Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.) (56657)

Посмотреть архив целиком

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт

імя Максіма Танка”




Рэферат па гістарыяграфіі Беларусі

на тэму:


Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IXXVII стст.)






Падрыхтавалі:

студэнты 505 гр.

Котаў Яўген Алянсандравіч

Нарывончык Дзмітрый Сцяпанавіч








Мінск

2009


Змест


Уводзіны

  1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў

  2. Беларусь у старажытнарускіх летапісах

  3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі

  4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель

  5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХVVII стст.

  6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы

  7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.

Заключэнне

Спіс выкарастанай літаратуры


Уводзіны


Перыяд IX - XVII стст. лічыцца ў гістарыяграфіі часам накаплення гістарычных звестак аб прыродна-кліматычных умовах, грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў ў пісьмовых творах і вуснай традыцыі. Асноўнымі крыніцамі па старажытнай гісторыі Беларусі традыцыйна з’яўляюцца ўсходнеславянскія летапісы. Але агульнае развіцце гістарычнай навукі і змена метадалагічных прынцыпаў ўзбагацілі гістарычную навуку цэлым шэрагам каштоўных крыніц па першапачатковай гісторыі Беларусі. У цэлым крыніцы, якія размяшчаюць гістарычныя веды, што тычыліся беларускіх зямель, можна падзяліць на восем групаў:

  1. Працы антычных і арабскіх аўтараў;

  2. Старажытнарускія летапісы;

  3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі;

  4. Польскія хронікі;

  5. Нататкі замежных дыпламатаў і падарожнікаў ХVVII стст.;

  6. Народны эпас;

  7. Беларуска-літоўскія летапісы;

  8. Творы царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.

У дадзенай працы разглядаюцца вызначаныя групы крыніц у храналагічнай паслядоўнасці ў межах IX - XVII стст.


1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў


Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх, што было выклікана каланізацыяй эллінамі Паўночнага Прычарнамор’я.

Сярод антычных аўтараў вылучаецца Герадот з Гелікарнаса (? 485  425 гг. да н.э.), які пакінуў нашчадкам “Гісторыю” у 9 кнігах. Чацвёртая кніга “Мельпамена” была прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. У ёй аўтар пісаў аб неўрах і андрафагах.

“…Вышэй алазонаў жывуць скіфы-земляробы, якія сеюць хлеб не для ўласнага спажывання ў ежу, а на продаж. Вышэй іх жывуць неўры, а краіна, што ляжыць на поўнач ад неўраў, наколькі мы ведаем, не заселеная людзьмі…

У неўраў звычаі скіфскія; за адно пакаленне да пахода Дарыя ім давялося пакінуць усю сваю краіну з-за змеяў; зямля іх нарадзіла мноства змеяў, а яшчэ больш іх з’явілася з пустэльных земляў, пакуль змножаныя імі неўры не пасяліліся разам з будзінамі, пакінуўшы сваю радзіму. Можна думаць, што гэтыя людзі  чараўнікі: па словах скіфаў і жывучых у Скіфіі эллінаў, кожны неўр штогадова па разу на некалькі дзён робіцца ваўком і потым зноў прымае ранейшы выгляд…”

Гэтыя скупыя звесткі ўжо ў ХІХ ст. заставілі даследчыкаў шукаць лакалізацыю герадотавых неўраў: чэшскі гісторык П.Й.Шафарык размяшчаў іх у бассейне р.Нараў (Польшча), а вядомы этнограф Шпілеўскі  на тэрыторыі Беларусі, бо лічыў, што ўяўленні аб ваўкаў-пярэваратней тут былі найбольш пашыраны.

У 50-60-я гг. ХХ ст. маскоўскі археолаг В.М.Мельнікоўская выказала думку аб неўрах як насельніцтве мілградскай культуры, якая VIII-III стст. да н.э. займала паўднёвы усход Беларусі. На яе думку, плямёны мілградскай археалагічнай культуры прайшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую гіпотэзу падтрымаў акадэмік Б.А.Рыбакоў, зыходзячы з таго, што будзіны (носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры), да якіх перабраліся неўры, пражывалі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, памежнай з Гомельшчынай.

Беларускі археолаг С.Я.Рассадзін удакладніў лакалізацыю неўраў у бассейне р. Гарынь (заходняя частка мілградскага арыяла). Ён лічыць, што адтуль неўры рушылі да Паўдневага Буга  да скіфаў. Таму ўпамінанне аб будзінах ёсць памылка перапісчыка. З ім салідарны даследчык скіфскай культуры А.І.Цераножкін.

Упамінанне Герадотам змеяў звязана, на думку Рассадзіна, са зменай клімату (змяя  сімвал дажджу). У сярэдзіне VI ст. да н.э. назіралася паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, забалочванне нізінаў). Таму насельніцтва перасялялася на сухія месцы.

Калі скіфы для барацьбы с персідскім царом Дарыя папрасілі дапамогі ў неўраў, то пачулі ў адказ: “Калі б вы першыя не зрабілі крыўду персам і не пачыналі з імі вайны, то цяперашнюю просьбу вашу і цяперашнія вашы размовы мы палічылі б правільнымі… Што датычыць вас, то ні тады мы не крыўдзілі гэтага народа, ні цяпер мы не будзем абражаць яго. Вось калі б персідскі цар уварваўся і ў нашу зямлю і першы пакрыдзіў нас, мы таксама не засталіся б у баку”.

З гэтага запіса Герадота С.Я.Рассадзін робіць дзве высновы. Неўраў было даволі многа, і яны былі моцныя, бо на іх падтрымку разлічвалі скіфы. Неўры не з’яўляліся дзікунамі, а мелі палітычную арганізацыю  “норавы скіфскія”, а ў Скіфіі ў той час ужо склалася рабаўладальніцкая дзяржава1.

Пісалі аб неўрах і саражытнарымскія аўтары: Пампоній Мела (І ст. н.э.), Гай Пліній Секунд (І ст. н.э.), Марцін Капела (V ст.). Яны звязвалі тэрыторыю герадотавых неўраў з Тырасам (Днестр) і Барысфенам (Дняпро).

Герадот таксама ўпамінаў андрафагаў: “З усіх людзей андрафагі маюць найбольш дзікунскія норавы: яны не прызнаюць праўды і не маюцініякіх законаў. Яны праводзяць вандроўнае жыццё, носяць вопратку, падобную на скіфскую, але маюць асобную мову; яны адны з гэтых плямёнаў ядуць людзей…”. Дарэчы андрафагі ўпамінаюцца аўтарам пяць разоў  калі Герадот акрэслівае паўночную мяжу Скіфіі, раскрывае барацьбу с персамі.

Спробы лакалізацыі андрафагаў назіраліся ў ХІХ ст. У кухонных адкідках археолагі шукалі чалавечыя косткі з абламанымі эпіфазамі. Але даследаванні, праведзеныя ў ХХ ст., сведчаць аб шырокім распаўсюджванні канібалізму ў жалезным веку. Таму гісторыкі пачалі сыходзіць з інфармацыі Герадота, параўноўваючы яе з іншымі геаграфічнымі звестккамі кнігі: “самы верхні народ”. Акадэмік Б.А.Рабакоў лакалізаваў андрафагаў у арэале днепра-дзвінскай культуры  на Смаленшчыне, археолаг Б.А.Шрамко  у бассейне р. Сулы, А.І.Цераножкін  у арэале мілградскай культуры, М.І.Артамонаў  у бассейне р. Росі, А.П. Смірноў  у стэпавай зоне ніжняга цячэння Дняпра.

Рассадзін размяшчае андрафагаў таксама ў арэале днепра-дзінскай культуры ранняга жалезнага века (VIII да н.э. - V стст. н.э.), але не на тэрыторыі Смаленскай вобласці, а на Міншчыне. Ён лічыць, што ніжнія пласты лабнескай археалагічнай культуры пазбаўленыскіфскага ўплыву ў адрозненне ад самленскага варыянту. Да таго ж запіс Герадота аб “верхнім народзе” на Барысфене нее можа адназначна адносіцца да вытокаў Дняпра. Рассадзін салідарны з пецярбургскім даследчыкам Б.А.Булкіным, што вытокам Барысфена антычныя аўтары лічылі Беразіну і нават Свіслач.

Грэчаскі гісторык і географ Страбон (І ст. н.э.) пісаў пра бастарнаў, якія некаторыя даследчыкі суадносяць з пляменамі зарубінецкай археалагічнай культуры (канец ІІІ ст.да н.э. - І ст. н.э.): “Яны ваўнічыя і храбрыя. Не ведаючы ні земляробства, ні жывёлагадоўлі, яны займаюцца толькі вайсковымі практыкаваннямі і думаюць толькі аб вайне”.

У першыя стагоддзі нашай эры антычныя аўтары ўсё большую увагу пачынаюць надаваць старажытным славянам. Рымскі консул, гісторык, аўтар “Гісторыі”, “Анналаў” Публій Карнэлій Тацыт (58  117 гг.) называў слаян “венетамі”. “Венеты перанялі шмат з іх нораваў… германцаў, бо з-за драпежніцтва ходзяць па лясах і гарах… Аднак іх хуцчэй можна далучыць да германцаў, таму што яны будуюць сябе дамы, носяць шчыты і перамяшчаюцца пешшу…”. Тацыт размяшчаў венетаў паміж пеўкінамі (востраў Пеўкі у вусці Дуная) і фенамі (продкі запалярнага народа саамі). Шэраг гісторыкаў лакалізуюць тацытавых венетаў з познезарубінецкімі плямёнамі, якія пашыраліся да Прыднястроўя.

Аб венетах пісаў гоцкі гісторык і царкоўны дзеяч Іярдан (першая палова V ст.) у кнізе “Аб паходжанні і дзеяннях готаў”. Аўтар размяшчаў венетаў не на тэрыторыі Беларусі а хутчэй у сучаснай Польшчы, у раёне Кракава. Іх нібыта перамог у IV ст. гоцкі кароль Германарых. Іярдан таксама упамінаў склавен і антаў, якія, на яго думку, маюць адзінае паходжанне з венетамі. «Цяпер яны лютуюць паўсюдна [VI ст.], а раней падпарадкоўваліся уладзе Германарыха». Склавен ён размясціў у раёне ад возера Мурсіянскага да Днястра і Віслы, а антаў  ад Днястра да Дняпра.

Сучаснік Іярдана, сірыйскі грэк, візантыец Пракопій з Кесарыі у працы “Война з готамі” славян і антаў выводзідь не ад венетаў, а ад барбараў (ніжэйшых за рымлян). Аўтар адзначаў, што раней іх называлі “спорамі”, г.зн. “рассеяннымі па паселішчах”. Ён раскрыў іх норавы: “Гэтыя плямены, славяне і анты, не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраўстве, і таму ў іх шчасце і няшчасце ў жыцці лічацца справай агульнай... Яны лічаць, што адзін толькі бог, творца маланак, з'яўляецца валадаром над усімі... Уступаючы ў бітву, большасць з іх ідзе на ворагаў з шчытамі дроцікамі ў руках, панцыраў жа яны ніколі не адзяюць... І па знешнім выглядзе яны не адрозніваюцца між сабой. Яны вельмі высокага росту і велізарнай моцы. Колер скуры і1 валасоў у іх вельмі белы або залацісты....


Случайные файлы

Файл
184133.doc
139229.rtf
9762.doc
10704.rtf
42770.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.