Войны Беларусі другой палове XVI ст. (60366)

Посмотреть архив целиком

ВОЙНЫ БЕЛАРУСІ ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVI ст.


Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай не магла весці самастойнай знешняй палітыкі. Але гэта не азначае, што насельніцтва Беларусі не ўздзейнічала на войны, якія вяла Рэч Паспалітая. Часцей за ўсё і тэрыторыя Беларусі з'яўлялася тэатрам ваенных дзеянняў.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучаснай Латвіі і Эстоніі, заселеная лівамі, латыголамі, эстамі і іншымі плямёнамі і захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай папы рымскага і гер-манскага імператара.

3 сярэдзіны XIV да канца XV ст. бесперапынныя ўнутраныя смуты аслабілі крыжакоў, што ў нейкім сэнсе садзейнічала перамозе аб'яднаных славянскіх сіл у 1410 г. пры Грунвальдзе і прыпыненню крыжацкай агрэсіі на Усход. Другім важным паказчыкам унутранай слабасці крыжакоў з'явіўся пераход у васальную залежнасць ад Полыпчы ў 1466 г. прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку руска-польскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.

Ва ўнутрыпалітычным жыцці Лівоніі пачынаюць барацьбу прыхільнікі і праціўнікі збліжэння з Полыпчай. Прыйшоўшы да ўлады, магістр ордэна В.Фюрстэнберг як праціўнік польскага ўплы-ву раптоўна становіцца прыхільнікам польскай арыентацыі і заклю-чае з Польшчай абаронча-наступальны саюз супраць Масквы. Пару-шэнне папярэдняга пагаднення з Расіяй падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна).

Зацікаўленыя ў падзеле лівонскай спадчыны дзяржавы ўцягваюцца ў канфлікт. Данія адарвала востраў Эзель (Сааремаа), а паўночная частка Лівоніі - Эстляндыя - перайшла пад патранат Швецыі. Па-чынаецца распад ордэна. У выніку вострых унутрыпалітычных спрэ-чак В.Фюрстэнберг быў заменены на пасадзе магістра Г. Кетлерам, які звярнуўся да Жыгімонта II Аўгуста за дапамогай. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат. 3 гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала Вялікае княства Літоўскае.

Уцягненне ВКЛ у падзел лівонскай спадчыны было невыпадко-вым. Магнаты ВКЛ, асабліва ў заходняй яе частцы, дзе ажыццяўля-лася аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста, былі зацікаўлены ў заходнееўрапейскім рынку для свайго збожжа, а выхад Расіі да Бал-тыйскага мора нараджаў небяспечнага канкурэнта. Таму ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе адразу дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г. зн. на заходнееўрапейскі рынак.

Пасля пераходу Лівонскага ордэна пад патранат ВКЛ Расія перанесла ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі Г ў 1563 г. захапіла самую магутную крэпасць княства - Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу.

Але ўжо ў наступным пасля полацкага паражэння 1564 г. фартуна павярнулася тварам да ВКЛ, якое атрымала перамогу на р.Уле і пад. Оршай.

Лівонская вайна патрабавала ад насельніцтва ВКЛ напружання ўсіх сіл. Яна прывяла да рэзкага павелічэння падаткаў, прынесла працоўным масам разбурэнне іх гаспадарак і смерць. Але самае галоў-нае заключалася ў тым, што вайна зусім не карысталася папуляр-насцю не толькі сярод працоўных, але і дробнай і нават сярэдняй шляхты, яшчэ слаба акаталічанай і паланізаванай. Папскі пасол, які быў сведкам падзей, пісаў, што насельніцтва Беларусі публічна моліцца Богу, каб ён дараваў маскавітам перамогу. Яскравым прыкладам непапулярнасці Лівонскай вайны сярод беларускага насельніцтва была няўдалая спроба склікаць апалчэнне і правесці ваенную аперацыю ў 1567 г.

Магчыма, паражэнні, а таксама выступленні крымскіх татар, уцёкі князя Курбскага ў Літву прывялі Івана Грознага да думкі аб баярскай здрадзе і паклалі пачатак апрычніне. Унутраныя справы адсунулі на нейкі час праблемы Лівонскай вайны.

Не здолела і Вялікае княства Літоўскае скарыстаць расійскія цяжкасці. Само княства апынулася перад яшчэ больш небяспечнымі праблемамі. 3 пачатку ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі Польскае каралеўства аднавіла свае інкарпаратарскія намаганні, палітыку, якую вяло ў адносінах да ВКЛ з часоў Крэўскай уніі. Розніца палітыкі Расіі і Полыпчы для ўрада ВКЛ была відавочнай: Расія імкнулася да выхаду да Балтыйскага мора і цікавілася тэрыторыяй не ВКЛ, а Лівоніі. Польскае каралеўства прэтэндавала на "мірную", без аб'яўлення вайны і ваенных дзеянняў анексію ўсяго Вялікага княства Літоўскага цалкам. Гэта падштурхнула палітыкаў ВКЛ шукаць пагаднення з Расіяй. У чэрвені 1566 г. у Маскву было накіравана пасольства ВКЛ у складзе Ю. Хадкевіча, Ю. Тышкевіча і М. Гарабурды, якое прапанавала Івану IV правесці падзел Лівоніі на падставе існуючага на той час становішча. Але цар не прыслухаўся да парады. Мабыць, перакананы ворагамі Расіі і Вялікага княства Літоўскага, ён прыняў памылковае рашэнне працягваць вайну. Яго падтрымаў Земскі сабор 1566 г.

Такая пазіцыя Расіі паставіла ВКЛ у яшчэ болып цяжкае становішча ў выніку ўзмацнення інкарпаратарскай хвалі польскіх магнатаў. У такіх умовах дэлегацыя ВКЛ на Люблінскім сейме пасля анексіі болыпай часткі княства ў Польскае каралеўства мусіла падпісаць ганебную Люблінскую унію (1569). 3 гэтага часу вайна за Лівонію павінна была стаць вайной Рэчы Паспалітай.

Уступленне ў вайну Швецыі і крымскіх татар, а таксама апрычніна яшчэ болып знясілілі Расію і адкрылі Рэчы Паспалітай добрыя перспектывы ў вайне. Але зноў яна не змагла выкарыстаць спрыяльныя ўмовы, бо сама перажывала цяжкія гады бескаралеўя. Расія першая актывізавала свае ваенныя дзеянні ў Лівоніі і здолела захапіць нека-торыя крэпасці, у тым ліку Пернаў (Пярну). Гэтыя ваенныя поспехі дазволілі маскоўскаму ўраду пачаць перамовы з германскім імператарам Максімільянам аб прызнанні права Расіі на Прыбалты-ку. Атрымаўшы адмову, рускі ўрад пачаў новую ваенную кампанію. Ваенныя поспехі Расіі насцярожылі не толькі Рэч Паспалітую, але і Рым.

Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый фарміруе наёмнае войска (часткова аперацыю фінансуе Ватыкан) і пачынае контрнас-тупленне супраць расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады цаной вялікіх страт адваёўваецца Полацк,. вызва-ляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на ўласна рускую тэ-рыторыю. Заваяваўшы Вялікія Лукі і шэраг дробных крэпасцей, Стэфан Баторый распачынае аблогу Пскова і марыць аб паходзе на Ноўгарад і Маскву. Але гераічная абарона Пскова ў 1581 - 1582 гг. канчаткова вызначыла вынік вайны і прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перамовы. Яны праходзілі ў в.Ківерава Гара паблізу Запольскага Яма (на поўдзень ад Пскова) пры пасрэдніцтве папскага прадстаўніка езуіта А.Пасевіна. Згодна з перамір'ем (на 10 гадоў), якое ўвайшло ў гісторыю як Ям-Заполь-скае, Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады - Вялікія Лукі, Холм, Завалочча, Ізборск, Апочку, Гдоў, Себеж і іншыя з усімі іх землямі, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія ў сваю чаргу адмаўлялася ад усіх зя-мель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Мэта, якую ставіла Расія: знайсці выхад да Балтыйскага мора, не была дасягнута.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-ўсходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці. Венгерскія наёмнікі, якія ўварваліся першымі ў Полацк, рабавалі жыхароў, руйнавалі ўсё. Менавіта ў час рабавання горада наёмнікамі Стэфана Баторыя загінулі многія культурныя каштоўнасці, у тым ліку і Полацкі летапіс. Вынікам Лівонскай вайны на Беларусі было далейшае ўмацаванне пазіцый польскіх феадалаў і каталіцкага ўплыву, яшчэ болып глыбокі раскол беларускага грамадства на рэлігійнай глебе.

Аднак адна мэта, якую ставіў Ватыкан у Лівонскан ванне, фінансуючы паход Стэфана Баторыя, засталася недасягнутай: распаў-сюджванне каталіцызму далей на Усход, падпарадкаванне Расіі папу рымскаму. Місія Пасевіна схіліць Івана Грознага да уніі праваслаў-най і каталіцкай цэркваў правалілася, але ідэя не памерла.

Хутка для рэалізацыі гэтай ідэі трапіўся зручны выпадак. На пачатку XVII ст. Расію напаткала бядаліха. На працягу трох гадоў (1600 -1602) вясной і летам ішлі праліўныя дажджы, а ўвосень яны змяняліся раннімі замаразкамі. Неўраджай прывёў да страшэннага голаду. Каб не карміць халопаў, феадалы выганялі іх тысячаш са сваіх двароў. Дзесяткі тысяч халопаў, сялян, пасадскіх людзей пнулі ў тыя гады ад голаду. У адной Маскве за два гады і чатыры месяцы загінула болып за 120 тыс. чалавек. Мноства галодных і халодных людзей блукалі па дарогах Расіі. На тую бяду ў 1598 г. памёр апошні з дынастыі Рурыкавічаў - цар Фёдар Іванавіч. Барыс Гадуноў, яш прыйшоў да ўлады, а потым і Васіль Шуйскі ў вельмі складаных эканамічных і палітычных абставінах не здолелі прыпыніць "смуту" -барацьбу працоўных мас супраць феадалаў.

"Смута" ў Расіі падштурхнула польскіх і літоўскіх феадалаў да актыўнай рускай палітыкі, для якой склаліся спрыяльныя ўмовы. Справа ў тым, што яшчэ пры Фёдару Іванавічу 15 мая 1591 г. ва ўдзельным Углічы пры загадкавых абставінах памёр брат цара васьмігадовы царэвіч Дзмітрый - фактычны наследнік рускага пра-стола. Адразу пасля смерці царэвіча ўзніклі дзве версіі аб яе пры-чынах. Згодна з адной, Дзмітрый накалоўся на ножык ў час прыпад-ку падучай хваробы; паводле другой, ён быў забіты падасланымі Га-дуновым асобамі. Маці царэвіча сведчыла аб забойстве і адразу ж пасля смерці сына назвала імёны забойцаў, якія разам з некалькімі пасадскімі людзьмі былі забіты раз'юшаным натоўпам.


Случайные файлы

Файл
122525.rtf
4573-1.rtf
88710.doc
71501-1.rtf
53613.doc




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.