Каменны век на Беларусі (57771)

Посмотреть архив целиком

УА "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка"








Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі"

На тэму:

Каменны век на Беларусі








Падрыхтаваў:

студэнт 206 гр. гіст. ф-та

Нарывончык

Дзмітрый Сцяпанавич







Минск

2005


Цікаўнасць да старажытнага мінулага Беларусі існавала здаўна. Яшчэ ў XVIпершай палове XVII стст. Магнаты пачынаюць цікавіцца гістарычным краязнаўствам і збіраннем старажытных грамат. Больш мэтанакіраваныя, хаця і даволі яшчэ спарадычныя даследаванні пачаліся дзесьці а пры канцы XVIII – пачатку ХІХ стст., і звязаны яны перш за ўсё з імем З.Даленгі-Хадакоўскага. У сяр. ХІХ ст. гістарычнымі даследаваннямі займаліся Я. І К.Тышкевічы, да пачатку першай сусватнай вайны В. Шукевіч і Е. Раманаў. Да гэтага часу адносяцца першыя абагульняючыя працы Т. Нарбута, А. Кіркора, В. Ластоўскага. У міжваенны перыяд даследаванні К. Палікарповіча (вывучэнне стаянак Юравічы і Бердыж) падцвярджаюць меркаванне Е. Раманава аб засяленні беларускіх тэрыторый яшчэ ў палеаліце, робяцца спробы аналізаваць не толькі матэрыяльную культуру, але і рабіць высновы аб развіцці гаспадаркі і сацыяльнай арганізацыі (А. Леўранскі). У тагачаснай Заходняй Беларусі ствараюцца этнакультурныя схемы, якія ўлічваюць і індаеўрапейцаў, і старажытных балтаў, і славян (В. Антаневіч і Т. Цэтак-Галубовіч). У 50-я гг. ХХ ст. назіраецца буйное развіццё беларускай археалогіі, звязанае перш за ўсё з дзейнасцю такіх навукоўцаў як Кухарэнка, Арцёменка, Штыхаў, Побаль і, безумоўна, многімі іншымі. У гэты час ідзе назапашванне археалагічнага матэрыяла, у якім узнімаецца не толькі асаблівасці матэрыяльнай культуры, але і разглядаецца гаспадарчае развіцце, светапогляд, праблемы этнагенезу. У сувязі з гэтым у 1977 г. з’яўляецца прыкметная праца Загарульскага. Набытак больш як стогадовага развіцця археалогіі ў рэчышчы вывучэння гісторыі старажытнага грамадства падсумаваны ў працах энцыклапедычнага характару: Археалогія Беларусі, Т.1: каменны і бронзавы век, 1997 і Археалогія Беларусі, Т.2: жалезны век, 1999. У наш час гістарыяграфія застаецца адкрытым пытаннем і пасаянна папаўняецца новымі працамі.


ПАЛЕАЛІТ


Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100-35 тысяч гадоў таму назад, у час СЯРЭДНЯГА ПАЛЕАЛІТУ, што пацвярджаюць асобныя знаходкі – грубаабітыя прылады працы. Так, каля в. Свяцiлавiчы на р. Бесядзь было знойдзена скрабло, вырабленае з крамянёвай пласцiны, паблізу в. Абідавічы на Дняпры (Быхаўскі р-н) было выяўлена масіўная скрэблападобная прылада працы, сярод матэрыяла стаянкi в. Падлужжа (Чачэрскi р-н) сустрэлiся востраканечнiк, адшчэпы і ядрышчы з крэменю. Акрамя гэтых шырокавядомых знаходак прысутнасць старажытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ўжо ў эпоху мусцье падцвярджаюць знаходкі аналагічных вырабаў на берагавых схілах воз. Нобель у вярхоўях Прыпяці. Іх выраблялі неандартальцы, касцяныя рэшткі якіх упершыню знойдзены ў даліне Неандэр (Германія), у Крыму і Закаўказзі. Хутчэй за ўсё на тэрыторыю Беларусі яны пранiклi па далiнах «прарэк» з тых месцаў, дзе сустракаецца найбольш слядоў iх жыхарства – з дняпроўскага Надпарожжа, басейна Дзясны або Закарпацця. З’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі прыпадае на неспрыяльны ў кліматычным плане час некалькіх леднікоў. Тагачаснае наваколле нагадвала тундру, халодныя стэпы з астраўкамі лясоў у далiнах рэк, па якіх пасвiлiся статкі мамантаў, паўночных аленяў, дзiкiх коней, блукалi калматыя насарогi, першабытныя быкi, зубры, пясцы, ваўкі. Каб выжыць у надзвычай суровых умовах прыледавiкавай зоны, неандартальцы развілі своеасаблівую мусцьерскую культуру: удасканалілі вытворчасць прылад працы, навучыліся здабываць і падтрымлiваць агонь, будаваць прымітыўныя жытлы, авалодалi іншымі, больш эфектыўнымі спосабамі палявання на 6уйныя статкі жывёл. З крамянёвых адшчэпаў, якія збiвалiся з дыскападобных ядрышчаў, пры дапамозе аббiвання выраблялiся прылады працы 20 тыпаў – востраканечнікі, скрэблы, рубiлы, наканечнiкi дзiдаў (коп’яў). Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапацiлiся аб суродзiчах, хавалi памёрлых, ажыццяўлялі калектыўныя работы.

Да канца сярэдняга палеаліту зацягнулася фармiраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу – неантрапа. Магчыма, ён развіўся ад найбольш прагрэсіўнай групы неандартальцаў ці паходзіў ад асобнай галіны чалавечага роду. Разам з тым узнiкала раннеродавае грамадства, адбываецца пераход ад праабшчыны да роду, ад групавога брака да парнай сям’i. Чалавек ператвараецца ў сацыяльную iстоту, члена родавага i вытворчага калектыву. Гэта шматкратна павялiчвала яго магчымасці.

Эпоха позняга (верхняга) палеаліту пачалася 40 (у некаторай гістарычнай літаратуры 38-35) -9 тысяч гадоў назад. У гэты перыяд адбываецца другая спроба засялення Беларусі. Людзей гэтага часу называюць неантрапы цi краманьёнцы (па пячоры Кро-Маньён у Францыі). Крамневая вытворчасць дасягнула новага ўзроўню. Амаль усе прылады працы (у гэтым перыядзе iх больш за 100 тыпа выраблялiся) з пласцiн. Нарыхтоукi-пласціны збіваліся з папярэдне падрыхтаваных, прызматычных ядрышчаў. Сярод прылад былi наканечнiкi дроцікаў, нажы, скрабкі‚ скоблi, праколкі, свярдзёлкi, сякеры, цеслы, разцы. З чарапоў, жардзiн, касцей i скур будавалiся трывалыя жытлы. Побач з жытламi мелiся вогнiшчы, гаспадарчыя ямы-лядоўні, згрувашчаннi костак – запасы палiва, месцы для апрацоўкі крамянёвых прылад, сховiшчы для культавых рэчаў.

У познiм палеалiце знiкла мастацтва. На сценах пячор, дзе жылi краманьёнцы, захавалiся малюнкi жывёл – аб’ектаў палявання. З iклаў маманта выразалiся статуэткi жанчын, выявы жывёл, птушак i рыб, чурынгi з ячэiстым арнаментам, бранзалеты. У побыце былi касцяныя праколкi, iголкi, кiнжалы, рагавыя жэзлы i iнш., пацеркi з ракавiн. Асаблiва прыгожыя вырабы знойдзены беларускiмi археолагамi пры раскопках у Юдзiнаве i Елiсеевiчах, украiнскiмi – у Мезiне, рускiмi – у Касцёнках i Сунгiры.

На тэрыторыі Беларусі выяўлена дзве верхнепалеалiтычныя стаянкi: Юравiчы на Прыпяцi i Бердыж на Сожы, узростам адпаведна 26 i 23 тысячы гадоў. Даследаваў іх адзін з найбуйнейшых археолагаў Беларусі – К.М. Палікарповіч. Цікава, што нешматлiкi iнвентар юравічскага помнiка мае прыкметы мадленскай культуры, так званага «усходняга гравета», звыклага для цэнтральнай Еўропы, а своеасаблівыя, з выняццем наканечнікі коп’яў і пласцінкавыя нажы Бердыжа дазваляюць суаднесці яго з адгалiнаваннем касцёнкаўскай культуры, якая існавала ў басейне Дону. Улiчваючы характар помнiкаў на Валынi i Падзясеннi, можна меркаваць пра два напрамкi перасялення старажытных людзей – на захад у Маравiю i на поўнач з басейна Дона у Падняпроўе.

У познiм палеалiце iснавала ўжо родавае грамадства. Для гэтага часу характэрна мацярынская родавая абшчына як асноўны від грамадскай арганізацыі, пабудаваны на прынцыпах кроўнай роднасці па мацярынскай лініі, калектыўнай маемасці і спажывецтва. У гэты час унутры абшчыны адбываецца першы падзел працы – па полу і ўзросце. Некалькі абшчын аб’ядноўваюцца ў род, які валодая прызнакам тэрыторыі. Унутры роду шлюбы не заключалiся – iснаваў звычай экзагаміі.

Першабытныя людзі заставаліся яшчэ бездапаможнымі перад сіламі прыроды. Яны не вылучалі сябя з акаляючага асяроддзя. Адсюль складаліся ўяўленні аб цеснай сувязі паміж суродзічамі і татэмам (татэмізм), вера ў звышнатуральныя сiлы і духаў (анiмiзм), у незвычайную моц пэўнай рэчы, прылады, прадмета культу (фетышызм). Людзi верылi, што могуць уздзейнiчаць на iншых асоб i нават на запасы ежы i на прыродныя з’явы пры дапамозе магiчных дзеянняў і рьттуалаў (магiя). Узнiкла ўяўленне аб магчымасцi жыцця на тым свеце, якое можа забяспечыцца складаным пахавальным рытуалам. Паводзiны члена роду рэгулявалiся, такiм чынам, паводле склаўшыхся традыцый, якiя ахоўваліся першымі людзьмі і родавай мараллю. Парушэнне iх было небяспечным, бо чалавек не мог iснаваць па-за родам.


Мезаліт


Прыродныя мовы, між тым, пагоршвалiся. Калi наступiлi занадта жорсткiя халады, людзi пакiнулi тэрыторыю Беларусi амаль на 10 тысяч год. Шматметровы пласт лёсападобных суглiнка перакрыў некаторыя колiшнiя стаянкi i адначасова захава iх рэшткi да нашых дзён. Жыццё працягналася далёка да поўдня – у басейне Дзясны (стаянкi Елiсеевiчы, Мезiн, Юдзiнава), на сярэднiм Дняпры, берагах Днястра i Гарыні. Верагодней за ўсё з гэтых месца вярталiся потым iх нашчадкi – па шляхах продкаў, калi наступiла познеледавiкоўе (15-14 тысяч гадоў назад) і адбыліся новыя кліматычныя змены. Тундравая раслiннасць змянялася лясной, знiклi маманты, калматыя насарогi, вандроўвалі паўночныя алені. Пачынаецца МЕЗАЛІТ (9-4 тысяч гадоў таму). Менавiта тады тэрыторыя Беларусi канчаткова ўвайшла ў склад абласцей, якiя заселены чалавекам – айкумену. Скарыстоўваючы спрыяльныя ўмовы кліматычнага оптыуму, паляўнiчыя на паўночнага аленя, плямёны свiдэрскай культуры (названа па в. Свiдэр каля Варшавы) надоўга занялi яе заходнюю частку і прылеглыя раёны Валынi. Ва ўмовах высокай лясістасці толькi стужкi рэк злучалi родавыя ўчасткі, тэрыторыi рассялення плямён i дазвалялi арыентавацца ў змрочных зялёных пушчах. Гэта былi шляхi, падрыхтаваныя самой прыродай. Людзi сялiлiся на берагах рэк, займаючы ўжо не асобныя мясціны, а даволi вялiкiя адрэзкi рачных далiн, з высокімі тэрасамi, дзюнападобнымі пагоркамi, марэннымi халмамi, раскiданымi сярод паплавоў. У Беларусі вядома да 120 мезалітычных стаянак. Нашчадкi верхнепалеалiтычных родавых абшчын жылi на паўднёвым захадзе (познiя стаянкi свiдэрскай культуры) i на ўсходзе (помнiкi грэнскай культуры). Далейшае засяленне адбывалася па рэках, пераважна ў накiрунку да поўначы. У матэрыяльнай культуры вылучаюцца буйныя змяненні:1.) неабходнасць пошуку новых, больш эфектыўных сродкаў палявання ва ўмовах дамінавання дробнапамерных жывел прыводзіць да вынаходніцтва лука і стрэлаў; 2.)ва ўмовах лясной мясцовасцi часта даводзiлася выкарыстоўваць рубячыя прылады працы – сякеры, цяслы і долаты, якiя для павышэшшя эфекыўнасці насаджваюць на рукаяткі; 3.) павялічваецца роль рыбалоўства, знаходкі кручкоў, гарпуноў, сяцей; 4.) побач з макралітычнай тэхнікай вытворчасці прылад працы з аднаго кавалка крэменю з’яўляецца тэхніка мікраліта – вытворчасць складаных састаўных прылад працы з выкарыстаннем невялікіх крамянёвых пласцін памерам 1-2 см. Гэта дае падставы ўмоуна падзяляць тэрыторыю Беларусі на тры вобласці, у якіх вытворчасць крамянёвых прылад працы набыла істотныя адрозненні. У заходняй і усходняй абласцях макралiтычная тэхналогія панавала, выраблялiся грубаабабiтыя рубячыя прылады розных тыпаў. Трэцюю вобласць – памiж iмi, якую абмяжоўвалі з захаду рэкi Гарынь і Случ i з усходу Бесядзь i Друць, засялялi плямёны, якія ўжо валодалі мiкралiтычнай тэхналогiяй. Якiя этнiчныя i культурныя з’явы былi адлюстраваны гэтым тэрытарыяльным падзелам старажытнай вытворчасцi, не зусiм ясна. Для кожнай вобласцi характэрны пэўныя археалагiчныя культуры. На захадзе працягвалася развіццё свідэрскай культуры (яе познiя этапы). Вывучэнне помнікаў гэтай культуры паказвае, што свiдэрцы выраблялi прылады працы з вялікіх крамянёвых пласцiн: наканечнікі стэлаў, якія нагадвалі ліст вярбы, і чаранковыя, канцовыя скрабкi, шматлiкiя разцы, рубячыя прылады (сякеры i цяслы). З цягам часу яна ператварылася ў мясцовую мікрамакралiтычную культуру верхняй Прыпяці і Панямоння. На ўсходзе Беларусi iснавала грэнская і склалася сожская (днепра-дзяснінская па Ксёнзаву В. П.) культура макралiтаў. Грэнская культура прадстаўлена невялiкай колькасцю помнiкаў (да 10) у параўнаўча абмежаваным арэале верхняга Падняпроўя. Найбольш вызначальным тыпам з’яўляюцца несiметрычныя наканечнiкi стрэл, зробленыя з крамянёвых пласцiн або адшчэпаў. Побач выкарыстоўваліся рознатыповыя разцы, канцавыя скрабкі – усе даволi кароткiя памерамi, і грубаабабiтыя сякеры. Большая частка прылад працы наступнай па часе сожскай культуры выраблялася з адшчэпаў, рэдкiя – з пласцiн. У iнвентар уваходзiлi наканечнікі стрэл з чаранками, скрабкi і скрэблападобныя прылады, разцы, сярод якiх многа грубых, грубаабабiтыя сякеры некалькiх тыпаў востраабушныя, авальныя, трапецыяпадобныя. Нарэшце паўдневая мiкралiтычная культура, якая распаўсюдзілася па паўдневаму ўсходу нават да цэнтральнай Беларусi, абасобіла абедзве папярэднія культуры на некалькі тысячыгоддзяў. У межах яе арэялу вылучаюцца больш дробныя культуры па аналогіі з Польшчай і Украінай (варыянт яніславіцкай, або рудавостраўскай культуры, кудлаеўскай, або каморніцкай, днепрапрыпяцкай і неманскай культур).


Случайные файлы

Файл
20263-1.rtf
8601.rtf
72951-1.rtf
73290-1.rtf
125072.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.