Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў (60348)

Посмотреть архив целиком






Вялікая Айчынная вайна вачамі нашых равеснікаў

секцыя сацыялогія


ЗМЕСТ


Уступ………………………………………………………………….....


Даследаванне дасведчанасці вучняў……………………………...........


Аналіз рэзультатаў даследавання…………………………………........


Заключэнне……………………………………………………………......


Літаратура……………………………………………………………........



Уступ


Дзве даты назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечай цывілізацыі – 22 чэрвеня 1941г. і 9 мая 1945г. Іх раз’ядноўвае 1418 дзён і начэй, абпаленых разлютаваным полымем бязлітаснай, разбуральнай і кровапралітнай вайны. А аб’ядноўвае гераічная барацьба народаў былога Савецкага Саюза з фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі, якую яны вымушаны былі весці не па сваёй віне.

Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай 60 гадоў назад. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў.

Блізкасць 60-гадовага юбілею Перамогі зноў ускалыхнула хвалю грамадскага інтарэсу да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Мільёны людзей ва ўсім свеце перагортваюць яе старонкі, насычаныя крывёю, імкнуцца ўлічыць урокі мінулага, каб даць адказы на выклік сучаснасці. Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі вайны, але значэнне нашай Перамогі не цьмянее ў вачах грамадства, наадварот, набывае большы сэнс, становіцца больш рэльефным на фоне сучасных палітычных рэалій.

Юбілей Перамогі беларускі народ разам з народамі іншых краін свету адзначае як самае вялікае, агульнае свята. І гэта зразумела. Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з’яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў апошні час інтэнсіўна распрацоўваецца ў СМІ, выдаюцца шматлікія кнігі, брашуры, артыкулы аб вялікай Перамозе. Нярэдка інфармацыя (асабліва ў СМІ) падаецца даволі супярэчлівая, што выклікае сур’ёзную палеміку. Сёння, як гэта не прыкра, не толькі за мяжой, але і ў нашай літаратуры няма адназначнай ацэнкі Вялікай Айчыннай вайны і дасягнутай ў ёй перамогі. Разам з прызнаннем сусветна-гістарычнага значэння перамогі над фашызмам усё больш гучыць меркаванняў, якія наогул адмаўляюць ёй у станоўчай ацэнцы. Чуюцца нават галасы аб дарэмнасці супраціўлення фашысцкаму нашэсцю, аб памылковасці пазіцыі заходніх краін, што сталі на бок Савецкага Саюза. На думку прыхільнікаў такіх сцвярджэнняў, супраціўленне фашызму і перамога над ім мелі рэгрэсіўнае значэнне, паколькі затрымалі крушэнне камуністычнага рэжыму. Адсюль вынікае, што і ўласаўцы, і паліцэйскія, і дзезерціры, і іншыя здраднікі былі дальнабачнымі, прагрэсіўнымі людзьмі, бо яшчэ тады пачалі барацьбу супраць сталінскага рэжыму, а тыя, хто змагаўся на фронце, у партызанах, падполлі, большасць нашага народа, аказаліся несвядомай, непаўнацэннай масай.

Нягледзячы на гістарычную абсурднасць і амаральнасць такіх меркаванняў, ад іх нельга адмахвацца, таму што гістарычны нігілізм, скажэнне сапраўдных фактаў, тэндэнцыйны каментарый у друку, на тэлебачанні, у школьных і студэнцкіх падручніках прымушаюць недасткова інфармаваных людзей верыць усёй гэтай бязглуздзіцы.

Вялікая Айчынная вайна ўвайшла ў нашу гісторыю як небывалая па жорсткасці, трагізму і гераізму барацьба народаў супраць гітлераўскага фашызму. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее, яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа, часткова незадавальненнем адказамі на многія пытанні, якія ўжо вырашаны нашым часам.

Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала вялізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб’ектыўна з’явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму пераканаўчым падцвярджэннем важнасці аб’яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозы, усякага роду рэваншызму, фашызму і неафашызму.

Аб’ектыўныя гістарычныя матэрыялы і факты сведчаць: рашаючы ўклад у вызваленне народаў Еўропы і Азіі ад фашысцкага рабства, у выратаванні сусветнай цывілізацыі ўнеслі народы Савецкага Саюза і Савецкія Узброенныя Сілы.

Але ў апошнія гады прыкметна пацішэла патрыятычная дзейнасць у нашых школах, маладзёжных арганізацыях. Усё гучней сталі чуваць галасы скептыкаў: “Пра вайну шмат навыдумляна”, “Гэта тэма ўжо надакучыла”, “Не варта было змагацца за тое, што мы маем сёння”, “Мы змагаліся не за тое, што трэба”...

Крыўдна і балюча слухаць такія думкі ад юнакоў, якія не бачылі вайны, не зведалі ўсіх пакут. Аднак моладзь – гэта люстэрка грамадства, і калі мы размаўляем пра недахопы ў патрыятычным выхаванні, то карані іх неабходна шукаць у неэфектыўнай працы педагогаў, вучоных, палітыкаў.

Маладое пакаленне беларусаў выхоўваецца ва ўмовах палітычнай нестабільнасці ў свеце, моладзь з’яўляецца найменш устойлівай часткай насельніцтва. Таму яна жыва ўспрымае ўсе палітычныя і сацыяльныя хваляванні ў грамадстве, у тым ліку і негатыўныя. Мы павінны абараніцца ад негатыўнага ўплыву неанацызму, навязвання ілжывага ўспрымання Другой сусветнай вайны, умалення ролі савецкага народа ў справе Вялікай Перамогі.

У апошнія часы сусветнае супольніцтва сутыкнулася з феноменам неанацызму, які праяўляецца ў частковым апраўданні фашызму, праслаўленні былых членаў арганізацыі “Ваффен СС” і рэанімацыі яе расавай і нацыянальнай нецярпімасці. Самае дзіўнае, што нават некаторыя палітыкі і навукоўцы спрабуюць перапісаць гісторыю. Напрыклад, прэзідэнт Латвіі В.Віке-Фрэйберга заявіла аб сваім незадавальненні тым, што правядзенне міжнароднага святкавання 60-годдзя перамогі над фашысцкай Германіяй адбудзецца ў Маскве, бо змаганне Савецкай арміі з фашысцкімі захопнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, па яе словах, латышы ўспрымаюць як савецкую акупацыю, рэабілітуючы такім чынам латышскіх ветэранаў СС.

Калі палітыкі такога высокага ўзроўню дапускаюць рэабілітацыю фашысцкіх зверстваў, то гэта знаходзіць свой адбітак і на выхаванні сучаснай моладзі. У свядомасці маладых людзей, якія зусім не ведаюць вайну, фарміруюцца нігілістычныя адносіны да мінулага. Напрыклад, не так даўно ўнук каралевы Англіі Елізаветы ІІ прынц Гарры паявіўся на вечарыне ў мундзіры афіцэра вермахта з нацысцкай свастыкай на рукаве. У той жа час у сучаснай моладзі фарміруюцца няправільныя маральныя прыярытэты пад уплывам масавай культуры. Так, напрыклад сярод падлеткаў карыстаецца папулярнасцю музычны гурт Rammstein, які выконвае агрэсіўную музыку. Удзельнікі гурта сваім асабістым прыкладам прапагандуюць культуру неафашыстаў: у саліста гурта на плячы вытатуіравана фашысцкая свастыка. А маладыя людзі не толькі слухаюць іх музыку, але і нярэдка імкнуцца пераймаць іх імідж.

Гэта сведчыць аб палітычнай некарэктнасці і праявах непавагі да старэйшага пакалення, якое прайшло вайну аб несфарміраванасці маральных прыярытэтаў у ацэнцы вайны, нацыяналізму, антысемітызму, ксенафобіі, расавай або рэлігійнай нецярпімасці. Каб выхаваць у маладых людзей каштоўнасці, створаныя стагоддзямі, іх асноўнымі маральнымі арыентырамі павінны быць культурна-цывілізацыйныя і ваенна-гістарычныя аспекты.


Даследаванне дасведчанасці вучняў


Ва ўмовах такога рознага станаўлення да гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і вялікай Перамогі выхоўваецца новае пакаленне беларусаў, далёкае непасрэдна ад падзей Вялікай Айчыннай вайны. Якім чынам маладое пакаленне ўспрымае гэтую вайну? Які вобраз Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца прыярытэтным для маладых людзей, улічваючы тое, што інфармацыя аб ёй перадаецца так супярэчліва? З аднаго боку адносіны да Вялікай Айчыннай вайны ў маладога чалавека фарміруюцца пад час яе вывучэння ў школе. Аднак ці ўражваюць урокі гісторыі падлеткаў так, як уражвае матэрыял, пададзены ў СМІ? Увогуле, ці цікавіць сучаснага маладога чалавека гісторыя Вялікай Айчыннай вайны? Ці ўсведамляюць маладыя людзі сябе нашчадкамі народа, які спыніў “карычневую навалу”, ахвяраваў сабой дзеля свабоды нашай краіны і мірнага жыцця?

Здаецца, не цікавіцца гэтым проста нельга. Трагедыя Вялікай Айчыннай вайны закранула фактычна кожную беларускую сям’ю, пакінуўшы невылечную рану ў сэрцах родных і блізкіх. Не ў кожнай сям’і былі непасрэдныя ўдзельнікі ваенных дзеянняў на фронце, але былі і партызаны, і падпольшчыкі, і проста жыхары акупіраваных тэрыторый, якім прыходзілася выжываць у жудасных умовах, і людзі, зведаўшыя на сабе ўсе жахі фашысцкіх канцлагераў. Ці ведаюць маладыя людзі пра тыя выпрабаванні, праз якія вымушаны былі прайсці іх родныя, ці цікавяцца яны лёсам сваіх родных, гісторыяй сваёй сям’і? Гэтыя пытанні былі пакладзены ў аснову нашага даследавання. Гісторыя вайны, разгледжаная ў маштабе лёсу аднаго чалавека выклікае значна большую цікаўнасць, чым сухія факты і лічбы школьных падручнікаў.


Случайные файлы

Файл
61170.rtf
168397.rtf
94160.rtf
69879.rtf
102529.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.