Гістарычныя крынiцы. Класіфікацыя і сістэматизацыя гістаричних крыніц. (56962)

Посмотреть архив целиком

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ


кафедра гісторыі Беларусі










РЭФЕРАТ

на тэму:

«гістарычныя крыніцы. Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц»














МИНСК, 2008


Што такое гістарычныя крыніцы


Слова «крыніца» ўвогуле вызначае ў нашай мове любы рэзервуар, любую адтуліну, з якіх штосьці выцякае ці штосьці можна зачарпнуць, пачатак ручая. У пераносным сэнсе «крыніца» – абект, з якога можна за-пазычыць нейкую інфармацыю (звесткі, веды) аб тым або іншым аб’екце.

Вызначэнняў гістарычнай крыніцы шмат. Аднак у большасці з іх акрэсліваюцца тры характэрныя рысы. Па-першае, гэта пэўная фіксаваная інфармацыя (аб'ект). Па-другое (паколькі крыніца гістарычная), яна змяшчае інфармацыю аб рэальным жыцці чалавечага грамадства ў мінулым. I трэцяе: нельга сцвярджаць, што гістарычная інфармацыя змяшчаецца ў крыніцы, быццам малако ў збане: толькі нахілі – пацячэ; колькі ўліта, столькі выльецца, прычым такой каларыйнасці, тлустасці, якой нам патрэбна. Гістарычная інфармацыя не існуе папярэдне ў крыні-цы, не запазычваецца збоку, яна «вырастае» з інфармацыі аб мінулым у працэсе яе вывучэння. Крыніца дае нам патрэбную інфармацыю тады, калі яна ўключаецца ў працэс гістарычнага даследавання.

Такім чынам, гістарычная крыніца – гэта аб’ект, што змяшчае інфармацыю аб мінулым жыцці людзей і ўключаны ў працэс гістарычнага даследавання.

Катэгорыя «гістарычная крыніца» ўжываецца ў вузкім і шырокім сэнсе. У першым выпадку пад гістарычнай крыніцай разумеюць «прадукты дзейнасці чалавека» – усё тое, што створана ў выніку яго мэта-накіраванай псіхафізічнай дзейнасці. Нават у такім сэнсе азначаная катэгорыя ўключае велізарную разнастайнасць аб’ектаў: ад летапісаў да каналаў, плацін і касмічных караблёў. Шэраг даследчыкаў (зараз іх усё болей) акрэсліваюць катэгорыю «гістарычная крынiца» ў яе шырокiм сэнсе, разумеючы пад гістарычнай крыніцай усё тое, адкуль можа быць пачэрпнута інфармацыя аб мінулым (геаграфічнае асяроддзе, кліматыч-ныя ўмовы, прыродныя з’явы). Безумоўна, у першыя тысячагоддзі свайго існавання чалавек вельмі моцна залежаў ад прыродна-кліматычных умоў, ад геаграфічнага асяроддзя, і нераўнамернасць гістарычнага развіцця ў гэты час з’яўляецца таму пацверджаннем. Гісторык не можа пакінуць іх па-за ўвагай і пры вывучэнні наступных перыядаў. Аднак названыя вышэй фактары зяўляюцца найважнейшай умовай чалавечай дзейнасці, а не прычынай гістарычных падзей. Усе яны могуць быць вывучаны метадамі іншых навук (астраноміі, геафізікі, геалогіі, медыцыны і г. д.).


Класіфікацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц


Пры групаванні гістарычных крыніц адрозніваюць іх сістэматызацыю і класіфікацыю, якія дазваляюць у разнастайнасці ўбачыць сістэму, вызначыць групы, якія адрозніваюцца па пэўных прыкметах і асаблівасцях. Сістэматызацыя адбываецца ў выніку дзейнасцi даследчыка, калі той стварае такую сістэму, якая б адпавядала мэтам і задачам яго даследавання, i бярэ за аснову толькі адну са шматлiкiх знешніх прыкмет крыніцы. Пры гэтым могуць быць выбраны наступныя прынцыпы сістэматызацыі:

1) храналагічны, якi ўлічвае час стварэння крыніцы (вялікія сістэмы: антычная, сярэднявечча, новай і навейшай гісторыі; дробныя – гісторыя другой сусветнай вайны і г. д.);

2) рэгіянальны (гісторыя Прыбалтыкі, усходнеславянскіх зямель, Заходняй Еўропы);

3) этнічны (гісторыі татар, цыган і г. д.);

4) праблемны (адмена прыгоннага права на Беларусі);

5) персанальны (дзейнасць Вітаўта).

Найбольш пашырана сістэматызацыя па некалькіх прынцыпах (напрыклад, крыніцы па гісторыі Беларусі новага і навейшага часу).

У адрозненне ад сістэматызацыі, класіфікацыя – раскрыццё ўнутрана неабходнай сувязі паміж асобнымі катэгорыямі гістарычных крыніц: тыпамі, родамі і відамі. Класіфікацыя не проста сістэматызуе крыніцу ў зручныя для вывучэння групы, але і садзейнічае больш глыбокаму яе аналізу. Пры гэтым не прымаецца пад увагу форма крыніцы. Пры афармленні спіса выкарыстаных крыніц і пошуку новых часам іх падзяляюць на апублікаваныя і архіўныя. Але ж характар крыніцы не змяняецца ад таго, што яна нейкі час захоўвалася ў архіве, а пасля была апублікавана.

З самага пачатку азнаямлення з гістарычнымі помнікамі гісторыкі заўважылі, што адны з іх з'яўляюцца «рэшткамі» асобных падзей, другія ў большай ступені апавядаюць аб іншых падзеях («паданні»). Ужо з сярэдзіны ХІХ ст. ідэя такога падзелу была распаўсюджана на ўсю сукупнасць гістарычных крыніц. Пры гэтым мелася на ўвазе, што падзел крыніц па характары адлюстравання адпавядае іх пазнавальнай каштоўнасці. Да «паданняў» адносiлi ўсе паведамленні, якія апісваюць гістарычныя факты, гавораць аб іх, але саміх гэтых фактаў не фіксуюць і ў сучаснасць не пераносяць. Падкрэслiвалася, што ў паданнях перад намі паўстаюць не самі факты і нават не іх асобныя часткі, а толькі іх адлюстраванне ў свядомасці нейкіх інфарматараў. Гэтыя паведамленні аб гістарычных фактах ствараліся спецыяльна для захавання і перадачы гістарычнай інфармацыі і таму яны разглядалiся як субектыўныя ў большай ступені, чым «рэшткі». «Рэшткамі» называлi часткі з’яў, якія захаваліся (астанкі людзей, матэрыяльныя сляды iх дзейнасці – хатнія рэчы, зброя і г. д., пісьмовыя дакументы для надзённых патрэб). Сюды ж адносiлi мову, песні, рэлікты старых звычаяў. У якасцi галоўнай прыкметы «рэшткаў» вызначалi, што яны не ствараліся спецыяльна для перадачы інфармацыі аб мінулым.

Безумоўна, азначаны падзел вельмі схематычны і супярэчлівы, паколькі, напрыклад, тыя ж летапісы (апавяданні аб мінулым) з'яўляюцца адначасова «рэшткамі» дзейнасці канкрэтных людзей – летапісцаў.

Фармацыйны падыход у савецкай гістарычнай літаратуры выклікаў спробы падзяляць пісьмовыя крыніцы на групы па змесце (эканамічныя, палітычныя, культурныя) і паходжаннi (у сферы сацыяльных, эканамічных адносін). Аднак рэчаіснасць – гэта не проста сума з’яў, крыніца ўзнікае не ў нейкай адной сферы; нават калі гэта і адбываецца, то яна, як правіла, адлюстроўвае не адну, а шмат бакоў гістарычнага мінулага. Таму ў 1970 – 1980-я гг. атрымалі распаўсюджанне класіфікацыі па тыпах, родах і відах. Л. М. Пушкаровым, А. П. Пранштэйнам была прапанавана класіфікацыя па спосабу фіксавання (кадзіроўкі) інфармацыі. У адпаведнасці з ёй усе крыніцы падзяляюцца на наступныя тыпы (тып аб'ядноўвае крыніцы, якія адрозніваюцца спосабам кадзіроўкі інфармацыі і яе захоўвання):
1) пісьмовыя, 2) рэчавыя, 3) этнаграфічныя, 4) вусныя (фальклорныя),
5) лінгвістычныя, 6) фонадакументы, 7) фотакінадакументы.

Азначаная вышэй класіфікацыя, якая дазваляе правесці падзел на
7 тыпаў, улічвае, з аднаго боку, найбольш істотныя прыкметы, характэрныя для тых ці іншых крыніц (паходжанне, змест, форма), а з другога – аб’екты даследавання канкрэтных галін гістарычнай навукі. Аднак этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя) і лінгвістычныя крыніцы могуць быць прадстаўлены ў пісьмовай форме ці ў выглядзе фона- і фотакінакрыніц. Графічныя (картаграфічныя) крыніцы наогул не трапляюць ні ў адзін з прыведзеных тыпаў. Таму І. Д. Кавальчанка прапанаваў класіфікацыю не паводле спосабаў, а формаў фіксавання інфармацыі: рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя і фонадакументы.

У апошнiя гады вялiкую цiкавасць выклiкала тыпалагiчная класiфiкацыя гiстарычных крынiц, прапанаваная С. О. Шмiтам. Па-першае, яна ахоплiвае ўсе крынiцы гiстарычнага паходжання. Па-другое, азначаная класiфiкацыя вельмi зручная для ўспрымання, паколькi ў яе аснову пакладзена знешняя «матэрыяльная» форма крынiцы. У адпаведнасцi з класiфiкацыяй С. О. Шмiта, вызначаюць наступныя тыпы i падтыпы:

  1. Рэчавыя крынiцы ва ўсёй iх разнастайнасцi (ад помнiкаў археалогii да сучасных машын i бытавых прадметаў). Дарэчы, гэта дазваляе ўлiчыць, што ў вынiку дзейнасцi чалавека змянiўся i жывёльны, i раслiнны свет. Таму да азначанага тыпу крынiц можна аднесцi не толькi чучалы жывёл, птушак i муляжы пладоў, гербарыi (што выстаўлены ў нашых музеях), але i самiх жывёл, птушак, раслiны i iншыя прыродна-геаграфiчныя крынiцы гiстарычнага (штучнага) паходжання (выведзеныя з дапамогай чалавека пароды жывёл i iнш.).

  2. Выяўленчыя крынiцы:

а) мастацка-выяўленчыя (творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кiно i фатаграфii);

б) выяўленча-графiчныя (крынiцы, што змяшчаюць iнфармацыю, перададзеную пры дапамозе наглядных графiчных вобразаў, якія не складаюць алфавiту);

в) выяўленча-натуральныя (фатаграфii, дакументальныя кiнакадры).

3. Моўныя крынiцы:

а) размова (i фонадакументы, якiя яе фiксуюць);

б) помнiкi вуснай творчасцi (фальклор);

в) пiсьмовыя помнiкi (уключаючы эпiграфiчныя) ва ўсёй разнастайнасцi iх формаў i вiдаў.

4. Канвенцыянальныя (ад лац. conventionalis – умоўны) крынiцы з вялiкай колькасцю формаў i вiдаў – нотны запiс, знакi матэматычнай i iншай сiмволiкi, iнфармацыя, зафiксаваная на машынных носьбiтах i г. д. Можна меркаваць, што гэта адзiн з найбольш недакладна акрэсленых тыпаў крынiц.

5. Паводзiнскiя крынiцы. Гэта назва (якая не вельмi ўдала гучыць на беларускай мове) усё ж дазваляе дакладна акрэслiць пэўны тып крынiц. Па-першае, сюды можна аднесцi зрокава-назiральныя звычаi i абрады (рытуалы) – калектыўныя i iндывiдуальныя дзеяннi (працоўныя, сямейна-бытавыя, святочныя, спартыўныя i iнш.). Звычаi i абрады вывучаюцца этнографамi. Аднак тэрмiн «этнаграфiчныя крынiцы» (як гэта i адзначае С. О. Шмiт) нельга прызнаць удалым, паколькi ўласна этнаграфiчнымi матэрыяламi, што выкарыстоўваюцца этнографамi ў сваёй працы i нават у палявой практыцы, з’яўляюцца таксама рэчавыя крынiцы, пэўныя пiсьмовыя запiсы i г. д.


Случайные файлы

Файл
121329.rtf
46296.rtf
71649.rtf
82651.rtf
104241.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.