Перыядызацыя этнічнай гісторыі Беларусі (58651)

Посмотреть архив целиком

План:


  1. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі

  2. Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы

  3. Балты і з’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі.


  1. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі


Этнічную гісторыю Беларусі ўмоўна можна падзяліць на два перыяды. Першы —даіндаеўрапейскі перыяд. Яго храналагічныя рамкі: 40 тыс. гадоў да н.э. - 3 - 2 тыс. гадоў да н.э. Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем такіх форм гаспадаркі, як паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. Ён супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі.

У навуковай літаратуры маецца некалькі пунктаў гледжання наконт часу з'яўлення на сучаснай беларускай тэрыторыі першых людзей. Адны даследчыкі лічаць, што гэта адбылося 100 тыс. гадоў таму (сярэдні палеаліт), калі на беларускія землі прыйшоў неандэрталец i тут працягваўся працэс антрапагенезу, фарміравання самога чалавека. Прыкладна ў канцы сярэдняга палеаліту ў асноўным завяршылася фарміраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу - неаантрапа (краманьёнца). Другія лічаць, што першыя людзі на беларускіх землях з'явіліся 40 тыс. гадоў таму, у верхнім палеаліце, падчас існавання чалавека разумнага (Homo sapiens), калі працэс антрапагенезу ўжо завяршыўся [2; 20].

Насельніцтва ў палеаліце было нешматлікім. На кожнай стаянцы жыло ў сярэднім па 25 чалавек. На вядомыя нам Бердыжскую i Юравіцкую стаянкі прыходзілася 50 жыхароў. Але мы не ведаем дакладна, колькі было такіх стаянак. Мабыць, няшмат.

Раскопкі Бердыжскай i Юравіцкай стаянак паказалі, што ўжо тады існавала раннерадавая абшчына, Спажыванне было калектыўным. Ажыццяўлялася ўраўняльнае размеркаванне прадуктаў палявання i рыбалоўства паміж членамі абшчыны. Некалькі абшчын аб'ядноўваліся ў род. У яго склад уваходзіла ўсе сваякі па маці. Такі род называўся мацярынскім. Род быў уласнікам пэўнай тэрыторыі, вёў агульную гаспадарку, меў агульную маёмасць

Прыкладна 16 тыс. гадоў таму адбылося моцнае пахаладанне, i чалавек на доўгі час пакінуў тэрыторыю Беларусі. Прыблізна 10 -8 тыс. гадоў да н.э. закончыўся ледніковы перыяд. Па меры таяння i адступлення ледніка клімат рабіўся ўсё больш цёплым. Тэрыторыя Беларуci пакрывалася лесам. Пераходзячы з месца на месца, чалавек паступова рухаўся на поўнач. Быў вынайдзены лук, які змяніў характар палявання. Пачалося інтэнсіўнае асваенне новых тэрыторый. Гэту эпоху называюцъ мезалітам (сярэдні каменны век, 8 -5 тыс. гг. да н.э.) [4; 5].

У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. Адзін са шляхоў засялення ішоў з паўднёвага ўсходу, з Рускай рауніны. Патомкі верхнепалеалітычнага насельніцтва занялі ў асноўным Усходнюю Беларусь - Верхняе Падняпроўе. Другі паток iшоў з поўдня па Дняпры, яго асноўнае насельніцтва рассялілася ў Сярэдняй Беларусі i Усходнім Палессі, а частка дасягнула паўднёвых раёнаў Заходне-Дзвінскага басейна i Панямоння. Трэцяя міграцыйная хваля распаўсюдзілася на паўднёва-заходнія раёны Беларусі i была звязана з рухам насельніцтва з Паўднёвай Польшчы. I, нарэшце, чацвертая група плямён прыйшла з Заходняй Еўропы цераз Польшчу i рассялілася ў Заходняй Беларусі i суседняй Літве.

Як бачна, засяленне тэрыторыі Беларусі ў мезаліце ажыццяўлялася з розных месцаў i рознымі групамi насельніцтва, якія адносіліся да розных этнасаў. Рассяліўшыся кампактнымі групамі, яны ўтварылі сама меней чатыры культурна-гістарычныя вобласці. У этнічных адносінах Беларусь тады не ўяўляла адзінства.

На Беларусі вядома 120 мезалітычных стаянак, у тым ліку на Палессі -61. Агульная колькасць насельніцтва складала прыкладна 4,5-6 тыс. чалавек. Асноўныя прылады працы вырабляліся з крэменю, дрэва або косці. Для жыцця i побыту людзей была характэрна радавая арганазацыя. Радавыя абшчыны аб'ядноўваліся ў плямёны.

У мезаліце ў далінах буйных рэк Беларусі жыло ўжо першае сталае насельніцтва. Былая адносная ізаляванасць плямён усё часцей парушалася. З’явіліся і больш складаныя прылады працы [4; 7].

Каменны век завяршыўся эпохай неаліту (новы каменны век 4 – 3 тыс. гг. да н.э.).

Шмат неалітычных радавых абшчын жыло паабапал Дняпра. У басейне Прыпяці даволі шчыльна было заселена яе вярхоўе i суседнія азёры, 6epaгi Стыры, Гарыш, Ясельды, раёны Нароўлі i Мазыра. На тэрыторыі сучаснай Беларусі выяўлена больш за 500 паселішчаў эпoxi неаліту, агульная колькасць насельніцтва - 27 - 36 тыс. чалавек. Паблізу жылля вырабляліся крамянёвыя прылады. Крэйдавы крэмень здабывалі ля берагоў Сожа, Бесядзі, Нёмана, Ясельды. Таму i закладваліся шахты, што пацвярджаецца ix рэшткамі, выяўленымі паблізу пас. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна [3; 14].

У эпоху неаліту з'явіўся гліняны посуд, пераважна вастрадонны, зроблены ў тэхніцы ручной лепкі, з арыгінальнымі арнаментамі i ix размяшчэннем. Па тыпах посуду i арнаментах археолагі вызначаюць асобныя неалітычныя культуры: нёманскую, грабеньчата-накольчатай кepaмiкi (днепра-данецкую), з тыповай ямачна-грабеньчатай керамікай, верхнедняпроўскую i дзяснінскую. З'явілася таксама прадзенне i ткацтва, значныя пocпexi дасягнуты ў апрацоўцы дрэва. Пастаянна ўдасканальваліся прылады працы: сякера, цясла, долата. 3 эпoxi неаліту дайшлі да нас некаторыя мастацкія вырабы: галава качкі з косці, драўляная галава чалавека, зробленая з косці выява гадзюкі з галоўкай i арыгінальна перададзенай скурай i інш.

Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце i на працягу большай часткі неаліту няма магчымасці. Мовы гэтага насельніцтва невядомы. Сляды ix не знойдзены. Разам з тым даныя археалогіі i гістарычнага мовазнаўства, у прыватнасці гідранімii (старажытных назваў рэк, азёр), даюць магчымасць вызначыць этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў III тысячагоддзi да н.э. у Падзвінні i Падняпроўі з'явілася фіна-ўгорскае нaceльнiцтвa, а на крайнім паўднёвым захадзе Папрыпяцця — невялікія групы індаеурапейскага насельніцтва. Пачаўся паступовы пераход да вытворчай гаспадаркі - земляробства i жывёлагадоўлі [4; 7]. Гэты вялікі ў гісторыі чалавецтва гаспадарчы пераварот атрымаў назву неалітычнай ревалюцыі.


  1. Індаеўрапейцы – першае несельніцтва Паўднёвай і Заходняй Еўропы


Другі індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў бронзавым веку з часу рассялення на яе тэрыторыі індаеўрапейскіх плямён (3-2 тыс. гг. да н.э. - да нашага часу).

Прыкладна 3 — 2 тыс. гадоў да н.э. адбыўся дэмаграфічны выбух. На велізарных прасторах Еўропы — ад Рэйна на захадзе да верхняй i сярэдняй Волгі на ўсходзе, ад Прычарнамор'я на поудні да Скандынавіі на поўначы — рассяліліся плямёны жывёлаводаў-вандроўнікаў — плямёны індаеўрапейскай моўнай групы.

Пытанне пра паходжанне індаеўрапейцаў, прычыны, час i шляхі ix вялікай міграцыі па-рознаму асвятляюцца у навуковай літаратуры. Большасць вучоных зыходзіць з меркавання, што ўсе народы індаеўрапейскай сям’і маюць у сваёй аснове адзін народ, які прынята называць праіндаеўрапейцамі, а тэрыторыю, на якой яны жылі да миграцый, — ix прарадзімай [2; 21].

Не толькі праіндаеўрапейцы, але i многія калісьці магутныя этнасы, такія як хеты, кельты, скіфы i іншыя, назаўсёды зніклі з гістарычнай карты планеты.

У сувязі з перанаселенасцю праіндаеўрапейскімі плямёнамі ix прарадзімы, бурным развіццём жывёлагадоўлі i земляробства, паляпшэннем умоў жыцця людзей, скарачэннем дзіцячай смяротнасці, павелічэннем працягласці жыцця, шчыльнасці i колькасці насельнщтва, неабходнасцю асваення новых тэрыторый для адначасовага павелічэння пагалоўя жывёлы прыкладна 4-3 тыс. гадоў да н.э. пачалася вялікая міграцыя праіндаеўрапейскіх плямён на прасторах Азіі i Еўропы. Міграцыя заняла некалькі тысяч гадоў, i за гэты час змяніліся многія пакаленні людзей.

3 тэрыторыі прарадзімы праіндаеўрапейцы мігрыравалі на захад, усход i поўнач. На захадзе яны прайшлі Малую Азію, выйшлі да Эгейскага мора, засялілі Балканы. Адна частка з ix абагнула Чорнае мора, прайшла праз тэрыторыю сучасных Балгарыі, Румыніі, Малдавіі, асвоіла Правабярэжную Украіну, стварыўшы там трыпольскую культуру. Гэта - адна са старажытных індаеўрапейскіх міграцыйных хваль [3; 15].

Частка праіндаеўрапейцаў рухалася на ўсход праз Іранскае плас-кагор'е, адны выйшлі на тэрыторыю сучаснага Кітая, другія - на Індастанскі паўвостраў i сталі вядомыя як арыі. Асобная група індаеўрапейцаў ад Ірана павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім i Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах i працягвала свой рух на захад да Дняпра, у Паўночнае Прычарнамор'е. Гэты магутны міграцыйны паток стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку i на Беларусь

Пры сустрэчы з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы перамагалі яго i асімілявалі. Справа ў тым, што аб’ектыўна індаеўрапейцы знаходзіліся на болыш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця. Індаеўрапейцы мелі ўжо ў 4 тысячагоддзі да н. э. даволі развітую вытворчую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, прымянялі цяглую сілу (валоў), ахоўвалі статкі на пасьбішчах з дапамогай сабак. Разам з тым, індаеўрапейцы ўмелі араць зямлю, сеяць і жаць, мелі для гэтага адпавед-ныя прылады працы.

Выключэннем было насельніцтва Індыі i Кітая. Індаеўрапейцы з'яуляліся вынаходнікамі кола i калёснага транспарту, патрэба ў якім была прадыктавана міграцыяй, ix рухомым ладам жыцця. Кола калясніц рабілі тады з кавалка дрэва цвёрдай пароды, пазней. - з металу. Новай з'явай стала пахаванне ў курганах, што было звязана з прыходам у Еўропу жывёлаводаў i земляробаў. Індаеўрапейцы прынеслі i больш высокую форму грамадскай арганізацыі — патрыярхат.


Случайные файлы

Файл
11323.rtf
178273.rtf
30159-1.rtf
65818.rtf
60027.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.