Полацкая зямля ў Х-ХІ ст. (60539)

Посмотреть архив целиком

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў










Рэферат па тэма: Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.

Першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях. Полацкая зямля Х-ХІ стст.




Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Чурыла В.








Мiнск, 2001


Змест


  1. Перадумовы ўтварэння Полацкай зямлі

  2. Полацкая зямля ў Х-ХІ стст

Спіс крыніц і літаратуры



1. Перадумовы ўтварэння Полацкай зямлі


Пауночнае беларускае Прыдзьвінне, дзе ў УІІІ-Х стст. сфармавалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў Як вядома, сучасны рэльеф Беларусі фарміраваўся на працягу антрапагену, пера-важна пад уплывАм эразійна-акумуляцыйнай дзейнасці ледавікоу, ця-кучых расталых вод, абразіі і асадкаадлажэння прыледавіковкх азёр, Чаргаванне ўзвышшау і дэпрэсій спрыяла стварэнню на ускраінах зоны ледавіка лопасцяў і языкоў, якія займалі ў тым ліку і Попацкую нізіну. Апошняя вызначаецца малымі азёрамі, утворанымі пад час таяння ледавіка і малымі, слаба распрацаваеымі рачнымі далінамі, вузкімі і глнбокімі парожыстымі рэкамі. /БеЛСЭ, т.12.С.24-25/

Месца, дзе узнікла сталіца дзяржавы — Полацк, знаходзіцца у цэнтры Заходне-Дзьвінскага гідралагічнага раёна, які мае шэраг адрозненняу ад суседніх тэрыторый. Так, сярэдняя густата рачной сеткі тут складае 45 км на 100 км кв тэрыторыі / другая на Беларусі пасля Нёмана/. Пад час веснавых разводдзяў Дзвіна мае найменьшую шырыню — 0,0-0,5 км і найбольшую вышыню веснавой межані — 4,4-9,0 м у параўнанні з іншымі беларускімі рэкамі. Таксама на басейн дзьвіны прыпадае самая вялікая колькасць транзітных сцёкау — 35 /. Дадзены гідралагічны раён вылучаецца павышанай канцэнтрацыяй азёраў. У асобных раёнах /Вушацкі і Браслаускі/ пад азёрамі 10 % тэрыторні; супольна у басейне Дзьвіны і Нёмана больш за 35 тыс. азёр.

Не менш важнымі з"яуляюцца кліматычныя умовы утварэння на Полаччыне самастойнай дзяржаунай адзінкі. Справа у тым, што Пауднёвая кліматычная вобласць Беларусі супадае з Беларуска-Вал-дайскай фізіка-геаграФічнай правінцыяй. У адрозненне ад іншых абласцей тут больш нізкая тэмпература паветра ўвесь год. Гэта вобласць падзяляецда на дзьве падвобласці, мяжа паміж якімі праходзіць па усходняй ускраіне Полацкай нізіны. У падвобласці, куды трапляе Полацк, цяплей і больш вільготна, устойлівае снегавае покрыва ўсталёуваецца пазней /15-20 снежня/, снег сыходзіць на 15-20 дзён раней і на 7-12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы. /БеЛСЭ, т.12. С.29/ Відавочна, што па- добныя кліматычныя ўмовы з’яўляюцца вельмі спрыяльнымі для развіцця натуральнай гаспадаркі менавіта у Полацкім раёне, у па-раунанні з суседнімі.

Да вышэйсказанага трэба дадаць, што на УШ- ХШ стст. прыпадае так званы малы кліматычны оптымум — пацяпленне. Яно прывяло да таго, што пачалі таяць ледавікі і адступаць палярныя ільды. Фактарам, які ўплывау на змены клімата была сонечная актыўнасць, унутрыатмасферныя працэсы і перамяшчэнні геамагніт- ных палюсоу Зямлі /апошні раз паміж 600 і 1000 гг. ён перамяс-ціуся з раёна Пауночнай Аляскі бліжэй да Еуропы, дзе назіралася пацяпленне/.

Можна, канечне, скептычна глядзець на падобныя кліматычныя і геамарфалагічныя з’явы, маючы пад увагаю працэсы складвання палітыка-сацыяльных супольнасцяу. Але факт, што меннвіта таянне ледавікоў дазволіла вікінгам, напрыклад, на сваіх лёгкіх суднах плаваць да Грэнландыі і Пауночнай Амерыкі, засноуваць там па-селішчы. Менавіта у гэты час пачалася так званая "эпоха вікін-гаў", якая пакінула зауважны след у гісторыі усёй Еу-ропы і яе культуры. I. нарэшце, менавіта на гэты час і на гэтай прасторы праходзіць працэс узнікнення і фармавання многіх еўрапейскіх дзяржау і актыунае — на дзяржауным узроуні — распау-сюджванне і прыняццё хрысціянства.

Такім чынам, не ідэалізуючы прыродныя і кліматнчныя фактары і іх ролю у дзяржавастваральных і геапалітычных працэсах трэба адзначыць, што сувязь паміж імі існавала несумненна. Да гэтай высновы прыводзіць цэлы шэраг храналагічных супадзенняў, якія нельга лічыць выпадковымі.

Адпаведна Г.Штыхаву, у найстаражытных культурных напластаваннях Полацкага гарадзішча знойдзены лепны посуд, які належау балцкай днепра-дзвінскай культуры. /Штыхов Г.В. Древній Полоцк ІХ-ХШ вв. М., 1975. С. 24/. Змена дадзенай культуры носьбітамі культуры Банцэраускага тыпу на гарадзішчах Пауночнай Беларусі адбывалася ў ІУ-У стст.н.э. /Шадыро В.Ч. Ранний жлезный век Северной Белоруссии. М., 1985. С.113/. Гэта прыпадае на пахала-данне у межах 1 ст.да н.э. — 1 ст. н.э., якое цягнулася да У ст. н.э. На змену банцэраўцам у УШ-ІХ стст. прыходзіць безумоуна сла вянская культура, што у сваю чаргу супадае з малым кліматычным оптымумам УШ-ХШ стст. /Боржсенков Е.П., Пасецкті В.М. Экстрималь-ные природные явлення в русских летописях ХІ-ХУП вв. Л., 1983. С.21/. Апошні перыяд звязаны непасрэдна з узнікненнем на полацкім гарадзішчы і побач з ім протагарадской структуры у класічна прынятай форме: замак — пасад і фактычным пачаткам полацкай дзяржаўнасці.

Аналагічнае супадзенне мы назіраем і у дачыненні ўсёй Заходняй Еуропы, чые геапалітычныя працэсы цесна былі звнзаныя з Усходам. /Пазначым у дужках, што падзел Еўропы на Захад і Усход — з’ява сённяшняга дня. У тагачаснай ментальнасці падзел існавау па вызначэнню "мы і яны". Былі франкі, готы, славяне і г.д.; потым — княствы-дзяржавы, якія падзяляліся найперш па этнічным, а потым — тэрытарыяльным прынцыпе. Але усе яны знаходзіліся у межах адной прасторы, якая дазваляла досыць лёг-ка утвараць самыя неверагодныя, на першы погляд, матрыманальныя сувязі, дыпламатычныя і эканамічныя стасункі.

Еўропа прайшла тры стадыі на шляху стварэння дзяржауна-палітычных структур. Франкі яшчэ у Ш ст.н.э. на землях Галіі ўтва-рылі першыя племянныя саюзы, а у У-У! стст. пры Хлодвіку і Піпіне Кароткім мелі сваю дзяржаву-каралеўства /Г.Турский Г. История франков. М., 1987.С.48/. У УІ ст. існавалі каралеуствы бургундаў і вестготаў, якія пазнай трапілі пад уладу франкаў. Ў гэты час утварыліся і першыя брытанскія каралеўствы.

Сярод славянскіх плямёнау першымі да дзяржаўных аб’яднанняу прыйшлі плямёны, якія у сярэдзіне УП ст. засялялі Балканскі пау-востраў, даліны Альпійскіх гор і пауночныя раёны сучаснай Аустрыі. У Заходняй Македоніі у УП ст. узнікла цалкам незалежнае славянс-кае княства —- Склавінія. У Ніжняй Мёзіі на падставе Саюза сямі славянскіх плямёнау у той жа час узнікла Першая балгарская дзярж-ва. На Чэха-мараускіх землях узнікае дзяржава Сама, якая аб’яд-ноувае плямёны Чэхіі, Маравіі, Паноніі, Сілезіі, Лужыц і інш. зямель па сярэдняму рэчышчу Лабы. Гэта быу першы славянскі этап утварэння дзяржау, але другі агульнаеурапейскі.

Трэцяя стадыя падзелу Еуропы была агульная для усіх. Яна як раз і прыпадае на эпагей малога кліматычнага оптымума і ахоплівае храналагічны адрэзак ад УШ да канца X стст. Унутраным геапалітычным пікам было, безумоуна.ІХ ст., пачынаючы з 814 г. —- смерці Карла Вялікага і пачатку распада яго неабдымнай імперыі. Распад імперыі франкау дау штуршок для самастойнага развіцця меншых этнасаў, якія назапасілі унутраныя рэсурсы для самаразвіц-ця. Да гэтага дадалося тое, што агрэсіуная палітыка нашчадкау Карла Вялікага: Людовіка Нямецкага і Карла Лысага, пасля --Саксонскай дынастыі ў Нямеччыне і Капетынгау у Францыі — выклікала натуральнае супраціуленне тых народаў, пратэктарат над якімі гэтыя нашчадкі імкнуліся захаваць. Два стагоддзі Еуропы прайшлі пад сцягам барацьбы славянау супрапь нямецкіх і француз-кіх каралёу. Славяне за гэты час зрабілі вялікі крок наперад: яны імкнуліея да сваёй. лакальнай геа-этнічнай прасторы, да саюзау паміж плямёнамі і саюзамі плямёнаў.

Паміж Сярэднім Дунаем і вярхоўямі Лабы і Одры ў першай пало-ве IX ст. утварылася Вялікамараускае княства на чале з Маймірам /818 г./ і Расціславам /846-880 гг./. Адначасова ўтвараецца аб’-яднаная дзяржава харватау і славенцау на чале з князем Тпрымірам /845-864 гг./, сербскіх зямель-княствау прн князі Пётры Гайнііко-вічы /892-917 гг./. У 877 г. таксама ўтвараецца і першае княства вісьлян — правобраз будучай польскай дзяржавы. За межамі сла-вянскага этнасу у тым жа стагоддзі адбываецца першае аб’яднанне англа-саксонскіх каралеўстваў пры каралі Экберце /829 г./, Нар-вегіі пры Гаральдзе Прыгожавалосым /872 г./. I, канешне ж, у 862 г. з’яўляецца у Ноугарадзе Рурык, які раздае гарады сваім васалам: "... овому Полтескь, овому Ростовть, другому Бьлоозеро". Такім чынам узнікненне і пачатак Полацкай зямлі цалкам адпавядае кантэксту агульнаеўрапейскай геапалітыкі з той толькі асаблівасцю, што этнічным ядром дзяржавы стала славянскае племя крывічоу. У выніку другой хвалі славянскай каланізацыі Беларускага Падзвіння ў УШ-ІХ стст. і працэсаў узаемаасіміляцыі славянаў і балтау, утварылася новая этнічная супольнаспь, якая дзякуючы дамінуючай мове была славянскаю / Штыхау Г.З. Крывічы. Мн., 1992 г. С.95/.


2. Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.


У працэсе ўтварэння славянамі сваёй дзяржаўнасці адбываліся значныя змены іх грамадска-гаспадарчага ладу. У IX-XI стст., як лічыць Г.Штыхау, ва ўсходніх славян суіснавалі тры сацыяльна-эканамічныя ўклады: першабытна-абшчынны, рабауладальніцкі і феадальны. Яны цесна перапляталіся, але паступова усё болей і болей пачынау панаваць феадальны лад, які вызначауся частковай уласнасцю феадалау на зямлю і рэнту у выглядзе натуральнага аброка, якую ен збірау з залежных сялянау. Адначасова у грамадстзе адбывауся пераход ад ваеннай дэмакратыі да феадальнай дзяржавы. Ен вызначауся тым, што вышэйшая вайсковая арганійзацыя племянной ўлады, якая на пачатковым этапе выконвала ролю абароны племені і саюзау плямён ад знешнян навалы, а таксама забяспечвала пашырэнне тэрытарыяльна-абшчынных уладанняу, паступова падпарадкоувала сабе права на гэта ўладанне. Такім чынам з вайсковага асяроддзя і старэйшых радоу утвараўся феадальны княжацка-баярскі клас. Узнікненне буйных племянных саюзаў паскарала працэс класаутварэння, а адпаведна і станауленне дзяржаунасці.


Случайные файлы

Файл
29252-1.rtf
92563.rtf
144718.rtf
30753.rtf
53794.doc




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.