Реферат Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.) (60551)

Посмотреть архив целиком

Беларусь паміж войнамі (1918-1941 гг.)


ЗМЕСТ

1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа

2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне

3. Рыжская мірная дамова 1921 г. Беларуская эміграцыя

4. Грамадска-палітычнае, эканамічнае, нацыянальна-культурнае становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польскай дзяржавы

5. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. ХХ ст. Мюнхенская дамова

6. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе

7. Пачатак ІІ сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Уз’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ



1. Брэсцкі мір у лёсе беларускага народа


26 кастрычніка 1917 г. ІІ Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры, у якім удзельнікі вайны заклікаліся да яе спынення і заключэння перамір’я. 9 лістапада генерал М. Духонін, які выконваў абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, за адмову выконваць адпаведны загад Савецкага ўрада быў адхілены ад займаемай пасады. Новы галоўнакамандуючы М. Крыленка заклікаў салдат расійскай арміі са-мастойна заключаць перамір’е з праціўнікам.

Краіны Антанты ігнаравалі дэкрэт аб міры. Але Германія Аўстра-Венгрыя далі згоду на афіцыйнае вядзенне перамоў і 2 снежня ў Брэст-Літоўску падпісалі перамір’е з Расіяй. Заключэнне сепаратнага міру для бальшавікоў было непрымальным перш за ўсё па ідэйных прычынах, таму савецкая дэлегацыя заняла тактыку зацягвання перагавораў. Лозунг кіраўніка дэлегацыі народнага камісар замежных спраў Л. Троцкага «ні міру, ні вайны, армію распускаем» быў узяты на ўзбраенне Аблвыкамзахам, штабам Заходняга фронту.

27 студзеня 1918 г. аўстра-германскі блок запатрабаваў адказу на выказаныя ім умовы міру і, не дачакаўшыся яго, папярэдзіў аб аднаў-ленні наступлення на ўсіх франтах. 18 лютага 1918 г. аўстра-германскія войскі ажыццявілі пагрозу і за два тыдні захапілі велізарную тэрыторыю, значна больш за тую, на якую выказвалі прэтэнзіі ў снежні-студзені. На гэты раз новая савецкая дэлегацыя мусіла прасіць міру на значна больш цяжкіх умовах, які і быў падпісаны 3 сакавіка 1918 г. у Брэст-Літоўску. Згодна з ім, ад Расіі адыйшлі Польшча, Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і большая частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Усяго Расія страціла тэ-рыторыю каля 1 млн км² з насельніцтвам больш за 50 млн. чалавек, яе армія і флот падлягалі дэмабілізацыі. Бальшавіцкі ўрад абавязаўся вы-плаціць Германіі 6-мільярдную кантрыбуцыю і дадаткова – 500-міль-ённую (у залатых рублях) кампенсацыю на панесеныя ёй страты.

Брэсцкі мір яшчэ больш пагоршыў становішча беларускіх зямель. Пад нямецкую акупацыю трапіла большая іх частка, а рэшткі – уклю-чаны ў зноў створаную Заходнюю вобласць. Падпісаны без удзелу бе-ларусаў дагавор зусім не ўлічваў іх інтарэсаў, што абумовіла абвя-шчэнне 25 сакавіка 1918 г. БНР сваёй незалежнасці ад РСФСР. Між тым РКП(б) не прызнаў БНР і не разглядаў акупіраваныя раёны Бе-ларусі канчаткова адарванымі ад Расіі. Неўзабаве ў яе буйнейшых га-радах – Мінску, Магілёве, Бабруйску і інш. былі створаны падполь-ныя камуністычныя камітэты, якія стваралі партызанскія атрады, пра-водзілі агітацыйна-прапагандысцкую работу, вербавалі дабрахвотні-каў у Чырвоную Армію і многае іншае.

27 жніўня 1918 г. быў падпісаны руска-германскі Дадатковы дага-вор, у адпаведнасці з якім немцы за матэрыяльную кампенсацыю аба-вязаліся пачаць эвакуацыю сваіх войск з занятых расійскіх тэрыторый. У кастрычніку Савецкі ўрад выплаціў частку кантрыбуцыі ў аб’ёме 83 533 кг золата і эвакуацыя немцаў з Беларусі набыла незваротны харак-тар. Іх адносіны з мясцовымі рэвалюцыйнымі камітэтамі, Саветамі, часцямі Чырвонай Арміяй былі, як правіла, бесканфліктнымі.

Адрачэнне 9 лістапада кайзера Вільгельма ІІ ад трона і прызнанне Германіяй 11 лістапада свайго паражэння ў вайне дазволіла Расіі вызваліцца ад навязанага ёй Брэсцкага мірнага дагавору і фарсіраваць аднаўленне Савецкай улады ў акупіраваных раёнах.

Такім чынам, Брэсцкі дагавор у лёсе беларускага народа асацыіруецца, найперш, з недальнабачнай палітыкай бальшавікоў па дасягненні міру, а таксама са спробай утварэння беларускай дзяржаўнасці.


2. Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне


Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-нога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй – Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць дагавор аб перамір’і.

Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзеня 1919 г. у скла-дзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прыня-лі рашэнне аб утварэнні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжна-родныя адносіны, якая атрымала назву Ліга Нацый.

28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі – Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, бал-тыйскае ўзбярэжжа ва Ўсходняй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброе-ныя сілы краіны пазбаўляліся авіяцыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог перавышаць 100 000 чал. На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты.

10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі – Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам.

27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося падпісанне аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адабранне ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы разам з этнічнымі бал-гарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.

4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а насельніцтва – у 2, 5 разы. Рэ-парацыі істотна падрывалі эканамічны патэнцыял краіны. Лік узброе-ных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. дабрахвотнікамі.

Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пераможцы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Арменія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі – Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя перада-валіся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дарданэлы – пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.

Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэрменскага, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе склалася своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на стварэнне Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыгрывалі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а таксама асобных зноў створаных дзяржаў.

ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, таксама выказ-валі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўладкавання сусве-ту. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Вашынгтоне праца-вала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх дамініёнаў. Пагад-ненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсхо-ду і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяржавамі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Версальска-Вашынгтонская сістэме.

Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кантыненце выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Паспалітай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў інструмент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб’ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.

З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. дамагчыся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганіза-тарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.

Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савец-кая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларуска-га пытання таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аўтарытэтнай сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звязвалі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рассялення.


Случайные файлы

Файл
19413.rtf
34266.rtf
17352.rtf
57153.rtf
~1.DOC




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.