Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІ-першай палове ХІХ ст. (60531)

Посмотреть архив целиком
















Палітычнае і сацыяльнаэканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў канцы ХVІІІпершай палове ХІХ ст



Змест


1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі

2. Беларусь у вайне 1812 г.

3. Грамадскапалітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва

5. Крызіс феадальнапрыгонніцкай сістэмы

Спіс выкарыстаных крыніц



1. Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі


У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Беларусi i Украiны – гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пасля ўключэння чарговай часткі РП стары адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся новы. У 1796 г. Беларусь падзялялася на тры губерні – уласна Беларускую (губернскі цэнтр – Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр – Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр – Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйнатэрытарыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзенская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней – Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах азначаныя губерні групаваліся ў 2 генералгубернатарствы – Беларускае (штабкватэра ў Смаленску) і Літоўскае (штабкватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны «Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае прызнанне, а з другога – у грамадскую думку ўкаранялася памылковае перакананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.

Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўскладнялася вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мясцовага жыцця. Царскі ўрад даволі лаяльна ставіўся да польскай (і паланізаванай) шляхты, нават да той, якая адмаўлялася прысягаць або ўдзельнічала ў антырасійскіх канфедэрацыях. Тыя са шляхты, якія прысягалі «Яе Вялікасці», не толькі захоўвалі сваю маёмасць, але маглі разлічваць на набыццё статусу, роўнага з расійскімі дваранамі. За шляхтай захоўвалася права вырабу і продажу гарэлкі. Так, у 1796 г. ёй належала 7, 5 тыс. бровараў з вытворчасцю 2 562 тыс. вядзёр гарэлкі ў год. Акрамя таго, царскі ўрад дазволіў шляхце карыстацца ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, маршалак, кашталян і інш.). Падругое, ёй дазвалялася нашэнне нацыянальнага касцюму з халоднай зброяй. Нарэшце практычна не абмяжоўвалася іх каталіцкае веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. Характэрна тое, што на Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ (1588), а разам з ім сістэма мясцовага кіравання і судовых органаў. Разам з тым, замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб’ядноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы, якія з’яўляліся інструментам вылучэння кадраў на дзяржаўныя пасады.

Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насельніцтва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 13 %. У выніку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». Паводле яго ўказа, шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свайго высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўдалося гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».

Адным з накірункаў царскай палітыкі на Беларусі з’яўлялася насаджэнне рускага памешчыцкага землеўладання. Значныя зямельныя падараванні атрымалі царскія фаварыты – Галіцын у Прапойскім, Зорыч – у Шклоўскім, Сувораў у Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 17721801 гг. дваранам было падаравана 250, 4 тыс. рэвізскіх душ. У іх рукi траплялі і тыя сяляне, якiя не ведалі прыгону, жылі на дзяржаўных землях i плацiлі чынш. Пры гэтым памешчыкі набылі права прадаваць сялян без зямлі. Калісьці дзяржаўныя сяляне (7,5 %) былі асабіста вольнымі, плацілі аброк у скарб, маглі запісацца ў іншае саслоўе, змяніць месца жыхарства. Але ў новых умовах іх становішча пагоршылася, паколькі чыноўніцтва атрымала магчымасць арэнды маёнткаў разам з дзяржаўнымі сялянамі. 3, 5 % сялянства належала царкве і выконвала на яе карысць разнастайныя павіннасці. У ліку іншых катэгорый сялянства былі агароднікі і бабылі (кутнікі). Вольныя сяляне ўяўлялі сабой «хлебаробаў», вызваленых памешчыкамі, былых панцырных або путных баяр, якія былі асабіста свабоднымі і плацілі дзяржаўныя падаткі.

У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую прыгоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем сельскагаспадарчай і мануфактурнай вытворчасці норма эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.

Істотныя змены адчула мяшанскае саслоўе Беларусі. Папершае, магдэбургскае права перастала існаваць, а разам з ім – і пэўная іх незалежнасць ад дзяржавы. Падругое, асноўнымі населенымі пунктамі краіны прызнаваліся горад і сяло (вёска), але ніяк не мястэчкі, таму на Беларусі буйнейшыя з іх былі аднесены да гарадоў, а астатнім надаваўся статус сяла. Пры гэтым іх жыхары, акрамя шляхты і духавенст ва, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Некаторыя мястэчкі – Бешанковічы, Зельва, Свіслач, Целяханы, Шклоў ператварыліся ў цэнтры гандлю, дзе існавалі не толькі рынкі, а адбываліся кірмашы.

Шэраг прыватных гарадоў і мястэчак былі выкуплены ўрадам, у тым ліку Ашмяны (1843), Слуцк (1846). Друя, Сянно і Нясвіж заставаліся ва ўласнасці магнатаў да 50х гг. ХІХ ст. Браслаў, Брэст, Мсціслаў і Навагрудак зрабіліся павятовымі цэнтрамі. У пачатку ХІХ ст. Полацк і Слонім з губернскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў павятовыя.

У адпаведнасці з «Граматай на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі» (1785), у горадзе ствараліся выбарныя органы кіравання: распарадчы – гарадская дума і выканаўчы – шасцігласная дума, у якую выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага з 6 разрадаў: «ганаровых грамадзян», «купцоў», «іншагародніх і замежных гасцей», «цэхавых», «абывацеляў» і «пасадскіх». Пры гэтым, ва ўсіх гарадах зніклі юрыдыкі, і ўсе гараджане падпарадкоўваліся адзінаму заканадаўству. Агульны нагляд за жыццём гарадоў здзяйснялі царскія чыноўнікі – граданачальнікі і паліцмайстры.

Асноўнымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Купцы не падлягалі рэкруцкаму набору, плацілі падатак у залежнасці ад абвешчанага капіталу і аб’ядноўваліся ў першую, другую або трэцюю гільдыю. Мяшчане выконвалі падушную, рэкруцкую, дарожную, пастойную і інш. павіннасці.

Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай аселасці, у адпаведнасці з якой яўрэям забаранялася выязджаць у вялікарускія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і займацца земляробствам. Яны былі абавязаны выселіцца ў гарады і мястэчкі і жыць у адмысловай абшчыне – кагале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмовах жорсткай дыскрымінацыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэнтаўіншаверцаў. Калі ў 1803 г. у Мінскай губ. купцоўхрысціян налічвалася 297 і купцоўяўрэяў – 248, то ў 1857 г., адпаведна 319 і 2 627.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вотчынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць купецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчынных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе – яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх гарадах яўрэйскiх рамеснiкаў, саматужнiкаў, купцоў, асоб «вольных» i iншых прафесiй, што давала шанец яўрэям выжыць

Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сюды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.

Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі на Беларусі з’яўлялася ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзіліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць заключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу здольных да яе маладых людзей. У адрозненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэбранай манетай, што больш узбагачала царскую казну.

Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скіроўвалася на інтэграцыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае эканамічнае, грамадскае, духоўнае і культурнае жыццё, вядома ж, найперш, у інтарэсах пануючага праваслаўнадваранскага класу.


2. Беларусь у вайне 1812 г.


Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў РП, але і да імклівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Паводле Тыльзіцкага міру (1807) Францыя ў абмен на ўдзел Расіі ў блакадзе англічан перадала ёй Беласточчыну.

З польскіх зямель, адваяваных у Прусiі, па загаду Напалеона было створана падпарадкаванае яму Варшаўскае герцагства на чале з саксонскім каралём Фрыдрыхам Аўгустам. Пасля вызвалення польскіх зямель зпад аўстрыйскай акупацыі тэрыторыя герцагства ўзрасла са 103 да 155 тыс. км², насельніцтва – з 2, 6 да 4, 3 млн чал., а само яно ператварылася ў плацдарм для падрыхтоўкi нападу на Расiю. На гэты шлях Напалеона штурхала польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне РП. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60–70 тыс. чал.) на чале з генералам Ю. Панятоўскiм. Ваяўнічыя настроi шляхты Герцагства Варшаўскага падзялялі Пацы, Радзiвiлы, Сапегі, якія пражывалі на Беларусі.


Случайные файлы

Файл
116370.rtf
31174-1.rtf
73920.rtf
96958.rtf
49725.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.