Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка" (58079)

Посмотреть архив целиком

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ


кафедра гісторыі Беларусі










РЭФЕРАТ

на тэму:

«Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIVXVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»»













МИНСК, 2008



1. Агульная характарыстыка

Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае «Лiтоўская Метрыка» (ЛМ). Гэта, па-першае, – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней агульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV – XVII ст. Разам з тым «Лiтоўская Метрыка» – гэта i назва канкрэтнага фонду № 389, якi захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў Расiйскай Федэрацыi ў Маскве (ЦДАСА), i гэты фонд уключае матэрыялы не толькi велiкакняжацкай канцылярыi, але i iншых дзяржаўных устаноў. Адначасова шэраг матэрыялаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi ВКЛ, захоўваецца у архiўным фондзе (Zbior. Tak zwana Metryka Litowska) Галоўнага архiва старажытных актаў (Archiwum Glowne Akt Dawnych – AGAD) у Варшаве. Апошнi з’яўляецца вынiкам дзейнасцi архiвiстаў XVIII ст., пераважна варшаўскiх, і адлюстроўвае адзiн са шматлiкiх этапаў упарадкавання матэрыялаў «Лiтоўскай Метрыкi».

Назва «Лiтоўская» – таксама ўмоўная. У найбольш старажытным з вядомых вопiсаў 1623 г. матэрыялы канцылярыi названы «Метрыкай Вялiкага княства Лiтоўскага». Вызначэнне «Лiтоўская» яны атрымалi ў XVIII ст. пад пяром варшаўскiх архiвiстаў, яго ўжываў i найбольш аўтарытэтны з iх – А. Нарушэвiч (1777 – 1787). Пецярбургскiя архiвiсты ўслед за апошнiм менавiта так называлi метрыку, тым больш, што такi тэрмiн быў неабходным, каб супрацьпаставiць яе «Кароннай».

Тэрмiн «метрыка» таксама ў пэўнай ступенi ўмоўны. Ён узнiк у сярэдневяковых канцылярыях i вызначаў кнiгi – копii дакументаў, якiя выйшлi з цэнтральных канцылярый. Пазней значная колькасць кнiг была страчана.

Такiм чынам, неабходна, па-першае, адрознiваць матэрыялы велiкакняжацкай канцылярыi i матэрыялы адпаведных архiўных фондаў; для гэтага трэба прасачыць гiсторыю апошнiх (найперш фонду № 389 ЦДАСА). Па-другое, неабходна вызначыць першапачатковы (кнiгi-арыгiналы) i сучасны склад «кнiг» «Лiтоўскай Метрыкi».

2. Канцылярыя ВКЛ i яе «кнiгi».

Першапачатковы i сучасны склад «кнiг»

Для паспяховага аналiзу крынiц, якія ўзнiклі ў вынiку дзейнасцi органаў кiравання, неабходна даследаванне эвалюцыi апошнiх ад моманту iх зараджэння ў форме дапаможнага кiруючага звяна да ўтварэння самастойнага iнстытута з дыферэнцыраванай спецыялiзацыяй. Пад канцылярыяй трэба разумець установу (дзяржаўную, царкоўную цi прыватную), якая мае ўнутраны субардынацыйна-iерархiчны падзел упраўленчай i выканаўчай працы, уласную арганiзацыйна-функцыянальную структуру, асноўнай гiстарычнай функцыяй якой з’яўляецца пасрэднiцтва цi ўдзел у ажыццяўленнi дзяржавай (царквой цi прыватнай асобай) гаспарадча-выканаўчай дзейнасцi – кiравання.

Цэнтральны апарат дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага ў XV XVI ст. развiваўся iмклiвымi тэмпамi. Адно з яго звёнаў – велiкакняжацкая канцылярыя – хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы. У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага таксама, як i ў iншых канцылярыях дзяржаў позняга сярэднявечча, здымалiся копii выданых (выходных) i атрыманых (уваходных) дакументаў. Пры гэтым, як адзначаў буйнейшы даследчык ЛМ М. Беражкоў, выходныя дакументы велiкакняжацкай улады, а таксама паступаўшыя дыпламатычныя акты выпiсвалiся ў канцылярыi з адносна большай паўнатой, чым iншыя (якiя фiксавалiся выбарачна цi ў залежнасцi ад важнасцi iх зместу). Копii прызначалiся як для патрэб бягучай дзейнасцi канцылярыi, так i для захаванасцi звестак дакументаў на больш працяглы час. Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай «Лiтоўскай Метрыкай», з’яўляецца тое, што яна па сваім функцыянальным прызначэнні падмяняла дзяржаўны архiў (якi ў ВКЛ так i не быў створаны – арыгiналы дакументаў агульнадзяржаўнага значэння канцэнтравалiся i захоўвалiся ў прыватных руках).

У другой палове XVI ст. канцылярыя Вялiкага княства Лiтоўскага заставалася яшчэ дапаможна-выканаўчай установай. У межах канцылярыi складалiся ўмовы для яе падзелу на ведамствы па сферах дзеяння. Адсутнiчала кіраўніцка-выканаўчая спецыялiзацыя. У момант ад’езду вялiкага князя ў Карону Польскую яна (магчыма) падзялялася на дзве самастойныя часткi. Першая ўключала найбольш вопытных i заслужаных пiсараў (па сутнасцi, саветнiкаў вялiкага князя) i накіроўвалася за iм у Карону. Праз яе Жыгiмонт Стары ажыццяўляў кіраванне знешняй i ўнутранай палiтыкай ВКЛ. Лiсты (гаспадарскiя прывiлеi) выдавалiся ў залежнасцi ад месцазнаходжання вялiкага князя. Апошняя акалiчнасць дазволiла М. Беражкову скласцi «Iтынерарый вялiкiх князёў лiтоўскiх» (ітынерарый – дзённік падарожжаў). Сапраўды, доўгачасовая адсутнасць гаспадароў у Лiтве патрабавала аператыўнага вырашэння найважнейшых праблем дзяржавы ў межах адной кампактнай установы, што складалася з вузкага стабiльнага кола давераных асоб, якiя трымалi на кантролi ўсе падзеi ў княстве.

Другая частка (яе наяўнасць гiпатэтычная) функцыянiравала ў Вiльнi. Яе магчымае iснаванне спарадзiла версiю аб тым, што падзел кнiг на два тыпы (арыгiналы i копii) узнiк менавiта ў вынiку ад’езду вялiкага князя з часткай канцылярыi i далейшай перапiскай з «часовых» кнiг у «пастаянныя». Да апошнiх падключылася i блытанiна ў храналогii запiсаў.

У 1946 г. савецкi гiсторык М. Беражкоў пераканаўча даказаў, што «кнiгi» канца XVI – пачатку XVII ст. не з’яўляюцца адэкватнымi арыгiнальным «кнiгам» канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, а ўзнiклi ў вынiку капiравання. Але пры гэтым М. Беражкоў памылкова лiчыў, што дакументы ў дзяржаўнай канцылярыi перапiсвалiся ў «кнiгi»: на яго мела пэўнае ўздзеянне сама назва – «кнiгi». Фактычна ж у канцылярыi дакументы перапiсвалiся на асобных лiстах цi некалькiх лiстах («сшытках»). Гэтыя лiсты з часам складвалiся, з iх фармiравалiся «кнiгi». Аднак назiраўся i iншы працэс: з цягам часу, у ходзе работы асобныя часткi гэтых «кнiг» перамешвалiся памiж сабой, а ў канцы XVI ст. без папярэдняй распрацоўкi былi перапiсаны ў кнiгi-копii.

Гэта закранула наступны склад «кнiг»:

  1. «Кнiгi данiн» («даніны» – спецыфічная назва падараванняў – «пажалаванняў» вялікага князя), якiя першапачаткова (пры Казiмiры i Аляксандры) з’яўлялiся адначасова i кнiгамi спраў судовых. Сярод дакументаў, што запiсвалiся ў гэтыя кнiгi, найперш адзначым данiны заканадаўчага характару: прывiлеi, агульназемскiя, абласныя, гарадам, этнiчным i канфесiйным групам насельнiцтва. Асобных кнiг для запiсу дакументаў заканадаўчага характару ў XV ст. не было. Пераважную большасць запiсаў у кнiгах данiн складаюць дакументы на зямельныя ўладаннi i на правы, непасрэдна звязаныя з землеўладаннем.

Сюды можна аднесцi: лiсты аб дараваннi зямельных уладанняў феа-далам розных рангаў, аб «дачы» ўладальнiкам маёнткаў правоў на засна-ванне кірмашоў i таргоў, на трыманне карчмы, на спагнанне мыта i г. д.

У кнігі ўпiсвалiся таксама дакументы аб падараваннi i пацвярджэннi пасад, але гэтых дакументаў на першым часе iснавання было няшмат, магчыма, прызначэннi рабiлiся ў вуснай форме.

2. «Кнiгi спраў судовых» гаспадара i паноў-рады пачалi весцiся асобна ад кнiг данiн з пачатку княжэння Жыгімонта I з лiстапада 1506 г. У загалоўках першых кнiг вызначаецца прысутнасць дзвюх фармальных катэгорый матэрыялаў: «лiстоў» i запiсаў «пра памяць»:

а) «лiсты», напiсаныя ад iмя гаспадара. Найперш i галоўным чынам гэта лiсты-прыгаворы, якiя давалiся супрацьстаячым бакам пасля разбору справы па сутнасцi. У iх былі звесткi аб ходзе разгляду i аб рашэннi, вынесеным гаспадаром сумесна з панамi-радай, цi ў выключным
выпадку – гаспадаром аднаасобна. Упiсваліся ў кнiгу i iншыя гаспадарскiя «лiсты»: аб адтэрмiноўцы справы i г. д.;

б) запiс «пра памяць» – гэта пратакол разбору справы цi асобны момант гэтай справы (напрыклад, няяўка аднаго з бакоў да прызначанага тэрмiну). Цiкава, што калi ў кнiзе прысутнiчае запіс «пра памяць», то аднолькавы па змесце з ёю «лiст» адсутнiчае i наадварот.

3. «Кнiгi арэнд». Асноўны iх змест складаюць дакументы адносна продажу (гэта значыць аддачы ў арэнду, на водкуп мыт, карчмы i г. д.). Непасрэдна гэта лiсты мясцовых адмiнiстрацый аб «продажу», якi адбыўся з выкладаннем яго зместу, акты аб прыняццi «лiчбы» (гэта значыць справаздачы арандатараў).

4. «Рэестры «отправ» – гэта пералік данін грашыма, харчамі і рэчамі са сродкаў скарбу «князем і панам і дворяном і земяном і всим, кому што гаспадар дал». Пераважна гэтыя даніны, хоць і даваліся з цэнтра, але з мясцовых сродкаў скарбу (з паступлення мыт, «він» і г. д. на месцах). У запісе гаварылася, што, каму і за што падаравана і з якой крыніцы павінна быць зроблена выдача. З расходных кніг скарбу першай паловы XVI ст. захавалася яшчэ кніга выдаткаў на татар.

5. «Кнігі пасольстваў» – тут канцэнтравалiся дакументы аб зносінах ВКЛ з іншымі дзяржавамі: уласна «пасольствы» – г. зн. прамовы паслоў літоўскіх і іншаземных, «навукi» паслам («настаўленні»), «верующие» (зараз вярыцельныя граматы) лісты паслам і «глейтовные» (ахоўныя лісты), адказы паслам, лісты бягучай дыпламатычнай перапіскі. Сустракаюцца ў кнігах запісы неістотнага зместу: напрыклад, аб колькасці слуг і коней, дадзеных паслам. У невялікай колькасці ёсць дыпламатычныя дакументы, у якіх ВКЛ не з’яўляецца баком-удзельнікам, але ў змесце якіх яно было зацікаўлена.


Случайные файлы

Файл
19400.rtf
2392-1.rtf
34688.rtf
130491.rtf
8186-1.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.