Увахожданне Беларусі у Расійскую Імперыю (59857)

Посмотреть архив целиком

УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСІ Ў РАСІЙСКУЮ ІМПЕРЫЮ


Рэч Паспалітая, з якой больш за два стагоддзі быў паяднаны лёс беларускага народа, у выніку трох падзелаў гэтай дзяржавы (1772, 1793 і 1795), зробленых Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй, спыніла сваё існаванне. Беларускія землі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек адышлі да Расійскай імперыі.

Акт падзелу Рэчы Паспалітай быў вынікам знешняй агрэсіі замежных дзяржаў, якая стала магчымай дзякуючы ўнутранаму аслаб-ленню Рэчы Паспалітай, што было выклікана цэнтрабежнымі тэндэнцыямі ў палітычным, эканамічным, этнічным і рэлігійным жыцці дзяржавы.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Якія перамены ва ўнутра-ным жыцці Беларусі адбыліся са зменай яе дзяржаўнай прыналежнасці?

Расійскі ўрад адразу ажыццявіў шэраг мер па ўзмацненні свайго ўплыву на далучаных землях. Для аховы новых заходніх межаў будаваліся крэпасці ў Дынабургу, Полацку, Відзах, Рагачове і іншых месцах.

На беларускія землі распаўсюджваліся агульныя прынцыпы расійскага кіравання. У сувязі з гэтым у 1796 г. праведзена адміністрацыйная рэформа. На тэрыторыі Беларусі былі створаны губерні: Бедаруская 7(у яе склад увайшлі Полацкае і Магілёўскае намесніцтвы) з губернскім гррадам Віцебскам і насельніцтвам каля 1,5 млн чалавек;1Мінская /з губернскім горадам Мінскам і насельніцтвам каля 800 тыс. чалавек; )Літоўская (у яе ўвайшлі існаваўшыя Слонімская і Віленская губерйі) й Губернскім горадам Вільняй і насельніцтвам каля 1,6 млн чалавек.

У 1801 г. у выніку ўдасканальвання адміністрацыйнага дзялення Беларуская губерня была разбіта на Магілёўскую і Віцебскую, якія ўвайшлі ў склад Беларускага генерал-губернатарства; Літоўская губерня - на Гродзенскую і Віленскую, якія разам з Мінскай склалі Літоўскае генерал-губернатарства.

Выканаўчая ўлада ў губернях перадавалася губернатарам. У губернскіх цэнтрах пачыналі дзейнічаць органы адміністрацыйнага кіравання па расійскаму ўзору: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы і г.д. Кацярына II у наказе губернатарам у якасці першай задачы адзначыла "сохраненне тншнны н покоя...".

Усё насельніцтва беларускіх губерняў на працягу месяца пасля выхаду ўказа аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Асобам, што не згодны былі прысягнуць новай уладзе, дазвалялася ў трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу, прадаць за гэты час сваю не-рухомасць, у адваротным выпадку па сканчэнні тэрміну маёмасць пераходзіла ў казну. Магнаты і шляхта, заспакоеныя абяцаннямі Ка-цярыны II не парушаць іх правоў у большасці сваёй прынеслі прыся-гу царскай уладзе, бо не хацелі губляць уласнасць.

Складаная ўнутрыпалітычная абстаноўка ў беларускіх, украінскіх і літоўскіх губернях прымусіла расійскае кіраўніцтва шукаць шляхі ўмацавання тут сваіх пазіцый. Пры гэтым даводзілася лічыцца з гістарычнымі адрозненнямі ў характары і ўзроўні развіцця феадальных адносін у Расіі і яе заходніх губернях. Хаця аснова эканамічнага ладу - феадальная ўласнасць на землю - была і там і там аднолькавая, у Расіі, як ужо адзначалася, узровень развіцця вытворчых адносін быў вышэйшым. Цэнтральная ўлада ва унітарнай дзяржаве не пакідала шмат функцый феадалам, замацоўвала за сабой права суда і кант-ролю за ўзроўнем феадальнага прыгнёту сялян.

Беларусь, Літва і Украіна ў складзе Рэчы Паспалітай развівалі свае феадальныя адносіны ва ўмовах дэцэнтралізаванай дзяржавы і таму практычна не ведалі такога рэгулявання. Тут яно насіла эпізадычны характар.

На Беларусі сяляне фактычна знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадалаў і амаль не мелі магчымасці апеляваць да дзяржавы. У феа-дала было шмат палітычных, эканамічных і іншых правоў, каб ахаваць сябе ад дзяржаўнага кантролю. Трымаючы ўласныя войскі, феа-дальныя маёнткі станавіліся "дзяржавамі ў дзяржаве". Гэта не толькі ўзмацняла прыгнёт, але і перашкаджала эканамічнаму развіццю Рэчы Паспалітай, зараджэнню капіталістычных адносін.

У XVI - XVII стст., калі ў Еўропе пачаў развівацца капіталізм, у Рэчы Паспалітай толькі закончыўся працэс масавага запрыгоньвання сялян: феадальны лад знаходзіўся ў сваім апагеі. У Расіі працэс за-раджэння таварна-грашовых адносін ішоў значна хутчэй. Рускія памешчыкі раней пачалі прыстасоўвацца да новых умоў гаспадарання, перавялі сялян на больш прагрэсіўную форму рэнты - грашовы чынш. Сяляне Рэчы Паспалітай трывала сядзелі на паншчыне, што закладвала аснову сур'ёзных сацыяльна-класавых канфліктаў.

На Беларусі раней склалася дваранская манаполія на зямлю. Яна зафіксавана ў Статутах ВКЛ ужо ў XVI ст. У Расіі дваранская манаполія зацверджана толькі ў сярэдзіне XVIII ст. пасля ліквідацыі ў 1754 г. сістэмы недваранскага землеўладання.

Феадальная зямельная ўласнасць на Беларусі раней страціла сваю залежнасць ад нясення ваеннай службы. 3 пачатку XVIII ст. "паспалітае рушэнне", удзел у якім лічыўся неабходнай умовай для валодання шляхтай землямі, ужо не склікалася. У Расіі ж толькі маніфест Пятра III у 1762 г. вызваліў дваранства ад абавязковага нясення дзяржаўнай службы.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання. Расія не ведала такой сацыяльнай групы землеўладальнікаў, як дробная шляхта. Адносны працэнт феадальных уласнікаў быў там значна ніжэйшы, чым у заходніх губернях. У Расіі збяднелыя памешчыкі гублялі свае правы і прывілеі і служылі ў якасці дзяржаўных чыноўнікаў. На Беларусі ж збяднелая шляхта паводле прававога статуса не адрознівалася ад магнатаў.

Розніца ў прававым становішчы дваранства ў Расіі і заходніх губернях была вялікая ўвогуле. У Рэчы Паспалітан. шляхта мела вялікія правы, а ўлада караля была занадта слабой. Ён быў пазбаўлены заканадаўчых паўнамоцтваў і з'яўляўся ўсяго толькі вярхоўнай выканаўчай уладай. Дзейнасць вышэйшага заканадаўчага органа ў краіне - сейма была паралізавана "залатымі шляхецкімі вольнасцямі".

Шляхта мела правы на канфедэрацыі (вайсковыя саюзы для абароны сваіх правоў) і мела магчымасць законна падымаць бунт (рокаш) супраць караля. Гэты палітычны плюралізм і прывёў да практычнай некіруемасці дзяржаўнага жыцця Рэчы Паспалітай.

Усе адзначаныя моманты дазвалялі феадалам далучаных губерняў адчуваць сябе дастаткова трывала і паспрабаваць заняць незалежную пазіцыю ў дачыненні да новай дзяржаўнай улады, нягледзячы на тое, што традыцыі палітычнага жыцця ў Расіі, дзе панавала абсалютная манархія, былі зусім іншыя.

Па гэтых прычынах палітыка царскага ўрада ў дачыненні да мясцовых феадалаў на першым этапе была вельмі памяркоўная. Шляхта заходніх губерняў захоўвала практычна ўсе ранейшыя правы і прывілеі. Адзінае, што ўрад рашуча ліквідаваў, дык гэта бескантрольную самастойнасць феадалаў, якая падрывала асновы дзяржавы. Шляхта згубіла правы на канфедэрацыі, на ўтрыманне прыватнага войска і ўласных крэпасцяў. Усе астатнія правы засталіся.

Акрамя гэтага, у "Жалаванай грамаце" 1775 г. Кацярына II абвясціла, што "каждое состоянне (сословне) нз жнтелей прнсоедн-ненных земель вступает с самого сего дня во все оному свойственные выгоды по всему пространству нмпернн Росснйскон". Дваранству і купецтву беларускіх зямель у 1773 г. было дазволена выбіраць дэпу-татаў для выпрацоўкі праекта новага, агульнадзяржаўнага Улажэння. У 1777 г. на Беларусі адбыліся выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, створаны павятовыя і гу.бернскія дваранскія сходы.

Асноўная частка шляхты засталася задаволенай сваім новым становішчам і нават паднесла расійскаму ўраду адрас, у якім разам з іншым было сказана: "Жнвя не в Полыпе, мы чувствуем себя как бы в Полыые н даже лучше, чем в настояіцей ТІольше"(Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. С.167).

У адносінах да каталіцкай царквы спачатку таксама праводзілася асцярожная палітыка. Дазволена было вольна выконваць каталіцкія абрады. Маёмасць касцёлаў, кляштараў заставалася недатыкальнай. А згодна з даравальнай граматай Кацярыны II ад 1774 г., была засна-вана Беларуская каталіцкая епархія, што адпавядала інтарэсам польскіх і апалячаных беларускіх феадалаў. Аднак каталіцкаму духа-венству катэгарычна забаранялася хрысціць у сваю веру праваслаўных. Ва ўсякім выпадку, такога рэлігійнага прэсінгу, як праваслаўная царква ў Полыпчы, каталіцкая рэлігія не адчувала. Значная частка акаталічанага насельніцтва паступова пачала вяртацца ў праваслаўе.

На гарады Беларусі былі распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя Кацярынай II у "Даравальнай грамаце гарадам" 1785 г. Да прыкла-ду, у гарадах адмянялася юрысдыкцыя свецкіх ці духоўных феада-лаў. Шматлікія прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі былі выкуп-лены ўрадам. Кіраванне гарадскім жыццём канцэнтравалася ў прадстаўнічым органе - думе, якая выбіралася з гарадскіх саслоўяў.

Купецтва атрымала права на стварэнне гільдый, як гэта было ў Расіі. "Даравальная грамата гарадам" служыла ўжо інтарэсам новага класа -буржуазіі.

Спецыяльныя ўказы ўрада датычыліся і яўрэйскага насельніцтва. Указам ад 23 чэрвеня 1794 г. устанаўлівалася мяжа яўрэйскай аселасці на тэрыторыі беларускіх, літоўскіх і часткова ўкраінскіх губерняў. У гарадах гэтых губерняў яўрэям дазвалялася сяліцца, займацца рамяством і гандлем (займацца земляробствам ці набываць землі ім не дазвалялася). Яны маглі запісвацца ў мяшчанскія і купецкія саслоўі з умовай, што будуць плаціць дзяржаўныя падаткі ў двайным памеры ў параўнанні з хрысціянскім насельніцтвам.

На беларускія губерні была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Уніфікаваліся розныя дзяржаўныя зборы з насельніцтва: уводзіўся падушны падатак і земскі збор. Аднак, улічваючы запушчаны стан беларускіх зямель (выяўлены ў час перапісу насельніцтва пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў усё насельніцтва ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На пра-цягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацелыпчыкамі.


Случайные файлы

Файл
446.rtf
611.rtf
48203.rtf
181141.rtf
69001.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.