Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII – першай паловы ХІХ ст (60140)

Посмотреть архив целиком

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ


кафедра гісторыі Беларусі










РЭФЕРАТ

на тэму:

Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII – першай паловы ХІХ ст.”













МИНСК, 2008


1. Матэрыялы Генеральнага межавання і ваенна-тапаграфічныя апісанні канца XVIII – 60-х гг. ХІХ ст.

Сярод шэрагу апісанняў геаграфічнага і статыстычнага характару неабходна адзначыць «Топографические описания» і «Экономические камеральные примечания». Узнікненне гэтых матэрыялаў звязана з тым велізарным па аб’ёме размежаваннем зямель, якое было пачата ў часы Кацярыны ІІ, з далейшымі крокамі па вывучэннi народнагаспадарчых рэсурсаў краіны.

Генеральнае межаванне адносіцца да ліку важнейшых мерапрыемстваў унутранай палітыкі абсалютызму, якое праводзілася ў Расійскай імперыі з 1765 г. прыблізна да сярэдзіны ХІХ ст. Сутнасць межавання складалася з работы па здымцы, вымярэннi, картаграфаваннi, апісаннi, фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных аб’ектаў тэрыторыі.

Пытанне аб Генеральным межаванні далучаных беларускіх зямель упершыню ўзнікла летам 1776 г. у сувязі з патрэбай царскай адміністрацыі ў дакументальных крыніцах па афармленнi і замацаваннi зямельных падараванняў i ў цэлым саслоўнага ўпарадкавання фактычнага землеўладання. Ужо да 1782 г. былі распрацаваны неабходныя інструкцыі.

Вызначаліся тры комплексы задач: 1) землеўпарадкавальныя, 2) картаграфічныя і 3) зямельна-ўліковыя. У выніку атрымліваўся апісальна-статыстычны звод даведачных дадзеных для адміністрацыі ў справе распрацоўкі галоўных напрамкаў і бягучых мерапрыемстваў урада.

Лейтматывам межавання з’яўлялася замацаванне манаполіі дваранства на зямлю і пазбаўленне гэтага права тых асоб, якія фармальна-юрыдычна прэтэндавалі на прывілеяванае становішча. Таму новая межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання. Дакладнай і падрабязнай фіксацыі сеткі населеных пунктаў надавалася асаблівае значэнне падчас картаграфавання тэрыторыі.

Праца праводзілася каморнікамі з дапамогай салдат. Ажыццяўленне Генеральнага межавання на Беларусі (на той час – усходняя частка сучаснай тэрыторыі рэспублікі) была ўскладзена на Смаленскую межавую кантору. У цэлым межавая кантора выступала правадніком русіфікатарскай палітыкі царызму. І справа не толькі ў адхіленні мясцовай шляхты ад непасрэднага ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі межавання. Гэта назіралася ў час размежавання спрэчных казённых зямель, асабліва падараваных, якія чакалі каморнікаў для канчатковага зацвярджэння захопаў.

Бясспрэчнай вартасцю колькасных вынікаў межавання з’яўляецца іх храналагічная адначасовасць і паўната стварэння. Аднак па гэтай прычыне выніковыя дадзеныя маюць і пэўныя недахопы. Межавыя заўвагі адрозніваюцца некаторай заніжанасцю колькасці насельніцтва паветаў. Гэта адбылося таму, што межавыя чыноўнікі спадзяваліся на вусныя дэкларацыі саміх уладальнікаў па выніках рэвізіі 1782 г., без уліку «прапіснога» (не азначанага пры першапачатковым улiку) і прыбыўшага насельніцтва.

Самы большы недахоп колькасных вынікаў межавых павятовых апісанняў датычыцца характарыстыкі суадносін формаў феадальнай рэнты. Пры апісанні формаў павіннасцей складальнікі заўваг кіраваліся вылучэннем толькі паншчыны і грашовага аброку, а астатнія сялянскія гаспадаркі адносілі ў рад змешаных. Натуральны аброк, як правіла, імі не вылучаўся. Тым не менш эканамічныя заўвагі Генеральнага межавання застаюцца адзінай поўнай крыніцай па вывучэнні розных бакоў феадальнага землеўладання і формаў эксплуатацыі ўсходнебеларускага сялянства ў апошняй чвэрці XVIII ст. Пасля 1785 г. на гэтай тэрыторыі больш не праводзілася здымак і вымярэнняў зямель, як гэта было зроблена каморнікамі ў час межавання.

Адной з найцікавейшых крыніц зяўляюцца камеральныя апісанні. Камералістыка, або навука дзяржавазнаўства, на працягу XVIII ст. кіравалася апісальным метадам, у задачу якога ўваходзілі збор і сістэматызацыя разнастайных звестак аб крыніцах плацежаздольнасці насельніцтва, а таксама аб даходах дзяржавы ў цэлым. Паколькі такіх фактараў набіралася неабмежавана многа, камеральныя апісанні давалі ўсебаковую характарыстыку фізічна-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага становішча той або іншай тэрыторыі.

У перыяд 1772 – 1774 гг. былі складзены два камеральныя апісанні ўсходнебеларускіх зямель, а таксама агульнае – на далучаную тэрыторыю і спецыяльнае – на дзяржаўную вёску. Яны былі створаны царскай адміністрацыяй з мэтай збору і ўліку разнастайных статыстычных і дакументальных крыніц аб фактычным становішчы тэрыторыі. Камеральнае апісанне 1772 г. – форма статыстычнай характарыстыкі зямель. Галоўнай мэтай стварэння і правядзення апісання дзяржаўнай вёскі было вызначэнне велічыні зямельнага фонду для падараванняў і крыніц казённых даходаў.

Апісанне 1774 г. выкарыстоўвалася ўрадам для кантролю за дзейнасцю арандатараў і ў межах рэгулявання фактычнага становішча дзяржаўнага сялянства. У аснову статыстычнага назірання былі пакладзены вусная дэкларацыя землеўладальнікаў і самыя розныя дакументальныя крыніцы.

Камеральныя апісанні 1772 – 1774 гг. дазваляюць удакладніць не толькі фактычны склад залежнага насельніцтва, але і распаўсюджаныя ў гiстарычнай літаратуры звесткі аб структуры зямельнай уласнасці на ўсходзе Беларусі. Праведзенае беларускім гісторыкам Я. К. Анішчанкам вывучэнне адзначаных вышэй камеральных апісанняў паказвае, што вывады многіх даследчыкаў аб прынцыповым адрозненні структуры феадальнай уласнасці паміж усходняй, цэнтральнай, заходняй тэрыторыямі Беларусі недастаткова абгрунтаваныя. Паводле меркавання Я. К. Анішчанкі, адначасовасць у правядзенні, праграмнае адзінства паказчыкаў, апора на ўлік фактычнага насельніцтва, практыка паслядоўнага ўдакладнення першапачатковых звестак праз новыя органы ўлады, зацікаўленасць у пэўнай дакладнасці і паўнаце матэрыялу – усё гэта дазваляе аднесці камеральнае апісанне 1772 – 1774 гг. да дастаткова надзейнай і унікальнай крыніцы.

Вельмі цікавыя і «Экономические камеральные примечания», «Топографические описания». Па Мінскай губерні яны складаліся ў
1800 г. чатырма павятовымі землямерамі на падставе архіўных матэрыялаў, дакладаў губернатара, тапаграфічных здымак, апытання мясцовага насельніцтва і асабістых назіранняў аўтараў.

«Топографические описания» – гэта рукапісы вялікага фармату і значнага аб’ёму (па Мінскай губерні – 170 лістоў). Матэрыял размешчаны наступным чынам: напачатку акрэсліваецца агульная характарыстыка губерні, пасля – кожнага павятовага горада і кожнага павета.

У агульнай характарыстыцы вызначаецца месцазнаходжанне губерні, яе межы і плошча, ёсць гістарычная даведка аб утварэнні губерні, усталяванні губернскіх і павятовых гарадоў. Дадзена таксама апісанне рэк, азёр, глебы, сельскагаспадарчых прылад, найбольш распаўсюджаных сельска-гаспадарчых культур, ураджаяў, жывёльнага і расліннага свету. Ёсць звесткі аб занятках, веравызнанні, адзенні і мове насельніцтва. Звесткі аб колькасці насельніцтва, населеных пунктаў, заводаў, фабрык, млыноў і г. д. зведзены ў табліцы. Да агульнай характарыстыкі губерні прыкладзена ведамасць падаткаў, якія штогод паступалі ў дзяржаўную казну.

Характарыстыцы кожнага горада губерні папярэднічае гістарычная даведка. Пасля прыводзяцца звесткі аб колькасці насельніцтва, двароў, манастыроў і цэркваў, гандлёвых лавак і млыноў, дадзена характарыстыка заняткаў, мовы, звычаяў, адзення жыхароў, звесткі аб рамястве і гандлі, аб рамесных спецыяльнасцях, аб выпускаемай прадукцыі. Ёсць таксама ведамасць падаткаў, якія штогод збіраліся з насельніцтва кожнага горада.

У дачыненні да кожнага павета матэрыял выкладаецца гэтак жа, як і ў характарыстыцы губерні ў цэлым, але больш падрабязна. Так, напрыклад, паведамляючы аб заводах і фабрыках, складальнікі адзначаюць, дзе яны размешчаны, каму належаць, хто на іх працуе. Больш падрабязныя звесткі дадзены таксама аб гандлі. Да характарыстыкі кожнага павета прыкладзена таксама падатковая ведамасць.

«Экономическое камеральное примечание» – рукапіс вялікага фармату і значна большага аб’ёму (да 600 лістоў). У нейкай ступені гэта яшчэ больш падрабязнае выкладанне зместу «Топографического описания». Разам з тым тут ёсць і шмат новага матэрыялу. Усе лісты «Камерального примечания» падзелены на 8 графаў.

У першай графе пазначаны нумары ўладанняў па плану генеральнага межавання, у другой – імёны ўладальнікаў і назвы населеных пунктаў, што належалі гэтым уладальнікам, у трэцяй – адлеглаць ад павятовых гарадоў да населеных пунктаў (пазначаных у другой графе), у чацвёртай – колькасць двароў у кожным населеным пункце, у пятай – колькасць падатковага насельніцтва, у шостай – колькасць непадатковага насельніцтва, у сёмай прыведзены некаторыя звесткі аб колькасці зямлі, што знаходзіцца пад будовамi гарадоў і ва ўладанні духоўных і свецкіх феадалаў, у восьмай графе даецца падрабязнае геаграфічнае і эканамічнае апісанне кожнага населенага пункта. Апісанне кожнага павета заканчваецца зводнай табліцай.

Такім чынам, «Топографическое описание» і «Экономические камеральные примечания» з’яўляюцца вельмі каштоўнай і разнастайнай па аб’ёме звестак крыніцай па гісторыі Беларусі XVIII ст.

У сярэдзіне XIX ст. ствараецца найбольш буйная серыя ваенна-тапаграфічных апісанняў – 18-томнае выданне «Военно-статистического описания губерний и областей Российской империи», падрыхтаванае Генеральным штабам (1848 – 1863 гг.). Гэтае выданне фундаментальнае як па разнастайнасці сюжэтаў, так і па глыбіні і падрабязнасці іх апісання. Кожны том складаецца з шасці аддзелаў: агульныя звесткі аб губерні, аб яе жыхарах, характарыстыка прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю, нарыс аб асвеце і ваенна-тапаграфічны раздзел, характарыстыка павятовых гарадоў. Характэрнай рысай гэтай працы было імкненне не толькі даць комплекс нейкіх фактычных звестак, але і ўяўленне аб сутнасці апісаных з’яў. Так, у апісаннях сялянскіх промыслаў побач з фактычнымі дадзенымі часам прыводзяцца каштоўныя звесткі аб тэхналогіі таго ці іншага промыслу і эканамічныя разлікі.


Случайные файлы

Файл
63484.rtf
8221.rtf
16715-1.rtf
Pens_ua.doc
168074.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.