Культура Беларусі 1930-х гг. (60512)

Посмотреть архив целиком

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў











Рэферат па тэма:

Культура Беларусі 1930-х гг.



Выканаў:

Студэнт 5 курса 1 групы

Пашута Г.









Мiнск, 2008


1930–я гг. адзначаны пачаткам нараджэння сталінскага таталітарнага рэжыму. Яго адметнымі рысамі становяцца аднапартыйнасць пры ўсеўладна-аўтарытарным характары партыі, ліквідацыя грамадскіх свабод, масавы тэрор, кантроль за ўсімі сферамі жыцця, уключаючы і культуру. Цэнтралізацыя ўлады над асобай і грамадствам была даведзена да абсалюта. Культ асобы "правадыра", яго празарлівасці, геніяльнасці панаваў паўсюль.

У 1936 г. было напісана "Пісьмо беларускага народа вялікаму Сталіну". Вершаваныя радкі (у якіх, безумоўна, праслаўляецца "сонца" – т. Сталін) належаць Я. Купале, Я. Коласу, П. Броўку, І. Харыку. На 24 абшытых белай тканінай лістах радкі вышыты чырвонымі, белымі, зялёнымі, шэрымі ніткамі. Зверху і знізу па лісце была працягнута шаўковая стужка з нацыянальным арнаментам. На першай старонцы майстрыхі-ткачыхі вышылі назву пісьма, а на другой – герб Беларусі. Імя Сталіна было адціснута золатам на вокладцы.

Сталін стаяў на пазіцыях зліцця нацый і культур. Гэта палітыка была афіцыйна прызнана ХVІ зездам партыі (чэрвень - ліпень 1930 г.). Адной з асаблівасцей таталітарнай ідэалогіі з’яўляецца выкрыццё "ворага". У афіцыйнай палітыцы 30-х гг. прысутнічала ідэя знішчэння "нацдэмакратызму". Гэта рабілася пад прыкрыццём масавых рэпрэсій нацыянальна-культурных сіл рэспублікі. Імпульсам сталі надрукаваныя ў лютым – сакавіку 1933 г. у газеце "Праўда" некалькі артыкулаў. Галоўны з іх – "Пад фальшыва-нацыянальным сцягам". У ім гаварылася аб актывізацыі нацдэмаў у рэспубліцы, якія нібыта ўзялі новую тактыку – абвінавачвалі цэнтр ва ўшчамленні інтарэсаў Беларусі.

Калі 20-я гг. характарызаваліся пэўнай свабодай творчага пошуку, то хутка сітуацыя змянілася карэнным чынам. 26 мая 1928 г. выйшла пастанова бюро ЦК КП(б)Б "Аб беларускай літаратурнай мастацкай і тэатральнай крытыцы". Яна дыктавала выключную манаполію партыі на літаратуру. Таму з небывалай сілай узняўся ўсплёск літаратурнай крытыцы супраць пісьменнікаў. Найбольш вядомымі крытыкамі былі Я. Бранштэйн, Л. Бэндэ, М. Клімковіч. Яны сеялі атмасферу варожасці. Пад партыйным прымусам 3, 14 снежня 1930 г. у друку з’явіліся "адкрытыя лісты" Янкі Купалы і Якуба Коласа, у якіх пісьменнікі вымушаны былі перакрэсліць мінулае, назваць "нашаніўскі" перыяд рэакцыйным, нацыяналістычным, падпарадкавацца неіснуючым абвінавачванням.

Аднак у дакладзе 1937 г. гаварылася пра буйныя дасягненні беларускіх пісьменнікаў. Дэклараваны поспех у культурным развіцці не адпавядаў рэчаіснасці. Яшчэ не завяршыўся працэс першапачатковага культурнага ўздыму народных мас. Адчуваўся дэфіцыт агульнай і палітычнай культуры грамадства, нізкі агульнаадукацыйны узровень народа і кіраўнікоў партыі.

Пастановай ЦК КП(б)Б "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый у БССР" абвяшчалася стварэнне Арганізацыйнага камітэта саюза савецкіх пісьменнікаў, у які ўвайшлі М. Клімковіч (старшыня), М. Лынькоў, Платон Галавач, Кузьма Чорны (усяго 16 чалавек). Яны вымушаны былі праводзіць палітыку супрацьстаяння пісьменнікам, якія не выконвалі патрабаванняў партыі. Партыя, у сваю чаргу, праводзіла палітыку "кнута і перніка": то прымяняла карныя акцыі да пісьменнікаў-"нацдэмаўцаў", то награджала іх ардэнамі. Паводле ўказа прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны былі 132 савецкія пісьменнікі за дасягненнні у літаратуры: Я. Купала, Я. Колас – ордэнам Леніна, З. Бядуля, М. Лынькоў – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Праўдзівая абмалёўка савецкай бюракратыі, новых прыстасаванцаў паказана ў шэрагу аповесцях – "Люба Лук’янская" Кузьмы Чорнага. Глыбіня раскрыцця сацыяльных канфліктаў характэрна для аповесці "Межы" Сымона Баранавых, "Адшчапенец" Якуба Коласа. Метад сацыялістычнага рэалізму раскрываецца ў такіх творах, як аповесці П. Галавача "Спалох на загонах", "Носьбіты нянавісці"; А. Якімовіча "Перамога"; П. Глебкі "Над Бярозай-ракой". Вянцом усяго зробленага драматургамі 30-х гг. лічыцца камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім", якая выкрывала паклёпнікаў, падхалімаў, ілжэвучоных.

Пераход да фарсіраваных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, тэхнічная рэканструкцыя гаспадаркі, палітыка рэпрэсій iнтэлiгeнцыi абвастрьла праблему кадраў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўcix галінах народнай гаспадаркі. Паўстала задача расшырэння ceткi ВНУ, тэхнікумаў, падрыхтоўкі кадраў па новых спецыяльнасцях, у якіх адчувала вострую патрэбу народная гаспадарка.

У рэспубліцы была праведзена работа па стварэнню новых навучальных устаноў. У 1931 г. на базе педагагічнага факультэта БДУ адчыняецца Вышэйшы педагагічны інстытут. У Гомелі i Магілёве ствараюцца настаўніцкія інстытуты, у Мінску — медыцынскі. Усяго у 1932 г. налічвалася 31 вышэйшая навучальная ўстанова, дзе займаліся 10 574 студэнта.

Але ў гэты час новыя вышэйшыя навучальныя ўстановы адкрываліся на базе існуючых, што не было мэтазгодным. Ствараліся "карлікавыя" ВНУ, яиы не мелі навуковай i матэрыяльнай базы, дастатковай колькасці выкладчыкаў. Напрыклад, на базе Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сталі працаваць 11 навучальных устаноў, што прывяло да ліквідацыі адзінага выкладчыцкага калектыву, раздраблення вытворчай базы. У былым галоўным корпусе акадэміі працавалі 7 новых навучальных устаноў. Яны, фактычна, не мелі нi cвaix выкладчыкаў, нi сваёй матэрыяльна-вучэбнай базы. Такая практыка не садзейнічала павышэнню ўзроўня падрыхтоўкі кадраў.

Пралікі i памылкі ў арганізацьі вышэйшай адукацыі былі ўлічаны ў далейшым. У 1933 г. у Горках быў адноўлены Беларускі сельскагаспадарчы Інстытут, у склад якога ўвайшлі раней выдзеленыя інстытуты. У чэрвені 1933 г. на базе планава-эканамічнага, фінансава-эканамічнага i кааператыўнага інстытутаў пачаў працаваць Інстытут народнай гаспадаркі з чатырма факультэтамі. У ліпені 1933 г. быў створаны Беларускі палітэхічны інстытут. У 1937 г. на яго 8 факультэтах i аддзяленнях навучалася каля 1700 студэнтаў. У 1936—1937 гг. адчыняюцца настаўніцкія інстытуты ў Мінску, Віцебску, Рагачове, у 1937 г. — у Магілёве i Гомелі. Трэба адзначыць, што некаторыя з адчыненых навучальных устаноў пачыналі работу ў выключна складаных умовах, што не магло не адбіцца на ўзроўні падрыхтоўкі кадраў. Гэта тычылася, напрыклад, Аршанскага настаўніцкага інстытута, які пачаў працаваць у будынку педтэхнікума. Не было чытальнай залы, уся вучэбная база складалася з 9 класных пакояў, ваеннага i фізкультурнага кабінетаў, залы для пасяджэнняў. Але самай галоўнай складанасцю ў арганізацыі вучэбнага працэсу з'яўляўся дэфіцыт выкладчыцкіх кадраў. У 1937-38 навучальным годзе ў інстытуце на пастаяннай аснове npaцавалі толькі 10 выкладчыкаў, большасць з ix не мелі ступеняў i званняў. Па 8 дысцыпінам з-за адсутнаці выкладчыкаў заняткі не праводзіліся ўвогуле.

Тым не менш, за гады другой пяцігодкі былі зроблены пэўныя кpoкi ў справе падрыхтоўкі кадраў для народнай гаспадаркі. Колькасць студэнтаў ва ВНУ рэспублікі дасягнула 14 888 чалавек супраць 10 574 чалавек у 1932 г. Усяго былі падрыхтаваны 7444 спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, у тым ліку 1006 — інжынераў, 1232 — аграномаў, ветэрынарных урачоў i заатэхнікаў, 2915 — настаўнікаў, 1120 — эканамістаў i юрыстаў. Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы выпусцілі 19 678 чалавек. У тэхнікумах у канцы пяцігодкі навучалася 33 300 чалавек супраць 19 714 у 1932 г.

Вучэбны i выхаваўчы працэс у ВНУ i тэхнікумах прахадзіў пад пастаянным кантролем органаў НКУС. Правяралі не толькі змест лекцый, але i склад выкладчыкаў, студэнтаў. У чэрвэні 1938 г. наркам унутраных спраў А. Наседкін інфармаваў сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнку аб "засмечанасці" Мінскага педагагічнага Інстытута. Так, з 1076 студэнтаў 33 з'яўляліся членамі сем'яў рэпрэсіраваных за антысавецкую дзейнасць, звыш 20 чалавек, якія былі выключаны з партыі i камсамола. 3 83 выкладчыкаў кампраметуючы матэрыял быў сабраны на 49. Ён служыў асновай для ўсялякіх абвінавачванняў студэнтаў, выкладчыкаў. Далей ішоў знаёмы сцэнарый — арышт, растрэл на месцы цi высылка на поўнач або ўсход краіны.

Адмоўны адбітак на падрыхтоўку кадраў аказала ўвядзенне згодна з рашэннем СНК СССР з 1 верасня 1940 г. платы за навучанне у VIIIX класах сярэдняй школы, вышэйшых i сярэдніх спецыяльных навучальных установах. 31 лістапада 1940 г. стыпендыя выдавалася тым студэнтам, якія атрымалі на экзаменах 2/3 адзнак "выдатна", астатнія — "добра". Многія студэнты выказвалі абурэнне. Так, 80 студэнтаў першага курса Віцебскага педінстытута падалі заявы аб звальненні.

Да студэнтаў, якія выказвалі негатыўнья адносіны да новых непапулярных мерапрыемстваў, прымаліся рэпрэсіўныя акцыі.

Але праблемы далейшага жыццёвага выбару заставалася вырашаць iм caмiм. 3-за цяжкага матэрыяльнага становішча, немагчымасці вучыцца за бацькоўкі кошт, многія пераводзіліся на завочныя aддзялeннi, бpaлi акадэмічны водпуск, пакідалі вучобу. У выніку адбылося скарачэнне студэнтаў дзённага навучання. Калі на 1 верасня 1940 г. у Белдзяржуніверсітэце, 5 педагагічных i 9 настаўніцкіх Інстытутах налічвалася 8414 студэнтаў, то да 1 студзеня 1941 г. ix колькасць зменшылася да 5807 чалавек. Толькі ў педагагічных інстытутах БССР кантынгент студэнтаў зменшыўся з 3969 чалавек на 15 верасня 1940 г. да 2969 чалавек на 15 лістапада таго ж года.


Случайные файлы

Файл
47772.rtf
109089.rtf
10756.rtf
101769.rtf
124242.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.