Внешнеполитические предпосылки воссоединения Западной Беларуси в СССР (53148)

Посмотреть архив целиком

Аляксандр Пальчынскі

БДУ гістфак.


знешнепалітычныя прадумовы аб'яднання Заходняй Беларусі ў адзінай савецкай дзяржаве


Пры вывучэнні пытанняў звязаных з прычынамі, што зрабілі магчымым уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР варта звяртаць увагу не толькі на ўнутраныя, але і на шмат якія вонкавыя фактары. Асаблівай увагі заслугоўваюць адносіны Савецкага Саюза з Польшчай, Германіяй, а таксама з Англіяй, Францыяй і ЗША, прычым нетолькі напярэданді, але і падчас другой Сусветнай вайны. Не апошнюю ролю ў савецка-польскіх адносінах тады адыгрывала нацыянальна-тэрытарыяльнае пытанне. Суадносна з падпісаным 18 сакавіка 1921 года ў Рызе мірным дагаворам паміж Савецкай Расіяй і Украінай – з аднаго боку і Польшай з другога, да Польшчы адыйшлі заходнебеларускія і заходнеўкраінскія землі. Гэта памежная ліныя паздзяліла беларускі народ і зрабіла яго жыхарамі розных дзяржаў. На адносіны Польшчы і СССР у значнай ступені ўплвыала Германія, якая прэтэндавала на далучэнне Заходняй Польшчы, такія ж планы былі ў СССР у адносінах да ўсходняй часкі тагачаснай Польскай дзяржавы. Таму ўжо тады ў 1921, з’явілісь прадпасылкі да непазбежнаці таго, што здарылася ў 1939 годзе.

У кастрычніку 1923 у Маскве адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў СССР В. Кона і пасла Германіі ў СССР герцага Брокендорфа-Рантцаў. Осноўным зместам іх гутаркі было “польскае пытанне”. Тады была выпрацавана дамоўленасць аб тым, што Саюз і Германія будуць сумесна “уздзейнічаць” на Полшу , калі ў аднаго з бакоў узнікнуць з ёй спорныя пытанні. Далейшае наладжванне савецка-германскіх адносінаў выявілася ў падпісанні 24 красавіка 1926 года “Дагавора аб сяброўстве і супрацоўніцтве” між СССР і Германіяй.

У канцы 20-х адбываееца ахладжэнне ў германа-савецкіх адносінах, звязанае з палітыкай “двайнога стандарта” да Веймарскай рэспублікі. Напружанасць таксама ўзнікае на ўсходніх межах СССР, дзе восенню 1931 утвараецца штучная дзяржава Маньчжоў, якая пагражае японскім нападам. У такой сітуацыі савецкае кіраўніцтва ў асобе Сталіна, вырашае абезапасіць свае межы хаця б з захада, шляхам заключэння дамовы з Польшай. Такім чынам 25 чэрвеня 1932 года ў Маскве падпісваецца дагавор об ненападзе між СССР і Польшчай срокам на 13 гадоў. Першы артыкул дамовы дэклараваў:“…стороны обязуются не воевать и не осуществлять каких-либо агрессивных действий друг против друга ни самостоятельно, ни в союзе с каким-либо другим государством».1 У другім казалася: “Если на оду из сторон будет совершено нападение третьего государства, или группы государств, другая сторона обязуется не оказывать помощи или сотрудничать с государством-агрессором на всём протяжении конфликта».2 Як бачна, у выніку дамовы на заходніх межах СССР утвараўся савеасаблівы буфер, які адмяжоўваў СССР ад магчымага агрэсара, а палякі, здавалася, маглі не баяцца паўтарэння падзей 1920 года.

Прыход да ўлады ў 1933 годзе ў Германіі нацыянал-сацыялістаў прывёў да значных зменаў у міжнароднай абстаноўке. Германія набывала большую і большую моц і пачынала патрабаваць новага перадзелу сусвету. Гітлер дэклараваў: Мы, нацыянал-сацыялісты…узнаўляем рух у тым напрамку, у якім ён быў прыпынены шасцьсот год таму назад…Мы прыпыняем адвечны ўціск германцаў на поўдзень і захад Еўропы і накіроўваем свой погляд на землі на ўсходзе…Але калі мы сёння кажам аб новых землях у Еўропе, то мы можам мець на ўвазе ў першую чару Расію і падначеленныя ёй акраінныя дзяржавы”.3

З прыходам да ўлады А. Гітлера было спынена савецка-германскае ваеннае супрацоўніцтва распачаае ў 1922 годзе, аднак узаемавыгаднае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва двух краін працягвалася (негледзячы на расправу А.Гітлера ў 1933 годзе з камуністамі і адкрытыя выступленні супраць бальшавікоў начале з СССР і І.Сталіным асабіста). Гэтае супрацоўніцтва, распачатае падпісаннем Рапальскага дагавора, насіла ўзаемавыгадны характар. Пастаўляючы ў Германію харчаванне і сыравіну, СССР атрымоўваў неабходнае прамысловае абсталяванне і новыя тэхналогіі, у тым ліку для абароннай прамысловасці. Іх ў гэтя часы мы больш нідзе не маглі атрымаць. Як вынік зацікаўленнасці ў супрацоўніцтве 22 ліпеня 1933 г. з’явіўся дагавор Германіі і СССР, які падаўжаў дзейнасць берлінскай дамовы 1926г.4 Безумоўна дагавор быў умоўным, бо абедзве краіны праводзілі двоісную знешнюю палітыку. У студзені 1934 Германія падпісала дамову з Польшай аб непрымяненні сілы адна супраць другой. СССР жадаючы праняць удзел у антыгерманскім “усходнім пакце” уступіў у Лігу Нацый.

Для ажыццяўлення сваіх намераў, прынамсі нападу на СССР, Германіі была патрэбная агульная мяжа з нашай краінай, а яна магла быць усталявана толькі ў выніку захопа немцамі Польшы і Прыбалтыкі. Па меркаванню даследчыкаў, асаблівую цікавасць для немцаў прадстаўлялі беларускія і асабліва ўкраінскія землі. Памкненне да захопу менавіта гэтых зямель тлумачыцца тым, што Германія ўлічвала слабасць сваёй эканомікі, якая выяўлялася ў значнай залежнасці ад імпатрнай сыравіны і асабліва харчавання. Вырашэнне гэтых праблем нямецкае кіраўніцтва бачыла ў захопе Украіны. Далейшае пашырэнне сыравіннай і харчовай базы гітлераўцамі бачылася ў стварэнні каланіяльных гаспадарак не толькі на Украіне і ў Беларусі, а і ў Расіі.

У такой складанай міжнароднай абстаноўцы лёс Польшчы, заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх зямель, уваходзячых у яе склад, выклікаў увагу і занепакоеннасць савецкага кіраўніцтва. Асабліва, калі прынімаць да ўвагі тое, што пасля захопу немцамі Заходняй Беларусі нямецкія войскі апынуліся бы на подступах да Мінску, прычым усе дарогі ў Беларусі ідуць с захада на ўсход. На Украіне дарогі ідуць з поўначы на поўдзень і знаходзіліся яны не ў лепшым стане. Такім чынам атрымоўваецца, што Заходняя Беларусія з’яўляецца найлепшым плацдармам для нападу на СССР, безумоўа гэты факт таксама ўлічваўся пры падрыхтоцы немцамі плана нападу на СССР. Такім чынам, надзённымі знешнепалітычнымі інтарэсамі СССР стала неабходнасць абароны краіны з боку Польшчы, Прыбалтыкі, Фінляндыі і Румыніі.

Ў 1934 г. СССР падаўжае двухбаковыя пакты аб ненападзе з Польшчай, Латвіяй, Эстоніяй, Фінляндыяй, у 1935 г. Чэхаславакіяй і Францыяй. Аднак у савекім друку пастаянна падкрэсліваецца жаданне “працягваць сяброўскія адносіны з Германіяй”.5 І.Сталін, назіраючы за адносінамі паміж заходнімі дзяржавамі, мог прыйсці да высновы, што з імі рызыкавана ўступаць у шчыльны саюз, таму што сістэма “калектыўнай бяспекі”прапануемая заходнім дзяржавам наркомам замежных спраў СССР Літвінавым з непазбежнымі зменамі ў Еўропе акажацца не эфектыўнай. На ўсялякі выпадак, з заходнімі краінамі падтрымліваліся добрыя адносіны, але І. Сталін жадаў мець аднаго надзейнага парнёра, замест вялікай колькасці саюзнікаў, якія “грызуцца” паміж сабой. Гэтым партнёрам натуральна магла стаць Германія. Такім чынам становіцца зразумелай тагачасная палітыка савецкіх дыпламатаў: коштам Польшчы набыць часовага саюзніка ў выгладзе Германіі, а заадно накіраваць нямецкю ваенную машыну на Захад, таму што, у выпадку напада Германіі на Польшчу, Англія і Францыя згодна з дамоўленасцямі павінны распачаць вайну супраць Германіі, аказваючы падтрымку польскаму боку. Такія меркаванні пацьваржаюць рапарты аб настроях савецкага кіраўніцтва, зробленыя французскім паслом у Маскве Р. Кулондрам. Ён перадаваў рэакцыю намесніка наркома замежных спраў Пацёмкіна на мюнхенскую палітыку заходніх дзяржаў, выказаную ім 4 лістапада 1938 г.: “…Не бачу для нас іншага выйсця, акрамя чацьвёртага раздела Польшчы”.6 Аднак савецкае кіраўніцтва працягвала захоўваць зацікаўленнасць у супрацоўніцтве з Польшчай.

Па ўсім дадзеным можна прыйсці да высновы аб тым, што Міністэрсва замежных спраў Польшчы не ацэньвала, як рэальна мачымае савецка-германскае збліжэнне, не верыла ў магчымасць парушэння СССР мірнага дагавора, не верыла, што СССР мае дастатковыя вайсковыя сілы для вядзення вайны. Падцьвярженнем гэтай высновы могуць служыць словы кіраўніка МЗС Польшчы Ю.Бэка: “…Не бачу магчымасці для заключэння савецка-намецкага дагавора”,”…сумняваюсь, што нам штосці пагражае з боку нашага ўсходняга суседа… Ён занадта слабы, каб па асабістай ініцыятыве пачынаць вайсковыя дзеянні. Ні водная краіна гэтага не вытрымае, калі яна напрацягу некалькіх год расстрэлівае сваі ваенныя і палітычныя кадры.”7 Разважаючы падобным чынам, польскае кіраўніцтва клапацілася толькі аб бяспецы з боку Германіі і таму звярталася за пакравіцельствам да Францыі і Англіі.

У кастрычніку 1938 г. міністр замежных спраў Гермініі І. Рыбентроп прапанаваў польскаму паслу у Берліне Е. Ліпскаму праект дамовы дзе Польшы прапаноўвалася саступіць Гданьск і даць згодду на будоўлю праз Памор’е аўтамабільнай і чыгуначнай трасы ва Усходнюю Прусію. За гэта Польша атрымоўвала працяг на 25 гадоў польска-нямецкага пакта аб ненападзе 1934 г. Таксама прапаноўвалася і сумесная палітыка ў рамках антыкамінтэрнаўскага пакта.8 Польша такі варыянт адмовіла. Другая прапанова была з савецкага боку. Савецкі ваенны аташэ ў Коўна майор М.Кароткіх у снежні 1938 г. перадаў польскаму аташэ Л.Жултэку-Міткевічу савецкія прапановы аб стварэнні шырокай антыгітлераўскай кааліцыі з удзелам СССР, Польшы, Чэхаславакіі, Францыі і прыбалтыйскіх дзяржаў. Абавязковымі ўмовамі для Польшы былі:

  1. Згода на безперапыннае ўступленне савецкіх войск на тэрыторыі балтыйскіх краін пры параяўленні першых празнакаў нямецкай агрэсіі, пры з’яўленні пагрозы з боку Германіі Польшчы і Літве, ці пры пачатку баявых дзеянняў супраць Францыі;

  2. Згода польскага кіраўніцтва на карыстанне СССР базамі і камунікацыямі ў раёне Вільні і Львова, а таксама згода на праход савецкіх войск да гэтых гарадоў і ў напрамку Чэхаславакіі ці Усходняй Прусіі .9


Случайные файлы

Файл
21361-1.rtf
5.5 (2).doc
11585-1.rtf
87885.doc
123978.rtf




Чтобы не видеть здесь видео-рекламу достаточно стать зарегистрированным пользователем.
Чтобы не видеть никакую рекламу на сайте, нужно стать VIP-пользователем.
Это можно сделать совершенно бесплатно. Читайте подробности тут.