Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст (60490)

Посмотреть архив целиком

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў











Рэферат па тэма


Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст













Мiнск, 2007





План


    1. Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў

    2. Народніцтва

    3. Рабочы рух, прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў

    4. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё

Спіс крыніц і літаратуры






1.1. Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў


У XIX ст. на тэрыторыі Беларусі атрымліваюць пашырэнне ліберальныя ідэі. Адпаведны ідэям рух не меў значнага ўплыву на мясцовае грамадска-палітычнае жыццё і наогул ён быў у той час даволі абмежаваны і непаслядоўны. Асобныя ідэі, характэрныя для лібералізму, былі вядомы ў Беларусі ў канцы XVIII ст. (напрыклад, ідэі натуральнага права з іх сцвярджэннем свабоды індывідаў у адносінах да ўладаў).

Лібералізм не мае адназначнага вызначэння, тым больш, што існуе шмат яго формаў. Асноўнымі прынцыпамі, на якіх грунтуецца ліберальная тэорыя, з'яўляюцца: сцвярджэнне свабодаў індывідаў у адносінах да ўладаў; бяспека; права на ўласнасць. Лібералізм — сістэма пераважна індывідуалістычная, якая дае чалавечай асобе і яе правам перавагу перад усім астатнім. Аднак гэта патрабаванне з'яўляецца не абсалютным, а адносным праяўленнем злой волі чалавека. Лібералізм патрабуе стварэння прававой дзяржавы, якая супрацьстаіць волі асобных людзей і звязвае яе. Адпаведна ліберальнай тэорыі, чалавек, асоба стаіць на першым месцы, а каштоўнасць грамадскіх груп ці ўстаноў вымяраецца выключна тым, у якой меры яны абараняюць правы і інтарэсы асобнага чалавека і спрыяюць рэалізацыі мэтаў асобных суб'ектаў. У лібералізму складаныя ўзаемаадносіны з рэвалюцыяй, для яго больш адэкватным з'яўляецца рэфармісцкі шлях развіцця грамадства. На фарміраванне ліберальнай ідэалогіі ў Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. аказваў уздзеянне, перш за ўсе, Захад і пераважна праз Польшчу; у другой палове XIX ст. значным стаў уплыў расійскага лібералізму. Па аналогіі з Расіяй ў Беларусі асноўным носьбітам лібералізму была больш заможная шляхта, дваранства. Галоўным чынам праяўляўся эканамічны лібералізм, палітычныя ідэі дапаўнялі яго не вельмі выразна і пераважна ў час грамадска-палітычных зрухаў (напрыклад, пад час паўстання 1863 г.). Ліберальная ідэалогія і рух Беларусі ў 60–90 гг. XIX ст. мелі і пэўную нацыянальную афарбоўку: у яго асяроддзі можна вылучыць польскую, расійскую, яўрэйскую і выйшаўшую на шлях самавызначэння ўласна беларускую плыні1.

Лібералізм у Беларусі 60 90-ых гг. XIX ст. пашыраецца ва ўмовах адносна слаба развітай сацыяльнай структуры, якая ўяўляла сабой складанае перапляценне элементаў саслоўнай структуры папярэдняй эпохі і сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства. Слабасць буржуазіі, нацыянальна-палітычны радыкалізм дробнай шляхты, палітычная інертнасць землеўласнікаў і большасці інтэлігенцыі, нешматлікасць і нацыянальная раз'яднанасць "сярэдніх" слаёў грамадства сталі прычынамі слабасці сацыяльнай базы лібералізму і адпаведна самаго руху.

Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г., а затым і серыі іншых у 60–70-ых гг. стала штуршком для з'яўлення шэрагу праектаў і меркаванняў, у аснове якіх можна ўгледзіць ліберальныя ідэі. Прычым галоўная прычына распаўсюджвання апошніх у беларускіх губернях у паслярэформенны перыяд, у адрозненне ад унутраных расійскіх, была звязана не толькі з палітычным курсам самадзяржаўя, з няўвагай да думкі дваранства ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення сялянскай рэформы, але і з нацыянальным пытаннем, з абмежаваннямі ў некаторых саслоўных правах мясцовага дваранства, маёмасных і грамадзянскіх правах католікаў, яўрэяў і інш.

У перыяд падрыхтоўкі адмены прыгоннага права, негледзячы на тое, што большасць землеўладальнікаў Беларусі выказалася з кансерватыўных пазіцый за вызваленне сялян без зямлі з захаваннем іх абавязковай працы на памешчыкаў, меншасць падзяляла ліберальную пазіцыю ў сялянскім пытанні. За перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць, за выкуп і пераўтварэнне сялянскіх гаспадарак у самастойныя, выказваліся памешчык Магілёўскай губерні А.Д. Менжынскі, магілеўскі губернатар С. Галынскі і інш. Апошні абгрунтоўваў неабходнасць перадачы сялянам зямельных надзелаў у памерах, якія б забяспечвалі іх жыццёвую патрэбу, з правядзеннем адначасовага іх поўнага выкупа. За правядзенне мер, якія б спрыялі ўтварэнню слоя вольных арандатараў выказваўся буйны магнат В.Радзівіл, гродзенскія памешчыкі К.Аржэшка, А.Глязэр. Лічыў неабходным стварэнне магутнага слоя заможных сялян, што было вельмі карысным для развіцця рынкавых адносін у сельскай гаспадарцы, мінскі купец Ф. Венцкоўскі. Ліберальных пазіцый у аграрным пытанні, прытрымліваліся П. Баброўскі, М. Дубенскі, І. Зяленскі, А. Семянтоўскі і інш. Але яны ўздымалі больш шырокае кола эканамічных праблем паслярэформеннага развіцця Беларусі: развіццё прамысловасці, падатковая сістэма, становішча статыстычных даследаванняў, гарадская гаспадарка і інш. На пачатку 60-ых гг. у Гора-Горацкім земляробчым інстытуце працаваў буйнейшы расійскі эканаміст XIX ст. Ю.Э.Янсан.

Асяродкамі эканамічнага лібералізму ў Беларусі ў значнай ступені былі сельскагаспадарчыя таварыствы. Першымі і найбольш буйнымі з іх сталі заснаваныя ў 1876 г. Мінскае і Віцебскае. Яны аб'ядноўвалі мясцовых землеўладальнікаў, аграномаў, інжынераў і інш. На пасяджэннях таварыстваў абмяркоўваліся розныя эканамічныя пытанні і ствараліся практычныя праекты па развіцці гаспадаркі. Магілёўскі губернатар А. Дэмбавецкі, падзяляючы пазіцыі неабходнасці рэфармавання сельскай гаспадаркі, у сваіх апублікаваных працах даказваў, што ў Магілёўскай губерні трэба знішчыць абшчыну і даць беларускім сялянам магчымасць самастойна весці гаспадрку. Ён лічыў, што грамада не адпавядае іх звычаям, хаця ў рускіх яна можа існаваць дзякуючы іх гістарычнаму імкненню да калектывізму2.

У 1886 г. пачала выдавацца ў Мінску першая ў Беларусі легальная неафіцыйная газета "Минский листок". Яна ўяўляла сабой перыядычны орган переважна ліберальнага накірунку, які аб'ядноўваў адпаведнай пазіцыі публіцыстаў. З газетай супрацоўнічалі вучоныя А.Багдановіч, М.Янчук, М.Доўнар-Запольскі і інш. Рэдакцыя "Минского листка" прапагандавала ідэі аб развіцці спажывецкіх таварыстваў, таннага крэдыту, арцеляў і г.д.

З ліберальна-народніцкіх пазіцый даецца асэнсаванне задач беларускай інтэлігенцыі ў выдадзеных у 1882 г. "Лістах аб Беларусі", аўтар якіх выступіў пад псеўданімам Д.Баравік. Апошні выказваўся супраць радыкальных сацыяльных дзеянняў, лічыў найбольш мэтазгоднай асветніцкую дзейнасць сярод народа, што можа падрыхтаваць Беларусь да пераўтварэнняў.

У сярэдзіне XIX ст. сфарміраваліся інтэлектуальныя асяродкі А. Кіркора ў Вільні, В. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А. Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Беларуская інтэлігенцыя, якая гуртавалася вакол іх, па грамадска-палітычных поглядах знаходзілася пераважна на ліберальных пазіцыях. Па нацыянальна-культурнай праграме прадстаўнікі названых асяродкаў з'яўляліся прыхільнікамі "краёвога ", беларускага па сваёй сутнасці, патрыятызму. Выйшаўшы з польскамоўнага асяродку культуры Беларусі і не парываючы з ім сувязі, гурткі А.Кіркора, В.Дуніна-Марцінккевіча, А.Вярыгі-Дарэўскага знаходзіліся ля вытокаў беларускага нацыянальна-культурнага руху. Адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага лібералізму А. Кіркор зведаў нападкі як з боку прадстаўнікоў польскага грамадскага руху, так і расійскага. Першыя абвінавачвалі яго ў здрадзе польскім нацыянальным інтарэсам, другія бачылі ў ім замаскіраванага ворага Расіі, які служыць польскім экстрэмістам. І гэта з'яўляецца даволі паказальным, у якіх умовах адбывалася нараджэнне беларускай плыні лібералізму. У гэты ж час зараджаецца "заходне-русізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальна-дэмакратычную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага культурнага асяродку даказаць непольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходне-русізму" унеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця; уносілі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання. Нярэдка яны свядома імкнуліся сваёй дзейнасцю палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных у той час сярод моладзі сацыялістычных ідэй. Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Я.Карскага, М.Нікіфароўскага, А. Багдановіча і інш. Выхадцам з Беларусі быў вядомы расійскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў ліберальнага руху ў Расіі, прафесар права У.Спасовіч. На працягу свайго жыцця ён не парываў сувязі з грамадскім жыццем Беларусі і Польшчы.

Напярэдадні паўстання 1863 г. сфарміравалася кансерватыўна ліберальная плынь у нацыянальна-вызваленчым руху на Беларусі, у Польшчы і Літве. Яна атрымала назву “белых”. Прадстаўнікі гэтага лагеру выступалі супраць паўстання як сродка вырашэння задач нацыянальнага руху, лічылі магчымым дыпламатычным шляхам аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. “Белыя” выступалі супраць радыкальных, за рэфарматарскія меры вырашэння сялянскага пытання. У адрозненне ад Польшчы, дзе “белыя” складаліся з шляхты і буйных прадпрымальнікаў, на Беларусі ў гэты лагер уваходзілі амаль выключна землеўласнікі, што было звязана з слабасцю тут буржуазіі. Сярод “белых” на Беларусі вылучаюцца постаці Я. Гейштара, А. Аскеркі, В. Стажэнскага, А. Яленскага і інш3.






Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.