Заканадаўчыя дакументы навейшага часу (57336)

Посмотреть архив целиком

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ


кафедра гісторыі Беларусі










РЭФЕРАТ

на тэму:

«Заканадаўчыя дакументы навейшага часу»















МИНСК, 2008


1. Агульная характарыстыка


Iснаванне на тэрыторыi Беларусi шматлiкiх (часам недаўгавечных) дзяржаўных утварэнняў, якiя да таго ж ахоплiвалi толькi частку яе тэрыторыi (да 1939 г.), прадвызначыла характарыстыку заканадаўства навейшага часу Беларусi (з 1917 – 1918 гг.) як адну з найбольш складаных. Калi абмежавацца толькi агульнай характарыстыкай, то можна вызначыць наступныя (умоўныя) перыяды: 1) 1917 – 1920 гг. – перыяд дзейнасцi на тэрыторыi Беларусi кароткачасовых дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак; 2) 1921 – 1991 гг. – заканадаўства БССР (якое з 1939 г. уключала ўсю тэрыторыю рэспублiкi); 3) з жніўня–верасня 1991 г. – заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

Першы перыяд – вынiк барацьбы суседнiх дзяржаў за тэрыторыю Беларусi. Для яго характарыстыкi можна было б прыняць вядомы выраз: найбольш яскравай рысай законнасцi гэтага часу з'яўляецца яе адсутнасць. Сапраўды, заходняя i цэнтральная часткi Беларусi знаходзi-лiся пад акупацыяй, тут дзейнiчалi законы ваеннага часу i распараджэннi акупацыйных улад. На ўсходзе Беларусi, дзе была ўстаноўлена ўлада Саветаў, таксама захоўвалася ваеннае становiшча, велiзарная колькасць дакументаў заканадаўчага характару выдавалася надзвычайнымi бальшавiцкiмi органамi – рэвалюцыйнымi камiтэтамi i вызначальную сiлу для вырашэння лёсаў тысяч людзей мелi распараджэннi камандзiраў i РВС армiй, палкоў, iншых вайсковых адзiнак Чырвонай армii.

Разам з тым у гэты ж перыяд разгарнулася заканатворчасць асобных дзяржаўных i адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак. Храналагiчна першай з iх з'яўляецца Заходняя вобласць (камуна). Створаная яшчэ ў першыя месяцы iснавання Часовага ўрада на ўсходзе Беларусi, гэтая адмiнiстрацыйная адзiнка ўрэшце зафiксавала асаблiвасцi сацыяльна-эканамiчнага, культурнага жыцця i адзiнства тэрыторыi беларускага рэгiёна. На яе тэрыторыi, як часткi Расiйскай Федэрацыi, дзейнiчалi заканадаўчыя дакументы, што прымалiся Усерасiйскiм з’ездам Саветаў, Вышэйшым Цэнтральным Выканаўчым Камiтэтам (ВЦВК), Саветам Народных Камiсараў (СНК) i iншымi дзяржаўнымi органамi РСФСР. Разам з тым Заходняя вобласць (камуна) мела свае распарадчыя i выканаўчыя органы: Абласны выканаўчы камiтэт Заходняй вобласцi i фронту (Аблвыканкамзах) i СНК. Важнейшыя рашэннi (напрыклад, аб зменах межаў вобласцi-камуны) прымалiся з’ездам Саветаў РСФСР.

У сакавiку 1918 г. другой Устаўной граматай была абвешчана Беларуская Народная Рэспублiка. Па сутнасцi, азначаны дакумент з’явiўся першай яе канстытуцыяй i замацаваў дзяржаўны лад i асноўныя правы грамадзян. 25 сакавiка трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася (упершыню ў гiсторыi Беларусi) незалежнасць Беларускай рэспублiкi. Устаўныя граматы, як i iншыя законы БНР (напрыклад, «Аб грамадзянстве» 14.12.1919 г.), з’яўляюцца спецыфiчнымi заканадаўчымi дакументамi. Дзейнасць iх нормаў абвяшчалася на тэрыторыi, якая не кантралявалася створанымi дзяржаўнымi органамi i для правядзення якiх у жыццё не iснавала пэўнага механiзма выканаўчай улады.

У сваю чаргу 1 студзеня 1919 г. Манiфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi заявiў аб утварэннi Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. У Манiфесце ўжывалася некалькi назваў рэспублiкi. Спецыяльны пункт Манiфеста адмяняў усе законы i пастановы ўрада БНР, што фактычна з’яўлялася прызнаннем iснавання Беларускай Народнай Рэспублiкi з боку савецкiх улад. Прынятая ў лютым 1919 г. Канстытуцыя ССРБ не была дакладна распрацаванай i фактычна на тэрыторыi Беларусi дзейнiчалi законы РСФСР (юрыдычна яны былi ўведзены Пастановай Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусi 10.01.1919 г.). Аб «папяровым» характары нова-створанай рэспублiкi сведчыў i перагляд яе тэрыторыi на карысць РСФСР (студзень 1919 г.).

Апошнiм з iснаваўшых у адзначаны перыяд дзяржаўных утварэнняў на Беларусi з’яўляецца Лiтоўска-Беларуская ССР (ЛiтБел). На яе тэрыторыi побач з заканадаўчымi нормамi, прынятымi дзяржаўнымi органамi ЛiтБел (Саветам абароны, СНК i iнш. – аб усеагульнай працоўнай павiннасцi, раўнапраўi нацый i г. д.), працягвалi дзейнiчаць таксама законы Лiтоўскай i Беларускай савецкiх рэспублiк. Новыя заканадаўчыя акты распаўсюджвалiся на тэрыторыю ЛiтБел спецыяльнымi пастановамi. Разам з тым на працягу ўсяго гэтага перыяду (канец 1917 – 1920 г.) значная колькасць законапалажэнняў была выдадзена надзвычайнымi органамi (напрыклад, Мiнскiм губернскiм рэвалюцыйным камiтэтам).

Другi перыяд развiцця заканадаўства на тэрыторыi Беларусi ў навейшы час (1921 – 1991) таксама меў некалькi асобных этапаў: 1) этап заканадаўства БССР перыяду новай эканамiчнай палiтыкi; 2) афармленне адмiнiстрацыйна-загаднай, таталiтарнай дзяржавы ў БССР (1928 – 1939); 3) заканадаўства перыяду другой сусветнай вайны (1939 – 1945);

4) пасляваенны этап развiцця заканадаўства БССР (1945 – 1991).

Найперш трэба падкрэслiць, што, па сутнасцi, на працягу 1917 –

1920 гг. неакупiраваная тэрыторыя Беларусi заставалася часткай Расiйскай дзяржавы, пры гэтым выключныя паўнамоцтвы мелi кiруючыя органы Расiйскай кампартыi. Так, згодна з дырэктывай ЦК РКП(б) ад 1 чэрвеня 1919 г. ВЦВК Расiйскай Федэрацыi прыняў дэкрэт «Аб аб’яднаннi савец-кiх рэспублiк», у адпаведнасцi з якiм стваралiся адзiныя Узброеныя сiлы Расiйскай Федэрацыi. Другое абвяшчэнне ССРБ 31 лiпеня 1920 г. не змянiла становiшча. На III з’ездзе КПБ (22 – 25.11.1920 г.) падкрэслiвала-ся, што «Беларусь, з’яўляючыся Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкай, адначасова з’яўляецца састаўной часткай РСФСР». Унесеныя II Усебела-рускiм з’ездам Саветаў (снежань 1920 г.) папраўкi да Канстытуцыi ССРБ 1919 г. фактычна зафiксавалi яе аўтаномны статус у складзе РСФСР.

Рэальныя змены ў дзяржаўна-прававым становiшчы рэспублiкi адбылiся з 1921 г. БССР была прызнана сусветнай супольнасцю, устанавiла дыпламатычныя зносiны з iншымi дзяржавамi, падпiсала Саюзны дагавор 1922 г. З 1921 г. усе заканадаўчыя акты РСФСР, указы Прэзiдыума яго ЦВК i СНК, пастановы неаб’яднаных наркаматаў набывалi сiлу толькi тады, калi зацвярджалiся цэнтральнымi дзяржаўнымi органамi БССР. Канстытуцыя СССР 1924 г. замацавала раўнапраўнае становiшча ўсiх рэспублiк у яго складзе i новую заканадаўчую норму: законы, якiя прымаюцца рэспублiкамi, павiнны адпавядаць законам СССР, пры разыходжаннi перавагу маюць апошнiя. На пачатку 1920-х гг. былi прыняты ў якасцi законаў БССР грамадзянскi, крымiнальны, крымiнальна-працэсуальны кодэксы i кодэкс законаў аб працы РСФСР. Улiчваючы асаблiвасцi землекарыстання, быў распрацаваны асобны зямельны кодэкс БССР. Сацыяльна-эканамiчныя i палiтычныя змены, што адбывалiся на працягу 1921 – 1928 гг., замацавала Канстытуцыя БССР 1927 г. Яна ўпершыню размежавала функцыi заканадаўчай улады (з’езды Саветаў, ЦВК, яго Прэзiдыума) i выканаўчай (СНК, створаны ў 1920 г.). Аднак у наступным, на працягу 1930-х гадоў гэты прынцып не заўсёды вытрымлiваўся.

Другi этап азначанага перыяду (1928 – 1939 гг.) першапачаткова быў прадвызначаны не кардынальнай зменай палажэнняў заканадаўства, а рэальнымi парушэннямi з боку дзяржаўнай улады i кiруючай партыi дзеючых прававых нормаў (напрыклад, замацаваных Канстытуцыяй БССР 1927 г. свабоды выбару формаў землекарыстання, выкарыстання беларускай мовы як мовы мiжнацыянальных зносiн у БССР i iнш.). Характэрна спецыфiчнае стаўленне да законаў, калi апошнiя разглядалiся як «праграма дзеянняў». Распаўсюджанай з’яўляецца думка (са спасылкай на дэкларатыўную «сталiнскую» Канстытуцыю СССР 1936 г.) аб тым, што афармленне таталiтарнага грамадства ў СССР не знайшло заканадаўчага афармлення. Разам з тым дастаткова назваць пастановы ЦВК БССР «Аб унясеннi змен у крымiнальна-працэсуальны кодэкс» ад 5.12.1934 г. i 14.09.1937 г., якiя ўстанаўлiвалi асобы парадак разгляду спраў аб тэрарыстычных актах супраць работнiкаў савецкай улады, а таксама спраў аб контррэва-люцыйным шкоднiцтве i дыверсiях (дублiраванне агульнасаюзных пастаноў становiцца характэрнай рысай заканадаўства БССР 1930-х гг.), каб заўважыць, што дзесяткi заканадаўчых дакументаў у канстатуючай цi пастаноўчай частцы вызначаюць «шкоднiцтва», «ворагаў народа», «нацыянал-фашыстаў» i г. д. Завяршаючы характа-рыстыку азначанага этапу (1928 – 1939 гг.), неабходна падкрэслiць, што да сярэдзiны 1930-х гг. былi дзесяткi найменняў дакументаў заканадаўства: дэкрэт, манiфест, пастанова, рэзалюцыя. З прыняццем Канстытуцыi СССР 1936 г. была ўведзена адзiная назва – «закон». Для дакументаў выканаўчай улады захаваны найменнi «пастанова» i «распараджэнне».

Спецыфiку наступнага этапу развiцця заканадаўства БССР (1939 – 1945) складае шэраг дакументаў, якiя былi выклiканы ўз’яднаннем Беларусi ў складзе адзiнай дзяржавы i з пачаткам ваенных дзеянняў на яе тэрыторыi. Першая з азначаных падзей звязана з функцыянiраваннем такога спецыфiчнага (для БССР) iнстытута, як Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусi. Вядома, што права вылучэння кандыдатаў у дэпутаты мелi пераважна органы часовага кiравання гарадоў i паветаў, якiя зацвярджалiся камандаваннем Чырвонай Армii. Аднак у астатнiм парадак выбараў у Народны сход быў даволi дэмакратычным: удзел прымалi ўсе грамадзяне, што дасягнулi 18 гадоў, незалежна ад нацыянальнасцi, веравызнання, маёмаснага становiшча i г. д. Народны сход прыняў важнейшыя для Заходняй Беларусi заканадаўчыя рашэннi – аб устанаўленнi Савецкай улады, канфiскацыi памешчыцкiх зямель, нацыяналiзацыi банкаў i буйных прадпрыемстваў, аб уваходжаннi ў склад БССР.


Случайные файлы

Файл
26646.rtf
RGR_5_rel.doc
59670.rtf
42767.rtf
123659.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.