Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага (59947)

Посмотреть архив целиком

















Рэферат

па прадмеце “Гісторыя Беларусі”

студэнта І курса завочнага аддзялення

Фізіка-тэхнічнага факультэта

спецыяльнасці АіТВПАМ

2 группы 1-й лабараторнай падгуппы

Жукоўскага Аляксея Уладзіміравіча.

Змест:


1. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА 3

1.1 Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг. 3

1.2 Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя. 5

2.КАНЦЭПЦЫЯ ЎТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў КНІЗЕ М.І.ЕРМАЛОВІЧА “ПА СЛЯДАХ АДНАГО МІФА” 14

УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА


Прычыны аб'яднання славянскіх i балцкіх зямель вакол Наваградка. Міндоўг.

У канцы ЗО - 40-ых гадоў XIII ст., калі землі ўсходніх славян папалі пад мангола-татарскае ярмо, у Панямонні, на балта-славянскім сумежжы, некалі падпарадкаваным Kieвy, узнікае новая дзяржава - Літоўскае ці, Вялікае Наваградскае княства. Пачынаецца новы перыяд гісторыі Беларусі, галоўным зместам якога з'яўляецца фарміраванне на яе i суседніх тэрыторыях Вялікага княства Літоўскага, Рускага i Жамойцкага.

Утварэнне ВКЛ - заканамерны вынік унутранага сацыяльна-эканамічнага i палітычнага развіцця зямель сучасных Беларусі i Літвы ў XII—XIII стст.

Адносіны ўсходнеславянскіх княстваў са сваімі бліжэйшымі балцкімі суседзямі былі няпростымі Разрозненыя землі гістарычнай Літвы ў X—XII стст. былі аб'ектам заваёвы суседніх славянскіх дзяржаў.

Частымі былі спусташальныя паходы ўсходнеславянскіх дружын i на яцвяжскія землі.

У сваю чаргу ў XI-першай трэці XIII ст. літоўскія i яцвяжскія дружыны неаднаразова робяць нa6eгi на славянскія княствы (даходзяць да Тураўскай, Валынскай, Ноўгарад-Северскай, Смаленскай зямель), галоўнай мэтай каторых быў не захоп чужой тэрыторыі, а рабаўніцтва, захоп палонных, хатняй жывёлы i г. д. Яны насілі грабежніцкі характар i з'яўляліся адной з крыніц наза-пашвання багаццяў літоўскай знаці.

Зыходзячы з рэальных фактаў літоўскіх паходаў на ўсходнеславянскія землі, гісторыкі канца XIX—XX стст. распрацавалі "канфрантацыйную" версію генезісу ВКЛ, згодна з якой верхняе i сярэдняе Панямонне былі зонай адвечнай балта-славянскай канфрантацыі, цi змагання за тэрыторыі. Спачатку, усходнія славяне перамагалі тут i цяснілі балтаў, потым па меры раздраблення i аслаблення Pyci балты ў сваю чаргу перайшлі ў наступ. Паступова балцкая экспансія з ваенна-рабаўнічай перарастае ў тэрытарыяльна-захопніцкую. Між тым прыхільнікам гэтай тэзы не ўдалося выявіць ніводнага факта захопу Літвой якога-небудзь горада ці зямлі на тэрыторыі будучай Беларусі. Усе вядомыя выпадкі прыходу літоўскіх князёў на княжанне ва ўсходнеславянскія гарады у XIII ст. адбыліся праз запрашэнне. Больш таго, у крыніцах няма прамых цi вартых даверу ўскосных сведчанняў аб нападзе летапіснай Літвы на Наваградак, Гародню, Ваўкавыск. Раней даследчыкі не заўважалі i таго, што ваяўнічы рух балтаў быў накіраваны за межы Панямоння. Гэта быў рэгіен балта-славянскага супрацоўніцтва, у якім актыўным i культурна-дамінуючым бокам былі ўсходнія славяне, якія з часам асімілявалі балцкіх аўтахтонаў.

Да пачатку XIII ст. сацыяльна-эканамічнае развіццё летапіснай Літвы, аўкштайтаў, жамойтаў (жамойці, жмудзі) прывяло да фарміравання феадальных адносін, да падзелу на знаць i просты народ. У ix яшчэ не было гарадоў, яны не мелі свайго пісьменства. Літва i Жмудзь уяўлялі сабой шэраг асобных зямель з "кунігасамі" (князямі) на чале. К таму часу яны выйшлі з залежнасці ад суседніх усходнеславянскіх дзяржаў. Іх развіццё знаходзілася на той стадыі, услед за якой ідзе ўтварэнне дзяржавы. Палітычнае адзінства стала неабходнасцю часу. Больш цеснаму згуртаванню плямён, ix ваенна-палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі садзейнічаў знешні фактар - пагроза з боку крыжакоў, якія ў канцы XII - пачатку XIII ст. з'явіліся ў Прыбалтыцы i пачалі каланізаваць яе тэрыторыі.

Паступова з асяроддзя літоўскай знаці вылучаюцца найбольш уплывовыя i магутныя. Вядомым сярод ix у пачатку XIII ст. быў Міндоўг,які пачаў барацьбу за падпарадкаванне літоўскіх зямель пад сваю ўладу.

Імкненне да кансалідацыі прыходзіць на змену цэнтрабежным тэндэнцыям i на славянскіх землях. Рост вытворчых сіл, умацаванне феадальных адносін, паглыбленне грамадскага падзелу працы, развіццё гандлю садзейнічалі пераадоленню адасобленасці княстваў, зліццю ix у больш буйныя дзяржавы. Эканамічнае i палітычнае збліжэнне, этнакультурная роднаснасць старажытнабеларускіх зямель выклікалі неабходнасць ix тэрытарыяльнай кансалідацыі. Асабліва ўзмацніўся цэнтраімклівы працэс на Беларусі ў другой палове XII - пачатку XIII ст.

Новы этап дзяржаваўтварэння быў звязаны са складанай знеш-непалітычнай сітуацыяй ва Ўсходняй Еўропе. Уся паўднёвая i ўсходняя часткі ўсходнеславянскага арэала на працягу 1237—1242 гг. былі зруйнаваны мангола-татарамі. Акрамя таго, знешняя небяспека пагражала з поўначы i з захаду: немцы з пачатку XIII ст. усталяваліся ў ніжнім Падзвінні. Гэта быў час, калі з розных бакоў на беларускія землі насоўваліся крыжакі i мангола-татары. У пачатку XIII ст. Полацкае княства першае з усходнеславянскіх зямель прыняла на сябе цяжар барацьбы з крыжакамі. Тэўтонскі ордэн, заваяваўшы Прусію, з 1283 г. распачаў актыўную агрэсію на Панямонне, якое адчувала пагрозу таксама i з паўднёвага ўсходу, ніколi так востра, як у XIII ст. Гістарычнай неабходнасцю часу сталі пошукі больш цеснага кантакту ў эканамічнай i палігычнай сферах, больш цеснае тэрытарыяльнае i ваенна-палітычнае аб'яднанне славянскіх i балцкіх зямель. Ідэя кансалідацыі набывала ўсё больш прыхільнікаў. Перад пагрозай небяспекі полацкія князі нярэдка ўступалі ў саюз з літоўскімі i сумесна выступалі супраць крыжакоў. У канкрэтных гістарычных умовах таго часу склаўся своеасаблівы славянска-літоўскі ваенна-палітычны саюз, які i выклікаў да жыцця новае палітычнае аб'яднанне - ВКЛ. Ваенная пагроза звонку паскорыла працэс аб'яднання. Перавага палітычных прычын над эканамічнымі адрознівала яго ад аналагічных працэсаў у Заходняй Еўропе. Патрэбна была арганізацыя для абароны сваей жыццёвай прасторы з моцным, правераным у баях i паходах ваенным правадыром. Яго этнічнае паходжанне істотнага значэння не мела, асабліва ў Панямонні, дзе два этнасы стагоддзямі жылі ўперамежку.

Пачаткам ВКЛ стаў палітычны саюз дзвюх галоўных рэгіянальных сіл - усходнеславянскіх панямонскіх гарадоў з некаторымі найбольш моцнымі правадырамі балцкіх плямёнаў. Пачаткам быў саюз важнейшага горада рэгіёна Наваградка з мацнейшым з суседніх кунігасаў Міндоўгам. Менавіта гэты саюз , паклаў пачатак працэсу дзяржаваўтварэння. Пісьмовыя крыніцы не зафіксавалі фармальны акт гэтага саюза, як i час яго ўтварэння. На працягу XIII ст. Наваградак няспынна імкнуўся да аб'яднання вакол сябе суседніх славянскіх i балцкіх зямель.

Здавалася б, што аб'яднаўчым цэнтрам павінен быў стаць Полацк, які меў давнюю традыцыю самастойнага i незалежнага дзяржаўнага існавання. Аднак феадальныя ўсобіцы XII ст. , цяжкая барацьба з крыжацкай агрэсіяй i страта выхаду да Балтыйскага мора ў пачатку XIII ст. падарвалі яго сілы. У сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця Беларусі перамяшчаецца з Падзвіння ў Панямонне, з Полацка ў Наваградак, які быў тады самым значным горадам гэтага рэгіёна. Наваградак зведаў у XII—XIII стст. незвычайны росквіт, што i вызначыла яго дамінуючае месца.

Развітыя земляробства i рамёствы, ажыўлены гандаль з паўднё-варускімі гарадамі, з Полацкам, Прыбалтыкай, Польшчай, Візантыяй i Блізкім Усходам, наяўнасць многіх гарадоў (Наваградак, Гарадзен, Слонім, Ваўкавыск, Здзітаў, Свіслач, Турыйск) сведчылі пра высокі эканамічна-культурны патэнцыял Беларускага Панямоння ў XIII ст., што, несумненна, адыграла важную ролю ў працэсе пабудовы ВКЛ. Па свайму эканамічна-культурнаму ўзроўню, матэрыяльных i людскіх рэсурсах гэты регіен значна перавышаў этнічную Літву (Жамойць), не меўшую cвaix гарадоў, не ведаўшую пісьменства, мураванай архітэктуры i г.д. Ён меў спрыяльнае геаграфічнае становішча, якое асабліва праявілася ў сярэдзіне стагоддзя — адносная аддаленасць ад асноўных маршрутаў крыжацкіх паходаў i мангола-татарскай навалы. Усё гэта павялічвала палітычную вагу Наваградка сярод суседніх усходнеславянскіх i балцкіх зямель i дало яму магчымасць стаць ix дзяржаваарганізуючым цэнтрам.

Утварэнне ВКЛ пачалі наваградскія феадалы. Наваградская вярхушка, якая сканцэнтравала ў сваіх руках вялікія багацці i ўмацавала сваю ўладу, адчуўшы смяротную небяспеку, якая ішла ад крыжакоў i мангола-татар, пачала збіраць у адзіную дзяржаву землі Панямоння. Ідэя аб'яднання атрымала падтрымку насельніцтва, найперш купцоў, рамеснікаў. Для практычнага ажыццяўлення сваей праграмы наваградцы выкарысталі князя Міндоўга, а потым яго сына Войшалка. Невядома, ці сам Міндоўг прыслаў да наваградцаў прапанову злучыць свае сілы, ці наваградскія ўплывовыя людзі паслалі запрашэнне на княжанне.


Дзейнасць Войшалка, Трайдзена i Віценя.


Першую цагліну ў падмурак гэтай дзяржавы ў другой чвэрці XIII ст. заклаў Міндоўг. Паводле летапісаў i хронік, Міндоўг - сын буйнейшага феадала Літвы, князя Рынгольта. Упершыню Іпацьеўскі летапіс згадаў Міндоўга 1219 г. У гэтым годзе быў заключаны літоўска-валынскі мірны дагавор. Літву прадстаўлял i пры гэтым 21 князь, з ix пяцёра - "старэйшых", у тым ліку Міндоўг.

У імкненні да ўстанаулення адзінаасобнай улады, ён адных сапернікаў зaбiў, другіх выгнаў з Літвы "і нача княжити один во всей земле Литовской и нача гордети и вельми и вознесе славой и гордостью великой и не творяще противу себя никого же". Гэта адбылося ў 30-я гады XIII ст., паколькі ўжо ў 1236 г. крыніцы ўпамшаюць "Литву Миндовга", якая стала ядром аб'яднання літоўскіх зямель. У вышку жорсткай барацьбы Міндоўгу ўдалося пакласці пачатак палітычнай, тэрытарыяльнай кансалідацыі гітарычнай Літвы - паўднёвай ускраіны балцкіх зямель. Toe, што ён апынуўся ў Наваградку, не было выпадковым. Наваградак узнік на пауднёва-заходнім ускрайку зямлі племені Літва, а далей на захад ад яго жылі яцвягі.


Случайные файлы

Файл
19584.rtf
152894.rtf
153551.rtf
29133.rtf
35017.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.