Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах (56656)

Посмотреть архив целиком

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

Гістарычны факультэт








Беларуска-польскія культурныя сувязі ў 1945-1991 гадах



















Мінск – 2008 г.


Вывучэнне культуры, яе гісторыі і развіцця заўсёды было цесна звязаным з вывучэннем гісторыі народа. Культура зяўляецца “душой народа”, у значнай ступені вызначае яго светапогляд і менталітэт. У сучасным свеце, калі развіццё інфармацыйных тэхналогій з кожным днём набірае хуткасць, многія культуролагі ўсё часцей і часцей вядуць размова аб “узаемапранікненні культур”. Шляхі да гэтага ўзаемапранікнення ўзнікаюць у працэсе развіцця культурных сувязей паміж носьбітамі розных культур.

Разглядаючы культурныя дачыненні, трэба адзначць, што да іх адносяцца розныя формы культурнага абмену, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, грамадска-палітычныя і культурныя чыннікі, якія спрыялі ці перашкаджалі развіццю культур абедзвюх краін. Галоўная мэта данная працы – гэта даследванне сутнасці і характару гэтых зносін, сувязей у розных галінах культуры паміж Беларуссю і Польшчай. Адной з мэтаў таксама з’яўляецца вывучэнне беларуска-польскіх культурных дачыненняў у іх гістарычным развіцці з улікам галоўных напрамкаў, а таксама эфектыўнасці супрацоўніцтва.

Асаблівасцю працы з’яўляецца той факт, што яно ахоплівае толькі той аспект беларуска-польскіх культурных кантактаў, які тычыцца прысутнасці беларускай культуры ў Польшчы. Што тычыцца навуковай навізны і актуальнасці працы, дык тут трэба адзначыць, што гэтая тэма дагэтуль шырока не вывучалася. Утварэнне ў 1991г. незалежнай Рэспублікі Беларусь патрабуе выпрацоўкі новага погляду на беларуска-польскія культурныя адносіны, а таксама іх разгляду з перспектывы існавання дзвюх суседніх самастойных дзяржаў.


1. Гісторыя беларуска-польскіх культурных сувязей у XIX-XX стст.


Нягледзячы на назву раздзела, трэба пачать агляд беларуска-польскіх адносін з часоў Рэчы Паспалітай. Менавіта жыцце беларускіх і польскіх зямель у адной дзяржаве дае пачатак культурным адносінам паміж імі. Да XIX ст. гэтыя адносіны былі досыць плённымі, але перавага ў іх была на баку Польшчы. У XIX ст., калі беларускія і польскія землі трапілі ў склад Расійская імперыі, культурныя адносіны паміж імі пачалі змяншацца. Звязана гэта было ў першую чаргу з палітыкай “русіфікацыі”, якую расійкія ўлады праводзілі на беларускіх землях. Гэтая тэндэнцыя найбольш узмацнілася у 70-90 гг. XIX ст., што было звязана з паўстаннем 1863-1864 гг.

Але канчаткова беларуска-польскія культурныя адносіны не згінулі. Яны працягвалі існаваць і развівацца, хоць перавага па-ранейшаму заставалася на польскім баку. Найбольш плённымі культурныя адносіны былі ў літаратуры. Значную ролю ў развіцці культурных адносін пачынае адыгрываць эмігранцкая культура. Гэта выразна бачна на прыкладзе літаратуры. Шмат зрабілі ў гэтыя часы для пашырэння культурных адносін дзеячы беларускай і польская культур.

У пачатку XX ст. беларуска-польскія культурныя адносіны ўступілі ў новую фазу свайго развіцця. Гэты перыяд нельга разглядаць адназначна. З аднаго боку польскія культурным і палітычныя дзеячы пачалі прызнаваць існаванне беларускай інтэлігенцыі. З другога – пачынае згасаць цікавасць палякаў да беларускага фальклору, а польскія палітыкі не прызнаюць беларусаў як самастойны народ.

У далейшым паўтарылася сітуацыя XIX ст. Беларускія землі ўвайшлі ў склад СССР, і таму на працягуў міжваеннага перыяда беларуска-польскіх культурных адносін фактычна не існавала, бо савецкія рэспублікі, якія межавалі з Польшчай, лічыліся бальшавіцкім урадам “бастыёнам свету сацыялізму”, першай лініяй абароны ад капіталістычнага Западу. Можна нават казаць, што сітуацыя з развіццём беларуска-польскіх культурных адносін была яшчы горш, чым у XIX ст.


2. Культурная дзейнасць беларусаў у Польшчы.


Асноўную культурную дзейнасць у Польшчы у гэты перыяд ажыццяўляла Беларускае грамадска-культурнае таварыства (БГКТ) з цэнтрам у Беластоку, створанае 2 лютага 1956 г.1 Яно падтрымлівала сталыя кантакты з БССР, а таксама з Масквой. Галоўнай дзейнасцю БГКТ была прапаганда беларускай культуры ў Польшчы, што ажыццяўлялася ў асноўным праз выданне беларускамоўнай літаратуры (штотыднёвік “Ніва”, “Беларускі каляндар” і г. д.). Усяго за перыяд 1956-1991 гг. у Польшчы выйшла 134 кніжныя публікацыі, сярэдні наклад якіх складаў 4 тыс. экзэмпляраў. Літаратурная творчасць беларусаў у Польшчы была выклікана не толькі неабзоднасцю захаваць сваю культурную і моўную непасрэндасць, але і творчымі пошукамі беларусаў, жаданнем вырашыць свае нацыянальныя праблемы, знайсці шляхі будучага лёсу народа.

Аднак трэба адзначыць, што дзейнасць БГКТ па сутнасці абмяжоўвалася адной толькі Беласточчынай. У першую чаргу гэта тлумачыцца палітыкай польскіх улад і ПРП-ПАРП. Гэта палітыка праявілася ў штучным падтрымліванні думкі, што Польшча – этнічна аднародная краіна, большасць насельніцтва ў якой складаюць палякі. Таму дзейнасць БГКТ значна абмяжоўвалася, асабліва ў 70-ыя гг. Толькі ў 1989г. МУС ПНР спыніла ажыццяўленне кантролю над дзейнасцю БГКТ. У 80-ыя гг. у польскім грамадстве пачаўся рост цікавасці да беларускай культуры. Разам з дэмакратызацыяй рэжыму гэта дазволіла беларусам у Польшчы адыгрываць ролю прадстаўнікой беларускай культуры.


3. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання культуры і навукі.


Якім быў уплыў сацыяльна-палітычнага становішча ў БССР (і ў нейкай ступені ў СССР) і Польшчы на развіццё беларуска-польскіх культурных сувязяў? Што тычыцца БССР, дык тут у 2 пал. 40-ых-50-ых гг. назіралася закрыццё межаў. Звязана гэта было з пранікненнем новых ідэй у час Другой сусветнай вайны, калі 15 млн. савецкіх грамадзян, якія вярнуліся з Еўропы, пабачылі ўзровень яе цывілізацыі. У 60-ыя-80-ыя гг. кантакты (у тым ліку і культурныя) СССР з вонкавым светам павялічываліся, але адначасова павялічываўся і кантроль над імі з боку улад і партыі. Для культуры гэты перыяд стаў апагеем бюракратызацыі.

Што тычыцца Польшчы, дык тут сітуацыя была некалькі лепшай. Прымат ідэалогіі і партыі ў культурным жыцці таксама прысутнічаў, але ён быў не такім адчувальным, як у БССР. Звязана гэта было з блізасцю Захада, а таксама з “польскай адлігай”, якая пачалася пасля 1956г. Таму працэс таталізацыі грамадства ў Польшчы не быў завершаны. За выключэннем марксісцка-ленінскай ідэалогіі і польска-савецкіх адносін польскія ўлады не ажыццяўлялі кіраванне культурным і інтэлектуальным жыццем. Але прыярытэт дактрынальнага аспекту у культурных сувязях БССР з замежжам не даваў выкарыстаць гэтыя магчымасці Польшчы на карысць беларуска-польскіх культурных адносінаў.


4. Механізм і суб’екты культурнага абмену.


Тут трэба разгледзіць, якім чынам ажыццяўляўся гэты абмен паміж дзвюма дзяржавамі. Да сяр. 50-ых гг. гэтага механізму не існавала, а культурныя дачыненні паміж Польшчай і Беларуссю мелі эпізадычны характа. Прававой базай культурных адносін паміж БССР і ПНР сталі: 1) Дагавор аб дружбе ад 21 красавіка 1945г.; 2) Дагавор аб культурным супрацоўніцтве ад 30 чэрвеня 1956г.; 3) Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе ад 8 сакавіка 1965г. Усе гэтыя дагаворы заключаліся паміж ПНР і СССР, што сведчыць аб тым, якое значэнне Масква надавала любым адносінам СССР і асобным саюзных рэспублікі з іншымі краінамі.

У БССР культурны абмен з Польшчай праходзіў у асноўным праз Міністэрства культуры БССР. У плане міжнародных культурных адносін Міністэрства культуры было падпарадкавана Савету Міністраў БССР, а той, у сваю чаргу, – Дзяржаўнаму камітэту па культурных сувязях з замежнымі краінамі пры Савеце Міністраў СССР, які і кіраваў усімі міжнароднымі зносінамі Савецкага Саюза. Да таго ж увесь гэты ланцужок кантраляваўся ЦК КПСС, дзе ў 1956г. быў створаны асобны міжнародны аддзел, які курыраваў краніы “народнай дэмакратыі”. Быў і другі шлях культурнага ўзаемадзеяння – праз грамадскія арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі і праз Таварыства савецка-польскай дружбы – але істотнай ролі ён не адыграваў. На ўсёй працягласці гэтага ланцужка ўсялякая ініцыятыва была недапушчальнай і жорстка каралася. Патрабавалася дакладна выконваць загады цэнтра.

Падобнае становішча было і ў Польшчы. Першым звяном быў Самастойны аддзел супрацоўніцтва з замежжам Міністэрства культуры і мастацтва, створаны 9 сакавіка 1945г.). У 1946г. Аддзел быў пераўтвораны ў Бюро па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам МКіМ. У 1950г. Бюро змяніў Камітэт па культурнаму супрацоўніцтву з замежжам пры Савеце Міністраў. У 1970-ых гг. у ПНР усталявалася наступная сістэма: асноўная дзейнасць была даручана Дэпартаменту культурнага супрацоўніцтва з замежжам (у яго складзе – Аддзел супрацоўніцтва з СССР) пры МКіМ, які кантраляваўся Саветам Міністраў і Прэзідыўмам урада, тады як агульную каардынацыю ажыццяўляў міністр замежных спраў. Да 1965г. чыста беларускія акцэнты у культурным абмене Польшчы былі нязначныя, галоўны прыярытэт належыў СССР.

Усё гэта вельмі перашкаджала беларуска-польскім культурным адносінам, заганяючы іх ў вузкія рамкі партыйна-ідэалагічнай цэнзуры. Але культурны абмен паміж дзвюма краінамі існаваў, развіваючыся ў трох асноўных накірунках: 1) літаратура і выдавецкая дзейнасць; 2) мастацтва (жывапіс, скульптура, музыка, тэатр, кіно; 3) навука.


Случайные файлы

Файл
141953.rtf
138215.rtf
11219.rtf
148980.doc
46265.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.