Паўстанне К. Каліноўскага 1863 г. (60533)

Посмотреть архив целиком

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў








Рэферат па тэма: Паўстанне К. Каліноўскага 1863 г.



Выканаў:

Студэнт 4 курса 3 групы

Сарока С.












Мiнск, 2007


Канец 50-ых — пачатак 60-ых гадо ХІХ ст. вызначылiся новым уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, якi ахапi Польшчу, Беларусь i Лiтву. Кульмiнацыяй яго стала пастанне 1863 г. Напярэдаднi  патрыятычным асяродку аформiлiся два крылы, за якiмi замацавалiся назвы "белыя" i "чырвоныя". "Белыя" разлiчвалi дасягнуць аснонай мэты — адналення Рэчы Паспалiтай у межах 1772 г. з уключэннем у яе склад Беларусi, Лiтвы  Правябярэжнай Украiны — шляхам дыпламатычнага нацiску заходнеерапейскiх краiн на расiйскi рад. Пытанне аб надзяленнi сялян зямлей у iх праграме адсутнiчала. У адрозненне ад "белых" "чырвоныя" iмкнулiся да ўздыму нацыянальна-вызваленчага пастання. Яны ялял сабой стракаты  сацыяльных i палiтычных адносiнах блок.

Па метадах дасягнення мэты i праграмных разыходжаннях "чырвоныя" падзялялiся на памярконых (правых) i радыкальных (левых). Памярконыя вядучую ролю  пастанн адводзiлi шляхце і вырашэнню нацыянальнага пытання. Аграрную праблему яны прапановалi вырашыць шляхам надзялення сялян зямлей праз канфiскацыю часткi зямлi  памешчыка з адпаведнай грашовай кампенсацыяй за кошт дзяржавы. Радыкальныя "чырвоныя" прызнавалi вядучую ролю сялян у пастаннi i права на нацыянальнае самавызначэнне беларуса, лiтоца, украiнца. Падзел на "белых" i "чырвоных" iснава у тагачасным грамадска-палiтычным жыццi Беларусi i Лiтвы. Для падрыхтокi i кiранiцтва пастаннем "чырвоныя" вясной 1862 г. стварылi  Варшаве Цэнтральны нацыянальны камiтэт (ЦНК). Летам 1862 г. У Вiльнi бы арганiзаваны Лiтоскi правiнцыяльны камiтэт (ЛПК), якi падрыхтава пастанне  Беларусi i Лiтве i фармальна бы падначалены ЦНК. У ЛПК уваходзiлi Л. Звяждоск, Я. Козел-Паклескi, З. Чаховiч, К.Калiноскi i iнш. У пачатку 60-х гадоў былi створаны мясцовыя рэвалюцыйныя арганiзацыi: гродзенская, мiнская, навагрудская i iнш.

"Левую" частку пастанца у Беларусi значальва Кастусь Калiноскi (1838-1864). . У час вучобы у Пецярбургскім універсітэце з’яляся актыным членам тайнага гуртка З. Серакоскага. Разам з В. Урублескiм i Ф. Ражанскiм К. Калiноскi  1862 -1863 гг. выдава на беларускай мове газету "Мужыцкая прада" (усяго выйшла 7 нумаро). Газета растлумачвала сялянам прыгоннiцкi характар адмены прыгоннага права, заклiкала iх не верыць цару i разам "з мужыкамi з-пад Варшавы .. I сёй Расii" са зброяй у руках iсцi здабываць "сапрадную волю i зямлю". Разам з тым газета заклiкала сялян вярнуцца  грэка-каталiцкую (унiяцкую) веру, якая была скасавана на Полацкiм царконым саборы  лютым 1839 г. З кастрычнiка 1862 г. К.Калiноскi узначалi ЛПК. актына адстойва ён iнтарэсы Беларусi i Лiтвы перад кiранiцтвам ЦНК, мары аб стварэннi Беларуска-Лiтоскай рэспублiкi.

Пастанне пачалося  студзенi 1863 г. у Варшаве, раней вызначанага тэрмiна, што было нечаканасцю для рэвалюцыянера Беларусi i Лiтвы. У спецыяльнай адозве ЦНК заклiка насельнiцтва Беларусi i Лiтвы далучыцца да руху. Пастанне па сваіх задачах стала, перш за сё, нацыянальна-вызваленчым. З яго разгортваннем Англiя, Францыя i Астрыя пачалi рыхтаваць дыпламатычную агрэсiю супраць Расii. Для папярэджання дыпламатычнага дэмарша гэтых дзяржа 12 красавiка 1863 г. былi выдадзены 2 царскiя манiфесты аб амнiстыi  Польшчы, Беларусi i Лiтве. Праз некалькi дзен, 17 красавiка, расiйскаму раду былi ручаны ноты, у якiх прысутнiча заклiк змянiць палiтыку  "польскiм пытаннi". да гэтага дэмаршу далучылiся Iспанiя, Партугалiя, Англiя, Швецыя, Нiдзерланды, Данiя, Турцыя i папа рымскi. 27 чэрвеня расiйскаму раду былi ручаны ноты  больш рэзкай форме. Ва радавых колах Расii ноты расцэньвалiся як папярэднiкi новай вайны. З улiкам гэтага у раёне пастання пачалася канцэнтрацыя расiйскiх войска. Iх тут было сабрана значна больш, чым памеры самаго пастання. Аднак дапамога ерапейскiх дзяржа аказалася вельмi iлюзорнай.

1 лютага 1863 г. ЛПК звярнуся да насельнiцтва Беларусi i Лiтвы з заклiкам узняцца на зброеную барацьбу. У сваiм манiфесце ён прадублiрава праграмныя дакументы польскага кiранiцтва. Усе жыхары абвяшчылiся вольнымi i ранапранымi. Ва ласнасць сялян бязвыплатна перадавалi зямельныя надзелы, якiмi яны карысталiся. З памешчыкамi за страту зямлi разлiчвалася дзяржава. Беззямельныя сяляне надзялялiся 3 маргамi зямлi (2,1 га) пры умове, што яны прымуць удзел ва зброенай барацьбе. Рэкруцкая павiннасць замянялася 3-гадовай сеагульнай вайсковай павiннасцю, адналялася нiяцкая царква. Аднак гэтыя меры пастанцкага кiранiцтва не задаволiлi большасць сялянства.

Першыя пастанцкiя атрады  заходнiх паветах Беларусi з’явiлiся  канцы студзеня 1863 г. з Царства Польскага. Некаторыя камандзiры, якiя iмкнулiся пашырыць пастанне на сход, спрабавалi прайсцi праз Гродзенскую i Мiнскую губернi. Самым буйным атрадам, якi паспяхова рухася на сход, было злучэнне Р. Рагiнскага. Мясцовыя фармiраванні пачалi стварацца  сакавiку-красавiку. найбольш актына дзейнiчалі пастанцы на тэрыторыi Гродзенскай i Вiленскай губерня. У раёне Белавежскай пушчы пастанцкi атрад ствары В. Урублескi, якi ста ваенным начальнiкам Гродзенскай губернi. У Кобрынскiм павеце зня узброеную барацьбу Р. Трагут — будучы дыктатар пастанца у Польшчы. У Навагрудскiм павеце дзейнiча атрад У. Борзабагатага, на мiншчыне — А. Трусава i г.д. Аднак агульнага плана дзеяння пастанца не было, адсутнiчалi заемадзеянне i заемадапамога памiж атрадамi. Частка iх была знiшчана царскiмi войскамi яшчэ на стадыi фармiравання, iншыя — бяздзейнiчалi, не хапала зброi i г.д. Найбольшага поспеху дамогся атрад Л. Звяждоскага, якi  ноч на 24 красавiка захапi г. Горкi. Яго падтрымалi студэнты Горы-Горацкага земляробчага iнстытута. Атрад захапi зброю, грошы i днем пакiну горад. Пазней з-за дапамогi студэнта пастанцам бы зачынены Горы-Горацкi iнстытут.

На тэрыторыi Вiцебскай, мiнскай i магiлескай губерня пастанне не атрымала развiцця. Да канца вясны на сходзе Беларусi яно было задушана. Толькi  Гродзенскай губернi пастанцы працягвалi парта супрацiляцца. Найбольш буйныя сутычкi адбылiся каля мястэчка Мiлавiды Слонiмскага павета, дзе да 20 мая сабралася некалькi атрада пастанца — усяго каля 800 чалавек. Супраць iх было накiравана 5 рот салдата з гарматамi. Першы бой адбыўся 21 мая і працягваўся некалькi гадзiн. Урадавыя войскi не здолелi зяць лагер i вымушаны былi адступiць з вялiкiмi стратамi. На наступны дзень, ноччу, пастанцы непрыметна пакiнулi лагер. Пастанцы  Гродзенскай губернi карысталiся спачуваннем сялян, дзейнiчалi пераважна дробнымi атрадамi, часта былi нялонымi для радавых войска.

Вясной 1863 г. назiрася найвышэйшы здым пастання  Беларусi i Лiтве. Але, нягледзячы на асобныя поспехi, пастанцы нiдзе не атрымалi рашучай перамогi. Яны перайшлi да тактыкi пазбягання адкрытых баё з працiнiкам. Пастанне атрымала шырокi рэзананс у Еропе i расii. Многiя расiйскiя афiцэры i салдаты перайшлi на бок пастанца, рэвалюцыянеры спрабавалi пашырыць узброеную барацьбу на цэнтральныя расiйскiя губернi, але нядала.

Сярод кiранiко пастання адсутнiчала адзiнства, разгарнулася барацьба за ладу. "Белыя", не жадаючы страчваць iнiцыятыву, усталявал кантроль над ЦНК, а затым пастаралiся адхiлiць "чырвоных" на чале з К.Калiноскiм, ад кiранiцтва пастаннем на Беларусi i  Лiтве. У Вiльнi "белымi" пры падтрымцы прадстанiка Варшавы у ЛПК Н.Дзюлерана бы створаны Аддзел кiравання правiнцыямi Лiтвы, якi варшаскi цэнтр прызна азiным кiруючым органам на Беларусi i Лiтве. ЛПК бы распушчаны. К.Калiноскi, радыкалiзм i атарытэт якога не задавальня "белых", бы адхiлены ад кiранiцтва i накiраваны пастанцкiм камiсарам у Гродзенскую губерню. Тут К.Калiноскi разгарну бурную дзейнасць па пашырэннi пастання i прыцягненнi на свой бок сялян.

Аддзел кiравання правiнцыямi Лiтвы iмкнуся паралiзаваць мерапрыемствы "чырвоных". У склад мясцовых пастанцкiх органа былi ведзены прыхiльнiкi "белых". Частка дзельнiка патрыятычнага руху не была гатова весцi самаахвярную барацьбу. для iх больш прыцягальнай была рамантыка, жаданне заняць пасады  рэвалюцыйных органах улады. Удзельнiкi у пастанцкай адмiнiстарацыi амаль ранялiся колькасцi змагаро у пастанцкiх атрадах.

Расiйскiм урадам былi кiнуты буйныя сiлы для падалення пастання. У маi 1863 г. замест лiберальнага У.I.Назiмава вiленскiм генерал-губернатарам з неабмежаванымi панамоцтвамi бы прызначаны М.М.Мураё, якi атрыма прозвiшча "вешальнiк" за бязлiтасную расправу над удзельнiкамi пастання. З яго прыездам змацнiлiся рэпрэсii, пачалося публiчнае пакаранне смерцю пастанца, масавымi сталi высылкi без суда. Паралельна М.Мураё праве шэраг мерапрыемства, якiя павiнны былi перацягнуць сялян на бок урада. Рэалізаваны былі значныя змены ва ўмовах адмены прыгоннага права ў беларускіх і літоўскіх губернях. Мясцовым органам улады было забаронена выкарыстоваць супраць сялян узброеную сiлу. Сялян сталi запрашаць да нагляду за "польскiмi" памешчыкамi, пастанцамi. Маёмасць рэпрэсiраваных змагаро часткова перадавалася сялянам. Была разгорнута эфектыная антыпастанцкая прапаганда.


Случайные файлы

Файл
13946-1.rtf
20535.rtf
19421-1.rtf
59490.rtf
History.doc




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.