх грамадзян. Так, з 15 рэспублік ад удзелу ў рэферэндуме адмовіліся Літва, Латвія, Эстонія, Арменія, Грузія, Малдова. У той самы час жыхары астатніх рэспублік у большасці выказаліся за яго захаванне. У БССР гэты паказчык перавысіў 82 % галасоў электарата.

Вынікі рэферэндума натхнілі прыхільнікаў адзінства на распрацоўку праекта заключэння новай супольнасці – Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як «мяккай» дэцэнтралізаванай федэрацыі. У красавіку 1991 г. Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў на сустрэчы ў падмаскоўным Нова-Агарове з вышэйшымі асобамі дзевяці рэспублік («9 + 1») дамовіліся аб хутчэйшым заключэнні новага саюзнага дагавора. Падпісанне адпаведнага дакумента дэлегацыямі Беларусі, Казахстана, РСФСР, Таджыкістана і Ўзбекістана планавалася на 20 жніўня 1991 г. Восенню таго ж 1991 г. дагавор належала падпісаць Азербайджану, Кіргізіі, Украіне і Туркменіі.

Але перспектыва поўнага развалу СССР і яго замены канфедэрацыяй, а таксама імкненне ліквідаваць усе дасягненні перабудовы, прымусіла частку вышэйшых урадавых асоб на чале з віцэ-прэзідэнтам СССР Г. Янаевым 19 жніўня пайсці на здзяйсненне дзяржаўнага перавароту. У БССР намаганні путчыстаў падтрымалі Цэнтральны, тры (Магілёўскі, Гродзенскі, Брэсцкі) абласныя камітэты КПБ, старшыня Вярхоўнага Савета М. Дземянцей, Генеральны пракурор БССР В. Шаладонаў і інш. У Маскве вялікую ролю ў падаўленні путчу адыграў Прэзідэнт Расіі Б. Ельцын. Пасля арышту яго ініцыятараў супярэчнасці паміж цэнтральнай і рэспубліканскімі ўладамі яшчэ больш узмацніліся, а Савецкі Саюз канчаткова страціў шанец на існаванне ў сваім ранейшым выглядзе ўзору 1922-1990 гг.

Неўзабаве пасля арышту путчыстаў, 25-26 жніўня 1991 г. Мінску пераважна камуністычны склад дэпутатаў V (пазачарговай) сесіі Вярхоўнага Савета прыняў Закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона «Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» і пастанову «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Дзейнасць КПБ была прыпынена, а яе маёмасць нацыяналізавана. У лічаныя дні 600-тысячная арганізацыя развалілася. Прэм’ер-міністр Беларусі В. Кебіч заявіў аб прыпыненні кабінетам міністраў членства ў КПСС.

17-19 верасня 1991 г. VІ сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняў «Закон аб назве БССР», у адпаведнасці з якім наша краіна пераймяноўвалася ў Рэспубліку Беларусь. Законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь» уводзілі новыя дзяржаўныя сімвалы – бела-чырывона-белы сцяг і герб «Пагоня». Замест падаўшага ў адстаўку М. Дземянцея, новым старшынёй (спікерам) Вярхоўнага Савета быў абраны С. Шушкевіч.

14 лістапада 1991 г. Дзяржаўны Савет СССР з удзелам кіраўнікоў Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістан, Туркменіі, Узбекістана на чале з Прэзідэнтам М. Гарбачовым прыняў рашэнне заключыць дагавор аб стварэнні ССД як канфедэрацыі (са сталіцай у Мінску). Яго падпісанне было прызначана на 9 снежня 1991 г. З гэтай нагоды ў пачатку снежня кіраўніцтва трох рэспублік – заснавальніц СССР – Б. Ельцын (Расія), Л. Краўчук (Украіна) і С. Шушкевіч (Беларусь) сустрэліся ва ўрадавай рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы (Віскулі), але па той прычыне, што 1 снежня ўкраінскі народ (90, 3 % галасоў) выказаўся за выхад з СССР і поўную незалежнасць сваёй краіны, праект ССД быў адкінуты. 8 снежня ўдзельнікі сустрэчы канстатавалі факт, што «Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе свае існаванне» і дэнансавалі адпаведны дагавор ад 1922 г. Акрамя таго, яны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) як міжнароднай (міждзяржаўнай) арганізацыі. 10 снежня Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь адзінагалосна (за выключэннем дэпутата В. Ціхіні) ратыфікавалі Віскулёўскія пагадненні. Такім чынам, незалежнасць Рэспублікі Беларусь была дасягнута не столькі пад уздзеяннем унутрыпалітычных працэсаў, колькі ў выніку распаду СССР.

Прынятыя ў Віскулях дакументы выклікалі нязгоду Прэзідэнта СССР М. Гарбачова, але рэальнай уладай ён ужо не валодаў і не мог паўплываць на далейшы ход падзей. 12 снежня Вярхоўны Савет РСФСР прагаласаваў за ратыфікацыю дакументаў.

Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. 21 снежня 1991 г. падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Алма-Аце (Казахстан) да СНД далучылася яшчэ 8 рэспублік: Азербайджан, Арменія, Казахстан, Кіргізія, Малдавія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, было падпісана так званае Алмаацінскае пагадненне, якое лягло ў аснову ўсёй арганізацыі. Цэнтрам СНД быў вызначаны горад Мінск. Прыбалтыйскія рэспублікі адмовіліся ад членства ў садружнасці. У кастрычніку 1993 г. у СНД уступіла Грузія.

25 снежня Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў абвясціў аб перапыненні сваіх паўнамоцтваў і перадаў кіраванне стратэгічнай ядзернай зброяй Прэзідэнту Расіі Б. Ельцыну. Следам перапынілі свае паўнамоцтвы Вярхоўны Савет як вышэйшы орган улады СССР. 26 снежня дэпутаты яго верхняй палаты прынялі дэкларацыю аб перапыненні існавання СССР. Фармальна Расія і Беларусь не абвяшчалі аб незалежнасці ад СССР, а толькі канстатавалі факт перапынення яго існавання. Адначасова Расія абвясціла аб працягу членства ў міждународных інстытутах, узяла на сябе ўсе запазычанасці і актывы СССР, а таксама ўсю яго ўласнасць СССР за мяжой.

Усе замежныя праціўнікі камунізму ўспрынялі развал СССР як сваю перамогу ў халоднай вайне. Разам з Савецкім Саюзам перастала існаваць уся так званая «сацыялістычная сістэма». Амаль усе краіны былога «сацыялістычнага лагеру» вярнуліся на адкінуты калісьці шлях рыначных адносін.

Канец унітарнага Савецкага Саюза быў пачаткам суверэннай Рэспублікі Беларусь і абрання ёю ўласнага шляху эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця.


2. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання


Набыццё Рэспублікай Беларусь суверэнітэту запатрабавала палітычнай кансалідацыі ўсіх сіл, зацікаўленых у пераадоленні цяжкасцей, з якімі сустрэлася краіна пасля развалу СССР. Шэраг дэпутатаў выказваўся за неабходнасць датэрмiновага пераабрання Вярхоўнага Савета. Яго старшыні С. Шушкевічу не ўдалося стабілізаваць палітычнага становішча, у выніку яму давялося падаць у адстаўку. Абранне ў 1994 г. адстаўнога міліцэйскага генерала М. Грыба на пасаду спікера таксама сітуацыі не палепшыла. На фоне несціхаючых канфліктаў паміж лідэрамі БНФ і КПБ, паплечнікамі прэм’ер-міністра В. Кебіча і прыхільнікамі рыначных рэформ выявіліся многія недахопы парламенцкай рэспублікі. Неўзабаве ў беларускім грамадстве пашырылася і запанавала думка аб неабходнасці прыняцця новай Канстытуцыі і ўвядзення прэзідэнцкай формы кіравання. Парламенцкая большасць выступала за наданне прэзідэнту права кантролю выканаўчай улады. Пасутнасці, ужо пад час працы над праектам Асноўнага закону яго распрацоўшчыкі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта разглядалі прэм’ер-міністра В. Кебіча.


Случайные файлы

Файл
III.DOC
34555.rtf
160854.rtf
605-1.rtf
32277.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.